Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СУСТРЭЧНЫ ІСК. самастойнае іскавае патрабаванне адказчыка да істца, якое заяўлена ў судзе або арбітражы ў час разбору для сумеснага разгляду з першапачатковым іскам. З’яўляецца сродкам абароны адказчыка супраць прад’яўленага яму іску. С.і. незалежна ад яго падсуднасці прад’яўляецца ў судзе, які разглядае першапачатковы іск, з выкананнем агульных правіл іскавага судаводства.
СУСЬКб Якаў Ягоравіч (н. 17.3.1917, в. Чарняўка Хоцімскага рна Магілёўскай вобл.), Герой Сав Саюза (1945). Скончыў Чкалаўскае ваен. авіявучылішча (1941), варонежскія абл. партшколу і пед. інт (1949), Вышэйшую дыпламат. школу (1952). У Чырв. Арміі з 1937. У Вял Айч. вайну з 1943 на Зах., Бранскім. 1м і 4м Укр. франтах, удзельнік Арлоўскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Венгрыі, Польшчы, Чэхаславакіі. Камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка капітан С. зрабіў 141 баявы вылет, прычыніў праціўніку значныя страты ў баявой тэхніцы. Да 1946 у Сав. Арміі, да 1978 на дыпламат. рабоце.
СУТАНА (франц. soutane ад італьян. sottana спадніца, раса), доўгае суцэльнае адзенне з вузкімі рукавамі, якое зашпільваецца частым радам гузікаў і носіцца каталіцкім духавенствам у прыватным жыцці і ў царкве (пад убраннем для набажэнстваў). С. бывае рознага колеру ў залежнасці ад рангу асобы: белая ў папы, чырвоная ў кардыналаў, фіялетавая ў біскупаў, чорная ў радавога духавенства.
СЎТАРП, неадвольныя прыступападобныя скарачэнні шкілетных або гладкіх мышцаў. Абумоўлены празмерным раздражненнем ц.н.с. Узнікаюць пры пашкоджаннях мозга (траўмы, пухліны і інш.), інфекцыях (слупняк), інтаксікайыях і інш. Бываюць эпізадычныя і пастаянныя, лакальныя, генералізаваныя, кланічныя (хуткія перыяд. скарачэнні і расслабленні асобных мышцаў), танічныя (павольныя доўгія з «засты
ваннем» тулава і канечнасцей у вымушаных позах), мяшаныя. Лакальныя танічныя С., напр., у ікраножных мышцах, суправаджаюцца рэзкім болем; С. дыяфрагмы — ікотай і інш. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае. Гл. таксама Руху парушэнні. І.М.Семяпеня.
СУТКАВЁЦКАЯ ЦАРКВАКР^ПАСЦЬ, Суткавецкая Пакроўская ц а р к в а, помнік украінскай архітэктуры 15—16 ст. у с. Суткаўцы Хмяльніцкай вобл. Пабудавана ў 1476. 2павярховая, крыжападобная ў плане. Да цэнтр. квадратнага аб’ёму прымыкаюць 4 магутныя апсіды ў выглядзе вежаў з байніцамі. Захаваліся фрэскі .16 ст. і размалёўкі 1909.
СЎТКІ. адзінка часу, роўная 24 гадз. Адрозніваюць зорныя С., роўныя перыяду абарачэння Зямлі вакол сваёй восі адносна пункта вясенняга раўнадзенства, і сонечныя С. — перыяд абарачэння Зямлі адносна Сонца.
