Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
296 СУХАРТА
ны і ваен. дзеяч Інданезіі. Скончыў ваен. школу ў г. Гомбанг. Ген. арміі. У 1945—49 удзельнік узбр. барацьбы Інданезіі супраць нідэрл. акупантаў. У 1962—63 камандаваў аперацыямі па выгнанні галандцаў з Зах. Ірыяна, у 1963—65 — стратэгічным рэзервам сухапутных войск. У 1965 задушыў спробу дзярж. перавароту, заняў пасады міністра абароны і камандуючага сухапутнымі войскамі. 3 1966 нам. прэм’ерміністра Інданезіі, з 1967 — в.а. прэзідэнта, з 1968 прэзідэнт Інданезіі. Ажыццяўляў палітыку «новага ладу», якая прадугледжвала развіццё рыначных адносін і арыентацыю на краіны Захаду пры жорсткім аўтарытарным рэжыме, што прывяло да эканам. ўздыму краіны ў 1970—80я г. Аднак рост знешняй запазычанасці і карупцыя сталі прычынай
Сухапутныя чарапахі: 1 — зорчатая; 2 — сярэднеазіяйкая; 3 — лясная, або шабуці; 4 — вугальная.
Да арт. Сухапутныя войскі: 1 — танкавае падраздзяленне на маршы; 2 — агонь вядзе разлік процітанкавай гарматы; 3 — навядзенне пантоннага моста; 4 — воіны інжынерных войск рыхтуюць да запуску зарад з устаноўкі размініравання УР83П.
сухін 297
фін. крызісу ў сярэдзіне 1990х г. Пад націскам масавых нар. выступленняў у маі 1998 падаў у адстаўку.
СУХАРЫ. вёска ў Магілёўскім рне, на р. Раста, на аўтадарозе Магілёў— Мсціслаў. Ц,энтр сельсавета і калгаса. За 27 км на ПнУ ад Магілёва. 610 ж., 230 двароў (2002). Прадпрыемства па перапрацоўцы піламатэрыялаў. Сярэдняя школа, клуб, бка, бальніца, аддз. сувязі. Брайкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Успенская царква (пач. 20 ст.).
Вядомы з 1560 як сяло ў Магілёўскай воласці ВКЛ, дзярж. ўласнасць. 3 1569 належала баярыну І.Кіркораву. 3 1772 у Рас. імперыі, з 1773 цэнтр староства ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губ., уладанне Пацея. 3 1784 мястэчка С.; 93 ж., 19 двароў, царква, вадзяны млын, 1 кірмаш на тыдзень. У 1856 уладанне МЛістоўскай. У 1880 у мястэчку і сяле 730 ж., 133 двары. У 1886 мястэчка ў Чавускім пав. Магілёўскай губ., 445 ж., 65 двароў, йарк.прыходская школа (1887), царква, сінагога, вадзяны млын, 2 карчмы, 2 крамы; у 1891 пабудавана мураваная Пакроўская uapква. У 1909 у сяле 814 ж., 113 двароў, у мястэчку 500 ж„ 64 двары, уладанне Лістоўскіх; нар. вучылішча, паштовае аддзяленне. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета ў Лупалаўскім рне Магілёўскай акр., з 2.3.1931 у Чавускім рне, з 1938 у Магілёўскай вобл. У 1939 да вёскі далучаны пас. Альхавецкі і Саснавецкі. У Вял. Айч. вайну С. спалены, у пасляваен. перыяд адбудаваны. В.В.Віталёва.
СУХАРЫКІ (арх.), тое, што дэнтыкулы. СУХАСТОЙ, засохлыя на корані дрэвы ці дрэвастоі. Утвараецца пры натуральным адміранні, пашкоджванні дрэвавых раслін хваробамі ці шкоднікамі, прырэзкіх ваганнях умоў існавання, выкліканых прыроднымі або антрапагеннымі фактарамі (забалочванне, сонечныя апёкі, засуха, маразы, пажары, ушчыльненне глебы пры няправільнай пасьбе жывёлы, зніжэнне ўзроўню грунтавых вод і інш.). Засохлыя дрэвы становяцца ачагамі распаўсюджвання шкоднікаў і хвароб. Для прадухілення ўтварэння С. праводзяць санітарныя высечкі лесу, ліквідацыю ачагоў захворвання дрэў.
СУХАЦВЕГЫ, бяссмертнікі, імарт э л і, расліны некалькіх родаў — цмену, акраклініуму (Acroclinium), амобіуму (Ammobium), сухацвету (Xeranthemum) і інш. сям. складанакветных.
