• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СУСВЁТНАЯ СЛЎЖБА НАДВбР’Я, сістэма 3 сусветных (Вашынггон, Масква, Мельбурн) і больш за 20 рэгіянальных метэаралагічных цэнтраў. План С.с.н. прыняты ў 1967. Міжнар. супрацоўніцтва службаў надвор’я розных краін каардынуе Сусветная метэаралагічная арганізацыя, якая аб’ядноўвае 162 краіны, у т.л. Беларусь (1997). Цэнтры С.с.н. збіраюць і аўтаматызавана апрацоўваюць звесткі пра стан надвор’я на зямным шары. Яны выкарыстоўваюць назіранні пастаянна дзеючых метэаралагічных і аэралагічных сетак, станцый ракетнага зандзіравання, караблёў надвор’я, метэаралагічных спадарожнікаў, складаюць прыземныя і вышынныя карты надвор’я, інш. прагнозныя матэрыялы і распаўсюджваюць апрацаваную інфармацыю.
    СУСВЁТНАЯ СПАДЧЫНА, прыродныя аб’екты і помнікі культуры краін і народаў свету, якія маюць унікальную каштоўнасць, з’яўляюцца здабыткам усяго чалавецтва і падлягаюць калектыўнай адказнасці за іх захаванне. У рамках Канвенцыі аб ахове культ. і прыроднай спадчыны, прынятай Ген. канферэнцыяй ЮНЕСКА (1972, дакумент набыў сілу ў 1975, калі колькасць дзяржаўбакоў дасягнула 20), дзейнічае Камітэт С.с. з прадстаўнікоў 21 краіны. На падставе вызначаных крытэрыяў ён разглядае унікальныя культ. і прыродныя аб’екты і ўключае іх у спіс С.с. Помнікі культуры С.с. павінны адпавядаць наступным крытэрыям: складаць унікальны ансамбль; быць аб’ектам, які значна паўплываў на жыццё краіны; служыць сведчаннем зніклай цывілізацыі; ілюстраваць пэўны важны перыяд у гісторыі дзяржавы ці народа; з’яўляцца унікальным узорам традыц. ладу жыцця; звязаны з ідэямі або вераваннямі, што маюць сусв. значэнне. Прыродныя аб’екты С.с. павінны: ілюстраваць пэўны этап эвалюцыі Зямлі; наглядна адлюстроўваць сучасныя геал. працэсы; быць унікальнымі прыроднымі аб’ектамі, выключнымі сваёй прыгажосцю; з’яўляцца месцам пражывання знікаючых відаў раслін і жывёл. Шэраг помнікаў і аб’ектаў, уключаных у спіс С.с.,
    адпавядае некалькім названым крытэрыям. Кожная дзяржава, што падпісала Канвенцыю, падае ў кт пералік культ. і прыродных каштоўнасцей, якія маюць агульначалавечае значэнне. Гэтым яна бярэ на сябе абавязак ахоўваць названыя нац. скарбы. Калі Кт уносіць іх у спіс, у рамках Фонду С.с., заснаванага Канвенцыяй, дзяржава можа ў той ці іншай форме атрымаць дапамогу для забеспячэння захаванасці помніка ці аб’екта. Фонд фарміруецца з узносаў дзяржаўбакоў і грашовых сум, унесеных краінамі, установамі і прыватнымі асобамі. 3 яго сродкаў аказваецца матэрыяльная і тэхн. дапамога краінам, якім яна патрэбна, а таксама фінансуецца падрыхтоўка спецыялістаў. Да Канвенцыі далучыліся (2000) 122 краіны, у т.л. Беларусь (з 1988). У спіс С.с. (вядзецца ў алфавітным парадку) уключаны 690 аб’ектаў (529 культурных, 138 прыродных, 23 мяшаныя), сярод іх асобныя арх. збудаванні і ансамблі — Афінскі акропаль, Ам ёнскі сабор, Шартрскі сабор, Кіеўскі Сафійскі сабор; гіст. йэнтры Варйіавы, Вімнюса, Рыгі, Крэмль Маскоўскі і Красная пмшча (Расія); гарады — Бразілія, Венецыя і інш.; нац. паркі — Вялікага Барёрнага Рыфа (Аўстралія), Белавежскі нацыянальны парк (Польшча) і інш. На Беларусі ў спіс С.с. ўключаны Белавежская пушча (1979) і Мірскі замкавапаркавы комплекс (2000).