3 о р н ы я С. роўныя прамежку часу паміж 2 паслядоўнымі верхнімі (ці ніжнімі) кульмінацыямі пункта вясенняга раўнадзенства. У залежнасці ад выбару пункта вясенняга раўнадзенства (сапраўдны — разглядаецца рух гэтага пункта з улікам прэцэсіі і нутацыі, сярэдні — улічваецца толькі прэцэсія) адрозніваюць с а п р а ў д н ы я (іх працягласць непастаянная і бесперапынна мяняецца зза нутацыі) і сярэднія зорныя С. (на 0,0084 с карацейшыя за сапраўдны перыяд абарачэння Зямлі). Сонечныя С. роўныя прамежку часу паміж 2 паслядоўнымі верхнімі (ці ніжнімі) кульмінацыямі Сонца. 3 прычыны экліптычнасці зямной арбіты і нахілу экліптыкі да экватара прамежак часу паміж 2 кульмінацыямі рэальнага Сонца — працягласцьсапраўдных сонечн ых С. — мяняецца на працягу года ад 24 гадз 3 мін 36 с (у сярэдзіне вер.) да 24 гадз 4 мін 27 с (у канцы снеж.) зорнага часу. На практыцы карыстаюцца сярэдняй працягласцю сонечных С. за год — сярэднімі сонечнымі С., роўнымі 24 гадз 3 мін 56,55536 с зорнага часу. Гл. таксама Каляндар. Л.М.Шахлевіч. СЎТНАСЦЬ I З’ЙВА філасофскія катэгорыі, якія адлюстроўваюць дыялектычна ўзаемазвязаныя, агульныя і неабходныя бакі ўсіх прадметаў і прайэсаў аб'ектыўнай рэальнасці. Сутнасць уяўляе сабой сукупнасць глыбінных, заканамерных, адносна ўстойлівых унутр. сувязей пэўнага прадмета, якія аб’ядноўваюць у адзінае цэлае яго істотныя рысы і тэндэнцыі развіцця, увасабляе якасную акрэсленасць пэўнай з’явы ці працэсу. 3 ’ я в а служыць формай выяўлення сутнасці ў канкрэтных падзеях,
СУТНАСЦЬ 291
знешніх уласцівасцях прадмета, якія даступны эмпірычнаму пазнанню, нясе ў сабе частковую, няпоўную інфармацыю пра законы, што фарміруюць сутнасць. Паняцці С. і з. цесна звязаны; аб’ектыўная сувязь паміж імі мае характар супярэчнасці дыялектычнай, калі адзін з бакоў пэўнага прадмета абумоўлівае існаванне інш. боку. Працэс пазнання чалавекам навакольнага асяроддзя ўяўляе сабой працэс пераходу мыслення ад разнастайнасці наяўных форм прадмета (з’ява) да іх унутр. зместу і адзінства (сутнасць).
У гісторыі філасофіі да разумення прыроды С. і з. існавалі розныя падыходы. У ант. філасофіі сутнасць разглядалася як крыніца існавання рэчаў, а з’ява — як бачны ілюзорны вобраз рэчаў. У сярэдневяковай філасофіі С. і з. рэзка супрацьпастаўляліся як божая (сапраўдная) рэальнасць і ілюзорнае зямное існаванне. І.Кант разумеў пад сутнасцю непазнавальную «рэч у сабе», а з’яву лічыў суб’ектыўным уяўленнем чалавека. Як дыялектычна звязаныя катэгорыі С. і з. разглядаў Гегель. У неапазітывізме абвяргаецца аб’ектыўнасць сутнасці і прызнаюцца рэальнымі толькі з’явы. у постпазітывізме сутнасць тлумачыцца як тэарэт. канструкт, неабходны для сістэматызацыі фактаў. У фенаменалогіі з’явы разглядаюцца як самавыяўляльнае быццё, а сутнасць — як ідэальнае ўтварэнне. У экзістэнцыялізме катэгорыя сутнасці выцясняецца паняццем існавання (гл. Сутнасць і іспаванне). В.І.Боўш.
