• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СЦЮАРТ (Stewart) Роберт (н. 1942), касманаўт ЗПІА. 3 1978 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 3— 11.2.1984 на КК «Чэленджэр», 3— 7.10.1985 на КК «Атлантыс». Правёў у космасе 12 сут.
    СЦЮЛРТЫ (Stuart, Stewart), каралеўская дынастыя ў Шатландыі (з 1371) і ў Англіі (1603—49, 1660—1714). Паходзілі са стараж. шатл. роду, прадстаўнікі якога ў 12 ст. займалі пасаду каралеўскага кіраўніка Шатландыі («сцюарта», адсюль назва). Дзякуючы шлюбу Уолтэра С. з дачкой шатл. караля, іх сын Роберт П у 1371 стаў шатл. каралём. Якаў IV С. [1488—1513] парадніўся з англ. каралеўскім родам, яго ўнучка Марыя Сцюарт прэтэндавала на англ. трон, але была пакарана смерйю. Якаў I [1603— 25] і яго сын Карл I [1625—49] праводзілі палітыку ўмайавання абсалютызму, але не здолелі прадухіліць англійскія рэвалюцыі 17 стагоддзя, у час першай з іх Карл I пакараны смерцю, а Англія абвешчана рэспублікай. Пасля рэстаўрацыі манархіі С. (1660; Карл II, кароль у 1660—85) зноў занялі трон. Пераемнік Карла II Якаў II [1685—88] скінуты ў выніку дзярж. перавароту. Трон заняў Вілыельм III Аранскі [1689— 1702], які правіў разам са сваёй жонкай —дачкой Якава II Марыяй II (каралева ў 1689—94). Пасля смерці Ганны С. [1702—14] трон перайшоў да Гановерскай дынастыі. Род С. знік пасля смерці ўнука Якава II. кардынала Генрыха Бенядзікта (1807).
    СЦЮДЗЁНАЕ МрРА, старажытная назва Паўночнага Ледавітага акіяна.
    СЦЯБЛО, восевая частка парастка раслін, якая складаецца з вузлоў і міжвузелляў. Маладое С. мае эпідэрму, першасную кару і цэнтральны цыліндр (стэлу); шматгадовае (напр., ствалы і галіны дрэў) мае другасную будову: кара, луб, камбій, драўніна з кольцамі гадавых прыростаў. У даўжыню расце за кошт верхавінкавай (у конусе нарастання) і ўставачных, або інтэркалярных мерыстэм, у таўшчыню — за кошт камбію (большасць двухдольных, голанасенныя). Нясе лісце, пупышкі і органы споранашэння, у пакрытанасенных — кветкі. Выконвае пераважна апорную і праводныя функцыі, забяспечвае зручнае для фотасінтэзу размяшчэнне лісця і двухбаковае перамяшчэнне рэчываў (ад каранёў да лісця, ад лісця да інш. органаў). Часам функцыянуе як орган назапашвання (клубні, сцёблы кактусаў), прымацавання да апоры (з дапамогай вусікаў), размнажэння (карэнішчы, сталоны), аховы (калючкі). У дрэвавых раслін С. наз. ствалом. Сцёблападобныя ўтварэнні трапляюйца ў некат. буйных водарасцей (бурых, зялёных).
    СЦЯБЛОВЫ МАТЫЛЕК, к у к у р у з ны матылёк [Ostrinia (Pyrausta) nubilans], матылёк сям. агнёвак, мнагаедны шкоднік с.г. культур. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. Пашкоджвае каля 230 відаў пераважна буйнасцябловых раслін, найб. кукурузу, каноплі, проса, хмель, таксама бульбу, сланечнік. У пашкоджаных раслін засыхаюць і пераломліваюнйа сцёблы, суквецйі, зніжаецца ўраджай зялёнай масы.
    Крылы ў размаху 24—32 мм; у самак пярэднія ад светлажоўтых да карычняватых. упоперак 2 цёмныя зігзагападобныя лініі; у самцоў крылы больш цёмныя. Яйцы адкладваюць на ніжнюю паверхню лісця. Вусені даўж. да 25 мм, светлашэрыя, з цёмнай паласой уздоўж спіны, развіваюцца ў сцёблах. За год 2 пакаленні. Зімуюць дарослыя вусені ў расл. рэштках.
    Сцябловы матылёк і яго вусень.
