• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    рысы стыляў позняй готыкі, рэнесансу і ракако. Пра.мавугольны ў плане 4вежавы 3нефавы 6стаўповы абарончы храм зальнага тыпу з трыма гранёнымі апсідамі. Крыжовацэнтрычная кампазіцыя завяршалася барочным купалам складанай канфігурацыі на 8гранным светлавым барабане. Такія ж завяршэнні мелі 4 вуглавыя вежы. Фасады падзяляліся на 3 ярусы: ніжні цокальны, аздоблены цаглянай муроўкай з трэльяжным арнаментам; сярэдні, аадзелены ад ніжняга аркатурным поясам, меў стральчатыя аконныя праёмы і люкарны ў ліштвах, завершаны машыкульным фрызам; верхні ярус — 4франтонны складанай формы з высокімі арачнымі аконнымі праёмамі, аркатурай і інш. элементамі аздобы. Уваход быў вырашаны ў выглядзе прамавугольнага ў плане прытвора пад 2схільным дахам, які меў байніцы і машыкулі. Цэнтр. неф быў значна шырэйшы за бакавыя. Нефы непасрэдна пераходзілі ў апсіды. У сярэдзіне 18 ст. інтэр’ер набыў ракайлевае дэкар. ўбранне: крывалінейныя ў плане хоры з ажурнай агароджай, сцены расчлянёны ляпнымі панэлямі і пілястрамі, арачныя праёмы аформлены трэльяжнай сеткай, ляпной арнаментыкай з S і Спадобных завіткоў. Ракайлевую трактоўку набылі гал. і кулісныя алтары. У 1557 храм размаляваны фрэскамі (маст. «сербнн Нектарнй» і інш.), іканаграфія якіх набліжаецца да мастацтва Візантыі канца 14 — пач. 15 ст. з элементамі зах.еўрапейскага. У 1944 ням.фаш. захопнікі пры адступленні ўзарвалі царкву (захавалася часткова). Захаваліся рэшткі фрэсак (30 фрагментаў на слупах, якія рэстаўрыраваны ў 1964—66 і захоўваюіша ў Беластоцкім музеі). У 1999 адбудавана.
    Літ:. Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Т. 1. Мн., 1993 [рэпр. выд.: Мн., 1928]; Чантурня В.А. Йсторня архнтектуры Белорусснн. Т. 1. 3 нзд. Мн.. 1985; Т к а ч о ў М.А. Замкі Беларусі (XIII—XVII ст.). Мн„ 1977; Рогов А.Й. Фрескн Супрасля // Древнерусское нскусство: Монументальная жнвопнсь XI—XVII вв. М., 1980; Церашчатава В.В. Стара
    жытнабеларускі манументальны жывапіс XI— XVI11 стст. Мн.. 1986.
    А.М.Кумгін, Ю.А.Якйювіч, В.В.Церашчатава.
    СЎПРАСЛЬСКІ ДАБРАВЕШЧАНСКІ МАНАСТЫР, праваслаўны мужчынскі манастыр у г. Супрасль (ГІольшча). Засн. ў 1498 навагрудскім ваяводам і маршалкам ВКЛ А.І.Хадкевічам пры ўдзеле архіепіскапа смаленскага Іосіфа ў родавай сядзібе Хадкевічаў у ГарадкунаСупраслі, у 1500 перанесены ва ўрочышча Сухі Груд. У 1501 пабудавана царква Іаана Багаслова (згарэла ў 1650). У 1503 архіепіскап Іосіф перадаў манастыру Супрасльскі абраз Маці Божай і ахвяраваў яму ў 1506 зямельную маёмасць у Бельскім пав. У 1510 пабудавана Супрасльская царквакрэпасць у імя Дабравешчання Прасвятое Багародзіцы, у 1511 асвячона. Манастыру дадзены статут, і ён стаў адным з буйнейшых цэнтраў бел. правасл. культуры, у ім фарміраваліся багаслоўскафіласофская, іконаграфічная і арх. школы, склаўся своеасаблівы стыль царк. спеваў (супрасльскі распеў). Тут напісаны «Пасланне каталіцкаму іерарху пра ерась каталіцызму» (1511), Супрасльскі летапіс, «Валынскі летапіс», «КіеваПячэрскі пацярык» (усе 1519), дзейнічалі залатарская, пераплётная і інш. майстэрні. У 1537 пабудавана царква Уваскрэсення Хрыстова. У Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра бібліятэцы захоўваліся сотні каштоўных рукапісных і старадрукаваных кніг. Манахі на чале з архімандрытам Іларыёнам (кн. Масальскі) змагаліся супраць Брэсцкай уніі 1596. Аднак пры архімандрыце Герасіме Веліконцію (1609—35) манастыр стаў уніяцкі.м і падпарадкаваны ордэну базыльян (з 1722 у манастыры знаходзілася гал. рэзідэнцыя гэтага ордэна). У 1645—1853 (з перапынкамі) пры манастыры дзейнічала духоўнае вучылішча. у 1695—1803 — Супрасльская друкарня, у 1710—1834 —паперня. У 1645—52 пабудаваны палац архімандрытаў, у 1695—97 — мураваная званіца. Астатнія надворныя будынкі (манаскія келлі, гасп. пабудовы) узведзены ў 2й пал. 18 ст.
