Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Літ.: Вспомогательные нстормческме днсцнплнны. Вып. 4. Л.. 1972; Каменцева Е.Н., Устюгов Н.В. Русская сфрагнстнка н геральдпка. 2 нзд. М.. 1974: Белямук М. Вытокі беларускіх пячаткаў. Кліўленд, 1986; Соболева Н.А. Русскне печатм. М., 1991: Цітоў А. Пячаткі старажытнай Беларусі: Нарысы сфрагістыкі. Мн.. 1993; Я го ж. Метадычныя парады па апісанню помнікаў сфрагістыкі для архіваў і музеяў. Мн., 1997; Я г о ж. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі; (Іл. курс лекцый). Мн.. 1999. Г В.Штыхаў.
СФУМАТА (ад італьян. sfnmato затуманены, дымчаты), у жывапісе і графіцы італьян. Адраджэння жывапісны прыём выкарыстання багацця і тонкасці градацый святмценю, якому ўласцівы мяккасць мадэлірсўкі, няўлоўнасць прадметных абрысаў, адчуванне паветранага асяроддзя. Распрацаваны Леанарда да Вінчы.
СХАЛАСТЫКА (лац. scholastica ад грэч. scholasticos школьны), сярэдневяковая філасофія, прадстаўнікі якой імкнуліся да тэарэт. абгрунтавання і сістэматызацыі хрысй. веравучэння. Найб. развіццё мела ў Зах. Еўропе. Схаласты імкнуліся ўмайаваць хрысціянства шляхам навук. абгрунтавання рэліг. светапогляду — сінтэзу асн. ідэй сусв. філасофіі і інтэрпрэтацыі іх зместу паводле канонаў хрысц. дагматыкі. Яны сцвярджалі, што пастулаты веры даступныя розуму і
падтрымліваюцца лагічнымі доказамі. У межах С. абмяркоўваліся праблемы рэальнага быцця, суадносін мыслення і рэчаіснасці, агульных паняццяў (універсалій) і іх прыроды анталагічнага і гнасеалагічнага статуса. У аснову С. пакладзены вучэнні ант. мысліцеляў Платона, Арыстоцеля, араб. філосафаў Ібн Сіны, Ібн Рушда і інш. У эвалюцыі С. вылучаюць 3 перыяды: ранні, «класічны» і позні.
Р а н н я я С. (11—12 ст.; П.Абеляр, Пльём з Шампо. І.Расцэлін і інш.) развівалася пад уплывам неаплатанізму; у яе межах у т.зв. «спрэчцы пра універсаліі» вылучыліся 3 кірункі: рэалізм. наміналізм, каннэптуалізм. «К л а с і ч н а я» С. (12—13 ст.) знаходзілася пад уплывам філасофіі Арыстоцеля. Развівалася ў сярэдневяковых унтах; яе йэнтр — Парыжскі унт. У «класічнай» С. вылучыліся «артадаксальны» кірунак, які пры дапамозе анталогіі Арыстоцеля абгрунтоўваў існаванне душы (Альберт Вялікі, Фама Аквінскі) і «ератычны» (авераізм), які адмаўляў асабістую душу і сцвярджаў, што існуе толькі адзіная безасабовая душа. Позняя С. (13—14 ст.; І.Дунс Скот, У.Окам і інш.) характарызуецца адыходам ад рацыяналізму ў абгрунтаванні рэліг. светапогляду, валюнтарызмам, крытыкай вучэння Фамы Аквінскага, прызнаннем супярэчнасці паміж рэліг. і рацыянальным пазнаннем (тэорыя дваістасці ісціны). У эпоху Адраджэння С. перажывае крызіс. Новы ўздым С. адбыўся ў часы Контррэфар.майыі, гал. чынам у Іспаніі (Ф. дэ Віторыя. Ф.Суарэс, Г.Васкес, М.Маліна і інш ). У эпоху Асветніцтва ідэі С. трацяйь свае пазіцыі. Аднаўленне схаластычных традыцый рацыянальнага абгрунтавання рэліг. ісцін з канца 19 ст. звязана з філасофіяй неаталіізму.
