Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
2
СУМБАВА (Sumbawa), востраў у складзе Малых Зондскіх астравоў, тэр. Інданезіі. Пл. каля 13,3 тыс. км2. Нас. каля 1 млн. чал. (2000). Берагі моцна расчлянёныя, шмат бухтаў, каля ўзбярэжжа каралавыя рыфы. Рэльеф гарысты, выш. да 2821 м (вулкан Тамбора). Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Ападкаў каля 1200 мм за год; засушлівы сезон на працягу 6 мес. Трапічныя лясы, хмызняковыя зараснікі і саванны. Вырошчваюць рыс, кукурузу, сою, какосавыя пальмы, тытунь, каву. Жывёлагадоўля, у т.л. конегадоўля. Рыбалоўства. Ha С. — гарады Сумбавабесар, Раба.
СУМБАТАШВІЛІ Іосіф Георгіевіч (н. 10.11.1915, Тбілісі), грузінскі тэатр. мастак. Нар. маст. СССР (1982). Вучыўся ў Тбіліскай AM (1936—42). У 1942—47 гал. мастак Груз. тра оперы і балета імя З.Паліяшвілі, у 1948—59 — Тра імя К.Марджанішвілі ў Тбілісі (аформіў спектакль «Яго зорка» І.Масашвілі, 1951; Дзярж. прэмія СССР 1952), у 1962—72 — Цэнтр. тра Сав. Арміі, у 1972—88 — Тра імя Я.Вахтангава ў
Маскве. Афармляў таксама спектаклі ў Маскоўскім маст. акад. тры («Сталявары» Г.Бокарава, 1972, Дзярж. прэмія СССР 1974) і інш. Творчасці ўласцівы лаканізм афармлення сцэн. прасторы ў кантрастным супастаўленні з экспрэсіўнай маляўнічасцю касцюмаў.
СУМГАІТ. горад на У Азербайджана, на ўзбярэжжы Каспійскага м., у вусці р. Сумгаіт. Узнік у 1949 на месцы вёскі ў сувязі з развіццём прамсці. Каля 300 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Важны прамысл. цэнтр Азербайджана (другі пасля Баку). Прамсць: хім. (зд сінтэтычнага каўчуку, ВА «Хімпрам»), металургічная (трубапракатны і алюмініевы зды), маш.буд., лёгкая, харч., буд. матэрыялаў. ЦЭС. Музей гісторыі горада. Тэатр.
СУМГАНСКАЯ ПЯЧОРА, адна з найбольш доўгіх вапняковых пячор Урала, у Башкортастане, Расія. Знаходзіцца на зах. схіле хр. Кібіз (Паўд. Урал). Даўж. каля 8 км. Складаецца з 3 ярусаў; вызначаецца вял. памерамі гротаў і багаццем нацечных утварэнняў. Ёсць падземныя азёры. Помнік прыроды.
СУМЁЖНЫЯ ВУГЛЫ, вуглы, у якіх адна старана агульная, а інш. стораны ляжаць на адной прамой.
. Сумежныя z 1 вуглы.
СУМЕЖНЫЯ ПРАВЫ, разнастайнасіХь выключных правоў, якія з’яўляюцца вытворчымі ад аўтарскага права, але цалкам з ім не супадаюць. Рэгулююць адносіны, што ўзнікаюць у сувязі з выкананнем, пастаноўкай літ. і муз. твораў, у т.л. запісаных на фанаграму, перадачы арганізацый эфірнага і кабельнага вяшчання. Неабходнасць прававой аховы С.п. абумоўлена тым, што развіццё навук. тэхн. прагрэсу закранае не толькі ўладальнікаў аўтарскага права, але і тых асоб, чыя дзейнасйь звязана з выкарыстаннем твораў, якія ахоўваюцца гэтым правам. У выніку таго, што магчымасць рэпрадуктавання дазволіла ствараць высакаякасныя копіі з існуючых запісаў, узнікла неабходнасць у ахове інтарэсаў суб’ектаў С.п.: выканаўцаў (адносна іх выканання), вытворцаў фанаграм (адносна іх гукавых праграм), вяшчальных арганізацый (адносна трансліруемых імі праграм). Асн. змест С.п. зводзіцца да таго, што выкарыстанне трэцімі асобамі фанаграм, радыё і тэлепраграм, а таксама творчых вынікаў выканаўцаў патрабуе згоды або артыста, які ажыццяўляе выкананне, або аргцый, якія зрабілі гуказапіс, або радыё і тэлеарганізацый. Пытанні рэалізацыі С.п. і іх аховы ў Рэспубліцы Беларусь рэгулюецца цывільным заканадаўствам.
Э. I. Кузьмянкова.
