• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    //. / Буракоўская. СУКНб, ворсавая ці бязворсавая шарсцяная, паўшарсцяная або баваўняная тканіна. Пры вырабе апрацоўваецца валяннем, што прыводзіць да ўтварэння на добрым баку С. лямцападобнага слоя (т.зв. засцілу), які закрывае рысунак перапляцення нітак. Выкарыстоўваюць для пашыву паліто, касцюмаў, форменнага адзення, а таксама ў тэхніцы для вырабу фільтраў, пракладак і інш. СУКбЎСКІ Эраст, бел. мастак 2й пал. 19 — пач. 20 ст. Жыў у Мінску. Верагодна, вучыўся ў Пецярбургскай AM. Працаваў пераважна ў акварэлі, пісаў жанравыя кампазіцыі, пейзажы. Стаяў на пазіцыях крытычнага рэалізму, што найб. выявілася ў творах «Сям’я цесляроў», «Апраўданая», «Асуджаны», «3 прашэннем», «Бедны, але высакародны чалавек», «Жабракі». Аўтар пейзажаў «Дарога ў палескіх балотах у завіруху», «Зімовая дарога па рацэ на Палессі», «Раніцай на пароме», «Сядзіба ў Пінскіх балотах», «Па дарозе на возера Свіцязь», «Мора ў Остэндзе», жанравых кампазіцый «Паляўнічая тройка», «Паляўнічыя з хартамі», «Паездка цугам», «Местачковы аркестр» (1911) і інш. СЎКРЭ (Sucre) Антоніо Хасэ (3.2.1795, г. Кумана, Венесуэла —4.6.1830), адзін з кіраўнікоў вайны за незалежнасць ісп. калоній у Амерыцы 1810—26. Маршал (1824). У 1810 далучыўся да арміі Ф.Міранды. Бліжэйшы паплечнік С.Балівара. Узначаліў паход паўстанцкай арміі ў Эквадор і Перу; пад яго кіраўніцтвам армія перамагла іспанцаў у бітвах пры Пічынчы (1822) і Аякуча (1824). Садзейнічаў стварэнню ў 1825 на тэр. Верхняга Перу рэспублікі Балівія, у 1826— 28 яе часовы прэзідэнт. У выніку антыўрадавага мяцяжу ў 1828 пакінуў Балівію. Узначаліў войскі Вял. Калумбіі, якія перамаглі 1829 перуанцаў у бітве пры Хуніне. У пач. 1830 абраны прэзідэнтам Нац. кангрэса Вял. Калумбіі. Забіты паліт. праціўнікамі. Імем С. названы горад у Балівіі, штат у Венесуэле, грашовая адзінка ў Эквадоры.
    СУКТбРЫІ, клас прасцейшых жывёл, гл. Сысучыя інфузорыі.
    СУКУЛЕНТЫ (ад лац. succulentus сакавіты), шматгадовыя расліны з сакавітым, мясістым лісцем (агавы, алоэ) або сцёбламі (кактусавыя, некат. малачаі); тып ксерафітаў. Пашыраны ў пустынях Цэнтр., Паўн., Паўд. Амерыкі і Паўд. Афрыкі. Пераносяць высокія тры паветра, але не вытрымліваюць абязводжвання. На Беларусі С. пераважна з сям. таўсцянкавых (напр., расходнік, скочкі). У працэсе эвалюцыі ў С. выпрацавалася здольнасць назапашваць ваду ў лісці або снёблах з моцна развітой ваданоснай парэнхімаю. Некат. кактусы канцэнтруюць у сцёблах I—3 т вады, a
    спец. прыстасаванні (тоўсты кутынізаваны эпідэрміс, валаскі, невял. колькасць вусцейкаў і інш.) дазваляюць эканомна расходаваць яе. Святлолюбівыя расліны.