Літ.: Время, ястнна, субстанцня: от антнч. рацнональностн к средневековой. М., 1991; Р е а л е Дж., Антвсерн Д. Западная фнлософвя от нстоков до нашмх дней: Пер. с нтал. Кн. 2. СПб., 1994; А б е л я р П. Теологнческме трактаты: Пер. с лат. М., 1995; Нер е т н н a С.С. Веруюшнй разум: К нсторнн средневековой фнлософмм. Архангельск, 1995; Коплстон ФЧ Мсторня средневековой фнлософнм: Пер. с англ. М.. 1997; Антологпя фнлософнм Среднмх веков п эпохн Возрождення. М.. 2001. В.І.Боўш. СХЕМА (ад грэч. schema вобраз, форма), 1) спрошчаны чарцёж, на якім умоўнымі графічнымі знакамі перададзена (без захавання маштабу) пабудова, сістэма, узаемаразмяшчэнне і сувязь частак якойн. іірылады, збудавання і інш. 2) Апісанне, павярхоўны паказ чагон. у агульных рысах; папярэдні накід, агульная формула і інш. (напр., С. артыкула).
СХЕМАТЫЗМ (ад грэч. schematismos абрысы, форма), спрошчанасць у адлюстраванні чагон., схільнасць мысліць трафарэтна, гатовымі схемамі.
СХЕМАТЭХНІКА навуковатэхнічны кірунак. які ахоплівае праблемы сінтэзу схем электронных прылад радыётэхнікі. сувязі, аўтаматыкі. выліч. тэхнікі і інш. з мэтай аптымальнага выканання імі зададзеных функцый. Грунтуецца на тэорыі эл. ланцугоў, электрадынаміцы, тэорыі аўтаматаў. матэм. мадэліравання і інш.
Прадугледжвае распрацоўку структуры прылад з улікам спецыфікі іх функцыянавання, іх схем і разлік параметраў элементаў, з
СЦВЯРДЖАЛЬНІКІ 305
якіх складаецца прылада. і функцыянальных сувязей паміж імі, а таксама вызначэнне аптымальнага рэжыму работы. Для рашэння задач С. карыстаюцца сістэмамі аўталіатызаванага праектаваппя. Гл. таксама Мікраэлектроніка, Мініяцюрызацыя.
СХЕНК (Schenk) Адрыянус (Ард; н. 16.9.1944, Ганна Паўлаўна, Нідэрланды), галандскі спартсмен (скорасны бег на каньках). Чэмпіён XI зімовых Алімп. гульняў (1972, г. Сапара, Японія) на дыстанцьгях 1500, 5000 і 10 000 м; сярэбраны прызёр X Алімп. гульняў (1968, г. Грэнобль, Францыя) на дыстанцыі 1500 м. Чэмпіён свету (1970— 72) у мнагабор’і, у 1967 — на дыстанцыі 1500 м; сярэбраны (1966, 1967) і бронз. (1965, 1968) прызёр. Чэмпіён Еўропы (1966, 1970, 1972) у мнагабор’і і на асобных дыстанйыях; сярэбраны прызёр (1971). Бронз. прызёр чэмпіянатаў свету па спрынтэрскім бегу на каньках (1971, 1972). 15разовы рэкардсмен свету (1966—68, 1971—78).
А.М.Петрыкаў.
