Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Тв.: Рус. пер. — Нзбранное. М., 1953.
Ліш.: Абов Г. Габрнел Сундукян. Ереван, 1956.
СУНІЗМ, кірунак у ісламе, які мае найбольшую колькасць паслядоўнікаў у мусульм. краінах (акрамя Ірана і Ірака). Склаўся ў 10—11 ст. і развіваўся як плынь, процілеглая шыізму, ад якога адрозніваецца адмаўленнем магчымасці пасрэдніцтва паміж Алахам і людзьмі пасля смерці Мухамеда, непрызнаннем асаблівай прыроды Алі і права яго нашчадкаў на імамат (гл. Імалі). Агульнапрызнанага зводу догматаў не мае. Паслядоўнікі С. — суніты (ахль ассуна вальджама —людзі суны і згоды абшчыны) прытрымліваюцца традыцый, акцэнтуюць увагу на суне.
СУНІЦЫ (Fragaria), род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 25 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі 3 віды С.: зялёныя, або паггуніцы (F. viridis), трапляюцца пераважна на ПдУ, у далінах рэк, на лугах; лясныя (F. vesca) найб. пашыраны ў лясах, родапачынальнікі сартоў рэмантантных суніц, і больш рэдкія — клубніцы. Культывуюцца С. ананасныя, або садовыя (F. ananassa), віргінскія (F. virginiana), клубніцы, а таксама іх гібрыды і сарты.
Шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце трайчастае, доўгачаранковае, у прыкаранёвай разетцы. У пазухах лісця развіваюцца кароткія паўзучыя парасткі (вусы), якія ўкараня
270 суніцы
юцца ў вузлах. Кветкі двухполыя, радзей аднаполыя, белыя, у суквецці шчыток. Плод — несапраўдная ягада, ядомая. Плады маюць у сабе вітаміны, арган. кты, пекцінавыя і дубільныя рэчывы. Харч. і лек. расліны.
А. М. Скуратовіч.
СУНІЦЫ МУСКАТНЫЯ, або мускусныя, тое, што клубніцы.
СУНІЧНАЕ ДРЭВА с у н і ч н і к (Arbutus), род кветкавых раслін сям. верасо
Сунічнае дрэва чырвонае: парастак з пладамі.
вых Больш за 20 відаў. Пашыраны ў Паўн. Амерыйы, Міжземнамор’і, Крыме і Зах. Закаўказзі. Тыповы элемент флоры маквісу. Культывуюнь С.д. чырвонае, або сунічнік драбнаплодны (А. andrachne), і буйнаплодны (A. unedo).
Вечназялёныя кусты і невял. (5—6 м) дрэвы. Лісце буйное, скурыстае, простае, суйэльнае. Кветкі дробныя, белыя або ружаватыя. у верхавінкавых мяцёлках. Плод — ягадападобная шматнасенная касцянка, нагадвае плод суніц (адсюль назва). Плалы выкарыстоўваюцца на варэнне і віно, драўніна — на дробныя вырабы, лісце — для дублення скуры. Харч., меданосныя, дэкар. расліны.
В.М.Прохараў.
СУНКЎЕЎ Барыс Сямёнавіч (н. 30.8.1938, г. Чыта, Расія), бел. вучоны ў галіне машынабудавання для лёгкай прамcui. Др тэхн. н. (1984), праф. (1985). Скончыў Маскоўскі тэхнал. інт лёгкай прамсці (1960). 3 1971 у Віцебскім тэхнал. унце (заг. кафедры). Навук працы па сінтэзе рэгулявальных рычажных механізмаў, даследаванні мех. і дынамічных характарыстык шагавага электрарухавіка. Распрацаваў шэраг тыпаў швейных машын і паўаўтаматаў з мікрапрацэсарным кіраваннем.
Тв: Расчет пневмогшропрявода машмн легкой промышленностн. Мн., 1988.
В.М.Прохараў.
СУНЛЯО, Сунляопін’юань, Маньчжурская раўніна. Размешчана на ПнУ Кітая, у бас. р. Сунгары і Ляахэ. Пл. каля 300 тыс. км2. Пераважаюць выш. 200—300 м, на ПдЗ менш за 100 м. Складзена пераважна з рачных і азёрных адкладаў, плоская.
слабарасчлянёная. Уздоўж водападзела р. Сунгары і Ляахэ — узгоркі з гранітаў, гнейсаў і базальтаў, перакрытых лёсам. На 3 і ПдЗ трапляюцца эолавыя формы рэльефу. Клімат умераны, мусонны, з халоднай зімой і дажджлівым летам. Тра студз. на Пн да 22 °C, на Пд да 8 °C, ліп. 20—25 °C. Ападкаў 400—700 мм за год. Стэп на чарназёмах і каштанавых глебах (месцамі саланчакі і пяскі, на Пн участкі шматгадовай мерзлаты). На паўн. і ўсх. ускраіне лесастэп. На Пд і У раўніна густа населена. разарана, на 3 пашы. Буйныя гарады — Харбін. Чанчунь, Цыцыкар, Шэньян.