    Супрасльскі Дабравешчанскі манастыр. Палац архімандрытаў. 17 ст.
    Комплекс Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра
    У выніку 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) манастыр знаходзіўся на тэрыторыі, якая адышла да Прусіі, пасля Тыльзіцкага міру (1807) —да Расіі. Уніяцкія манахі фінансава падтрымалі паўстанне 1794, удзельнічалі ў паўстанні 1830—31. У 1й трэці 19 ст. манастыр заняпаў. У 1842 маёмасйь манастыра канфіскавана. У 1875 на старых манастырскіх могілках пабудавана царква св. Панцеляймона, у 1890 — цёшіая йарква Іаана Багаслова, у 1901 — царква Георгія Пераможцы на новых могілках. У 1925 значная частка маёмасці манастыра аддадзена ў арэнду каталіцкаму ордэну салезіянаў. У 1944 ням. фашысты ўзарвалі Дабравешчанскую царкву і спалілі манастырскія будынкі разам з бкай. У 1958 вернікі адбудавалі царкву Іаана Багаслова. У 1984 дзяржава вярнула вернікам руіны Дабравешчанскай царквы. У 1996 польскі ўрад замацаваў за правасл. царквой увесь манастырскі комплекс. У 1999 завершана праца па адбудове Дабравешчанскай царквы, вядуйна работы па аднаўленні інтэр’ера. М.Ю.Гайдук.
    СЎПРАСЛЬСКІ ЛЕТАПІС, помнік беларускалітоўскага летапісання 15 ст., самы поўны спіс 2й рэдакцыі Беларускалітоўскага летапісу 1446. Захаваўся ў рукапісе 1519, выяўленым М.К.Баброўскім у пач. 19 ст. ў бцы Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра (аасюль назва, гл. таксама Супрасльскі рукапіс). Складаецца з 2 асн. частак: 1я — «йзбранне летопясання», куды ўваходзяць скарочаны стараж.рус. летапіс (ахоплівае гісторыю Русі за 854—1427), Смаленская хроніка, «Пахвала Вітаўту» і смаленскія пагадовыя запісы за 1432— 46; 2я — «Детапісец вялікіх князёў літоўскіх» з «Аповесцю пра Падолле». Тэкст «Летапісца...» няпоўны, з пропускамі. Упершыню апублікаваны І.МЛаніловічам у 1823—24 у час. «Дзеннік Віленьскі». Змешчаны таксама ў 17м і 35м т. Поўнага збору рускіх летапісаў. Зберагаецца ў Архіве СанкгПецярбургскага філіяла Інта рас. гісторыі Pac. АН.
    В.А. Чамярыцкі.
    СЎПРАСЛЬСКІ РЎКАПІС, назва розных рукапісных зборнікаў — помнікаў усх.слав. пісьменства. Да 19 ст. зберагаліся ў бцы Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра (адсюль назва). Найб. вядо.мыя і каштоўныя: 3 б о р н і к жыйій і пропаведзя'ў 11 с т. Напісаны стараслав. мовай на пергаменце (285 лістоў). Месца ўзнікнення дакладна невядома. Мяркуюць, што рукапіс балг. паходжання. Уяўляе сабой чэцйюмінею (кнігу для чытання) на сакавік. Змяшчае 24 жыціі і 24 словыпавучанні, у т.л. 20 слоў Іаана Златавуста. Разам з Тураўскім евангеллем і інш. рукапісамі 11 ст. гэты зборнік — адзін з самых стараж. помнікаў усх,слав. пісьменства. Адкрыў і даследаваў М.К.Баброўскі. У 19 ст. падзелены на 3 часткі, якія зберагаюцца ў Варшаве (151 ліст), Любляне (118 лістоў) і С.Пецярбургу ў Рас, нац. бцы (16 лістоў). У зарубежнай навук. лры гэты зборнік называюць Супрасльскім кодэксам (Codex Suprasliensis). Летапісны з б о р нік 1й пал. 16 ст. Складаецца з рус. скарочанага летапісу, блізкага да Аўрамкі летапісу, кароткай летапіснай
    выбаркі па гісторыі Русі і ВКЛ пачынаючы з 862 і гіст. запісаў пра падзеі канца 15 — пач. 16 ст. на Беларусі, у Кіеве і на Валыні (гл. Ваіынскі кароткі летапіс). Упершыню апубл. ў 1836 М.Я.Абаленскім. Зберагаецца ў Маскве ў Рас. дзярж. архіве стараж. актаў. 3 б о р н і к 15 19 змяшчае свецкія і рэліг. творы, у т.л. самы поўны спіс 2й рэдакцыі Беларускалітоўскага летапісу 1446 (гл. Супрасльскі летапіс), пераклад на бел. мову Вісліцкага статута польск. караля Казіміра ІП Вялікага, «КіеваПячэрскі пацярык» і інш. Перапісаны ва ўсх. Беларусі пісцом Рыгорам для кн. С.Адынцэвіча, радаслоўе якога змешчана ў канцы рукапісу. Адкрыты Баброўскім. Зберагаецца ў архіве С.Пецярбургскага філіяла Інта рас. гісторыі Рас. АН.