    СЦЯГ, умайаванае на дрэўку палотнішча рознай формы і афарбоўкі з надпісамі, эмблемамі, упрыгожаннямі, якое служыйь афіц. сімвалам дзяржавы (гл. Сцяг дзяржаўны Рэспублікі Беларусь), знакам адрознення якойн. аргцыі (грамадскай, дзярж., міжнар.), воінскай часці, злучэння, карабля (гл. Сцяг воінскі). Узнімаецца на будынках вярх. органаў дзярж. улады і кіравання, пасольстваў, консульстваў, на суднах, якія плаваюць у адкрытым моры і ў тэр. водах замежных дзяржаў і г.д. У перанос
    сцяг 315
    ным сэнсе — ідэя, якая служыць асновай адзінства дзеянняў якойн. групы, aprцыі; светапогляд; праграма (напр., С. свабоды).
    СЦЯГ ВОІНСКІ, знак, які аб’ядноўвае воінскую часць і ўказвае на яе прыналежнасць да ўзбр. сіл пэўнай дзяржавы; сімвал воінскіх гонару, доблесці і славы. Уяўляе сабой палотнішча пэўнага колеру і памеру, прымацаванае да дрэўка з метал. навершам (наканечнік накшталт кап’я ці інш. сімвалічнай выявы).
    С.в. існавалі ў розных народаў, найб. стараж. ў краінах Усходу. Напачатку ролю С.в. выконвалі пэўныя фігуры (сава, сфінкс, арол і інш.), размешчаныя на версе дрэўка. У стараж. славян сцяг меў выгляд шаста з пучком травы ці конскай грывы на версе. У 9 ст. з'явіліся сцягі з тканіны (чатырох, радзей трохабо шматвугольнае палотнішча, звычайна шматкаляровае з простым малюнкам, які добра чытаецца; мацавалася на дрэўку або рэйцы, шнуры); з 11 ст. мелі выявы гербаў (крыжоў) і пэўныя геральдычныя колеры. Асн. разнавіднасці: напр., харугва — старадаўняя назва баявых сцягоў у вайск. падраздзяленнях шэрагу краін, у т.л. ВКЛ; штандар — С.в. ў сярэдневякоўі ў кав. часцях і злучэннях армій Рас. і Герм. імперый і інш. Існуюць сцягі больш дробных памераў (значок, вымпел, гюйс і інш.). У Расіі да пач. 20 ст. назва, форма і колер С.в. неаднаразова мяняліся. Сцягі Чырв. Арміі існавалі з 1918, рабіліся з чырв. тканіны, мелі розныя памеры, змест і характар малюнкаў. У 1926 зацверджаны адзіны ўзор сцягоў часцей РСЧА. У Вял. Айч. вайну зацверджаны новыя ўзоры ЧырВ. сцягоў для воінскіх часцей і злучэнняў (21.12.1942), для гвардыі (11.6.1943), для часцей і злучэнняў ВМФ (’5.2.1944). 3 1975 С.в. стаў называцца Баявым Сцягам.
    Да арт. Сцяг воінскі. 1—2 — харугвы атрадаў ВКЛ у Грунвальдскай бітве 1410; 3 — сцяг штаба злучэння партызанскіх атрадаў Мінскай вобласці. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны; 4 — Баявы Сцяг воінскай часці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    На Беларусі С.в. вядомы з сярэдневякоўя. У час Грунвальдскай бітвы 1410, паводле апісання Длугаша, у войску ВКЛ 30 харугваў мелі выяву герба «Па
    316 сцяг
    гоня» на чырв. полі, a 10 — выяву герба «Калюмны» (белыя слупы або калоны на чырв. фоне). На карціне, прысвечанай Аршанскай бітве 15/4 (створана ў 1520х г. невядомым аўтарам і захоўваейца ў музеі Войска Польскага ў Варшаве), паказаны не толькі дзярж. сцяг ВКЛ з выявай «Пагоні», але і белыя флюгеры з намаляваным чырв. крыжам св. Георгія. Ў 16 ст. на вял. харугве ВКЛ з шоўку (згодна з паведамленнем А.Гваньіні, яна мела «сем локцяў кітайкі») была выява Божай Maui. Белачырвонабелы сцяг з’явіўся ў гады 1й сусв. вайны 1914—18. С.в. (сцягі партызанскія) у 1918—20 і 1941—44 мелі партыз. атрады, палкі і брыгады, якія дыслацыраваліся на тэр. Беларусі.
