Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СУПІН (лац. supinum), аддзеяслоўны назоўнік са значэннем мэты дзеяння пры дзеясловах руху. Ужываўся ў лац. і слав. мовах у функцыях, блізкіх да сучаснага інфінітыва. Напр., лац. venio rogatum «прыходжу прасіць», стараслав. Hg« ловнть «іду лавіць». У раманскіх мовах, што ўзніклі з лацінскай, С. не захаваўся. У слав. мовах сустракаецца ў ніжнялужыцкай і славенскай (напр., славенскае grem se sprehajat «іду гуляць*>). А.Я.Міхневіч. СУПЛЕТЫВІЗМ (ад позналац. suppletivus дадатковы), утварэнне форм аднаго і таго ж слова ад розных каранёў. Напр., «чалавек — людзі» (формы ліку), «узяць — браць» (формы трывання дзеяслова), «добры — лепшы» (формы ступеняў параўнання прыметнікаў), «многа — болей» (формы ступеняў параўнання прыслоўяў), «я — мне, яны — іх» (склонавыя формы займеннікаў), «ёсць — быў» (формы часу дзеяслова). С. уласцівы словам, якія адрозніваюцца ад інш. высокай частотнасцю ўжыванНЯ. А.Я.Міхневіч.
СУПЛбДДЗЕ, сукупнасць спелых пладоў аднаго суквецця, якое адасоблена ад вегетатыўнай ч. парастка. У менш спецыялізаваных С. свабодныя плады сядзяць на адасобленых пладаножках (бузіна, вінаград, рабіна, парасонавыя), у больш спецыялізаваных С. складаецца з сухіх свабодных аднанасенных пладоў, абкружаных абгорткай (складанаквет
СУПРАСЛЬСКАЯ 273
ныя) або ў сакавітым ёмішчы (інжыр). Пры далейшай спецыялізацыі зрастаюцца голыя плады (ліквіламбар, панданус) або іх калякветнікі — сакавітыя (шаўкоўніца) ці сухія (бурак). Вельмі буйныя С. ананаса, хлебнага дрэва, маклюры ўтвараюцца ад зрастання пладоў з сакавітай воссю і інш. элементамі суквсцця.
СУПОЛІМЕРЫЗЛЦЫЯ сумесная noлімерызацыя нскалькіх (2 і больш) манамераў; прамысл. метад вытвсці многіх сінт. супалімераў.
Рэакцыйная здольнасць (актыўнасць) манамераў пры С. вызначаецца іх прасторавай будовай, спалучэннем і палярнасцю падвойных сувязей. Састаў супалімера звычайна (акрамя выпадкаў азеатропнай С.. калі актыўнасйі манамераў аднолькавыя) адрозніваенна ад саставу манамернай, сумесі. які ў ходзе пранэсу мяняецца: колькасць больш актыўнага манамера памяншаецца, менш актыўнага — павялічваецца. Пры С. да глыбокіх ступеняў ператварэння манамераў рознай актыўнасйі валавы супалімер мае ланцугі рознага саставу. Размяшчэнне звёнаў у ланцугах статыстычнае, акрамя выпадкаў ч a р г a вальнай, ці альтэрнатыўнай С., калі незалежна ад саставу сумесі манамераў утвараюнна супалімеры з рэгулярным чаргаваннем звёнаў. С. дазваляе накіравана змянянь уласйівасці палімераў. Выкарыстоўваюць С. для атрымання палімераў з разнастайнымі ўласцівасцямі.
СУПбЛЬНАСЦЬ, сукупнасць індывідаў, аб’ялнаных гістарычна складзенымі ўстойлівымі сац. сувязямі і адносінамі, наяўнасцю агульных рыс, якія надаюць ёй пэўную адметнасць. У адрозненне ад аргцый і інтаў, што ствараюцйа людзьмі свядома, С. узнікае пад уплывам аб’ектыўных прычын (характар гаспадаркі і ладу жыцця, падзел праны, спосаб вытвсці і інш.). Кожная С. мае свае адметныя, уласцівыя толькі ёй рысы і захоўвае іх на працягу свайго існавання. Гістарычна першымі відамі С. былі сям’я, род, племя, абшчына. Яны ўзніклі на аснове кроўнароднаснага адзінства, сумеснай вытв. дзейнасці, агульных этнічных прыкмет. 3 пераходам ад першабытнаабшчыннага ладу да новых больш складаных форм грамадскай аргцыі пашырыліся крытэрыі С. і найперш за кошт агульнасці тэрыторыі і мовы, у выніку чаго ўзніклі народнасці, пазней нацыі. Нац. С. на працягу доўгага часу адыгрывае ролю гал. суб’екта грамадскіх адносін. Есць і інш. віды С., што ствараюцца на розных уласцівых ім аб’ектыўных асновах. У якасці сац. С. можна разглядаць працоўныя калектывы, прафес. групы і інш. элементы сац. структуры грамадства. В І.Боўш. СУПбЛЫПЦТВА (La Communaute), Французскае Супольніцтв а, палітычнае і эканам. аб’яднанне Францыі, яе ўладанняў і шэрагу незалежных дзяржаў — б. франц. калоній. Створана ў 1958 па ініцыятыве Францыі ўзамен Франц. Саюза (дзейнічаў з 1946). У кампетэнцыю С. ўваходзяць знешняя палітыка, абарона, фін. сістэма, выкарыстанне стратэг. сыравіны, a таксама назіранне за органамі юстыцыі,
вышэйшай адукацыяй, знешнім транспартам і сродкамі сувязі. Кіраўнік С. — прэзідэнт Францыі. На 2001 у С., акрамя Францыі, уваходзілі яе 4 заморскія дэпарта.менты, 6 заморскіх тэрыторый і 12 незалежных дзяржаў.