СУМЕСНАЕ ПРАДПРЫЁМСТВА, прадпрыемства, у рабоце якога ўдзельнічаюць фірмы або фізічныя асобы ін
шых краін, арганізацыйна аформленае як адзінае. Ствараюцца для аб’яднання намаганняў у больш эфектыўнай вытвсці і збыце прадукцыі, прыцягнення ў эканоміку замежнага капіталу, абмену вопытам арганізацыі працы і вытвсці, асваення рыначных адносін і знешняга рынку. Статутны фонд С.п. ствараецца за кошт укладаў партнёраў. можа папаўняцца з прыбыткаў ад гасп дзейнасці, або пазыковых сродкаў. Кіраўніком С.п. можа быць і грамадзянін дзяржавызаснавальніцы, і замежны. Пытанні найму, звальнення, аплаты працы вырашаюцца С.п. Пры ліквідацыі С.п. або выхадзе з яго замежны ўдзельнік мае права пасля пагашэння наяўных абавязацельстваў на вяртанне свайго ўкладу ў грашовай або таварнай форме.
СУМЁСНАЯ ЎЛАСНАСЦЬ. гл ў арт Агульная ўласнасць.
СЎМКА, а с к, спараносны орган, у якім развіваюцца споры сумчатых грыбоў; аднаклетачная структура, якая мае фіксаваную колькасць сумкаспор (звычайна 8). Утвараецца з зіготы (ніжэйшыя аскаміцэты) або на аскагенных гіфах, што развіваюцца з зіготы.
СУМКАСПбРА, аскаспора, спора палавога размнажэння сумчатых грыбоў. Гаплоідныя С. ўтвараюцца ў сумцы пасля зліцця ядраў зіготы і меятычнага дзялення дыплоіднага ядра.
СУМЛЁННЕ, катэгорыя этыкі, якая ахоплівае праблемы маральнага самакантролю асобы; здольнасць чалавека фармуляваць для сябе маральныя абавязкі, патрабаваць ад сябе іх выканання і ажыццяўляць самаацэнку сваіх учынкаў; форма маральнай самасвядомасці. Можа выяўляцца і ў рацыянальнай форме ўсведамлення асобай маральнага значэння сваіх дзеянняў, і ў форме эмацыянальных перажыванняў.
У стараж.грэч. міфалогіі С. адлюстравана ў выглядзе эрыній — божастваў помсты і пакарання, якія праследуюць злачынцаў. У этыны праблему С. ўпершыню паставіў Сакрат, які лічыў самапазнанне крыніцай маральнасці чалавека. У хрысц. этыцы С. разглядалася як унутр. ўсведамленне Божай волі. Філосафыматэрыялісты 17—18 ст. (Дж.Лок, Б.Спіноза, Т.Гобс), звязвалі С. з грамадскім выхаваннем і адмаўлялі прыроджаны характар С. Індывідуалістычную трактоўку С. прапанавалі Ж.Ж.Русо, І.Кант, І.Фіхтэ, якія лічылі С. прыроджанай уласцівасцю кожнага чалавека. Л.Феербах наз. С. «другім Я» чалавека, а вытокі С. бачыў у грамадскіх маральных нормах. Прадстаўнікі марксізму сцвярджалі, што С. дэтэрмінуенца ўмовамі жыццядзейнасці чалавека і яго грамадскай пазіцыяй. У экзістэнцыялізме С. разглядалася як адзіны крытэрый маральнасці, стымул да ажыццяўлення абсалютна свабоднага выбару без уліку аб’ектыўных фактараў (М.Хайдэгер, Ж.П.Сартр). Ням. філосаф В.Віндэльбанд акрамя этычнага вылучаў С. лагічнае і эстэт. як формы самакантролю не толькі ўчынкаў. але і мыслення і пачуццяў.
СЎМНІК. залатацень (Solidago), род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 120 відаў. Пашыраны ў
Паўн. Амерыцы, некалькі відаў у Паўд. Амерыцы і Еўразіі. На Беларусі 1 від — С звычайны, або залатая розга (S. virgaurea). Трапляецца ў лясах, на ўзлесках, палянах. Інтрадукаваны С. канадскі (S. canadensis) і позні (S. serotina), якія часта дзічэюць.
Шматгадовыя травяністыя расліны і паўкусты. Сцёблы прамастойныя. густааблісцелыя. Лісйе чаргаванае, ланцэтнае. сядзячае ці кароткачаранковае. Кветкі залацістажоўтыя ў дробных шматлікіх кошыках, сабраных у аднабокую мяцёлку або гронка ці шчыткападобнае суквецце. Плод — сямянка. Лек., фарбавальныя, меданосныя і дэкар. расліны.
A. М. Скурапювіч.
Сумнік: I —звычайны; 2 — канадскі.