    Літ:. Супрасльская рукопнсь, содержашая Новгородскую н Кневскую сокрашенныя летопнсн. М„ 1836; Бобровсквй П.О. Судьба Супрасльской рукопнсн, открытой... М.К.Бобровскнм. СПб., 1887; Северьянов С. Супрасльская рукопнсь. Т. 1. СПб., 1904; Супрасьлскв шн Ретков сборннк. Т. 1—2. Софня, 1982—83. А.В.Чамярыцкі.
    СУПРАЦГЎЛЕННЕ МАТЭРЫЯЛАЎ, навука, якая вывучае паводзіны розных матэрыялаў пад дзеяннем прыкладзеных нагрузак; вызначае трываласць, жорсткасйь і ўстойлівасць дэталей машын, элементаў канструкцый і збудаванняў. Грунтуецйа на законах і вывадах тэарэтычнай механікі, тэорыях паўзучасці, пластычнасці і пругкасці (гл. адпаведныя арт.), у 'эксперым. частцы выкарыстоўвае палажэнні матэрыялазнаўства.
    Асн. задачы С.м. — падбор матэрыялу і вызначэнне памераў канструкцыйных элементаў, якія забяспечваюць патрэбную эксплуатацыйную надзейнасць і даўгавечнасць тэхн. аб’ектаў. Гал. разліковымі характарыстыкамі з’яўляюцца дэфармацыі і напружанні механічныя, колькасныя характарыстыкі якіх у пэўным пункце залежаць ад прынятай формы элемента, лікавага значэння і спосабу прыкладання знешняй нагрузкі. 3 дапамогай С.м. робяць інж. разлік бэлек, стрыжняў, валоў, пліт, абалонак, арак і інш. Заснавальнікам С.м. лічыцца У.Галілей. Асн. закон С.м. (Гука закон) адкрыты Р.Гукам. Значны ўклад у С.м. зрабілі рас. вучоныя В.Эйлер, Дз.І.Жураўскі, М.М.Бяляеў, В.З.Уласаў, Ю.М.Работнаў і інш., франй. інж. і вучоны Л.МАЯаўе, а таксама бел. вучоныя Я.Ф.Вінакураў, Я.М.Макуйюк, \АПрусаў. Г.К.Татур і інш.
    Літ:. Тнмошенко С.П. йсторня наукн о сопротнвленнн матервалов: Пер. с англ. М., 1957; Татур Г.К. Курс сопротмвлення матерналов. Ч. 1—3. Мн., 1962—66; Беляе в Н.М. Сопротнвленне матерналов. 15 нм. М., 1976; Справочннк по сопротнвленню матерналов. Мн., 1988. І.І.Леаноеіч. СУПРАЦГЎЛЎННЕ ЭЛЕКТРЬІЧНАЕ, гл. Электрычнае супраціўленне.
    СУПРАЦЬПАВЕТРАНАЙ АБАРОНЫ вдЙСКІ, гл. ў арт. Войскі проціпаветранай абароны, Проціпаветраная абарона.
    СУПРЎН Адам Яўгенавіч (24.10.1928, г. Палтава, Украіна — 18.8.1999), бел. мовазнавец. Др філал. н. (1966), др пед.
    супрун	275
    н. (1982), праф. (1967). Скончыў Кіргізскі унт (1952) і працаваў у ім у 1952— 66. 3 1966 у БДУ (заг. кафедры). Даследаваў пытанні тэарэт. і прыкладной лінгвістыкі, граматыку, лексіку і гісторыю слав. моў, методыку выкладання рус. мовы ў нац. школах. С. — спецыяліст па палабскай мове: «Палабскія лічэбнікі» (1962), «Лексічная спалучальнасць у палабскай мове» (1973), «Асноўньія праблемы палабскай семасіялогіі» (1978), «Палабская мова» (1987); Сааўтар «Асноў тэорыі моўнай дзейнасці» (1974), «Частотнага слоўніка беларускай
    мовы» (з Н.С.Мажэйка; вып. 1—5, 1976—92), «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1, 3, 1978, 1985), «Агульнага мовазнаўства» (1983) і інш.