СЎПРАСЛЬ (Suprasl), горад на ПнУ Польшчы, у Падляскім ваяв., на р. Супрасль. Каля 5 тыс. ж. (2000). Прамсць; дрэваапр., тэкст., керамічная. Турыз.м. Адзін з цэнтраў бел. культуры ў Польшчы. Узнікненне С. звязана з перанясеннем у 1500 Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра з г. Гарадок у сярэдняе цячэнне р. Супрасль на месца будучага горада. У манастыры зберагалася каштоўная Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра бібліятэка (з яе паходзяць Супрасльскі летапіс і інш. рукапісы, гл. Супрасльскі рукапіс) У манастыры была збудавана Супрасльская царквакрэпасць, у канцы 17 — пач. 19 ст. дзейнічала Супрасльская друкарня. 3 16 ст. С. — мястэчка Гродзенскага пав. Трокскага ваяв. ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) С. у складзе Прусіі, быў сядзібай уніяцкага мітрапаліта. Пасля Тыльзіцкага міру IS07 С. у складзе Рас. імперыі, мястэчка ў Беластоцкім пав. Беластоцкай вобл., з 1843 — Гродзенскай губ. У 1834 г. у С. адкрыта 1я суконная мануфактура. У 1867 — 2800 ж., 450 дамоў, касцёл, евангелічная кірха, сінагога, 5 суконных фк. У 1915—18 акупіраваны герм. войскамі. 3 1919 у Беластоцкім ваяв. Польшчы. 3 вер. 1939 у БССР, гар. пасёлак у Беластоцкім пав., з 15.1.1940 у Беластоцкім рне. 3 20.9.1944 у складзе Польшчы.
СЎПРАСЛЬСКАГА ДАБРАВЁШЧАНСКАГА МАНАСТЫРА БІБЛІЯТЭКА Існавала ў 16—19 ст. пры Супрасльскім Дабравешчанскім манастыры (цяпер Падляскае ваяв., Польшча) і была адной з буйнейшых бібліятэк ВКЛ. Паводле вопісу 1557 архімандрыта Сергія Кімбара, у яе фондах было 209 кніг, у т.л. «кннг бмтых» (друкаваных) — 7; паводле вопісу 1645 — каля 600 кніг, сярод якіх пераважалі друкаваныя на лац. (212 т.) і польскай (152 т.) мовах. Большасць з іх была куплена ў Гданьску, Варшаве, Тыкоціне. Кірыліцкіх кніг было больш за 200. Сярод друкаваных кніг зберагаліся выданні Ф Скарыны (кн. «Іоў», «Псалтыр», 1517, і «Апостал», 1525), В.Цяпінскага (унікальны экзэмпляр Евангелля), 1 Фёдарава і інш. Паводле вопісу 1688 колькасць лац. і польскіх кніг зменшылася адпаведна да 104 і 72. Зберагаліся халдзейская граматыка, грэч. кнігі (Евангелле, Новы запавет, граматыка). У 17 ст. Супрасль быў адным з найбуйнейшых цэнтраў кірыліцкай кніжнасці ўсх.слав. зямель. Тут зберагаліся Супрасльскі рукапіс II ст., летапісны зборнік 1й пал. 16 ст., зборнік 1519 з самым поўным спісам 2й рэдакцыі Беларускалітоўскага летапісу 1446, кірыліцкі рукапіс нотналінейнага пісьма — Супрасльскі Ірмалагіён 1598—1601. Сярод кірыліц
кіх кніг былі 1 напісаныя на пергаменце. У 18 ст. бка значна папоўнілася пераважна за кошт лаціна і польскамоўных кніг, у т.л. надрукаваных у Супрас.іьскай друкарні. Вопіс 1764 фіксуе 1456 кніг, у т.л. больш за 800 на лац. мове, больш за 300 на польскай, больш за 100 рукапісных і друкаваных царкоўнаслав. кніг. Паводле вопісу 1836, у бцы 1862 кнігі, у т.л 1100 на стараж. мовах (пераважна на лан ), больш за 50 на франц.. больш за 20 на ням., больш за 100 на італьян., каля 400 кніг на польск. мове. Акрамя асноўнай, у манастыры былі і келейныя бкі. У 1876 кнігі (1109 экз.) і каля 200 спраў манастырскага архіва перададзены ў Віленскую публічную бку. Значная частка Супрасльскага кнігазбору, найбольш старажытная і каштоўная, на гэты момант ужо была вывезена рознымі асобамі. 3 1880х г. бка і архіў сталі паступова папаўняцца дзякуючы ігумену манастыра архімандрыту Мікалаю (Далматаву). Большая частка рукапісаў і друкаваных кніг бкі знаходзіцца ў Вільнюсе, пэўная колькасць — у С.Пецярбургу, Маскве, Варшаве і інш.