СУНХУАЦЗЯН другая назва р. Сунгары на ПнУ Кітая.
СУНЬЦЗЫ, С у н ь У, старажытнакітайскі васнны тэарэтык і палкаводзец (6—5 ст. да н.э.). У 514—496 да н.э. военачальнік царства У, узначальваў паспяховыя паходы супраць царстваў Чу, Цы і Цзінь. Аўтар трактата пра ваен. справу «Суньцзы», у якім выкладзена тэорыя вядзення вайны і ваен. дзеянняў. Вял. значэнне надаваў маральнаму настрою ў войсках і якасцям палкаводца. Трактат паўплываў на развіццё ваен. навукі Кітая, Японіі і Карэі.
Тв:. Рус. пер. — Трактат о военном ііскусстве // Конрад Н.М. Сянологмя. М., 1995.
СУНЬ ЯТСЕІІ, Сунь Ісянь, Сунь Вэнь (12.11.1866, павет Чжуншань, Кітай — 12.3.1925), кітайскі рэвалюцыянер і дзярж. дзеяч. Скончыў мед. каледж у Ганконгу (1892). У 1894 заснаваў рэв. аргцыю Сінчжунхой, якая ставіла за мэту скінуць маньчжурскую дынастыю Цын. Пасля правалу падрыхтаванага ёй паўстання ў 1895 у эміграцыі. У 1905 на базе Сінчжунхоя С.Я. стварыў больш шырокую рэв. аргцыю Тунмэнхой і сфармуляваў «тры народныя прынцыпы»: нацыяналізм (скіданне маньчжурскай дынастыі і ўсталяванне нац. кіравання), народаўладдзе (рэспубліканскі лад) і нар. дабрабыт (ураўняльнае землекарыстанне). 3 пач. Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—13 С.Я. вярнуўся ў KiTaft, 29.12.1911 абраны часовым прэзідэнтам Кіт. Рэспублікі. У абмен на адрачэнне Цынаў ад улады падаў 13.2.1912 у адстаўку. У канцы 1912 стварыў Нац. партыю (Гаміньдан, ГМД). Пасля задушэння летам 1913 паўстання, скіраванага супраць аўтарытарнай палітыкі прэзідэнта Юань Шыкая, С.Я. уцёк у Японію, а ГМД распушчаны. У 1914 С.Я. стварыў у Японіі Кіт. рэв. партыю. 3 пач. паўстання Паўд. правінцый Кітая супраць пекінскага ўрада (1916) С.Я. вярнуўся ў Кітай. У 1917— 18 узначальваў урад у Гуанчжоў, але зза спрэчак з мясц. ваеннымі выехаў у Шанхай. Распрацаваў там канцэпцыю «паліт. апекі», якая прадугледжвала аб’яднанне Кітая пад кіраўніцтвам рэв. партыі. 3 гэтай мэтай у 1919 адноўлены ГМД. У 1921 частка дэпутатаў кіт. парламента, распушчанага ваеннымі, абрала С.Я. прэзідэнтам Кіт. Рэспублікі. Ад
нак яго спробы дамагчыся прызнання з боку сусв. супольніцтва і атрымаць дапамогу ад краін Захаду ў справе аб’яднання Кітая не мелі поспеху. У 1922 ён пагадзіўся на дапамогу СССР у абмен на саюз ГМД з Кітайскай камуністычнай партыяй. У 1923—24 з дапамогай сав. паліт. і ваен. саветнікаў (М.М.5орадзін, В.К.Блюхер і інш.) ГМД рэарганізавана на ўзор ВКП(б) і створана Нац.рэв. армія, што забяспечыла перамогу Рэвалюцыі 1925—2S у Кітаі.
Тв: Рус. пер. — Мзбр пронзв. 2 взд. М., 1985.
Сунь Ятсен
Літ.: Матвеева Г.С. Отец республякя: Повесть о Сунь Ятсене. М., 1975; Е ф я м о в Г.В. Сунь Ятсен: Понск путн, 1914—1922 М., 1981; Т н х в н н с к н й С.Л. Завешанне кнтайского революцмонера: Сунь Ятсен: жкзнь, борьба н эволюцяя полятяч. взглядов. М., 1986; Wilbur CM Sun Yatsen: Frustrated Patriot. New York, 1976.
субнсі [Swansea; уэльская назва Абертоўі (Abertawe)], горад y Вялікабрытаніі, на Пд Уэльса. Адм. ц. графства УэстГламорган. Каля 200 тыс. ж. (2001). Порт у Брыстольскім зал., вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прамсйь: каляровая металургія (цынк, нікель, сплавы), маш.буд. і эл.тэхн., металаапрацоўчая, хім., швейная. Каледж Уэльскага унта. У мінулым вядомы вырабамі з блакітнай керамікі. У наваколлі нафтаперапр. зды.
