• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СУХЎМІ, горад у Грузіі, на беразе Чорнага м.; сталійа Абхазіі. У 6 ст. да н.э. на тэр. С. існавала ант. калонія Дыяскурыяда. У сярэднія вякі называўся Цхум, у 16 —пач. 19 ст. турэцкая крэпасць СухумКале. 3 1848 горад. Каля 140 тыс. ж. (2001). Марскі порт, чыг. ст., вузел аўтадарог. Прамсць: харч. і харчасмакавая (зды кансервавы, ма
    лочны, вінаробны; тытунёвая фка; рыба і мясакамбінаты), лёгкая (тэкст., гарбарнаабутковая), маш.буд., хімічная. Унт. Бат. сад. Малпавы гадавальнік. Тэатр. Музеі: краязнаўчы, літ.мемар. Дз.І./ўлія. Руіны замка (9—10 ст.). Турызм. Горад пацярпеў у выніку грузінаабхазскага канфлікту 1990х г. Кліматычны і бальнеатэрапеўтычны курорт. Клімат субтрапічны вільготны. Асн. прыродныя лек. фактары: клімат, марскія купанні, мінер. крыніцы (тэрмальныя, сульфатнахларыдныя натрыевыя воды з бромам, ёдам, магніем і азотныя гідракарбанатнахларыднасульфатныя кальцыеванатрыевыя воды). Лечаць хваробы органаў кровазвароту, дыхання (нетуберкулёзнага характару), скуры, нерв. сістэмы.
    СЎХЭБАТАР Дамдзіны (Су х б a атар; 2.2.1893, каля г. УланБатар — 22.2.1923), мангольскі ваен. і дзярж. дзеяч; адзін з кіраўнікоў Мангольскай нацыянальнадэмакратычнай рэвалюцыі 1921. 3 1912 служыў у войску Манголіі Знешняф за мужнасць у баях супраць кіт. войск атрымаў ганаровае найменне Батар (волат, герой). У 1919 далучыўся да рэв. гурткоў, на аснове якіх у 1920 створана Манг. нар. партыя (МНП). 3 1922 чл. ЦК МНП, у 1923 канд. у чл Прэзідыума ЦК МНП. 3 1921 ваен. міністр часовага, потым пастаяннага Нар. ўрада Манголіі, адначасова галоўнакамандуючы Манг. нар. арміяй (МНА). Камандаваў атрадам МНА, які перамог кітайцаў у баі за Маймачэн (18.3.1921). Удзельнічаў у паходзе сав Чырв. Арміі супраць белагвардзейцаў Р Ф Унгерна фон Штэрнберга і вызваленні ад іх Ургі. У сав. і манг. гістарыяграфіі да 1990х г. С.Б. лічыўся адзіным стваральнікам МНП і кіраўніком манг. рэвалюцыі.
    Літ:. Р о ш н н С.К. Полктнческая нсторня Монголмн (1921—1940 гг.). М., 1999.
    СЎХЭБАТАР, горад на Пн Манголіі. Адм. ц. Селенгінскага аймака. Утвораны ў 1940. Каля 60 тыс. ж. (2001). Гандл.трансп. вузел на Трансмангольскай чыгунцы, прыстань на р. Архон пры яе ўпадзенні ў Селенгу. Аэрапорт. Прамсць: дрэваапр., запалкавая, папяровая, харчовая. Домабудаўнічы камбінат. Саматужныя промыслы. Названы ў гонар Ц.СухэБатара.
    СЎЦІН, вёска ў Пухавіцкім рне Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 31 км на ПдУ ад г. Мар’іна Горка, 94 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Талька. 461 ж., 225 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    Х.Суцін. Маленькі кандытар.