СЎТНАСЦЬ I ІСНАВАННЕ. паняцці ў дыялектыцы, якія характарызуюць узаемаадносіны паміж унутр. зместам прадмета, яго якаснай акрэсленасцю і разнастайнасцю зменлівых прадметаў. Паняцце с у т н а с ц і характарызуе сукупнасць глыбінных, заканамерных, адносна ўстойлівых унутр. сувязей прадмета, цэласнае адзінства яго істотных рыс і тэндэнцый развіцця. Паняцце існавання сінанімічна быццю прад.метаў і характарызуе знешняе выяўленне прадметаў і з’яў, іх колькасную разнастайнасць, зменлівасць і выпадковасйь. У гісторыі філасофіі існавалі розныя падыходы да гэтай праблемы. Абсалютызацыя ролі сутнасці характэрна для філасофіі Платона і яго паслядоўнікаў, а таксама для ўсіх філас. вучэнняў, якія прызнаюць аб’ектыўнае існаванне абсалютнага духу. У англ. эмпірызме 17—18 ст. Дж. Лок, Д.Юм) адстойвалася думка пра аб’ектыўнае існаванне толькі адзінкавых фактаў, якія фіксуюцца пачуццёвым вопытам — крыніцай усіх ведаў. Рацыяналізм новага часу (Р.Дэкарт, Б.Спіноза, Г.Гегель) у выніку развіцця матэматыкі і прыродазнаўства зыходзіў з вучэння пра тоеснасць быцця і мыслення і лічыў, што існаванне мае рацыянальную, разумную аснову. Са спробай прымірэння супрацьлеглых поглядаў на праблему С. і і. выступалі Г.Лейбніц і I Кант. Ірацыянальную трактоўку С. і і. прапанаваў С.К’еркегор, які паставіў у цэнтр філасофіі праблему існавання чалавека і яго шляху да асэнсавання рэліг. значэння свайго
292 сутурын
жышія. Погляды К’еркегора развіваліся ў зкзістэнцыліізме. дзе нэнтр. месца налсжьшь праблеме існавання чалавека (Л Шастоў, К.Ясперс. Ж П.Сартр і інш). В.І.Боўш. СУТЎРЫН Анатоль Канстанцінавіч (н. 29.5.1948, в. Дзеранкавец КорсуньШаўчэнкаўскага рна Чаркаскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Канд. тэхн. н. (1987). Скончыў БДУ (1971). У 1971 — 94 у 1нне тэхн. кібернетыкі Hau. АН Беларусі. 3 1996 у Бел. інце сістэмнага аналізу і інфарм. забеспячэння навук.тэхн. сферы (з 2000 дырэктар). Навук. працы па аўтаматызацыі праектавання аб’ектаў складанай геам. формы, праграмным забеспячэнні сістэм аўтаматызаванага праектавання. Дзяржаўная прэмія СССР 1985.
Тв:. Аксноматнческое определенне одного класса спнсковых структур данных // Весці АН БССР. Сер. фіз.тэхніч. навук. 1980. № 2.
М.П.Савік.
СУТЫКНЁННІ АТАМНЫЯ, элементарныя акты ўзаемадзеяння паміж часціцамі (атамамі, малекуламі, іонамі ці інш.), пры якіх структура і будова атамных ядраў не змяняюцца. Бываюць пругкія і няпругія.
Пры п р у г к і х С.а. сумарная кінетычная энергія часціц застаецца пастаяннай — яна толькі пераразмяркоўваецца паміж часціцамі, а напрамкі руху часціц змяняюцца. Такія ўзаемадзеянні вызначаюць пераносу з’явы ў газах ці слабаіанізаванай плазме. Каэфіцыенты дыфузіі (перанос часціц), вязкасці (перанос імпульсу), цеплаправоднасці (перанос энергіі) і інш. выражаюцца праз эфектыўнае сячэнне рассеяння атамаў ці малекул (газакінетычнае сячэнне), напр., у газе. Пры няпругкіх С.а. змяняецца ўнутраная энергія ўзаемадзейных часціц і адпаведна іх поўная кінетычная энергія. Пры гэтым змяняецца электронны стан атама, а таксама вагальны ці вярчальны стан малекулы. Імі абумоўлены іанізацыя атамаў, працэсы ў газавых лазерах, хім. рэакцыі і інш. А.А.Богуш. СУТЭНЁРСТВА (ад франц. souteneur), зводніцтва, карыслівае пасрэдніцтва паміж мужчынам і жанчынай для садзейнічання ўступленню іх у палюбоўную (палавую) сувязь. У многіх краінах С. — крымінальнакаральнае дзеянне. Паводле крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь С. — адно са злачынстваў, якое выяўляецца ў арганізацыі ці ўтрыманні прытона для заняцця прастытуцыяй, або зводніцтва з карыслівай мэтай. Караецца штрафам, арыштам, абмежаваннем свабоды на пэўны тэрмін або пазбаўленнем волі на тэрмін да 5 гадоў.