Кветкавыя кошыкі ў С. маюць абгортку з яркаафарбаваных скурыстых або плевачных лісточкаў, якія не мяняюць колеру і формы пры высыханні. Выкарыстоўваюцца на зімовыя букеты, вянкі, гірлянды.
«СУХАЯ ІГОЛКА», тэхніка паглыбленай гравюры на метале. заснаваная на прадрапванні штрыхоў іголкай. Для гравюр, выкананых у тэхніцы «С.і.», характэрна асаблівая аксаміцістасць штрыхоў (што набліжае іх да малюнка), якія ўзнікаюць за кошт пакінутых іголкай завусеній (т.зв. барбы). «С.і.» часта дапаўняе тэхніку афорта, але ў параўнанні з ім дае менш адбіткаў. Вядома з 15 ст. Як самаст. тэхніка пашырана з 19 ст.
СУХАЯ ПЕРАГОНКА ДРАЎНІНЫ, тое, што піроліз драўніны.
СУХІ Павел Восіпавіч (22.7.1895, г. Глыбокае Віцебскай вобл. — 15.9.1975), савецкі авіяканструктар, адзін са стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі. Др тэхн. н. (1940). Двойчы Герой Сац. Працы (1957, 1965). Скончыў Маск. вышэйшае тэхн. вучылішча (1925). 3 1925 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным інце. У 1939—49 і з 1953 гал. канструктар доследнага КБ (з 1976 яго імя), з 1956 ген. канструктар. 3 1932 уз
П.В.Сухі.
начальваў праектаванне самалётаў РД (АНТ25) і «Радзіма» (АНТ37біс), знішчальнікаманаплана з хаваемым у палёце шасі 114. Пад яго кіраўніцтвам створаны шматмэтавы самалёт Су2 (1937), браніраваны штурмавік Су6 (1943), рэактыўны франтавы знішчальнік Су9 з тармазным парашугам і катапультай (1946), звышгукавыя рэактыўныя знішчальнікіперахопнікі з герметычнай кабінай Су15 (1948), са стрэлападобным і трохвугольным крыламі (1956), знішчальнік са зменнай геаметрыяй крыла Су17 (1966), франтавы бамбардзіроўшчык Су24 (1970), браніраваны звышгукавы штурмавік Су25, высокаманеўраны знішчальнік Су27, стратасферны стратэгічны разведчыкракетаносец Т4. Канструктар больш як 50 мадэлей самалётаў, больш за 20 з іх выпускаліся серыйна. На самалётах яго канструкцыі ўстаноўлены рэкорды свету па працягласці, вышыні і скорасці палёту. Ленінская прэмія 1968. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1975. Залаты медаль імя А.М.Тупалева AH СССР (1975). Яго іме.м названы Гомельскі тэхн. унт. У Гомелі бронзавы бюст.
Літ.: Пономарев А.Н. Советскне авмацнонные конструкторы. 2 нзд. М., 1980; Кузьмнна Л.М. Генеральный конструктор Павел Сухой: (Страннцы жйзнй). Мн., 1985; Сауліч У. Ірвуцца ў неба імклівыя Су // Бел. думка. 1999. № 5. М.М.Касцюковіч. «СУХІ ЗАКбН », закон аб забароне вытворчасці і продажу спіртных напіткаў. Дзейнічаў у ЗША (1920—33) і ў некаторых інш. дзяржавах. У ЗША, Ісландыі, Фінляндыі і інш. «С.з.» не прывёў да жаданай мэты. У Бельгіі, Францыі, Нарвегіі і інш. у розны час уводзіліся забараняльныя законы на напіткі пэўнага мацунку. У Швецыі з 1865 дзейнічала т.зв. Гатэнбургская сістэма, якая пазней з відазмяненнямі была ўведзена ў інш. скандынаўскіх краінах. Паводле
гэтай сістэмы продаж спіртных напіткаў дазваляўся толькі адначасова з гарачай ежай, а рэстаратар атрымліваў даход выключна ад продажу харч. прадуктаў. 3 1919 замест Гатэнбургскай была ўведзена картачная сістэма (т.зв. сістэма Брата), якая абмяжоўвала ўжыванне спіртных напіткаў да 4 л у месяц. У 1955—57 сістэма Брата адмерла, a «шведскі дэпартамент цвярозасці» фактычна быў зведзены на становішча статыстычнай установы. У Расіі забарона вытвсці і продажу спіртных напіткаў была ўведзена ў 1914 і дзейнічала да 1925. Аднак забараняльныя меры прывялі да таго, што ў абход закона замест віна і гарэлкі сталі ўжываць розныя сурагаты, якія аказвалі яшчэ больш шкоднае ўздзеянне на арганізм. Чарговая спроба выкараніць п’янства і алкагалізм у б. СССР была зроблена ў 1980я г. ў час праўлення М.С.Гарбачова. Яна пацягнула паўсюднае знішчэнне элітных вінаграднікаў і ажыятажны попыт на алкагольныя напіткі. Г.А.Маслыка.