    СЎЦІН Хаім (1893 або 1894, г.п. Смілавічы Чэрвеньскага рна Мінскай вобл. — 9.8.1943), французскі мастак бел. паходжання; прадстаўнік парыжскай школы. Вучыўся ў Віленскай AM і Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. 3 1913 жыў у Францыі. Працаваў пераважна ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта. Творчасці ўласцівы пастозная манера пісьма, пачуццёвая экспрэсія, светлая яркая колеравая гама, у якой пераважалі чырвоныя, сінезялёныя і белыя тоны. Ў ранні перыяд зазнаў уплыў М.Шагала («Няня», каля 1916), пазней —К.Мадыльяні (партрэты М.Лані, 1929; мадам М.Кастэнг, 1928). Стварыў шэраг карцін па матывах работ Рэмбранта і Г.Курбэ, пісаў пазначаныя драм. лірызмам пейзажы, звяртаўся да вобразаў людзей ніжэйшага саслоўя: «Кандытары», «Маленькі кандытар», «Паляўнічыя», «Туша быка» (3 варыянты, 1925), «Певень» (1926), «Паж» (1927), «Хлопчык з хору» (1928), «Жанчына ўваходзіць у ваду» (1931), «Асёл» (1934), «Дзеці сядзяць на ствале дрэва», «Ветраны дзень у Асеры» (абодва 1939) і інш. С.У.Пешын. СЎЦІНА БАЛбТА Нізіннага тыпу ў Асіповіцкім рне Магілёўскай вобл. і Пухавіцкім рне Мінскай вобл., у вадазборы рэк Пціч і Свіслач. Пл. 9 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 8,4 тыс. га. Глыб. торфу да 3 м, сярэдняя 2,2 м. За
    пасы торфу каля 33 млн. т. Частка балота асушана дрэнажом. Вырошчваюць збожжавыя і прапашныя культуры, сеяныя травы, агародніну. На неасушаных участках хмызняковаасаковая расліннасць; ёсць пясчаныя астравы, парослыя лесам.
    СУЦЬКб Пётр Пятровіч (н. 20.5.1936, в. Асошнікі Пружанскага рна Брэсцкай вобл.), бел. журналіст. Засл. работнік культ. Беларусі (1982). Скончыў БДУ (1964), Маскоўскую вышэйшую парт. школу (1972). 3 1957 працаваў у Ружанскай і Іванаўскай раённых газетах, з 1968 у Брэсцкай абл. газ. «Заря» (з 1972 гал. рэдактар).
    СУЦЭЛЬНЫ СПЕКТР, н е п е р a р ы ў н ы с п е к т р, адзін са спектраў эл. магн. выпрамянення, размеркаванне энергіі ў якім характарызуецца неперарыўнай функцыяй частаты (даўжыні хвалі). Назіраецца пры выпрамяненні і пры паглынанні.
    Напр., С.с. мае выпрамяненне рэчыва, якое знаходзіцца пры зададзенай тры ў стане тэрмадынамічнай раўнавагі (гл. Цеплавое выпрамяненне), размеркаванне энергіі ў ім ахоплівае ўвесь дыяпазон частот і апісваецца Планка законам выпрамянення. У некаторых выпадках назіраецца накладанне лінейчастых спектраў на С.с. (гл. Фраўнгоферавы лінііў У аптычнай вобласці (гл. Спектры аптычныя) пры раскладанні святла спектральнымі прыладамі С.с. атрымліваецца ў выглялзе неперарыўнай паласы (пры фота ці візуальнай рэгістрацыі) або плаўнай крывой (пры фотаэл. рэгістрацыі).
    СУЧАВА (Suceava), горад на ПнУ Румыніі, на р. Сучава (бас. Дуная). Адм. ц. аднайм. жудзеца. Вядомы з 1388, да 16 ст. — сталіца Малдовы. Каля 120 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прамсць: маш.буд. (станкабудаванне, вытвсць падшыпнікаў), хім. (штучныя валокны), цэлюлознапапяровая, дрэваапр., тэкст., гарбарнаабутковая, харчовая. Гарадскі музей. Руіны крэпасці, замак (14 ст.), цэрквы (15—17 ст.), армянскі манастыр (1606), княжацкі пастаялы двор (16—18 ст.). Турызм.
    СУЧЖОЎ, У с я н ь, горад на У Кітая. у прав. Цзянсу. Засн. ў 5 ст. да н.э. Каля 1 млн. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на Вялікім канале, паблізу воз. Тайху. Цэнтр с.г. раёна (рыс, пшаніца, pane, чай) і шаўкаводства. Прамсць: шаўковая, металургічная, хім., шкляная, керамічная, папяровая. Саматужная вытвсць, у т.л. маст. вышыўкі на экспарт. Арх. помнікі 3—16 ст., у т.л. пагады Бэйсыта (6 ст., перабудавана ў 15— 16 ст ), Жуйгуанта (3 ст., перабудавана ў пач. 10 ст.), Хуцюта (7 ст., перабудавана ў 10 ст.), Шуанта (10 ст ). Шматлікія масты цераз пратокі і каналы; гіст. помнікі, сады, паркі.
    СУЧЛЯНЁННЕ. злучэнне касцей, тое, што суставы.
