• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тв.: Радномзотопная ренографяя. Мн., 1969 (разам з Л.І.НІсенбаумам, К.І.Гарэльчыкам); Операцнонный рнск н ннтенснвная терапяя в онкологяческой клнннке. Мн„ 1976 (у сааўт.).
    СУКАВАТЫХ Таццяна Мікалаеўна (н. 18.2.1932, г. Курск, Расія), бел. вучоны ў галіне педыятрыі, алергалогіі Др мед.н. (1977), праф (1978). Скончыла Курскі мед. інт (1955). У 1963—98 у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (у 1974—96 заг. кафедры). Навук. працы па бранхіяльнай астме, алергалогіі.
    Тв \ Аллергяческне болезнн // Справочняк семейного врача: Педяатряя Мн., 1997; Бронхнальная астма у детей: новые подходы к днагностяке // Меднцнна. 1997. №3 (18).
    СУКАЛА, у беларусаў прылада для намотвання (Насуквання) нітак з клубка ці з матавіла на цэўкі. Уяўляе сабой 2 стойкі з умацаваным паміж імі адшліфаваным валікам з махавым колам, размешчаным бліжэй да аднаго канца валіка. 3 процілеглага канца ў валік устаўляўся металічны стрыжань, на які надзявалася цэўка. 3 бакоў і знізу стойкі
    змацоўваліся дошкамі ў выглядзе скрынкі для цэвак
    СУКАЛА Аляксандр Васілевіч (н. 25.2.1951, г. Рагачоў Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Др мед. н., праф. (1996). Скончыў Мінскі мед. інт (1975) і працуе ў ім (у 1988— 96 дэкан, з 1994 заг. кафедры, з 1998 прарэктар). Навук. працы па дзіцячай нефралогіі, экапаталогіі, імунных парушэннях у дзяцей.
    Тв:. Болезнй почек я мочевыводяшнх путей (разам з I Н.Усавым) // Справочнмк семейного врача: Педнатрмя. Мн., 1997; Болезнн почек м мочевыводяшнх пугей (разам з А.М.Чычко) // Справочннк по леченмю детскнх болезней. Мн., 1998.
    СУКАЛІНСКІ Уладзімір Мікалаевіч (н. 30.9.1951, г. Гомель), бел. вучоны ў галіне анкалогіі і радыебіялогіі. Др мед. н. (1990), праф. (1992). Скончыў Мінскі мед. інт (1974). 3 1985 у Бел. НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1990 заг. аддзела). Навук працы па распрацоўцы прэпаратаў антыаксідантнага дзеяння і новых спосабаў лячэння злаякасных пухлін, распрацоўцы мадыфікатараў біял. рэакцый у нармальных і злаякасных клетках. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    Тв.. Результаты хнмнолучевого лечення местнораспространенного (неоперабельного) рака поджелудочной железы (разам з А.А.Лабінскім) // Мед. ралмологня н раднашіон. безопасность. 1998, Т 43, №1; Новые возможностн в леченйн рака. Адаптогенные, моднфйцнруюшне н протмвоопухолевые свойства антноксядантного комплекса АК (разам з А.І.Шмакам, А.А.Лабінскім) // Матерналы юбнлейной конф., посвяш 40летню ННІ4 онкологян м мед. радмологйн РБ. Мн., 1000.
    СУКАРНА (Sukarno; 6.6.1901, г. Сурабая, Інданезія — 21.6.1970), палітычны і дзярж. дзеяч Інданезіі. Скончыў Тэхналагічны інт у г. Бандунг (1925). Удзельнік стварэння «Бандунгскага даследчага клуба» (1926), на базе якога ў 1927 створана Нац. партыя Інданезіі; яе першы старшыня. За антыкалан. дзейнаснь у 1929—31 у турме, з 1933—42 у ссылны У 1945 сфармуляваў 5 прынцыпаў (нацыяналізм. інтэрнацыяналізм, народаўладдзе, сац. справядлівасць, вера ў адзінага Бога), якія сталі афіц. ідэалогіяй Інданезіі. 17.8.1945 С. абвясціў незалежнаснь Рэспублікі Інданезія. Абраны яе прэзідэнтам, С. узначаліў ба
    Сукала
    рацьбу супрайь нідэрл. каланізатараў (1945—49). У 1957—59 па яго ініцыятыве ў краіне сфарміраваны лад т.зв. «накіроўнай дэмакратыі» на аснове канцэпцыі функцыянальных груп, члены якіх звязаны агульнай дзейнасйю, рэлігіяй, адукацыяй і г.д. Быў распушчаны парламент, новыя дэпутаты прызначаны асабіста С., які сканцэнтраваў у сваіх руках заканад. і выканаўчую ўладу. У 1963 абвешчаны пажыццёвым прэзідэнтам краіны. С. адзін з ініцыятараў Бандунгскай канферэнцыі 1955 і Недалучэння руху. Яго накірунак на пашырэнне, сувязей з СССР і КНР абвастрыў адносіны з краінамі Захаду, найперш зза канфлікту з Малайзіяй і выхаду Інданезіі з ААН (студз. 1965). Палітыка С. прывяла да эканам. крызісу, які супаў з вострым канфліктам паміж камуністамі і арміяй. Пасля путчу 30.9.1965 адхілены ад рэальнага кіраўніцтва краінай, у 1967 адмовіўся ад усіх дзярж. пасад.