СЎМНІКАВА (дзявочае Свірыдзенка) Ірына Уладзіміраўна (н. 15.10.1964, Мінск), бел. спартсменка (баскетбол). Засл. майстар спорту СССР (1991). Чэмпіёнка XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона. Іспанія), бронз. прызёр XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул). Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1986). Чэмпіёнка Еўропы (1989, 1991), бронз. прызёр (1995). 3 2000 у Расіі.
СУМб, від нацыянальнай яп. барацьбы; адзін з відаў адзінаборстваў. Паядынкі адбываюцца на спец. памосце ў крузе дыям. 4,6 м. Мэта паядынку — выніснунь саперніка за межы круга або прымусіць яго дакрануіша да памоста якойн ч нела, акрамя ступні. Найб. важнымі кампанентамі ў С. з’яўляюцца маса і рост спартсмена, яго здольнасць захаваць устойлівасць і раўнавагу, а таксама спрыт і раптоўнасць. Узнікла ў Японіі каля 8 ст. У сучасным выглядзе існуе з 19 ст.
СЎМСКАЯ ВОБЛАСЦЬ Размешчана на ПнУ Украіны. На Пн і У мяжуе з Рас. Федэрацыяй. Утворана 10.1.1939. Пл. 23,8 тыс. км2. Нас. 1349 тыс. чал. (1999), гарадскога 60%. Цэнтр —г. Су
СУМСКАЯ 267
мы Найб. гарады: Канатоп, Шостка, Рамны, Ахтырка, Глухаў, Лебядзін.
Большая ч. тэр. вобласйі знахозіцца ў межах Прыдняпроўскай нізіны, на У і ПнУ — Сярэднярускае ўзв. (выш. да 226 м). Паверхня — хвалістая раўніна, парэзаная далінамі рэк, ярамі. Карысныя выкапні: нафта, прыродны газ, буры вугаль. фасфарыты, мел, калійныя і каменныя солі, вапнякі, гіпс і інш. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тра студз. 7 °C, ліп. 19 °C, апад
каў каля 600 мм за год. Рэкі бас. р. Дняпро: Дзясна з прытокам Сейм, Сула, Псёл, Ворскла. У далінах — шматлікія азёры і сажалкі. Глебы на Пн дзярновападзолістыя, на Пд — чарназёмы. Пад лесам і хмызнякамі каля 17% тэр., на Пн мяшаныя лясы (хвоя, бяроза, дуб), у цэнтры і на Пд лясы з ліпы, клёну, ясеню. Стэпы пераважна разараныя. У вобласці філіял Укр. стэпавага запаведніка —■ Міхайлаўская цаліна. Дэндрапарк Трасцянец.
Асн. галіны прамсці: машынабудаванне і металаапрацоўка (абсталяванне для хім. і горнай прамcui, помпы для цеплавых і атамных электрастанцый, кампрэсары, поршні, паліграф. машыны, электратэхн. і агрэгатныя вузлы, аўтам. тэлефонныя станцыі, электрабыт. прылады), хім. (мінер. ўгнаенні, серная кта, кіна і фотаплёнка, гумаватэхн. вырабы), лясная і дрэваапр., у т.л. мэблевая, лёгкая (тэкст., швейная, гарбарнаабутковая), харч. (цукр., мукамольная, мясамалочная, алейная), камбікормавая, фарфорафаянсавая. Вытвсць буд. матэрыялаў. Здабыча нафты і прыроднага газу. Вытвсць электраэнергіі на Сумскай, Ахтырскай, Шосткінскай і Канатопскай ЦЭЦ. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні цукр. буракоў, збожжавых і на мясамалочнай жывёлагадоўлі. Пасяўныя пл. займаюць
268 СУМЧАТЫ
402 тыс. га (1999). Сеюць пшаніцу, жыта, ячмень, кукурузу, цукр. буракі, сланечнік, каноплі. Бульбаводства, агародніцтва. Развіта садоўніцгва. Гадуюць буйн. par. жывёлу, свіней, авечак і коз, птушак. Пчалярства. Рыбаводства. Даўж. чыгунак 823 км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём каля 5 тыс. км. Асн. чыгунка Кіеў—Канатоп—Сумы—Харкаў, аўтадарогі Кіеў—Сумы—Курск, Сумы— Харкаў.
СЎМЧАТЫ ВОЎК, тасманійскі в о ў к, т ы л а ц ы н (Thylacinus cynocephalus), сумчатае млекакормячае, адзіны прадстаўнік сям. тылайынавых. Быў пашыраны ў Аўстраліі; пасля распаўсюджання там сабакі дынга захоўваўся да пач. 20 ст. толькі на вве Тасманія. Трапляўся ў лясістай мясцовасці. Апошнія звесткі пра С.в. адносяцца да 1940х г.; верагодна, вынішчаны. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.