СУХІ КЛІМАТ. тое, што арыдны клімат.
СУХІ ЛЁД. назва цвёрдага вугляроду дыаксіду СО2, які ў звычайных умовах (атм. ціск, пакаёвая тра) узганяецца. Белая снегападобная маса (шчы.іьн. 1560 кг/м3), у якую пры атм. ціску і моцным (ніжэй за тру ўзгонкі 78,5 °C) ахаладжэнні ператвараецца СО2 (адсюль назва). У тэхніцы С.л. атрымліваюць частковым выпарваннем вадкага вуглякіслага газу (СО2 звадкоўваецца пры 20 °C і ціску 5,7 МПа). Выкарыстоўваюць як холадагент у харч. прамcui (выпарваецца без рэшткаў, не выклікае карозіі абсталявання).
«СУХІ ПЭНДЗАЛЬ» ужывапісе і г р а ф і ц ы, тэхнічны, часам дапаможны, прыём — работа цвёрдым пэндзлем, слаба насычаным фарбай (звычайна алейнай па светлым незагрунтаваным палатне). Часцей выкарыстоўваецца для дэкар.афармленчых работ.
СУХІ ТУМАН. тое, што імгла.
СУХІН Аскольд Аўрамавіч (2.5.1941, г. Архангельск, Расія — 19.2.1994), бел. спявак (бас). Засл. арт. Беларусі (1971). Скончыў Інт мастацтваў у Кішынёве (1965). 3 1965 саліст ансамбля песні і танна БВА, з 1966 — Дзярж. тра оперы і балета Беларусі, з 1980 —Дзярж. кта Беларусі па тэлебачанні і радыёвяшчанні, у 1985—90 — Крымскай філармоніі. Валодаў голасам рэдкай прыгажосці і пластычнасці. Сярод партый: Мечык («Калі ападае лісце» Ю.Семянякі), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Барыс, Дасіфей («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Канчак, Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Рэнэ, Грэмін («Іаланта», «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Дон Базіліо
298 сухое
(«Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Рамфіс, Мантэроне («Аіда», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Камандор («Дон Жуан» В.А.Моцарта). У камерным рэпертуары рамансы і песні бел. кампазітараў. Лаўрэат міжнар. конкурсаў вакалістаў у Празе (1967) і Сафіі (1968, залаты медаль), міжрэсп. конкурсу вакалістаў імя Я. Вітала (1964). Т.Б. Варфаламеева. СУХбЕ БАЛбТА. Нізіннага тыпу ў цэнтр. і паўн. ч. Івацэвіцкага рна Брэсцкай вобл., пераважна ў вадазборы р. Грыўда. Пл. 16,1 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 12,7 тыс. га. Гіыб. торфу да 5,3 м, сярэдняя — 1,8 м. Запасы торфу каля 43,3 млн. т (здабываецца на ўгнаенне). На Пн балота пад торфам ёсць сапрапель (Сухабалоцкае радовішча сапрапелю). Асушана каля палавіны плошчы балота, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. Частка масіву ўваходзіць у гідралагічны заказнік Выганашчанскае. На неасушанай тэр. пераважаюць бярэзнікі асаковыя.
СУХбПАЛЬ, вёска ў Пружанскім рне Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Пружаны—Боркі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 31 км на ПнЗ ад г. Пружаны, 120 км ад Брэста, 45 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 425 ж., 169 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Крыжаўзвіжанская царква (1903).
Вядома з 1680 як дзярж. вёска ў Брэсцкім пав. ВКЛ. 3 1795 у Рас. імперыі, з 1801 цэнтр воласці Пружанскага пав. 3 1921 у складзе Польшчы, з 1925 цэнтр гміны Пружанскага пав. Палескага ваяв. 3 1939 у складзе БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Шарашоўскага, з 1956 Пружанскага рна Брэсцкай вобл. У Вял. Айч. вайну ням. фашысты загубілі ў С. і сельсавеце 305 чал. М.П.Клшец.
СУХОТЫ. тое, што туберкулёз.