    Тв.. Рус. пер. — Нндонезня обвнняет: Сб. ст н речей. 3 йзд. М., 1961.
    Літ:. Юрьев А.Ю. Сукарно // Полятмческяе портреты борцов за нацнональную незавнснмость. 2 нзд. М., 1983. В УАдзярыха. СУКАЧбЎ Даніла Кірэевіч (27.3.1901, в. Семукачы Магілёўскага рна — 15.5.1973), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфаш. падполля і партыз. руху на тэр. Беластоцкай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Скончыў Вышэйшую камуніст. с.г. школу імя Леніна (1935, Мінск). Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. 3 1924 на гасп. і сав. рабоце. У Вял. Айч. вайну з 1941 у Чырв. Арміі, з 1943 у тыле ворага, чл. Беластоцкага падп. абкома КП(б)Б, старшыня кта Беластоцкай абласной антыфашысцкай арганізацыі. У 1947—57 старшыня Гродзенскага райвыканкома.
    СУКАЧбЎ Уладзімір Мікалаевіч (7.6.1880, с. Аляксандраўка Харкаўскай вобл., Украіна — 9.2.1967), расійскі батанік, лесавод і географ. Акад. AH СССР (1943, чл.кар. 1920). Герой Сац. Прайы (1965). Скончыў Пецярбургскі лясны інт (1902). У 1919—41 праф. гэтага інта, у 1925—41 Ленінградскага і ў 1948— 51 Маскоўскага унтаў. Адначасова дырэктар Інта лесу AH СССР (1944—59), з 1962 у Бат. інце AH СССР. Навук. працы па фітацэналогіі, лесазнаўстве, балотазнаўстве, геаграфіі, сістэматыцы і селекцыі раслін. Адзін са стваральнікаў біягеацэналогіі. Распрацаваў тэорыю і методыку лясной тыпалогіі. Заснаваль
    сукманаў 259
    нік і прэзідэнт Усесаюзнага бат. тва (1946).
    Тв.: Нзбр. труды. Т. 1—3. Л., 1972—75.
    СУКВЁЦЦЕ, парастак (сістэма парасткаў), на якім знаходзяцца кветкі. Уласцівы большасці кветкавых раслін. Па ступені разгалінавання адрозніваюць С. простыя і складаныя. У залежнасці ад тыпу галінавання і парадку распускання кветак п р о с т ы я С. падзяляюць на батрычныя (бакакветныя), або рацэмозныя (монападыяльнае галінаванне, распусканне кветак ад асновы да верхавінкі — галоўка, гронка, катах, каташок, колас, парасонік, шчыток), і цымозныя, верхакветныя (сімпадыяльнае галінаванне, распусканне кветак ад верхавінкі да асновы — просты плеяхазій, дыхазій і манахазій). С к л а д a н ы я С. бываюць аднародныя (напр , складаная' гронка, складаны колас), разнародныя (спалучэнне розных тыпаў С. у межах адной групы — батрычнай або цымознай — напр., мяцёлка з каласкоў, дыхазій з манахазіяў) і змяшаныя (камбінацыя батрычных і цымозных С., напр., плеяхазій з кошыкаў, парасонік з манахазіяў). Колькасць кветак у С. ад 1—3 (напр., у гароху) да некалькіх дзесяткаў тысяч (у некат. відаў агавы), даўж. —да 12 м (напр., у пальмаў роду каламус). Будова С. мае значэнне ў сістэматыцы раслін: яна адлюстроўвае кірункі эвалюцыі блізкіх у сістэм. адносінах груп.
