Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Літ:. Степанянц М.Т. Фнлософскне аспекты суфнэма. М., 1987; Мз нсторнн суфнзма: нсточннкн н соцнальная практнка. Ташкент, 1991; Мухаммедходжаев А. Гносеологмя суфнзма. Душанбе, 1990; Н у р б а х ш Дж. Пснхологмя суфнзма: Дел Ва Нафс: (Сердце н душа); Размышлення о стаднях пснхол. становлення н развнтвя на суфнйском путн: Пер. с англ. М., 1996.
Н. Г. Кісялёаа.
СЎФІЙ, мусульманскі аскет і містык, прыхільнік суфізму. Атрыбут С. — грубае шарсцяное адзенне.
СЎФІКС (ад лац. suffixus прымацаваны). службовая марфема. якая размяшчаецца непасрэдна за коранем слова або пасля інш. С.; адзін з відаў афікса. Служыць для ўтварэння новых слоў або іх несінтакс. форм (у адрозненне ад
канчатка). Паводле функцый С. падзяляюць на словаўтваральныя («белы — бялізна», «аўгар — аўтарства»), формаўтваральныя («смела — смялей», «ляжаць — лежачы») і С. суб’ектыўнай ацэнкі, або словаформаўтваральныя («слуп — слупок, слупочак», «малы — маленькі»), Паводле структуры адрозніваюйь С. простыя («новыя — навіна», «мова — моўны», «грукаць — грукат») і састаўныя («мудры — мудрагелісты» з «мудрагелісты»), Асобны від С. — т.зв. суфіксоіды, г.зн. каранёвыя марфемы («вар», «вод», «коп», «мер», «ход» і інш.), якія ўжываюцца ў функцыі С.: «пешаход», «справавод», «дальнамер». А.Я.Міхневіч СУФЛЁР (ад франц. souffler дзьмуць, падказваць), работнік тра. які сочыць за ходам рэпетыцыі і спектакля па тэксце п'есы (суфлёрскі экзэмпляр) і пры неабходнасці падказвае акцёрам тэкст ролі (у муз. тры С. сочыць па клавіры). Знаходзіцца ў суфлёрскай будцы, размешчанай каля лініі заслоны (ці ў адной з бакавых куліс) і схаванай ад гледачоў.
СУФЛб (Soufflot) Жан Жэрмэн (22.7.1713. Ірансі, каля г. Асер, Франйыя — 29.8.1780), французскі архітэктар; прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Рыме (1734—37). 3 1731 і ў 1750 вывучаў ант помнікі Італіі і М.Азіі. Паводле яго праектаў узведзены фасад атэля Дзьё (бальніца; 1741—42) у Ліёне і інш. пабудовы. Асн. яго твор — царква СентЖэнеўеў у Парыжы (1755—89, у 1791 пераўтвораны ў Пантэон), вылучаецца строгай манументальнасцю форм, смеласцю канстр. вырашэнняў. Іл. гл. да арт. Пантэон
СУФбЗІЯ (ад лац. suffossio падкопванне, падрыванне), вышчалочванне і вынас дробных мінеральных часцінак грунтавымі водамі, якія фільтруюцца ў тоўшчы горных парод. Можа праяўляцца адначасова з карстам. Выклікае ўтварэнне падземных пустот і прасадку асадкавых тоўшчаў. На паверхні фарміруюцца замкнёныя паніжэнні (варонкі, стэпавыя сподкі). С. спрыяе залажэнню паверхневага часовага, а потым і пастаяннага сцёку з развіццём яроў або рачных далін. На Беларусі С. праяўляецца ў раёнах пашырэння лё'сападобных парод, пераважна на АршанскаМагілёўскай раўніне.
СУФРАЖЫСТКІ (ад англ. suffrage выбарчае права), удзельніцы руху за жаночае выбарчае права ў Зах. Еўропе і ЗША ў 2й пал. 19 — пач. 20 ст. Пачатак руху С. пакладзены жаночай канферэнцыяй у г. СенекаФолс (ЗША) у 1848. У 1869 у ЗША створаны Амер. і Нац. жаночыя суфражысцкія асацыяцыі, якія ў 1890 аб’ядналіся ў Амер. нац. жаночую суфражысцкую асацыяцыю. Pyx С. Вялікабрытаніі ўзначалілі Жаночая ліга свабоды і створаны ў 1903 Жаночы сац.паліт. саюз. С. арганізоўвалі грамадскія акцыі з мэтай прыцягнуць увагу грамадства да праблемы вы
барчага права для жанчын. Суполкі С. узніклі і ў інш. краінах Зах. Еўропы. Калі ў 1920я г. ў б.ч. еўрап. краін жанчыны атрымалі выбарчыя правы, удзельніцы руху С. пераключыліся на барацьбу за сапраўднае раўнапраўе жанчын.