СХІЗМА (грэч. schisma раскол), раскол у выніку супярэчнасцей унутры хрысц. царквы. У Новым Запавеце гэта паняцце ўвогуле азначае царк. падзелы і разлады. Найчасцей пад С. разумеецца канфлікт паміж зах. і ўсх. хрысц. цэрквамі, які пачаўся ў 867 і прывёў у 1054 да падзелу хрысціянства на каталіцыз.м і праваслаўе (гл. Падзел цэркваў). У сярэднія вякі ў Зах. Еўропе С. таксама называлі выпадкі адначасовага абрання 2 ці 3 nan рымскіх, асабліва ў перыяд 1378—1418 («Вялікая С.»).
СХІЛЕННЕ, гл. ў арт. Нябесныя каардынаты.
СХІЛЁННЕ МАГНГГНАЕ. вугал паміж геагр. і магн. мерыдыянамі ў пэўным пункце зямной паверхні. Бывае ўсходняе (дадатнае), калі паўн. канец магн. стрэлкі адхілены на У ад геагр. мерыдыяна, і заходняе (адмоўнае) — калі на 3. Улічваецца пры дакладным арыентаванні на мясцовасці па компасе ці бусолі. На Беларусі С.м. ўсходняе да 5°. Гл. таксама Магнітнае none Зямлі, Зямны магнетызм, Нахіленне магнітнае.
СХІЛЫ, нахіленыя ўчасткі зямной паверхні, што фарміруюцца ў выніку эндагенных і экзагенных працэсаў на сушы (у гарах, далінах, катлавінах, на ўзвышшах), а таксама на дне мораў і акіянаў (мацерыковы схіл, падводныя хрыбты і ўзвышшы). Характар С. вызначаецца складам і будовай парод, абсалютнымі і адноснымі вышынямі, асаблівасцямі клімату, глеб. расліннасці, іх экспазіцыяй, інтэнсіўнасцю схілавых працэсаў. Паводле паходжання вылучаюць тэктанічныя, дэнудацыйныя, акумулятыўныя, складаныя; паводле формы — прамыя, пукатыя, увагнутыя, складанай будовы; паводле стромкасці — слабаспадзістыя (нахіл 1—3°), спадзістыя (3—5°), слабапакатыя (5— 7°), пакатыя (7—10°). стромкія (10— 15°), вельмі стромкія (15—20°). На Беларусі каля 50% ворных зямель размешчана на С.
СХОВІШЧА. спецыяльна абсталяванае збудаванне, памяшканне, месца ў будынку ці ў інш. аб’екце для захоўвання, зберагання, укрыцця чагонебудзь. 1) У сельскай гаспадарцы С. выкарыстоўваюць для захоўвання бульбы (бульбасховішчы), сенажу (сянажныя сховішчы), сіласу (сіласасховішчы), коранеклўбняплодаў (найпрасцейшыя — капцы).
С. для агародніны — наземныя або заглыбленыя будынкі, збудаванні для захоўвання буракоў. морквы, капусты, цыбулі і інш. Сцены іх робяць з бетонных блокаў, уцепленых жалезабетонных панэлей, цэглы, каменю. Для аховы ад прамярзання сцены і дах уцяпляюць, у заглыбленых — абвалоўваюць зямлёй. Для належнага рэжыму захоўвання С. абсталёўваюць сістэмамі вентыляцыі, аўтам. тэрмарэгулятарамі.
2) Ва ўстановах культуры С. — асобыя памяшканні ў архіве, бібліятэцы, музеі для захоўвання рукапісаў, рэдкіх кніг, калекцый і да т.п., а таксама гэтыя ўстановы як цэнтры сабраных каштоўнасцей. 3) Укрыцце ад снарадаў, бомбаў, атрутных рэчываў і інш., спецыяльна збудаванае або абсталяванае ў падвалах жылых і грамадз. будынкаў з трывалымі перакрыццямі і сценамі (гл. Сховішча ваеннае). В.М.Кандрацьеў.