    СЎША, частка зямной паверхні без акіянаў і мораў. Уключае мацерыкі і астравы. Агульная пл. каля 149 млн. км2
    (29,2% паверхні Зямлі, 39% Паўн. і 19% Паўд. паўшар’яў), сярэдняя выш. 875 м над узр. м., макс. — 8848 м (г. Джамалунгма ў Азіі), мінім. — 400 м ніжэй узр. м. (узровень Мёртвага м. на 3 Азіі). У паняцце С. звычайна не ўключаюцца азёры і вадасховішчы.
    СЎША, рака ў Клічаўскім і Кіраўскім рнах Магілёўскай вобл., левы прыток р. Ольса (бас. р. Дняпро). Даўж. 40 км. Пл. вадазбору 354 км2. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Рагі Клічаўскага рна, вусце за 700 м на Пд ад в. Ваевічы Клічаўскага рна. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, на вял. працягу праз лясныя масівы. Даліна слабавыразная, у ніжнім цячэнні зліваецца з далінай р. Ольса, шыр. ад 500 м да 1 км. Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах, месцамі забалочаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 7,5 км каналізаванае, ніжэй свабодна меандруе, моцназвілістае, шыр. 5—7 м. Прымае сцёк з сеткі меліярац. каналаў.
    СЎША, вёска ў Лепельскім рне Віцебскай вобл., паміж азёрамі Цеменіца, Астроўкі, Вогзіна. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 33 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Лепель, 105 км ад Віцебска. 636 ж., 307 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая MariBa сав. воінаў і партызан.
    СУША Мікалай Васілевіч (н. 4.2.1952, в. Вайнілава Чэрвеньскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне эканомікі і кіравання. Канд. эканам. н. (1997). Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1985). 3 1973 на парт. і сав. рабоце. 3 1980 дырэктар зда «Біяпрадукт», з 1987 нам. старшыні Чэрвеньскага райвыканкома, у 1989—93 прэзідэнт Саюза кааператываў Беларусі. Заснавальнік Мінскага інта кіравання (з 1994 яго рэктар), заснавальнік і гал. рэдактар час. «Экономнка. Управленне. Право». Распрацаваў стратэгію кіравання інавацыямі ў сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
    Тв.: Мнформатмзацня органязацнонноэкономнческого управлення негосударственным вузом на современном этапе развнтня высшего образовання. Мн., 1996; Управленне высшнм учебным заведеннем на прнмере частных вузов Республнкн Беларусь. Мн., 2000; Фянансовый менеджмент вуза. Мн., 2001; Экономнческнй механнзм стратегнческого управлення развнтнем высшего учебного заведення. Мн„ 2001. М.П.Савік. СЎША Якуб (свецкае імя Ян; 1610, Мінск — 4.3.1685), бел. грамадскі і рэліг. дзеяч. Др тэалогіі. Вучыўся ў мінскай базыльянскай школе, у Пултуску (Польшча), Оламаўцы (Чэхія), Рыме. Ў 1626 прыняў манаства. Выкладаў філасофію і тэалогію ў базыльянскіх манастырах. 3 1652 архіепіскап холмскі. У 1661 выбраны генералам ордэна базыльян. Пісаў пераважна на лац. мове. Аўтар твораў «Ўваскрэслы фенікс...», «Аб дзеяннях уніятаў...» (абодва 1646), «Савел і Павел» (1666). Яму прыпісваецца твор «Пра іерэйскія павіннасці»
    сушка	299
    (1670, на стараж.бел. літ. мове). Творы С. насычаны вытрымкамі з пастаноў, лістоў дзярж. і рэліг. дзеячаў; яны сведчаць пра эрудыцыю і веды аўгара. Некат. яго творы перавыдадзены ў Парыжы і Лейпцыгу ў сярэдзіне 19 ст.
    У.Г.Кароткі.
    Сушаніца: I — лясная; 2 — багнавая.
    СЎШАНІЦА (Gnaphalium), род кветкавых раслін сям. складанакветных. 50 (паводле інш. звестак 300) відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя тропікаў. На Беларусі 2 віды С.: багнавая, або балотная (G. uliginosum), і жоўтабелая (G. luteoalbum). Трапляюцца па берагах рэк, на поймавых лугах, як пустазелле.
    Адна, двух і шматгадовыя травяністыя расліны з лямцавым апушэннем. Сцёблы прамастойныя ці прыўзнятыя, галінастыя. Лісце падоўжанае, суцэльнае, чаргаванае. Кошыкі невял., апушаныя, сабраныя ў шчытка, клубочка ці коласападобныя, вузкамяцёлчатыя суквецці на верхавінках парасткаў. Плод — сямянка. Лек., дэкар. расліны.