Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Сурвэткі Брэстчына (злева). Міншчына. Сярэдзіна 20 ст.
Сурок альпійскі.
сурмы 281
віды: С. Мензбіра (М. menzbieri) і С. ванкуверскі (М. vancouverensis) занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела да 70 см, хваста да 25 см; маса да 9 кг. Афарбоўка ад светлай пясчанавохрыстай да цёмнабурай і вохрыстарыжай. Тулава нязграбнае. Вушы кароткія. Кіпцюры моцныя. Расліннаедныя. Нараджаюць да 10 (звычайна 4—6) дзіцянят за год. Некат. віды — аб’екты промыслу. Гл. таксама Байбак, Тарбаган. Э.Р.Самусенка. СУРКОВА Ларыса Канстанцінаўна (н. 7.6.1941, г. Харкаў, Украіна), бел. вучоны ў галіне пульманалогіі. Др мед. н. (1997). Скончыла Мінскі мед. інт (1964). 3 1969 у НДІ пульманалогіі і фтызіятрыі (з 1986 кіраўнік лабараторыі, аддзела). Навук. працы па пытаннях патамарфозу, патагенезу, марфалогіі, імунапаталогіі туберкулёзу і інш. хвароб органаў дыхання.
Тв:. Современные аспекты патоморфоза туберкулеза легкнх в Республнке Беларусь (разам з М.І.Дзюсьмікеевай, М.Я.Штыльманам) // Пульмонологая. 1996. № 2; Роль нммунокомплексных патологнческнх реакцнй в яммунопатогенезе туберкулеза легкнх (разам з Н.С Шпакоўскай, М.І.Дзюсьмікеевай) // Пробл. туберкулеза. 1999. № 6.
СУРКОЎ Аляксей Аіяксандравіч (13.10.1899, в. Сераднёва Рыбінскага рна Яраслаўскай вобл., Расія — 14.6.1983), рускі паэт, грамадскі дзеяч. Герой Сац. Працы (1969). Засл. дз. культ. Арменіі (1970). Скончыў Інт чырвонай прафесуры ў Маскве (1934). У 1944—46 гал. рэдактар «Лнтературной газеты», у 1945—53 час. «Огонек». Друкаваўся з 1918. Першая кніга вершаў — «Запеў» (1930). Збкі вершаў «Алошняя вайна» (1933), «Так мы раслі» (1940) прасякнутыя героікай грамадз. вайны. У песнях «Зямлянка» («Б’ецца ў цеснай пячурцы агонь...»), «Песня смелых» і інш. (Дзярж. прэмія СССР 1946), збках «Снежань пад Масквой» (1942), «Расія караючая» (1944), «Свету — мір!» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951), «Песні пра чалавецтва» (1961), «Што такое шчасйе?» (1969) услаўленне парыву да перамогі, барацьбы за мір. Неаднаразова бываў на Беларусі: удзельнік вызвалелня Зах. Беларусі (1939), прысутнічаў на Нар. сходзе Зах. Беларусі (28— 30.10.1939, Беласток) і інш. Па матывах бел. нар. песень напісаў вершы «Над зялёнай магілай», «Заспявала дзяўчына», «Удовіна». Партызанам Беларусі, гераізму, мужнасці і стойкасці яе народа ў Вял. Айч. вайну прысвяціў вершы «Дзед Талаш», «Беларусь», «Вораг увайшоў у мой дом і разбіў...», «Клятва над кроўю», «Лясны бой пад ГІолацкам». Да 35годдзя літ. дзейнасні Я.Купалы напісаў арт. «Народны паэт» (1940) і інш. Перакладаў вершы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, А.Куляшова, А.Александровіча, М.Машары. На бел. мову асобныя вершы С. перакладалі А.Астрэйка, С.Дзяргай, М.Аўрамчык, А.Вялюгін, Х.Жычка, А.Звонак, К.Кірэенка, У.Шахавец.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—4. М., 1978—80; Бел. пер. — у кн.: Анталогія рускай савецкай паэ
зіі. Мн., 1936; Руская савецкая паэзія. Мн., 1953.