    Літ:. Кнсель В.П. Памятнмкм Всеммрного наследяя. 2 нзд. Мн., 2001. В.П.Кісель.
    СУСВЁГНАЯ СТРАТЭГІЯ АХОВЫ ПРЫРОДЫ, праграма мер па ахове прыроды ў глабальным маштабе. Распрацавана Міжнародным саюзам аховы прыроды і прыродных рэсурсаў (МСАП) пры ўдзеле Міжнароднаіі праграмы ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП), Сусветнага фонду дзікаіі прыроды, харчоваіі і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО), Арганізацыі Аб 'яднаных нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА). Прынята XIV Ген. асамблеяй МСАП (1978; Ашгабат). Праграма абагульняе вопыт усіх краін у шматгадовай дзейнасні па ахове прыроды, характарызуе асн. экалагічныя праблемы сучаснасці, прапануе сістэму рацыянальных метадаў кіравання дзейнасцю чалавека па выкарыстанні рэсурсаў біясферы.
    Літ:. Е ф р е м о в Ю.К., X о з н н Г.С. Всеммрная стратегня охраны прнроды. М., 1981: Аллен Р Как спастн Землю: Всемнрная стратегня охраны прпроды: Пер. с англ. М., 1983.
    СУСВЕТНАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ ДЭМАКРАТЫЧНАЙ МбЛАДЗІ (СФДМ), міжнародная дэмакр. аргцыя, якая аб’ядноўвае моладзь розных паліт. поглядаў (але пераважна левасацыяліст. і камуніст. арыентацыі), рэліг., расавай, най. прыналежнасці і сац. становішча. Засн. 10.11.1945 на Сусв. канферэнцыі моладзі ў Лондане (з гэтага часу 10 ліст. адзначаецца як Сусв. дзень моладзі). У 2й пал. 1980х г. СФДМ аб’ядноўвала больш за 270 маладзёжных аргцьій
    амаль са 100 краін. 3 іх значную ч. складалі камуніст. маладзёжныя аргцыі СССР і інш сацыяліст. краін. Сав. моладзь (у т.л. беларускую) у СФДМ прадстаўлялі ВЛКСМ (38 млн. чл. у 1988) і Кт маладзёжных аргцый СССР Колькасць членаў і міжнар. ўплыў СФДМ значна скараціліся ў 1990я г. з ліквідацыяй сацыяліст. арыентацыі ў рэспубліках б. СССР і краінах Цэнтр. і Усх. Еўропы: камуніст. маладзёжныя aprцыі тут спынілі існаванне або страцілі масавасць. 3 часу заснавання СФДМ вядзе барацьбу за мір і правы моладзі, незалежнасць народаў, супраць праяў імперыялізму, глабалізму, неака/іаніялізму, фашызму і расізму, у 1947—2001 арганізавала і правяла 15 Сусветных фестываяяў люладзі і студэнтаў. Вышэйшы орган СФДМ — Ген. асамблея (да 1957 Кангрэс), выканаўчыя органы — Выканком і Бюро СФДМ; бягучыя справы вядзе Сакратарыят (у Будапешце). Бел. моладзь прадстаўляе ў СФДМ адроджаны (1992) Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі.
    СУСВЁТНАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ ПАРАДНЁНЫХ ГАРАДбЎ, гл. ў арт. Параднёныя гарады.
    СУСВЁТНАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ ПРАФСАЮЗАЎ (СФП; The World Federation of Trade Unions), міжнародная аргцыя прафесійных саюзаў. Створана 3.10.1945 на Сусв. кангрэсе прафсаюзаў у Парыжы па ініцыятыве брыт. і сав. прафсаюзаў. У канцы 1990х г. аб’ядноўвала каля 130 млн. сапр. і асацыіраваных членаў, каля 60 нац. прафс. аб’яднанняў. Асн. задачы СФП паводле статута: барацьба супраць вайны і яе сац.эканам. і паліт. перадумоў, абарона інтарэсаў працоўных ва ўсім свеце, аргцыя агульнай барацьбы прафсаюзаў усіх краін супраць замахаў на эканам. і сац. правы працоўных і іх эканам. свабоды, арганізацыя асв. работы сярод членаў прафсаюзаў па пытаннях міжнар. адзінства працоўных і інш. Напачатку СФП аб’ядноўвала ўсе найб. прафсаюзы свету, акрамя Амерыканскай федэрацыі працы (АФП). У 1949 з'яе вылучыліся і разам з АФП утварылі Міжнародную канфедэрацыю свабодных прафсаюзаў рэфармісцкія прафсаюзы Вялікабрытаніі, ЗША і інш. краін. У 1989 СФП аб’ядноўвала больш за 90 нац. прафс. цэнтраў з 82 краін агульнай колькасцю больш за 200 млн. членаў. Большасць з іх былі членамі прафсаюзаў СССР і сацыяліст. краін Еўропы. Пасля спынення існавання сацыяліст. сістэмы ў Еўропе і распаду СССР СФП перажывае крызіс. У 1990я г. яе пакінулі многія прафсаюзы краін Цэнтр., Усх. Еўропы і рэспублік б. СССР. Вышэйшы орган СФП — кангрэс. Паміж кангрэсамі кіруе Ген. савет, паміж яго пленумамі — Бюро. Месцазнаходжанне кіруючых органаў — г. Прага (да 1951 — Парыж, у 1951—56 —Вена). М.Г.Нікіціп.
    СУСВЕТНАЯ ХАРТЫЯ ПРЫРбДЫ, міжнародны прыродаахоўны дакумент
    СУСВЕТНЫЯ	289
    ААН, у якім вызначаны асн. прынцыпы аптымізацыі адносін чалавецтва і навакольнага асяроддзя, канкрэтныя меры па іх ажыццяўленні. Прынята Ген. Асамблеяй ААН у 1982. Асн. мэта — мабілізацыя сусв. грамадскасці, народаў і ўрадаў на актыўную дзейнасць па захаванні прыроднага асяроддзя. Складаецца з прэамбулы і 3 раздзелаў.
    У прэамбуле адзначаецца, што прырода для чалавека з’яўляецца адзінай крыніцай энергіі і пажыўных рэчываў і ўплывае на развіццё ўсёй культуры чалавецтва. Любая форма жыцця з’яўляецца унікальнай і заслугоўвае павагі безадносна ад ступені яе сённяшняй карысці для чалавека. У 1м раздзеле адзначаецца непарушнасць асн прыродных працэсаў, зберажэнне генет. асновы жыцця і інш.; у 2м — што ўмовай задавальнення патрэбнасцей чалавецтва з'яўляецца выкарыстанне біял. рэсурсаў у межах іх здольнасці да ўзнаўлення і інш.; у 3м — пра замацаванне прынцыпаў С.х.п. ў заканадаўстве і практычнай дзейнасці дзяржаў.
    СУСВЕТНЫ АКІЯН. гл. ў арт. Акіян.