    С.в. (Баявы Сцяг) воінскай часці Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь складаецца з падвойнага прамавугольнага палотнішча чырвонага колеру, дрэўка з навершам і падтокам, шнура з кутасамі і снягавых стужак. Уручаецца воінскай часці ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Заўсёды захоўваецца ў часці, a на полі бою — у раёне баявых дзеянняў воінскай часці. С.в. служыць напамінам кожнаму ваеннаслужачаму аб гераічных традыныях і свяшчэнным абавязку абароны Айчыны. Пры страйе Баявога Сйяга камандзір часці і непасрэдныя віноўнікі падлягаюць ваен. суду, a вайск. часць расфарміроўваецца.
    Літ:. Устав внутренней службы Вооруженных Смл Республнкн Беларусь. Мн. 2001; Шатунов Г.П. Снмвол воннской честн, доблестн н славы. М., 1975; Маковеев М С. О знаменя: которому прясягаем. М., 1974; Топнльскнй В.Ф. Знамя частя. Л., 1974; Б a с а ў А.Н., К у р к о ў І.М. Флагі Беларусі ўчора і сёння. Мн., 1994.
    С.А.Фамін, В.А.Юшкевіч
    СЦЯГ ДЗЯРЖАЎНЫ РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ, сімвал дзярж. суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Быў устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 19.9.1991. Палажэнне аб сйягу зацверджана Пастановай Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь ад 11.12.1991. Уяўляў сабой прамавугольнае палотнішча, якое складалася з 3 гарызантальна размешчаных палос аднолькавай шырыні: верхняй і ніжняй — белага, сярэдняй — чырв. колеру. Адносіны шырыні і даўжыні сцяга 1 : 2. Сцяг мацаваўся на дрэўку (флагштоку), якое фарбавалася ў залацісты (вохра) колер. Пры цырыманіялах і інш. урачыстых мерапрыемствах сцяг выкарыстоўваўся з навсршам ромбападобнай формы з выявай крыжа. Па выніках праведзенага 14.5.1995 рэсп. рэферэндуму, адным з пытанняў якога было ўстанаўленне новых Герба дзяржаўнага Рэспублікі Беларусь і Сцяга дзяржаўнага, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7.6.1995 зацверджана Палажэнне аб сцягу. Уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй —
    чырв. колеру шырынёй у V3 і ніжняй — зялёнага колеру ў ’/з шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны бел. нац. арнамент чырв. колеру на белым полі, якое складае '/9 даўжыні сцяга. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 1 : 2. Сцяг майуецйа на дрэўку (флагштоку), якое фарбуецца ў залацісты (вохра) колер. Пры цырымоніях і інш. урачыстых мерапрыемствах Дз.с.Р.Б. выкарыстоўваейца з навершам ромбападобнай формы з выявай пяці
    Сцяг дзяржаўны Рэспублікі Беларусь
    канцовай зоркі, аналагічнай яе выяве на Гербе дзяржаўным Рэспублікі Беларусь. Навершы вырабляюцца з металу жоўтага колеру.
    Літ.: Заканадаўчыя акты аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь. 2 выд. Мн.. 1994; Басаў А.Н., Куркоў І.М.Флагі Беларусі ўчора і сёння. Мн., 1994; Дзяржаўны герб і Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь. Мн„ 1997.
    СЦЯГ ПЕРАМбГІ, чырвоны сцяг. які быў узняты 30.4.1945 разведчыкамі 756га
    стралк. пмка 150й стралк. дывізіі (1ы Бел. фронт) МА.Ягоравым і М.В.Кантарыя над будынкам рэйхстага ў Берліне; сімвал перамогі сав. народа і яго Узбр. Сіл у Вял. Айч. вайне 1941—45 над ням. фашызмам. Захоўваецца ў Цэнтр. музеі ўзбр. сіл (Масква).
    СЦЯКЛбЎ Уладзімір Андрэевіч (9.1.1864, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 30.5.1926), расійскі матэматык, арганізатар і гісторык навукі; заснавальнік навук. школы па матэм. фізіцы. Акад. Пецярбургскай АН (1912, чл.кар. 1902). Замежны ганаровы чл. Гётынгенскай АН (1925). Скончыў Харкаўскі унт (1887), дзе працаваў з 1889 (з 1896 праф.). 3 1906 у Пецярбургскім унце. У 1919—26 віцэпрэзідэнт AH СССР. арганізатар і з
    1921 дырэктар Фізікаматэм. інта АН СССР. Навук. працы па матэм. фізійы, матэм. аналізе, тэорыі пругкасні, гідрадынаміны і гісторыі матэматыкі. Аўтар кніг і нарысаў аб навук. творчасйі М.В.Ламаносава, Г.Галілея, М.ІДабачэўскага, А.Пуанкарэ, ПД.Чабышова і інш. Яго імем названы Матэм. інт АН СССР (1934).