Літ Добрянскнй Ф Опнсанне рукоппсей Внленской публнчной бнблнотекв, ііерковнославянскнх м русскнх. Внльна, 1882; Улашнк НН Введенпе в йзученме белоруссколйтовского летопнсанмя М.. 1985; Л аб ы нцев Ю.А. Нздання Францнска Скорнны іі др. славянскнх первопечатннков в бнблнотеке Супрасльского монастыря // Белорусскнй просветнтель Францмск Скорнна в начало кннгопечатанпя в Белоруссвн й Лнтве. М., 1979; Яго ж. Пачатае Скарынам. Мн.. 1990. Ю.А.Лабынцаў.
СЎПРАСЛЬСКАЯ ДРУКАРНЯ Існавала з пач. 1690*х г. да 1803 пры Супрасльскім Дабравешчанскім манастыры (цяпер у Польшчы). Створана на аснове СвятаТроіцкай віленскай базыльянскай друкарні. Размяшчалася ў мураваным будынку манастыра. Выпусціла больш за 420 выданняў. Зарэгістравана больш за 100 кірылічных выданняў, у т.л. буквары слав. мовы, «Собранме прнпадков краткое» (1722) на старабел. мове, першы славянапольскі друкаваны «Лексікон» (1722), першы кірылічны помнік нотадрукавання (1697, у зб. «Паследаванне пострыгу»), У 18 ст. выпускала таксама стараверскія выданні. 3 сярэдзіны 18 ст. пад уплывам ідэі Асветніцтва павялічыўся выхад перакладной навук. і маст. лры, арыгінальных твораў мясц. аўгараў. На польскай мове выдадзены «Прыгоды Гулівера» Дж.Свіфта (1784), «Авантуры філосафаў, якія пакахалі модных жанчын» (1789), «Кароткі збор польскай гісторыі і геаграфіі» (1767), «Асновы земляробства», «Нясвіжская ардынацыя», «Трактат пра пчол», «Людвіг XVI, забіты сваім народам», «Дыялог бурмістра з войтам» і інш. У 1780—90я г. выпусціла некалькі кніг на літ. мове. Друкарня мела манапольнае права выпускаць некат. выданні для уніяцкай царквы, што прыносіла
10. Бел. энц. Т. 15.
274 СУПРАСЛЬСКАЯ
значныя даходы. Была добра абсталявана, выкарыстоўвала разнастайныя шрыфты, маст. ўпрыгожанні, наборны арнамент, фігурныя дрэварыты і гравюры на медзі.
Літ:. Лабынцев Ю.А. В помошь составнтелям сводного каталога старопечатных нзданмй кмрнлловского н глаголнческого шрмфтов: Метод. указ. Вып. 3. Кмрнлловскне нзданмя Супрасльской тнпографнн. М_, 1978; Я го ж. Графіка беларускіх выданняў Супрасля // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1983. № 2; Шматаў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стст. Мн., 1984.
Г.Я.Галенчанка.
Супрасльская царквакрэпасць. 3 малюнка В.Гразнова. 2я пал. 19 ст.
СЎПРАСЛЬСКАЯ ЦАРКВАКР&ІАСЦЬ, помнік архітэктуры 1й пал. 16 ст. ў г. Супрасль (Польшча). Пабудавана ў 1503— 11 (паводле інш. звестак у 1509—10) па фундацыі маршалка ВКЛ А.І.Хадкевіча і мітрапаліта кіеўскага І.Солтана як гал. храм Супрасльскага Дабравейічанскага манастыра. У 18 ст. перабудавана. Мела