Літ.: Р е з н н к О.С. Алексей Сурков: Путь поэта. 3 нзд. М., 1979. У.А.Паўлаў.
СУРМА (лац. Stibium), Sb, хімічны элемент V групы перыяд. сістэмы, ат. н. 51, ат. м. 121,76. Прыродная С. — сумесь 2 стабільных ізатопаў — 12lSb (57,25%) і 123Sb. У зямной кары 510"5% па масе. Трапляецйа ў выглядзе мінералаў (гл. Сурмяныя руды) і самародная. Вядома з глыбокай старажытнасйі; упершыню ў Еўропе ўласцівасйі і спосабы атрымання С. і яе злучэнняў апісаны ў 1604 алхімікам Васілём Валенйінам. Лай. назва паходзіць ад грэч. stibi (у Стараж. Грэцыі так наз. мінерал С. — антыманіт, парашок якога выкарыстоўвалі для чарнення броваў); рус. — ад тур. siirme — назва парашку свінцовага блішчаку PbS, якім таксама «сурмілі» бровы.
Існуе ў некалькіх алатропных мадыфікацыях. Пры атм. ціску ўстойлівая метал. С. — крышт. мадыфікацыя з гексаганальнай крышт. рашоткай. Вядомы яшчэ 2 крышт. мадыфікайыі (існуюць пры высокім ціску) і 3 няўстойлівыя аморфныя — жоўтая. чорная і выбуховая (узрываецца пры ўдары або трэнні). Метал. С. — серабрыстабелыя з сіняватым адценнем і метал. бляскам ^оркападобныя крышталі, шчыльн. 6690 кг/м\ t 630,5 °C; дыямагнетык. Крохкая; пры t>310 °C становіцца пластычнай. Устойлівая ў паветры. Раствараецца ў канцэнтраваных сернай і азотнай ктах, царскай гарэлйы. Узаемадзейнічае з галагенамі (акрамя фтору), пры награванні (t>600 °C) з кіслародам (утварае сэсквіаксід Sb,O3), пры сплаўленні з халькагенамі і большасцю металаў (утварае антыманіды; гл. Сурмы злучэнніў Атрымліваюць пераважна асаджальнай плаўкай з жалезам або аднаўленчай плаўкай акісленых руд. Выкарыстоўваюць як кампанент свінцу сплаваў і волава сплаваў, для атрымання злучэнняў С., у т.л. паўправадніковых. Пыл і пара С. атрутныя: раздражняюйь слізістыя абалонкі верхніх дыхальных шляхоў, вачэй, а таксама скуру, выклікаюць пнеўмасклероз; ГДК у атм. паветры 0,01 мг/м3, у вадзе 0,05 мг/л.
Літ:. Сурьма. М., 1977; Полывянный М.Р., Лата В.А. Металлургня сурьмы. АлмаАта, 1991.
А.Сурмач. Фантан «Дожджык». Вёска Верцялішкі Гродзенскага раёна. 1973.
СЎРМАЧ Аляксандр Мікалаевіч (8.11.1941, в. Візна Падляскага ваяв., Польшча — 28.11.1985), бел. мастак дэкар.прыкладнога мастацтва. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1972). 3 1972 на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Працаваў у галіне маст. керамікі (пераважна шамоце). Стварыў камплект дэкар. ваз і вазкашпо для адм. будынка аб’яднання «Хімвалакно» ў Магілёве (1976), дэкар. кампазіцыю «Поры года» і керамічную агароджу для Палаца культуры ў г. Беразіно (1978), камплект дэкар. блюд для рэстарана «Гродна» ў Гродне (1979), рэльеф «Mvзьіка» для Палаца культуры тэкстыльшчыкаў у Мінску (1984), пласты «Вечар на Бярэзіне» (1979), «Кавалерыйская атака» (1982), «Салют Перамогі» (1985), дэкар. скульптуру «Песняры» (1984), «Усе на футбол» (1985), фантан «Дожджык» у в. Верцялішкі Гродзенскага рна (1973). Праз падкрэсліванне спецыфікі матэрыялу, спалучэнне традыц. форм і аўтарскай канцэпцыі дасягаў пластычнай выразнасці кампазіцыі, маст. завершанасці. Л.Ф.Салавеіі.
