• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    У бел. выяўл. мастацтве ідэйнаэстэт. прынцыпы «С.с.» найб. выразныя ў творах на тэмы працы і асабліва Вял. Айч. вайны. Для іх характэрны эпічная гераізацыя, асэнсаванне асобы ў шырокім кантэксце нар. жыцця, нац. гісторыі: асобныя творы Б.Аракчэева, Л Асядоўскага, Г.Вашчанкі, В.Грамыкі, М.Данцыга, Л.Дударэнкі, М.Залознага, А.Малішэўскага, Г. Паплаўскага, М.Савіцкага, Л.Шчамялёва. У рэчышчы
    Да арт. «Суровы стыль». М.Савіцкі. Паріызаны. 1963.
    Да арт. «Суровы стыль». В П а п к о ў. Шынель бацькі. 1972.
    сурус 283
    Да арт. «Суровы сгыль». М.З а л о з н ы. Салдаткі. 1969.
    «С.с.» працавалі скульптары В.Грос, М.Якавенка. Б.А.Крэпак, Э.М.Пугачова СЎРСКІ Алег Аркадзьевіч (н. 16.4.1928, Тбілісі), бел. мастацтвазнавец, мастак. Скончыў БДУ (1952). У 1950—57 працаваў у друку, у 1963—68 выкладаў у БПІ, у 1972—74 у Бел. філіяле Усесаюзнага НДІ тэхн. эстэтыкі, адначасова з 1960 працаваў на Мінскім маст. камбінаце. Адзін з афарміцеляў экспазіцыі Дзярж. музея этнаграфіі народаў СССР у Ленінградзе, дыярам «Дарога жыцця» (1958) для Музея гісторыі Ленінграда, «Краснаярская ГЭС» (1959) для ВДНГ СССР у Маскве. Аўтар пано «Геральдыка гарадоў Беларусі» для павільёна Беларусі на Міжнар. кірмашы ў Лейпцыгу (1966, чаканка, у сааўт), дэкар. асвятляльных кампазіцый у санаторыях «Сосны» Мядзельскага рна (1975), «Беларусь» у Місхоры (Крым, 1973), Сочы (1985, у сааўт.), у будынках Нац. банка Беларусі (1990), у будынках — помніках архітэктуры 18 — пач. 20 ст.; банкаў у Гомелі і Брэсце (1996), у Магілёўскім маст. музеі імя П.Масленікава (2001) і інш. Аўтар прац, прысвечаных творчасці сучасных бел. мастакоў (М.Данцыга, В.Грамыкі, В.Сумарава, А.Кроля), альбомаманаграфіі «Беларускае мастайкае шкло» (1978) і інш.
    СЎРСКІ Дзмітрый Алегавіч (н 8.10.1959, Мінск), бел. дызайнер, мастак. Сын КА.Сурскага Скончыў Бел тэатр.маст. інт (1982). 3 1982 мастакканструктар Усесаюзнага НДІ тэхн. эстэтыкі, у 1988—89 заг. сектара інта «Белбыттэхпраект». Сярод асн работ: праекты і мадэліўзоры «Гарадскі аўтамабіль» (1982) і «Санітарнагігіенічны комплекс» (1998), асартыменту нажніц (1986), фірменныя стылі спарт. цэнтра «Волат» (1990), Палаца Рэспублікі (1999), плакаты «Эканомія ў быце» (1985), «Хлеб усяму галава», «Кадры вырашаюць ўсё» (абодва 1989), рэкламныя плакаты. Аўтарскладальнік каталога «Знак: Лагатып» (2000), альманаха «PRO днзайн» (з 2001). 3 1995 прэзідэнт Бел. саюза дызайнераў.
    СУРТА Іван Захаравіч (22.11.1893, в. Бяседавічы Хоцімскага рна Магілёўскай вобл. — 20.12.1937), бел. дзярж. дзеяч; адзін з арганізатараў аховы здароўя на Беларусі. Акад. АН Беларусі (1936). Скончыў 2і Маскоўскі унт (1918), Інт чырв. прафесуры (1932). У 1933 нам. наркома асветы Беларусі, з 1933 нарком аховы здароўя Беларусі, у 1936—37 прэзідэнт АН Беларусі. Навук.
    А.Сурскі. Люстра. 2001.
    Дз.Сурскі. Санітарнагігіенічны комплекс. 1998.
    працы па пытаннях метадалогіі і гісторыі прыродазнаўства. Рэпрэсіраваны ў 1937 і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956.
    Тв: I П Паўлаў і яго вучэнне // Зап. Бел. Акад. навук. 1936. Кн. 5.
    І.З.Сурта.
    Р.Ф.Сурус.