    СУКЕНІЦКІ (Sukiennicki) Віктар (25.7.1901, каля г. Каўнас, Літва — крас. 1983), польскі гісторык. Др права (1927). Вучыўся ў Віленскім і Парыжскім інтах. Дацэнт НДІ Усх. Еўропы пры Віленскім унue. 3 1934 на навук. стажыроўцы ў СССР У 1941 арыштаваны органамі НКУС і сасланы ў Краснаярск. У 1942 вызвалены, прайаваў у польскім пасольстве ў СССР. 3 1943 у Вялікабрытаніі, выкладаў у польскім унце ў г. Оксфард. 3 1952 рэдактар на радыёстанцыі «Свабодная Еўропа». 3 1959 у ЗША, працаваў у Гувераўскім унце пры Станфардскім унце. Аўтар прац: «Эвалюцыя ладу Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік...» (т. 1—3, 1938—39), «Сучасныя ідэі і палітычныя і грамадскія рухі» (ч. 1—2, Лондан, 1951—54), «Прычыны і пачатак польскасавецкай вайны, 1919—1921» (Лондан, 1963), «УсходнеЦэнтральная Еўропа ў час 1й сусветнай вайны» (т. 1—2, ЗША, 1984) і інш.
    СУКМАНАЎ Вадзім Мікалаевіч (17.11.1938, с. Ваздзвіжанка Усурыйскага рна Прыморскага краю, Расія — 28.9.1995), бел. кінарэжысёр. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1961). 3 1961 на Мінскай студыі навук.папулярных і хранік.дакумент. фільмаў, з 1968 на кінастудыі «Беларусьфільм». Творчасць адметная арган. спалучэннем публіцыстычнай завостра
    260	СУКНАРОБСТВА
    насці і вобразнай выразнасці, разнастайнасцю тэматыкі. Сярод работ: «Дачка партыі» (1961, пра В.Харужую), «Праз дзесяць гадоў, або Надзеі і трывогі 10 «А» (1973, з Р.Ясінскім; прэмія Ленінскага камсамола Беларусі; спец. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Ньёне, Швейцарыя; усе 1974), «Вялікая дыяганаль» [1976, прызы міжнар. кінафестываляў спарт. фільмаў, Блетчлэй (Англія), Будапешт, абодва 1977], «Дзядзька Якуб» (1981), «Астравы капітана Маўра» (1983), «Вяртанне ў першы снег» (1985) «Леў Сапега, канцлер» (з Ясінскім), «Пад знакам Пагоні» (абодва 1992), «Вечны выгнаннік» (1993), «Віленскі зборнік» (1994) і інш.
    СУКНАРОБСТВА. хатняе рамяство па вырабе сукна. тканіны з ваўняных нітак у многіх народаў. На Беларусі з самаробнага сукна шылі верхняе мужчынскае і жан. адзенне (світы, сярмягі, бра
    Суквецці. Простыя: 1 — гронка (ландыш); 2 — іпчыток (груша); 3 — колас (чараўнік); 4 — парасонік (першацвет); 5 — катах (капытнік); 6 — галоўка (канюшына); 7 — кошык (нівянік). Складаныя: 8 — падвойная гронка (крынічнік); 9 — падвойны складаны парасонік (моркна); мяцёлкі: 10—пірамідападобная (бэз), 11 —шчыткападобная (рабіна); 12 —цірс (залозніца); 13 — дыхазій (зоркаўка); 14 — манахазіі: 14а — звіліна (незабудка), 146 — завіток (святаяннік).
    вэркі і інш ), штанысуконнікі, спадніцыандаракі, рабілі цёплыя анучысуконкі. шыты абутак — буркі і інш. Сыравінай была воўна. Найб. якаснае сукно было з воўны старых авечак, стрыжаных увосень. Воўну сартавалі, мылі, сушылі, скублі, часалі на грабянях ці ваўначосках, пралі. На кроснах ткалі сукно і паўсукно пераважна ў 4 ніты. Колер залежаў ад колеру воўны (белы, шэры, чорны). Нярэдка белае сукно фарбавалі. Белы колер паводле традыцыі пераважаў на Магілёўшчыне, ва ўсх. паветах Віцебскай і паўд. паветах Мінскай губ.; шэры найб. пашыраны на ПнЗ Беларусі. Фарбавалі сукно расл., a з пач. 20 ст. — хім. фарбавальнікамі. Напр , на ПдЗ для фарбавання тканін у карычневы колер сяляне ўжывалі торф. Каб атрымаць чорны колер, у Мінскай губ. сукно клалі ў настой іржавага жалеза. Сукно абавязкова валялі, валілі, білі, мялі босымі нагамі або ў ручных валюшнях. 3 2й пал. 19 ст. пашыраны мех. спосаб валення на валюшнях (фолюшах) з дапамогай вадзянога кола або
    з паравым прыводам. 3 сярэдзіны 20 ст. саматужнае С. на Беларусі не існуе, бытуе як маст. промысел па вырабе дываноў, дарожак, посцілак і інш.