    СУКЎПНАСЦЬ ГЕНЕРАЛЬНАЯ, сукупнасць сац. аб’ектаў, якія належаць вывучэнню ў межах, азначаных праграмай сацыялагічных даследаванняў. Гэта аб’екты, якія маюць прасторавачасавыя межы або прадстаўляюць яўную ці гіпатэтычную мадэль пры інш. відах несуцэльнага назірання. Прасторавыя межы могуць быць геагр. (тэрытарыяльныя), напр., вобласць, раён, прадпрыемства, або вызначацца як занятае насельніцтва, дарослае насельніцтва ад 18 гадоў, вучні школ, работнікі прамысл. прадпрыемства і інш. Часавыя межы — перыяд і тэрмін, калі праводзяцца даследаванні (сезон, цыкл вытвсці). Звычайна на практьшы даследуецца толькі частка С.г. (выбарачная сукупнасць), якая павінна з неабходнай дакладнасцю адпавядаць усёй С.г. І.В.Катляроў
    СУКЎПНЫ ГРАМАДСКІ ПРАДЎКТ. сума матэрыяльных даброт, створаных ва ўсіх галінах матэрыяльнай вытвсці за пэўны прамежак часу (звычайна за год). Тэарэт. аснову С.г.п. складае марксісцкая тэорыя аб прадукйыйнай і непрадукцыйнай працы, адпаведна якой прадукт ствараецца толькі працай у сферы матэрыяльнай вытворчасці. Паводле формы і прызначэння С.г.п. падзяляецца на сродкі вытворчасці і прадметы спажывання, па вартасці — на вартасць зрасходаваных сродкаў вытвсці, вартасць неабходнага прадукту, вартасць прыбавачнага прадукту. Паводле гэтай канцэпцыі вартасць зрасходаваных сродкаў вытвсці прызначаецца для пакрыцця зношаных (ужытых) сродкаў вытвсці (фонд амартызацыі) і аднаўлення абаротных сродкаў (фонд матэрыяльных затрат); вартасць неабходнага прадукту — для ўзнаўлення рабочай сілы (заработная плата, грамадскія фонды спажывання работнікаў матэрыяльнай вытвcui), вартасць прыбавачнага прадукту — для стварэння грамадскіх фондаў спажывання астатніх пластоў насельніцтва (невытв. сац. сферы) і на расшырэнне вытвсці (накапленне). Такім чынам, у працэсе спажывання С.г.п. падзяляецца на фонды пакрыцця, спажывання і накаплення. У цэлым гэты паказчык адлюстроўваў агульны малюнак развіцця матэрыяльнай вытвсці. Але шэраг недахопаў у методыцы яго разлікаў (паўторнае лічэнне, неўключэнне ў сукупны прадукт паслуг невытв. сферы і інш.) скажалі эканам. паказчыкі, ускладнялі іх параўнанне з паказчыкамі інш. краін. На Беларусі з пач. 1990х г. пры аналізе вынікаў развіцця эканомікі ўжываюцца прынятыя ў міжнар практыцы паказчыкі ваяавога ўнутранага прадукту і валавога нацыянальнага прадукту, якія разлічваюцца па сукупнай вартасці канчатковай прадукцыі. М.і.Пмтніцкі.
    СУКЎПНЫ РАБОЧЫ. с у к у п н ы р а б о т н і к, паняцце, якое характарызуе якасць і ўзровень развіцця рабочай сі.іы. сукупнасць працаўнікоў, грамадская камбінацыя індывід. рабочых сіл, якія непасрэдна ці апасродкавана ўдзельнічаюць у вытв. працэсе, ствараючы пэўныя спажывецкія вартасці. У С.р. адрозніваюць 2 бакі: па змесце ён — элемент прадукц. сіл грамадства, які гістарычна абумоўлены пэўным характарам працэсу працы (рамесным, машынным і інш.), узроўнем падзелу працы, характарам і памерам выкарыстаных сродкаў вытвсці; па форме ўключае ў сябе сістэму вытв. адносін, у якія ўступаюць члены С.р. з уласнікам сродкаў вытвсці. Дае магчымасць рацыянальна размяркоўваць работнікаў па вытв. і дапаможных функцыях у залежнасці ад іх здольнасцей, эканомна выкарыстоўваць іх працу.
    СЎКУР, горад у цэнтр. частцы Пакістана, на р. Інд, у правінцыі Сінд. Каля 250 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прамсць: маш.буд., металаапрацоўчая, тэкст., харчовая; прадпрыемствы па перапрацоўцы с.г. прадукцыі (бавоўнаачышчальныя, мукамольныя і інш.). ЦЭС. Саматужныя промыслы і рамёствы: ручное дыванаткацтва, разьба па дрэве, вышыванне, вытвсць маст. вырабаў з тэкстылю, скуры, металаў, вырабнога каменю (оніксу). Каля С. —асн. плаціна разгалінаванай ірыгацыйнай сістэмы.
    СУКЦЫНАТ, універсальны метабаліт, аніён бурштынавай кіслаты. Утвараецца пры акісленні і ўзаемапераўтварэнні вугляводаў, бялкоў, тлушчаў у клетцы.
    Есць у тканках жывёл, раслін, мікраарганізмах; таксама ў бурштыне, смолах, бурым вуглі. У жывёльных арганізмах сінтэзуецца з сукцынілкаферменту А, у нерв. тканцы — з бурштынавага паўальдэгіду. У раслінах і мікраарганізмах утвараецца пры расшчапленні ізалімоннай кты, пры сукцынатпрапіянатным браджэнні, узнаўленні фумаравай кты, метабалізме аргініну і путрэсціну. Удзельнічае ў сінтэзе глюкозы, тлустых кт, парфірынаў; валодае адаптагеннай актыўнасцю, паляпшае мікрайыркуляцыю. нармалізуе энергет. і пластычны абмен, аказвае антысклератычнае ўздзеянне і інш. Белыя бясколерныя крышталі. малекулярная маса 118,09, 1П1 — 185 °C, раствараецца ў вадзе, спірце, эфіры, ацэтоне; не раствараецца ў бензоле, хлараформе, чатыроххлорыстым вугляродзе. С. і яго вытворныя выкарыстоўваюцца ў медыцыне, таксама ў вытвсці інсектыцыдаў, пластмас, поліэфірных смол, фарбавальнікаў. I М.Семяненя.