СХОВІІПЧА вайсковае, спецыяльнае збудаванне закрытага тыпу, прызначанае для засцярогі людзей ад сродкаў паражэння. Паводле прызначэння падзяляюцца на вайсковыя і грамадзянскай абароны. Вайск. С. класіфікуюцца паводле ступені засцярогі, выкарыстаных матэрыялаў, канструкцый і спосабаў узвядзення. Бываюць лёгкага і цяжкага тыпу. Для засцярогі асабовага складу на баявых пазіцыях, пунктах камандных, назіральных пунктах і інш. С. будуюць катлаванным і падземным спосабамі з мясц. матэрыялаў або элементаў і канструкцый прамысл. вырабу. Найчасцей складаюцца з асн. памяшкання для асабовага складу і 1—2 уваходаў (выхадаў). Звычайна абсталяванне вайск. С. засйерагае людзей ад атрутных і радыеактыўных рэчываў, бактэрыяльных сродкаў і інш. С. грамадз. абароны размяшчаюцца, як правіла, у вытв., дапаможных, жылых, грамадскіх будынках і нар.гасп. аб’ектах (звычайна заглыбленых). У якасці С. могуць выкарыстоўвацца станцыі метро і аб’екты інш. падземных камунікацый. Гл. таксама Ахоўныя збудаванні. С.А.Фамін.
СХОД ГРАМАДЗЯН, форма непасрэднага ўдзелу грамадзян у ажыццяўленні мясц. самакіравання. Парадак склікання і правядзення С.г., прыняцця і змены яго рашэнняў устаноўлены Законам «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» 1995. Па меры неабходнасці С.г. склікаюць мясц. Саветы дэпутатаў, іх органы, выканкомы ці органы тэр. грамадскага кіравання. На іх абмяркоўваюць пытанні дзярж. і мясц. значэння, прымаюць рашэнні па непасрэднай рэалізацыі пастаноў органаў мясц. самакіравання; маюць права звяртацца з прапановамі ў мясц. Саветы і іх органы, інш. дзярж. і грамадскія ор
ганы, прадпрыемствы, аргцыі і ўстановы; правамоцныя прымаць рашэнні аб датэрміновым роспуску органаў тэр. грамадскага самакіравання, калі яны не выконваюць належным чынам свае функцыі. Гл. таксама Мясцовае кіраванне і самакіраванне. Г.А.Маслыка. «СХОД РЎСКІХ ФАБРЫЧНАЗАВОДСКІХ РАБОЧЫХ САНКТПЕЦЯРБЎРГА», легальнае рабочае тва ў С.Пецярбургу ў 1903—05. Засн. з дазволу ўлад і пры тайным удзеле паліцыі на ўзор зубатаўскіх аргцый (гл. Зубатаўшчына) святаром Г.А. Гапонам. Паводле Статута (зацверджаны 28.2.1904) яго членамі маглі быць рабочыя толькі рус. паходжання і хрысц. веравызнання. Тва мела 11 раённых аддзяленняў, аб’ядноўвала да 10 тыс. чал. Яно вяло сярод рабочых культ.асв. работу, прапагандавала ідэі адданасці цару і царкве, класавага міру і хрысц. сацыялізму, імкнулася скіраваць барацьбу рабочых за свае правы ў мірнае рэчышча. Аднак пад уплывам эканам. крызісу і выкліканага ім рэв. ўздыму дзейнасць «Сходу» насуперак волі яго кіраўнікоў паступова палітызавалася. У студз. 1905 яго аддзяленні сталі цэнтрамі агульнагар. стачкі. Па ініцыятыве Гапона была выпрацавана петыцыя да цара, куды пад уплывам сацыялдэмакратаў уключаны паліт. і эканам. патрабаванні (скліканне Устаноўчага сходу, увядзенне дэмакр. свабод, 8гадзіннага рабочага дня і інш.) і 9(22). 1.1905 арганізавана мірнае шэсце да Зімняга палаца, якое скончылася масавым расстрэлам рабочых (гл. «Крывавая нядзеля»), «Сход» распушчаны ўладамі.