Літ:. Новнкова Н.В. Суфражнсткм н суфражеткн: кдеологня н полнтмка брмтан. фемнннст. двнження в начале XX в. // ЖенШйны в нсторнв: возможность быть увнденнымн. Мн., 2001. Вып. I.
Дз.Г.Сухавараў А.В.СухавоКабылін
СУХАВАРАЎ Дзмітрый Гаўрылавіч (12.6.1904, в. Жакаўка Дрыбінскага рна Магілёўскай вобл. — 4.3.1983), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Кіеўскае пях. вучылішча (1931), курсы ўдасканалення каманднага саставу пры Ваен. акадэміі Генштаба (1935), Ваеннапаліт. акадэмію (1941). У Чырв. Арміі з 1926. Удзельнік паходу Чырв. Арміі ў Зах. Украіну восенню 1939. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўн.Зах., Зах., Сталінградскім, Варонежскім, Сцяпным, 1м Укр., Далёкаўсх. франтах. Танк. полк на чале з падпалкоўнікам С. вызначыўся 5.11.1943 у баях за вызваленне Кіева. Удзельнік вайны з Японіяй 1945. Да 1957 у Сав. Арміі, да 1965 на адм. рабоце.
СУХАВЁЙ, гарачы і сухі вецер, характэрны для надвор’я антыцыкланальнага тыпу; адзначаецца пераважна ў стэпах, паўпустынях і пустынях. Часцей назіраецца летам на перыферыі антыцыклону Скорасць ветру 5—20 м/с, тра паветра 20—25 °C, адносная вільготнасць менш за 30%, працягваецца звычайна некалькі сутак. Можа выклікаць засуху. Характэрны для Сярэдняй Азіі, Прыкаспійскай нізіны. У інш. рэгіёнах падобныя вятры наз. хамсін, сірока, харматан.
СУХАВЕРХАВА Наталля Уладзіміраўна (н. 3.11.1949, Мінск), бел. мастак дэкар.прыкладнога мастацтва. Дачка У.П.Сухаверхава. Скончыла Бел. тэатр маст. інт (1971). 3 1971 на Мінскім маст. камбінаце, з 1996 адначасова займаецца выкладчыцкай дзейнасцю. Сярод твораў габелены: «Квітнеючы мой край» для Палаца культуры калгаса «Нёман» Стаўбцоўскага рна (1986), «Беларусь» для рэстарана «Беларусь» у Мінску (1987), «Купалле» для Палаца культуры ў в. Крупіца Мінскага рна (1989), «Вясновы» і «Сонечны» для ўра
давай рэзідэнцыі ў г. Заслаўе (1995), a таксама «Сонтрава» (1976), «Восень» (1978), «Зачараваны край» (1981), «Сонечная сюіта», «Цвіценне» (абодва 1982), «Варажба на кававай гушчы», «Дарога» (абодва 1991), «Летнія навальніцы» (1996), «Успамін» (2001). Творы вызначаюцца рытмічнасцю кампазіцыі. гарманічнасцю колеравых суадносін, стрыманасцю каларыту і падкрэсленай дэкаратыўнасцю.
СУХАВЁРХАЎ Уладзімір Паўлавіч (3.12.1908, г. Днепрапятроўск, Ўкраіна —4.5.1977), бел. жывапісей, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1955). Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930), Маскоўскі інт імя В.Сурыкава (1946). 3 1947 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы, з 1954 — у Бел. тэатр.маст. інце. У 1954—56 старшыня праўлення Саюза мастакоў Беларусі. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Тэме гераізму ў Вял. Айч. вайну прысвечаны карціны «Сустрэча партызан з Савецкай Арміяй» (1946), «За родную Беларусь!» (1948); мірнай стваральнай працы — «Пераможам у працы» (1950), «Трактары ідупь» (1967). Выканаў партрэты ўдзельнікаў партыз. руху на Беларусі (1942—44), перадавікоў працы Мінскага трактарнага зда К.В.Курчыцкай (1952), У.П.Шышко (1965), Я.І.Клімчанкі (1969); мастачкі С.Лі (1946) і інш.
У.Сухаверхаў За родную Беларусь! 1948.
Маляваў пейзажы: «Зіма» (1944), «Свіслач» (1945), «Зімовы вечар» (1948), «Дубцы» (1953), нацюрморты.
Г.М.Ярмоленка.