    СЎРТА Трафім Раманавіч, магілёўскі летапісец канца 17 — пач. 18 ст. Быў купецкім старастам, неаднаразова выбіраўся ў магістрат лаўнікам. У традыц. пагадовай форме склаў першы магілёўскі летапіс (звесткі за 1526—1701), які ўвайшоў у МагіАёўскую хроніку. Гісторыю Магілёва пачаў з 1526, найб. падрабязна апісаў падзеі 2й пал. 17 ст. Цікавіўся гісторыяй Расіі, Польшчы, у летапісе выкарыстаў хронікі А.Гваньіні і М.Стрыйкоўскага, Кіеўскі сінопсіс, розныя гіст. запісы. Належаў да патрыятычна настроенай гар. арыстакратыі, цесна звязанай з нац.культ. традыцыямі. Прытрымліваўся памяркоўных поглядаў. Асуджаў выступленні магіляўчан супрань гар. улад (паўстанне 1610 называў бунтам), адмоўна ставіўся да уніятаў, не ўхваляў дзеянні ўкр. казакоў на Беларусі.
    Літ.: Зборнік матэрыялаў магілёўскіх чытанняў «Трафім Сурта і яго чао. Магілёў, 1993. В.А. Чамярыцкі. СЎРУС Рыгор Фёдаравіч (н. 22.7.1942, г. УланУдэ, Бурація), бел. кампазітар. Засл. дз. маст. Беларусі (1985). Скончыў Бел. кансерваторыю (1969, кл. Х.Багатырова). Ў 1969—72 выкладаў у муз. школе пры Бел. кансерваторыі. Для творчасці С. характэрны пазітыўнае светаўспрыманне, пашыраны вобразнатэматычны і жанравы дыяпазон: ад героікі да мяккага гумару, ад акадэмічнасці да фалькларызму і эстраднасці, ад інстр. мініяцюр да буйных муз.тэатр. кампазіцый. Музыка вызначаецца дэмакратычнасцю, сувязямі з фалькл. крыніцамі, пранікнёны меладызм спалучаецца з гнуткай выразнай рытмікай; шырока выкарыстоўвае прынцып астынатнасці, поліфанію. Сярод твораў: нар. муз. камедыя «Несцерка» (паст. 1979), гераічная муз. камедыя «Судны час» (паст. 1984); балет «Кірмашовыя забавы» (1993); сюіта «Сваток» (1972) і паэма «Памяці герояў» (1975) для салістаў,
    284	сурхоб
    хору і сімф. арк.; сімф. варыяцыі (1966), «Святочная уверцюра» (1979), сімфонія (1969; 2я рэд. 1992), канцэрт «На Купалле» (1995), сімфоніяканцэрт «Каляды. Ражаство» (2000; усе для сімф. арк); канцэрты для скрыпкі з арк. (1972), «Юнанкі» для фп. з арк. (1987); творы для арк. бел. нар. інструментаў, для эстр. арк., у т.л. «Інтэрмецца» (1964), «Святочны вальс» (1975), «Восеньскі накцюрн» (1977), «Лірычны экспромт», «Рамантычны вальс» (абодва 1984), «3 добрай раніцай», «Успамін» (абодва 1985), «Аднойчы вечарам», «Зорны вальс», «Бэзавы сад» (усе 1986); творы для фп., баяна, цымбалаў, скрыпкі, флейты, кларнета; вак. і хар. творы а’сарреііа на бел. тэксты (больш за 20), у т.л. кантата «Шлюбная» (1998), апрацоўкі бел. нар. песень, рамансы, песні. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу «Па месцах баявога паходу» (1980).
    Н.А.Юўчанка.
    СУРХЙБ. назва р. Вахш у Таджыкістане паміж вусцямі рэк Муксу і Абіхінгоу. СЎРЫКАЎ Васіль Іванавіч (24.1.1848, г. Краснаярск, Расія — 19.3.1916), рускі жывапісец. Правадз. чл. Пецярб. AM (1893). Вучыўся ў Пецярбургскай AM (1869—75) у П Чысцякова. Чл тва перасоўных маст. выставак (гл. Перасоўнікі, 1881), Саюза рус. мастакоў. Гал. тэма творчасці — лёс народа ў складаныя пераломныя эпохі гісторыі Расіі. Ужо ў ранніх творах звяртаўся да гіст. тэматыкі («Княжацкі суд», 1874; «Апостал Павел тлумачыць догматы веры ў прысутнасці цара Агрыпы», 1875). 3 1877 жыў у Маскве. Наведаў Германію, Францыю, Аўстрыю (1883—84), Швейцарыю (1897), Італію (1900), Іспанію (1910). У лепшых палотнах раскрываў трагічныя супярэчнасці гісторыі, логіку яе руху, барацьбу гіст. сіл у пятроўскі час, у гады расколаў, нар. рухаў: «Раніца стра
    лецкай кары» (1881), «Меншыкаў у Бярозаве» (1883), «Баярыня Марозава» (1887). У манум. па форме карцінах С. стварыў наватарскі тып кампазіцыі, у якой рух людской масы, ахопленай складанай гамай перажыванняў, перадае глыбокі, унутр. сэнс падзеі. Вял. ўвагу аддаваў перадачы выгляду плошчаў і вуліц старой Масквы, запоўненых натоўпам, адзення, прадметаў побыту, вышыўкі, разьбы па дрэве і інш. Агульны каларыт яго твораў, заснаваны на гармоніі чыстых фарбаў, рытме колеравых плям, фактуры і манеры мазкоў, служыў сродкам перадачы агульнага настрою, атмасферы падзеі, псіхал. характарыстыкі персанажаў. У 1888—90 жывапісам не займаўся. У карнінах 1890х г. звярнуўся да падзей нац. гісторыі, у якіх праяўляўся гераічны дух і магутнасць рус. народа: «Пакарэнне Сібіры Ермаком» (1895), «Пераход Суворава праз Альпы» (1899), ствараў партрэты («Сцяпан Разін», 1903, і інш ), займаўся акварэллю.