СУРМЫ ЗЛУЧЭННІ. хімічныя злучэнні, у састаў якіх уваходзіць сурма. Выкарыстоўваюць пераважна сурмы аксіды, галагеніды і сульфіды, а таксама антыманіды.
Антыманіды (стыбніды) — злучэнні сурмы з металамі (гл. Металіды). Выкарыстоўваюць антыманіды алюмінію AlSb, галію GaSb і індыю InSb у паўправадніковай тэхніцы. Сурмы а к с і д ы — злучэнні сурмы з кіслародам — Sb,O, (сэсквіаксід) і Sb,O5. Крышт. рэчывы, нерастваральныя ў вадзе. Sb,O, — бясколерныя крышталі, tn, 656 °C. Вьікарыстоўваюйь для атрымання сўрмы высокай чысціні, як кампанент аптычнага шкла і эмалей, напаўняльнік тэрмаўстойлівых пластмас. пігмент (сурмяныя бялілы), антыпірэн для тканін. Sb,O5 — светлажоўтыя крышталі, пры І>350 °C’ раскладаюцца. Выкарыстоўваюць у тэкст. і гумавай прамсці, у вытвсці спец. шкла, керамікі, фарбаў і лакаў, для ат
282 сурмяны
рымання антыманатаў солей сурмянай кты H[Sb(OH)6] (існуе толькі ў растворы). С у р мы галагеніды — злучэнні сурмы з галагенамі. трыгалагеніды Sb Hal, і пентагалагеніды фтору SbF5 і хлору SbCl5. Найб. практычнае значэннё мае трыхларыд SbCI3 — бясколернае крышт. рэчыва, tnj) 73,4 °C, раствараецца ў вадзе з раскладаннем. Атрымліваюць узаемадзеяннем Sb2O^ з канцэнтраванай салянай ктой. Выкарыстоуваюць як каталізатар у арган. сінтэзе, пратраву пры фарбаванні тканін, вадкі як няводны растваральнік. Сурмы сульфіды — злучэнні сурмы з серай — Sb2S3 (сэсквісульфід) і Sb2S5. Цвёрдыя, нерастваральныя ў вадзе, пірафорныя рэчывы. Sb2S3 існуе ў 2 мадыфікацыях — крышт. (шэр’ыя крышталі, 1П1 559,5 °C; у прыродзе — мінерал антыманіт) і аморфнай (аранжавага колеру). Sb2S5 — аранжавачырв аморфнае рэчыва, у вакууме пры t>l20 °C раскладаецца на Sb,Sj і серу. Выкарыстоўваюнь як кампаненты" гпратэхн. саставаў, Sb2S3 як кампанент галовак запалак і рубінавага шкла, паўправадніковы матэрыял у фотарэзістарах і электроннапрамянёвых прыладах. С.з атрутныя, асабліва хларыды і фтарыды (ГДК 0,3 мг/м3) і сурмы гідрыд SbH3 (сурмяністы вадарод, стыбін — бясколерн^і газ з непрыемным пахам; ГДК 0,5 мг/м3).
СУРМЯНЫ БЛІШЧАК, другая назва мінералу антыманіт.
