Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
міравання парадыгмальных узораў рашэння задач у складзе тэорыі. Раскрыў структуру асноў навукі (навук. карціна свету, ідэалы і нормы даследавання, філас. асновы) і выявіў іх узаемасувязь з тэорыямі і вопытам, іх функцыі ў навук. пошуку.
Распрайаваў канцэпцыі структуры і генезісу навук. тэорыі, тыпаў цывілізацыйнага развіішя і навук. рацыянальнасці, прааналізаваў механізмы ўздзеяння сацыякультўрных фактараў на фарміраванне стратэгіі навук. даследавання.
7в.: Современный познтнвнзм м частные наукн. Мн., 1963; Методы научного познання. Мн.. 1974 (разам з А.М.Елсуковым); Становленяе научной теормя. Мн., 1976; Прнрода научного познання. Мн., 1979 (у сааўт.); Введеняе в фнлософню. Ч. 1—2. М., 1989 (у сааўт.); Научная картяна мнра в культуре техногенной цнвнлйзайнн. М.. 1994 (разам з Л .Ф Кузняцовай); Эпоха перемен н сценарвя будушего: Мзбр. соцнал.фнлос. публяйнстяка. М., 1996; Фялософвя, наука. цввнлязацня. М., 1999 (у сааўт.); Теоретнческое знанне: Структура. нст. эволюцмя. М.. 2000. СЦЁРТЭВАНТ. Стэртэвант (Sturtevant) Альфрэд Генры (21.11.1891, г. Джэксанвіл, штат Ілінойс, ЗША — 6.4.1970), амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі, адзін з заснавальнікаў храмасомнай тэорыі спадчыннасці. Чл. Нац. АН ЗША. Скончыў Калумбійскі унт. 3 1911 у лабараторыі Ў.Х.Моргана. У 1928—62 праф. Каліфарнійскага тэхнал. інта. Навук. працы па сістэматыцы і параўнальнай цытагенетыцы відаў роду дразафіла. Абгрунтаваў тэорыю лінейнага размяшчэння генаў, адкрыў супрэсію (1920) і эфект становішча гена (1925).
СЦІСКАННЕ 309
СЦІКЛЕВА. біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Мінскім рне. Засн. ў 2001 для аховы ў натуральным стане ўчасткаў каштоўных лясных фармацый з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 412 га. Рэльеф дэнудацыйнага тыпу ў межах Мінскага канцовамарэннага ўзвышша акруп Бел. грады. Глебы дзярновападзолістыя флювіягляцыяльнага паходжання, пясчаныя і супясчаныя на лёгкіх лёсападобных суглінках. Расліннасць пераважна лясная хваёвая. У флоры 370 відаў сасудзістых раслін, з іх у Чырв. кнізе: купальнік горны, пярэсна еўрапейская, лілея паўночная, лілея кучаравая. Шмат лек., харч.. кармавых, меданосных, дэкар. раслін. У фауне 7 відаў амфібій і рэптылій, 70 — птушак (у Чырв. кнізе пустальга звычайная), 13 — млекакорМЯЧЫХ. П.І.Лабанок.
СЦІРТА. маса саломы ці сена, шчыльна складзеная для захоўвання пад адкрытым небам. У С. складаюць добра высушаную сыравіну з вільготнасцю не больш за 15—17%. Закладваюць С. паблізу месцаў зімовак с.г. жывёлы, на пляцоўках з нвёрдым пакрыццём, вакол пракопваюйь канаўкі для вадаснёку.
СШСКАЛЬНАСЦЬ. аб'ёмная пруг к а с ц ь, здольнасць рэчыва зменьваць свой аб'ём. Адозніваюць С. ізатэрмічную, якая адбываецца пад дзеяннем ціску пры пастаяннай тры. і адыябатычную, калі адначасова са сцісканнем рэчыва адбываецца яго награванне.
Характарызуенна каэф. С.. які паказвае змяншэнне адзінкавага аб’ёму цела пры павелічэнні ціску на адну адзінку. Адваротнай велічынёй каэф. С. з’яўляецца модуль аб’ёмнага сціскання (гл. Модулі пругкасці). Калі рэчыва пры сцісканні не набывае хім., структурных і інш. змен. то пры зняцці ціску яго аб'ём аднаўляецца. С. газаў (пары), вадкасцей і цвёрдых цел улічваецца пры канструяванні цеплавых машын, разліку працэсаў і апаратаў хім. прамсці, лятальных апаратаў і канструкцый, праходцы свідравін і інш. І.І.Леановіч.
СЦІСКАННЕ, гл. Расцяжэннесцісканне.
СЦІСКАННЕ ДАНЫХ, пераўтварэнне даных у больш кампактную форму без страты карыснай інфармайыі. Праводзіцца з мэтай змяншэння лішкавасці, эканоміі памяці, а таксама павышэння эфектыўнасці выкарыстання сродкаў перадачы і захоўвання інфармацыі.