    СУСВЕТНЫ БАНК, міжнародная аргцыя. створаная для аказання эканам. дапамогі краінамудзельніцам. У асноўным сродкі вылучаюцца на ўмацаванне эканомікі краін, якія сталі на шлях развіцця. Звычайна С.б. фінансуе доўгатэрміновыя інвестыцыі ў інфраструктуру (дарогі, тэлекамунікацыі, электразабеспячэнне), с.г. і прамысл. праекты, праграмы ў галіне сац. забеспячэння, адукацыі, прафес. падрыхтоўкі і інш. Уключае 3 міжнар. фін. інты са статусам самаст. спецыялізаваных устаноў ААН: Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця, Міжнародная фінансавая карпарацыя, Міжнародная асацыяцыя развіцця.
    СУСВЁТНЫ ВОДАП.АДЗЁЛ. галоўны водападзел, водападзел. які адмяжоўвае басейны рэк, што ўпадаюць у Атлантычны і Паўн. Ледавіты ак. ад басейнаў рэк Ціхага і Інд. акіянаў. Праходзіць праз найвыш. пункты ўсіх мацерыкоў, за выключэннем Аўстраліі.
    СУСВЁТНЫ ДЗЕНЬ АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ Адзначаецца штогод 5 чэрв. з мэтай прыцягнення ўвагі сусв. грамадскасці да праблем аховы навакольнага асяроддзя. Устаноўлены Канферэнцыяй ААН па навакольны.м асяроддзі (Стакгольм, 1972). На Беларусі адзначаецца з 1973. У гэты дзень пры ўдзеле членаў Бе.іарускага таварыства аховы прыроды арганізуюйца кангрэсы. навук.практычныя канферэнцыі, кінафестывалі і інш. мерапрыемствы па выхаванні ашчадных адносін да прыроды, па далучэнні насельніцтва да практычнай работы па прадухіленні неспрыяльнага ўздзеяння вытв. і гасп. дзейнасці чалавека на навакольнае асяроддзе.
    СУСВЁТНЫ ПАДЗЁЛ ПРАЦЫ, гл. ў арт. Міжнародны падзел працы.
    СУСВЁТНЫ ПАШТОВЫ САЮЗ (СПС), міжнародная міжурадавая аргйыя; спецыялізаваная ўстанова ААН (з 1947).
    Засн. ў 1874 на 1м Міжнар. паштовым кангрэсе; да 1878 наз. Усеагульны паштовы саюз. Мэта яго стварэння — удасканаленне міжнар. паштовай службы. Членамі СПС з’яўляюцца 175 краін, у т.л. Беларусь (з 1947). Гал. органы: Сусв. паштовы кангрэс, Выканаўчы кт, Кансультатыўны савет па паштовых даследаваннях, Міжнар. бюро (сакратарыят). Штабкватэра у г. Берн (Швейцарыя).
    СУСВЕТНЫ РЫНАК, сістэма ўстойлівых таварнаграшовых адносін паміж краінамі. якія звязаны ўдзелам у міжнародным падзеле працы; сукупнасць нац. рынкаў, якія ўзаемазвязаны і ўзаемадзейнічаюць праз розныя формы эканам. адносін. С.р. узнік у 16 ст. на мануфактурнай стадыі развіцця грамадскай вытвcui. Пачаў актыўна фарміравацца пад уплывам руху гандлёвага капіталу, які эканамічна і палітычна ўсталяваўся ў большасці еўрап. краін. Наступная стадыя развіцця С.р. звязана з прамысл. рэвалюйыяй 18—19 ст., якая буйную прамсць паставіла ў залежнасць ад знешняга гандлю. Завяршальны этап яго фарміравання адносіцца да канца 19 — пач. 20 ст., характарызуецца ростам міжнароднага гандлю, зменамі ў структуры гандл. патокаў, якія ўзаемна пераплялі нац. эканомікі. С.р. актыўна ўплывае на эканам. адносіны і макраэканам. раўнавагу адасобленых гасп. сістэм, інтэрнацыяналізацыю вытвсці і капіталу. На аснове канкурэнтнай барацьбы вызначае структуру і аб’ём экспарту тавараў, узровень міжнар. падзелу працы, міграцыі рабочай сілы і інш. Гл. таксама Сусветная гаспадарка.