СУРМЙНЫЯ РЎДЫ, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюць для прамысл. здабычы сурмы. Вылучаюць уласна С.р. (монаметальныя), комплексныя і сурмазмяшчальныя. У л а с н а С.р. маюць гал. прамысл. значэнне і падзяляюцца на вельмі багатыя, або штуфныя (20—50% сурмы), багатыя (6—12%), радавыя (2—6%), бедныя (I—2%) і ўбогія (да 1%). Паводле саставу падзяляюцца на сульфідныя (больш за 70% гал. мінералу антыманіту), сульфіднааксідныя (30—50% сурмы ў аксіднай і гідраксіднай форме) і
аксідныя (больш за 50% сурмы ў аксідных злучэннях). Комплексныя С.р. падзяляюцца на ртутнасурмяныя, сурмянаполіметалічныя, золатасурмяныя, сурмянавальфрамавыя і інш.; сурмазмяшчальныя руды — на 2 падтыпы: мінералы сурмы ўтвараюць невял. гнёзды багатых руд; сурма ізаморфна ўваходзіць у крышт. рашотку інш. мінералаў у поліметалічных рудах або ўтварае тонкую ўкрапанасць. Паходжанне гідратэрмальнае. Радовішчы ў Балівіі, Паўд.Афр. Рэспубліцы, Мексіцы, Турцыі, Кітаі, Расіі і інш.
М.Сурначоў.
СУРНАЧбЎ Мікола (Мікалай Мікалаевіч; 1917, в. Слабада Рагачоўскага рна Гомельскай вобл. —20.4.1945), бел. паэт. Вучыўся ў Гомельскім (1937—39) і Мінскім (1939—41) пед. інтах. Працаваў у газ. «Звязда» (1939—40) і «Чырвоная змена» (1940—41). Загінуў на фронце. Друкаваўся з 1933. Найб. значная лірыка перыяду Вял. Айч. вайны (анталагічным стаў вершбалада «У стоптаным жыце»), У вершах славіў подзвіг салдата, выказваў веру ў перамогу. Асаблівасці яго паэзіі: лірызм, рамантычная ўзнёсласць, лаканічнасць, ёмістасць вобразаў і дэталей, моцны ўплыў паэтыкі нар. песні, сюжэтная завершанасць, выразны рытм і разнастайнасць інтанацый.
Та:. На сурмах баравых. Мн., 1946; Барвовая зара. Мн., 1959; Акопны спеў. Мн., 1986.
Літ:. П р а н у з а П. Такі ён быў // Полымя. 1966. № 6; А ў р а м ч ы к М. Недаспяваная песня // Маладосць. 1969. № 6.
І.У.Саламевіч. «СУРбВЫ стыль», умоўная назва вобразнастылістычнага кірунку ў творчасці групы сав. мастакоў канца 1950— пач. 70х г. Зварот мастакоў да паказу жыцця і працы сав. чалавека ў суровых прыродных умовах, стойкасць і гераізм у пераадоленні цяжкасцей вымагалі новых сродкаў выразнасці, здольных максімальна поўна і шматбакова перадаць пафас і маштабнасць працы, супярэчлівы дынамізм жыцця. Творам «С.с.» ўласцівы шырокая абагульненасць і манументальнасць вобразаў, адмаўленне ад апавядальнай ілюстрацыйнасці, строгая прастата і выразнасць стылізаванай формы, інтанацыі рамантычнага, публіцыстычнага характару. Спецыфічная лапідарнасць маст. мовы «С.с.» дасягалася строгім адборам і актывізацыяй рытму, сілуэта, буйных колеравых плям. 3 мэтай найб. поўнага выяўлення ідэйнай праграмы «С.с.» мастакі звярталіся да пластьгчнай і жывапіснай метафары, алегорыі, сімвала, мантажнага вырашэння твора. Найб. паслядоўна рысы «С.с» выявіліся ў творах жывапісцаў М.Андронава, А.Васняцова, М.Грэку, Э.Ілтнера, Г.Коржава, П.Ніканава, В.Папкова, Т.Салахава, А. і П. Смоліных.