    СУКЦЫНАТДЭПДРАГЕНАЗА. фермент класа аксідарэдуктаз, які каталізуе зваротную рэакцыю акіслення бурштынавай кіслаты ў фумаравую; удзельнічае ў трыкарбонавых кіслот цыкле.
    Пашырана ў жывёльным і расл. свеце. У чалавека і вышэйшых пазваночных жывёл найб. С. у нырках, печані, сэрцы. Лакалізавана ва ўнутр. мембране мітахондрый, малекулярная маса каля 100 тыс. У актыўным цэнтры С. ўтрымліваецца флавінадэніндынуклеатыд, 2 жалезасерныя (Fe2S2) цэнтры (пры акісленні сукцынату атамы жалеза С. мяняюць валентнасць і сульфгідрыльныя групы, не
    СУЛА	261
    абходныя для актыўнасці ферменту). Оптымум дзеяння С. пры pH 7—8. Адзін з найб. моцных інгібітараў С. — малонавая кіслата, a таксама рэчавы, што звязваюць сульфгідрыльныя групы. Адыгрывае вял. ролю ў транспарце іонаў натрыю праз мембраны эпітэліяльных клетак канальцаў нырак і рэгуляцыі асматычнага ціску ў арганізме. /.М.Семяненя. СУКЦЙСІЯ (ад лац. successio пераемнасць, наследаванне), паслядоўная змена біяцэнозаў на пэўным участку зямной паверхні. Класічную тэорыю С. распрацаваў амер. батанік Ф.Клеменс (1916). С. адбываецца на фоне ўскладнення стратэгіі відаў, структуры папуляцый, трафічных ланцугоў і інш. і вядзе да ўстойлівага стану — клімаксу. Біяцэнозы, што змяняюць адзін аднаго, утвараюць сукцэсійны рад або серыю. Асн. механізм С. — аднаўленне раўнавагі экалагічнай паміж біятычнымі згуртаваннямі і фактарамі знешняга асяроддзя.
    Пры першасных С. згуртаванні раслін і жывёл узнікаюць на месцах, пазбаўленых жыцця (пясчаных дзюнах, горных пародах, лавах, маладых алювіях). Пры другасных С. адбываецца самаўзнаўленне парушаных згуртаванняў (напр., пасля пажараў, паводак, засух). Вылучаюць С. прыродна абумоўленыя (энда і экзагенныя) і антрапагенныя. Эндагенныя С. адбываюйца ў выніку ўнутр. працэсаў развіцця біягеацэнозаў (напр., пры зарастанні вадаёмаў), экзагенныя С. выкліканы ўздзеяннем знешніх экалагічных фактараў "(напр., эрозіяй глеб, кліматычнымі ўздзеяннямі). Экзагенныя С., што абумоўлены агульнымі геал. зменамі, наз. голагенетычнымі. Антрапагенныя С. развіваюцца пад уздзеяннем гасп. дзейнасці (высечкі лесу, разворванне зямель, выпас жывёл, выкіды і сцёкі прамысл. прадпрыемстваў).
    СЎЛА (Sula), група астравоў у Малайскім архіпелагу, на У ад вва Сулавесі, тэр. Інданезіі. Пл. 4,8 тыс. км2. Асн. авы: Таліабу, Манголе, Санана. Горы (выш. да 1157 м на вве Таліабу) і ўзгорыстыя раўніны. Складзены пераважна са сланцаў і гранітаў, якія перакрыты пясчанікамі і вапняка.мі. Клімат экватарыяльны, ападкаў 1700—3000 мм за год Вільготныя вечназялёныя трапічныя лясы. Трапічнае земляробства: вырошчванне какосавай пальмы, рысу, кукурузы. Рыбалоўства. Порт Санана (на вве Санана).
    СУЛА, рака ў Стаўбцоўскім рне Мінскай вобл., правы прыток р. Нёман. Даўж, 76 км. Пл. вадазбору 520 км2. Пачынаецца за 700 м на Пд ад в. Таўкачоўшчына. Цячэ па паўд.зах. схілах Мінскага ўзв., у ніжнім цячэнні перасякае невял , зрэдку забалочаныя лясныя масівы. Упадае ў р. Нёман за 700 м на Пн ад в. Беражна Карэліцкага рна Гродзенскай вобл. Даліна слабазвілістая, трапецападобная, шыр. 300—500 м, месцамі пашыраецца да 2 км. Пойма двухбаковая, шыр. 200—300 м, зрэдку пашыраецца да 600 м, перасечана лагчынамі і старыцамі. Рэчышча моцназвілістае, шыр. ракі ў межань ад 3 м у верхнім да 20 м у ніжнім цячэнні. У суто