СУФАНУВбНГ (13.7.1909, г. Луангпрабанг, Лаос —студз. 1995), лаоскі паліт. і дзярж. дзеяч. Чл. каралеўскай сям’і Лаоса, стрыечны брат Сувана Фумы. Атрымаў адукацыю ў Францыі, інжынербудаўнік. Удзельнік антыяп. і антыфранц. нац.вызв. руху 1940 —пач. 1950х г. 3 1950 старшыня Адзінага патрыят. фронту Лаоса (з 1956 Патрыят. фронт
Лаоса, ПФЛ), які да 1973 вёў узбр. барацьбу супраць цэнтр. ўрада Лаоса (за выключэннем 1956—57 і 1962—63, калі С. быў чл. кааліцыйнага ўрада Лаоса). У 1974—75 старшыня Нац. паліт. кааліцыйнага савета Лаоса. У 1975—86 прэзідэнт Лаоскай Нар.Дэмакр. Рэспублікі.
СУФІЗМ (ад араб. суфі літар — які носіць шарсцяное адзенне ці ад грэч. sophos мудрэц), містычная плынь у ісламе (шыізме і сунізме), пашыраная на тэр. ад паўн.зах. Афрыкі да Індыі і Кітая. Зарадзіўся ў 8 ст., канчаткова аформіўся ў 10 ст. Асновы вучэння С. закладзены ў 9 ст. егіпцянінам ЗулНунам альМісры і заснавальнікам багдадскай школы С. Абу Абдалахам альМухасібі. У 10—11 ст. складваліся аргцыі суфійскіх ордэнаў, ствараліся суфійскія манастыры (ханаках). Да 11—12 ст. С. праследаваўся артадаксальным мусульм. духавенствам як ерась. 3 распаўсюджваннем С. ў 12—14 ст. склаліся 12 асн. суфійскіх брацтваў: рыфаія, ясавія, шазілія, чышція, сухравардзія, кубравія, бадавія, кадзірыя, маўлавія, бекташыя, халвація, накшбандзіяхваджаган. У развіцці С. адзначаецца ўплыў філасофіі хрысціянства, веданты, будызму, індуізму і інш. У цэнтры С. — вучэнне пра несапраўднасць быцця матэрыяльнага свету, расчлянёнага «цэпам множнасці». Свёй мэтай суфіі лічылі пазбаўленне залежнасці ад матэрыі і містычнае растварэнне ў Богу (фана), дасягненне «звышбыцця» (бака) праз аскетызм, адмаўленне ад асабістай індывідуальнасці, ірацыянальнае пазнанне Абсалюту. Шлях да Абсалюту, паводле С., уключае шэраг этапаў: шарыят (строгае прытрымліванне ісламскіх прадпісанняў), тарыкат (аскеза і паслушніцтва ў старцанастаўніка), марыфат (усведамленне адзінства сябе і Бога) і хакыкат (непасрэднае адзінства з Богам). С. — неаднародная мусульм. плынь, да якой далучыліся прадстаўнікі розных багаслоўскіх школ ісламу. У 1!—20 ст. С. уяўляў сабой паліт. сілу мусульм. свету, значна паўплываў на развіццё ісламу і ўсх. культуры. Вучэнне С. адлюстравана ў араб., перс. і тур паэзіі (Ібн альФарыд, Дж.Румі, Джамі, Юнус Эмрэ і інш ).