    Літ:. К е м е н о в В.С. Нсторвческая жпвопнсь Сурнкова, 1870—1880е rr. М., 1963; Яго ж. В.Сурнков: Альбом. Л., 1978; В.М.Сурмков: Пнсьма. Воспомннання о художннке. Л., 1977. Л.Ф.Саіавей. СЎРЫКАЎ Іван Захаравіч (6.4.1841, в. Навасёлава Яраслаўскай вобл., Расія — 6.5.1880), рускі паэт. Самастойна навучыўся грамаце і вершаскладанню. Друкаваўся з 1864. Выдаў збкі вершаў (1871, 1875, 1877). Асн. тэмы яго паэзіі — жыццё сялян, гарадской беднаты, цяжкая доля жанчыны. У творах з рус. гісторыі бунтарскі настрой: паэмы «Пакаранне смерцю Сценькі Разіна», «Садко» (на яе аснове аднайм. опера М.РымскагаКорсакава). Многія вершы прысвечаны рус. прыродзе, дзейям. Творчасць С. звязана з фальклорам. Некат. яго вершы сталі папулярнымі нар. песнямі «Рабіна» («Што стаіш, гайдаешся. ». «У стэпе» (у нар. апрайоўйы «Стэп ды стэп вакол...») і інш. Па яго ініцыятыве падрыхтаваны ка
    лектыўны зб. «Світанак» (1872), які стаў пачаткам існавання Сурыкаўскага літ.муз. гуртка (існаваў ла 1933).
    Тс Ствхотворення. М , 1983.
    Jlim:. Н е ж е н е u Н 14. Поэзмя М.З.Сурнкова. Л., 1979.
    М.А.Сурын
    СЎРЫН Віталь Міхайлавіч (н. 17.1.1940, в. Мірадзіна Бабруйскага рна Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне тэхн. механікі. Др тэхн. н. (1993), праф. (1994). Скончыў БПІ (1961). 3 1968 у Фіз.тэхн. інце АН Беларусі. 3 1972 у Бел унце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1985 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні ўздзеяння ўмоў дэфармацыі на ўласцівасці нержавейных аўстэнітных сталей, метадах паскоранай ацэнкі паказчыкаў надзейнасці вырабаў электроннай тэхнікі.
    Тв Нсііытанпе на усталость методом качаюшеііся частоты // Нзв вучов. Машнностроенне 1988. № I; Влнянме отношення амплмтуд бнгармонмческого впбронагруження на параметры крмвой усталостн (разам з Б.С.МІхалёвым) // Завод. лаборатормя 1993. № 3. СЎРЫН Марцін Акімавіч (17.5.1908, в. Руднае Чашніцкага рна Віцебскай вобл. — 24.4.1963), Герой Сав. Саюза (1945). У Вял. Айч. вайну з 1944 на Зах. фронце. Стралок радавы С. вызначыўся ў 1944 у баях на тэр. Літвы, дзе ў ліку першых фарсіраваў р. Нёман і Шашупе, удзельнічаў у абароне захопленых плацдармаў. Пасля вайны працаваў у калгасе.
    СУРЫНАМ (Suriname), Рэспубліка Сурынам (нідэрл. Republiek Suriname), дзяржава на ПнУ Паўд. А.мерыкі. Мяжуе на 3 з Гаянай, на Пд з Бразіліяй, на У з Гвіянай (франц.); на Пн абмываецца Атлантычным акіянам. Пл. 163,3 тыс. км2. Нас. 434 тыс. чал. (2001). Дзярж. мова — нідэрландская, распаўсюджаны англ., хіндзі, яванская. Сталіца — г. Парамарыба. Краіна падзяляецца на 10 акруг. Hau. свята — Дзень незалежнасці (25 ліст.).
    Дзяржаўны лад С. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1987. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, якога выбірае парламент на 5 гадоў. Заканад. ўлада належыць аднапалатнай Нац. асамблеі (выбіраецца насельніцтвам на ўсеагульных выбарах, 51 дэпутат). Выканаўчую ўладу ўзначальвае прэм’ерміністр.