Існуюць метады кадзіравання інфарманыі для змяншэння лішкавасці даных, іх ушчьыьнення і дасягнення найб. магчымай ступені С.д. пры абмежаваным аб’ёме памяці і прымальнай хуткасці перадачы, напр., у Іншэрнеце. Аналагічныя метады выкарыстоўваюцца пры рэгістрацыі інфармацыі, стварэнні архіваў на розных носьбітах інфармацыі, рэзервовых копій важных даных і інш. Найб. разнастайныя метады выкарыстоўваюцца пры перадачы і захоўванні відарысаў (графічнай інфармацыі, здымкаў, схем і інш.). У статычным рэжыме С.д. выконваецца з дапамогай праграмархіватараў. Можа быць С.д.
310 СЦІСНУТАБРУХІ
са стратамі — частка неістотнай інфармацыі адкідваеца для забеспячэння найб. ступені сціскання. Пры С.д. з дапамогай праграмархіватараў група алфавітных, лічбавых ці інш. сімвалаў замяняецца на інш. групу сімвалаў з захаваннем сэнсу зыходных даных, напр., аб’ём літарнага тэксту змяншаецца ў 2—5 разоў. Існуюць таксама розныя тыпы дынамічнага С.д. (у рэальным Часе), якое забяспечвае аператыўны доступ да даных. Напр., для растравых відарысаў эфектыўнае фрактальнае (гл. ФрактаЛ) С.д., якое патрабуе для захавання відарысаў прыкладна ў 4 разы меншы аб’ём памяці ў параўнанні з захаваннем яго ў выглядзе пікселаў.
Літ.: Борзенко А. Методы сжатня данных // Компьютер Пресс. 1995. №8.
С.У.Абммеііка, М.П.Савік.
СЦІСНУТАБРЎХІ (Sympetmm), род сям. сапраўдных стракоз. Каля 150 відаў. Пашыраны ўсюды (за выключэннем засушлівых і арктычных абласцей) паблізу вадаёмаў. Лічынкі жывуць у стаячых або павольнацякучых водах. На Беларусі 5 відаў; С. перавязаны (S. pedemontanum) занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. брушка 18—28 мм, задніх крылаў 21—29 мм. Афарбоўка разнастайная, акрамя блакітнай і зялёнай. Крылы з шырокай цёмнай перавяззю перад вяршыняй. Брушка ў самцоў чырв., у самак жоўтае. Лічынкі валасатыя або амаль голыя. Драпежнікі.
СЦЫЕНТЫЗМ (ад лац. scientia веды, навука), светапоглядная пазіцыя, заснаваная на ўяўленні пра навук. веды як найвышэйшую каштоўнасць культуры і ўмову арыентацыі чалавека ў свеце. Характарызуецца абсалютызацыяй ролі вынікаў і метадаў прыродазнаўчанавук. пазнання. Аформіўся ў канцы 19 — пач. 20 ст. як антытрадьшыяналісйкая ідэалогія, накіраваная на мадэрнізацыю і
інавацыі, што развівалі асн. прынцыпы еўрап. прагрэсізму і рацыяналізму. На ўзроўні масавай свядомасці выявіўся ва ўяўленнях пра навук. падыход як універсальную праграму паводзін людзей, прытрымліванне якой гарантуе паспяховасць ва ўсіх сферах дзейнасці. У галінах гуманіт. ведаў характарызуецца імкненнем развіваць гуманіт. дысцыпліны ў адпаведнасці з асн. прынцыпамі прыродазнаўчых навук. Філас. абгрунтаванне С. прапанавалі прадстаўнікі шэрагу кірункаў неапазітывізму, тэхнал. дэтэрмінізму; асобныя аспекты С. характэрны для філас. дактрыны марксізму. Супрацьлеглая С. светапоглядная пазіцыя (а н т ы с ц ы е н т ы з м) падкрэслівае абмежаванасць магчымасцей навукі і разглядае яе як прычыну ўзнікнення шматлікіх сац. і экалагічных праблем. Антысцыентысцкія пазійыі характэрны для экзістэнцыялізму, франкфурцкай школы, для экалагічнага грамадскага руху, фемінізму і часткова неакансерватызму.
Літ:. Юднн Э.Г., Юдйн Б.Г Наука н ммр человека. М., 1978; Методолотческне проблемы научного знання. Мн.. 1983.
А.Б.Савеня.
СЦЫЛА I ХАРЫБДА. Скіла і X а р ы б д а, у старажытнагрэчаскай міфалогіі марскія пачвары, якія жылі каля вузкага праліва і падпільноўвалі мараходаў. Сцыла ўяўлялася пачварай з 6 сабачымі галовамі, трыма шэрагамі зубоў і дванаццаццю нагамі, Харыбда — у выглядзе страшэннага віру, што тройчы ў дзень усмоктваў і вывяргаў ваду. Праплыць паміж С. і X. здолелі толькі арганаўты і Адысей. А.Г.Зельскі.