СУХАВбКАБЫЛІН Аляксандр Васілевіч (29.9.1817, Масква — 24.3.1903), рускі драматург. Акад. Пецярбургскай АН (з 1902). Скончыў Маскоўскі унт (1838). У 1838—40 вывучаў філасофію ў германскіх унтах. У драматург. трылогіі «Карціны мінулага» (як трылогія паст. ў 1917 У.Меерхольдам у Александрынскім тры); камедыя «Вяселле Крачынскага» (нап. 1854, паст. 1855, Малы тр), драма «Справа» (нап. 1861, паст. 1882), камедыяжарт «Смерць Тарэлкіна» (нап. 1869, паст. 1900) паказаў тагачасныя норавы, уседазволенасць і бюракратызм
СУХАДОЛЬСКІ 293
судовых чыноўнікаў і паліцыі, трагічную залежнасць чалавека ад іх улады. Займаўся філасофіяй (аўтар уласнай «філасофіі Ўсясвету»), перакладаў творы Гегеля. Яго п’есы карысталіся папулярнасцю на Беларусі. П’есу «Вяселле Крачынскага» ставілі Дзярж. рус. драм. тр (1933), Бел. тр імя Я.Коласа (1949, 1981), «Смерць Тарэлкіна» — Дзярж. рус. драм. тр (1954), Магілёўскі абл. драм. тр (1989), Нац. тр імя Я.Купалы (1996, пад назвай «Смерйь Кандзіда Тарэлкіна») і інш.
7в.: Трмлогня. М„ 1966.
Літ.: Бессараб М.Я. СуховоКобылнн. М., 1981.
СУХАГРЎЗНАЕ СЎДНА. грузавое судна для перавозкі сухіх грузаў і вадкіх у тары. Адрозніваюць С.с. для штучных грузаў (перавозяць іх у стосах, пачках, йюках, бочках, скрынях) і навалачных грузаў (навалам і насыпам).
Да С.с. адносяцца рэфрыжэратары, лесавозы, грузавыя паромы, ліхтзравозы, кантэйнерныя судны і інш. Бываюць самаходныя і несамаходныя. Грузы на С.с. размяшчаюцца ў трумах, твіндэках і дыптанках, штучныя грузы — на верхняй палубе. Пагрузкавыгрузка робіцца праз грузавыя люкі верхняй палубы або праз бартавыя, насавыя і кармавыя адтуліны. Грузападымальнасць марскіх С.с. да 200 тыс. т. рачных да 8 тыс. т.
СУХАДбЛЬСКІ Януар Іванавіч (19.9.1797, г. Гродна — 20.3.1875), бел. жывапісецбаталіст. Творчасць звязана з маст. жьшйём Беларусі, Польшчы і Расіі. Жывапісу вучыўся ў Варшаве ў А.Брадоўскага (з 1815), у Рыме ў К.Вернэ (1832—37). Удзельнік паўстання 1830— 31. Стварыў рамант. карціны на гіст. тэматыку «Бітва пад Рашынам» (1832), «Бітва пад Самасьерай» (1860), «Пераход арміі Напалеона цераз Бярэзіну» (1866). Аўтар серыі батальных кампазіцый на тэму рус.перс. і рус.тур. войнаў, у якіх удзельнічаў сам: «Узяцце крэпасці Карс», «Узяцце Ачакава», «Штурм крэпасці Ахалцых», «Фельдмаршал Паскевіч прымае дэлегацыю жыхароў Эрзурума», «Асада крэпасці
294
СУХАДРОЎКА
Абасабад» і інш. Сярод інш. твораў: «Сцэна з 1831 года», «Заключэнне Туркманчайскага міру», «Паляванне на аленя», «Дзед з унукам на паляванні» і інш. У творчасці С. дакументальная дакладнасць адлюстравання спалучаецца з выдатна распрацаванай кампазіцыяй, яркай маляўнічасцю жывапісных вырашэнняў.
Літ:. Дробаў Л.М. Беларускія мастакі
XIX ст. Мн., 1971; Я г о ж. Жявопнсь Белорусснн XIX — начала XX в. Мн.. 1974.
Л.Н.Дробаў.
СУХАДРОЎКА. Суходраўка, рака ў Лёзненскім і Віцебскім рнах Віцебскай вобл., правы прыток р. Лучоса (бас. р. Зах. Дзвіна). Ў верхнім цячэнні наз. Вольша. Даўж. 66 км. Пл. вадазбору 519 км2. Пачынаецца каля паўн.ўсх. ускраіны в. Свірбы Лёзненскага рна, вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Кузьмянцы Віцебскага рна. Цячэ ў межах Віцебскага ўзв. Даліна трапецападобная, шыр. 300—600 м, ёсйь звужэнні да 50
5 6
12
3
Марское сухагрузнае судна: 1 — грабны вінт; 2 — руль; 3 — верхняя палуба; 4 — грузавая страла; 5 — дымавая труба; 6 — антэна радыёлакацыйнай станцыі; 7 — рулявая рубка; 8 — грузавы люк; 9 — фок.мачта; 10 — брашпіль; 11 — якар; 12 — пераборкі; 13 — насціл другога дна; 14 —другая палуба; 15 —днішчавы стрынгер; 16 — палубны набор; 17 — грузавы трум; 18 — дызельгенератар; 19 — галоўны рухавік; 20 — валапровад.