СУП.АДЗЕНІІЯЎ МЕТАД у я д з е р н а й ф і з і ц ы, метад эксперым. даследаванняў, які на аснове выкарыстання супадзенняў схем дазваляе ўстанаўліваць часавыя залежнасці розных падзей. Напр., пры вывучэнні элементарных актаў ядз. узаемадзеянняў адным з асн. метадаў вызначэння ўстанаўлення паслядоўнасці з’яўлення другасных часціц і гамаквантаў з’яўляецца рэгістрацыя адначасовасці эл. сігналаў, што паступаюць ад дэтэктараў ядзерных выпрамяненняў. С.м. дазваляе істотна зменшыць уплыў фонавых сігналаў на рэгістрацыю ядз. узаемадзеянняў. С.м. у м е т р a л о г і і — адзін з метадаў параўнання з мерай, дзе рознасць паміж вымеранай велічынёй і велічынёй, што ўзноўлена мерай, вымяраюць па супадзеннях адзнак на шкалах ці перыяд. сігналаў. Напр., вызначэнне частаты перыяд. працэсу з дапамогай страбаскапічных прылад\ вымярэнне даўжыні адрэзка штангенцыркулем з ноніусам, якое грунтуецца на супадзенні адзнак на шкалах штангенцыркуля і ноніуса.
СУПАДЗЁННЯЎ СХЁМА, пераключальны элемент з некалькімі ўваходамі і адным выхадам, выхадны сігнал якога выяўляецца толькі пры наяўнасці ўсіх уваходных сігналаў. Выконвае аперацыю лагічнага множання (кан’юнкныю). Вырабляецца на паўправадніковых дыёдах, транзістарах ці інтэгральных схемах. Асн. параметры: раздзяляльны час (найб. часавы зрух паміж уваходнымі сігналамі, пры якім яны ўспрымаюцца як адначасовыя), адчувальнасць, перыяд мёртвага часу (інтэрвал паміж паслядоўнымі спрацоўваннямі С.с.). Выкарыстоўваецца ў выліч. і вымяральнай тэхнійы, аўтаматыцы, радыётэхн. апаратуры, ядз. фізіцы (напр., супадзенняў метад) і інш.
СУПАЛІМЁРЫ, палімеры. макрамалекулы якіх маюць манамерныя звёны розных тыпаў.
Адрозніваюць нерэгулярныя (статыстычныя) і рэгулярныя С., а таксама п р ы шчэпленыя С. — палімеры з разгалінаванымі макрамалекуламі, у якіх асн. ланцуг і алгалінаванні адрозніваюцца саставам і(ці) будовай, і блоксупалімеры — лінейныя С.. макрамалекулы якіх пабудаваныя з блокаў, што складаюцца з манамерных звёнаў аднаго або некалькіх тыпаў. У статыст. С. манамерныя звёны (A і В) размешчаны хаатычна, у рэгулярных — размеркаваны з пэўнай паслядоўнасцю; найб. пашыраны чаргавальныя С. (АВАВАВ .). Уласцівасні статыст. (пры сувымернай колькасці звёнаў розных відаў) і чаргавальных С. з’яўляюцца прамежкавымі паміж уласцівасцямі адпаведных гомапалімераў. Прышчэпленыя С. і блокС. спалучаюйь уласцівасці палімераў, што іх складаюць, а часам праяўляюць новыя ўласцівасці, не характэрныя для зыходных кампанентаў (напр., ударатрывалы АБСпластык). Атрымліваюнь сінт. С. суіюяімерызацыяй і суполікандэнсацыяй. Выкарыстоўваюць пераважна С. дыенаў з акрыланітрылам (гл. Бутадыеннітршьныя каўчукі), стыролам (гл. Бутадыенстыро.іьныя каўчукіў ізабутыленам.
СУПАРСКАЯ СМАЛАКЎРНАЯ ФАБРЫКА. Дзейнічала з 1871 ва ўрочышчы Супар каля в. Небытаў Рэчыцкага пав. (цяпер в. Небытаў у Хойніцкім рне Гомельскай вобл.). Мела 4 паравыя катлы. У 1875 працавала 136 рабочых, выраблена 5,6 тыс. вёдраў смалы, 1,2 тыс. пудоў драўнянага вугалю.
СЎПАРТ (англ. і франц. support ад позналац. supporto падтрымліваю), рухомы вузел металарэзных і дрэваапрацоўчых станкоў для замацавання рэзальных інструментаў і перамяшчэння іх адносна загатовак, што апрацоўваюцца. Адрозніваюць С. паводле віду апрайоўкі (такарныя, шліфавальныя і інш.), тыпу разцатрымальніка (разцовыя і рэвальверныя — для замацавання рэвальвернай галоўкі), месцазнаходжання на станку (напр., верхнія, пярэднія) і інш.