СЦЫНКАВЫЯ. с ц ы н к і (Scincidae), сямейства яшчарак інфраатр. сцынкападобных кл. паўзуноў. Больш за 90 ро
даў, каля 1200 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, пераважна ў тропіках Усх. паўшар’я, асабліва ў межах Аўстралійскай біягеагр. вобл. Вядуць наземны, рыючы і паўдрэвавы лад жыцця, некат. віды паўводныя. 3 віды занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. да 65 см. Цела падоўжнае, да змеепадобнага; укрыта гладкай або рабрыстай налягаючай луской, пад якой размешчаны касцявыя пласцінкі (астэадэрмы). Хвост ломкі. У рыючых форм канечнасйі часткова або канчаткова страчаны. вочы звычайна адсутнічаюць. Кормяцца пераважна насякомымі. буйныя С. — і пазваночнымі; некат. расліннаедныя. Большасць відаў адкладваюйь яйцы, ёсць яйцажывародныя і жывародныя.
Э.Р.Самусенка.
СЦЫНТЫЛЯТАР (ад лац. scincillatio мігаценне), люмінафор, у якім пад уздзеяннем іанізавальных выпрамяненняў узнікаюць светлавыя ўспышкі (сйынтыляцыі}. Асн. патрабаванне — празрыстасць для ўласнага выпрамянення. С. могунь служыць многія крышталефасфоры (напр., сярністы цынк, ёдзісты натрый), арган. крышталі (напр., антрацэн, стыльбен), растворы пластмас, інертныя газы і інш. Выкарыстоўваюцца ў сцынтыляцыйных лічыльніках.
СЦЫНТЫЛЯЦЫЙНЫ ЛІЧЫЛЬНІК, адзін з дэтэктараў ядзерных часціц, асн. элементы якога — сцынтшятар і фотаэлектронны памнажальнік (ФЭП). Для змяншэння страт святла сцынтылятар прыклейваюць да катода ФЭП ці злучаюць з ім з дапамогай святлаводаў.
Зараджаная часціца, што праходзіць праз сцынтылятар, разам з іанізацыяй узбуджае атамы і малекулы рэчыва, якія пры вяртанні ў асн. стан выпрамяняюць фатоны. Фатоны выбіваюць электроны з катода ФЭП, у выніку чаго ўзнікае імпульс току, які ўзмацняецца і рэгіструецца лічыльнікам. Нейтральныя часціцы (нейтроны, гамакванты і інш.) рэгіс
Сціснутабрухі: 1 — звычайны; 2 — перавязаны; 3 — жаўтаваты; 4 — Сцынкавыя: 1 — сцынк далёкаўсходні; 2 — галавочка еўрапейская; чорны (а — самец; б — самка). 3 — сцынк пясчаны; 4 — сцынк шчытковы; 5 — сцынк калючы.
СЦЭНА 311
труюцйа за кошт другасных зараджаных часціц, якія ўтвараюцца пры іх узаемадзеянні з атамамі сцынтылятара.
сцынтыляцыя, кароткачасовыя ўспышкі люмінесцэнцыі, што ўзнікаюць у сцынтылятарах пад уздзеяннем іанізавальных выпрамяненняў. С. ўпершыню назіраў У.Крукс (1903) пры абпрамяненні альфачасціцамі экрана з сярністага цынку.
Кожная С. — вынік уздзеяння адной часціцы, што выкарыстоўваецца ў сцынтыляцыйных лічыльніках для рэгістрацыі элементарных часціц. Атамы (ці малекулы) сцынтылятара за кошт энергіі зараджаных часціц пераходзяць ва ўзбуджаны стан, пры пераходзе з якога ў нармальны стан выпрамяняецца святло. Механізм С., яе спектр выпрамянення і працягласць залежаць ад рэчыва сцынтылятара, яркасць успышкі — ад энергіі, перададзенай зараджанымі часціцамі часціцам сцынтылятара. СЦЫПІЁН АФРЫКАНСКІ М a лодшы, Публій Карнелій Сцыпіён Эміліян А ф р ы канскі Малодшы (Publius Cornelius Scipio Aemilianus Africanus Junior; каля 185—129 да н.э.), старажытнарымскі палкаводзей і паліт. дзеяч. Прыёмны ўнук Сцыпіёна Афрыканскага Старэйшага. У 151 да н.э. ваяваў у Іспаніі. Абраны консулам, захапіў і разбурыў у 146 да н.э. Карфаген. У 142 да н.э. цэнзар, у 133 да н.э. заваяваў Нуманцыю. Выступаў супраць рэформ Гракхаў. Захапляўся грэч. культурай. Аб’яднаўшы ў т.зв. «Сцыпіёнаў гурток» грэч. пісьменнікаў (Палібій і інш.), імкнуўся перанесці ў рым. культуру эліністычнае мастацтва і адукацыю.