Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
262 сула
ках рэк С. і Нёман зона адпачынку Аталезь.
СЎЛА Луцый Карнелій (Lucius Cornelius Sulla; 138—78 да н.э.), старажытнарымскі ваен. і паліт. дзеяч. Вызначыўся ў Югурцінскай вайне (111—105 да н.э.), узяў у палон цара Нумідыі Югурту. У 104—102 да н.э. ўдзельнічаў у вайне з тэўтонамі і кімврамі. У 93 да н.э. прэтар, у 92 да н.э. прапрэтар Кілікіі. Легат і ваен. трыбун у Саюзніцкай вайне 90—88 да н.э., консул і галоўнакамандуючы ў вайне супраць Мітрыдата VI Еўпатара. Адхілены ад гэтай пасады на карысць Марыя, рушыў свае войскі на Рым, авалодаў ім і аднавіў уладу аптыліатаў. Пераправіўшыся ў Грэцыю, захапіў
Выява Луцыя Карнелія Сулы на дэнарыі. 63—62 да н.э.
Афіны, разбіў пантыйскія войскі і заключыў мір з Мітрыдатам VI Еўпатарам, абклаў кантрыбуцыяй правінцыю Азія. У 83 да н.э. высадзіўся ў Італіі, разбіў войскі папуляраў (марыянцаў) і абвясціў сябе дыктатарам. Яго дыктатура суправаджалася тэрорам: ахвярамі сталі каля 4,7 тыс. рым. грамадзян, вынішчаны цэлыя плямёны (самніты, этрускі). С. абапіраўся на ветэранаў, якіх адорваў зямельнымі надзеламі, дзярж. пасадамі, у т.л. месцамі ў сенаце. Дыктатура С. была скіравана на ўмацаванне ўлады сенацкай алігархіі. У 79 да н.э. С. склаў паўнамоцтвы дыктатара. Аўтар «Мемуараў» (не захаваліся).
Літ: Утченко С.Л. Древнвй Рнм: Событая. Людн. Мдея. М., 1969; Плутарх. Мзбранные жнзнеопвсання. Мн., 1998; 14 н а р Ф. Сулла: Пер. с фр. Ростов н/Д, 1997. А.Г.Зельскі. СУЛАВЁСІ (Sulawesi), Цэлебескае м о р а, міжастраўное мора Ціхага ак. Размешчана паміж авамі Сулавесі, Калімантан, Мінданао, Сангіхе і архіііелагам Сулу.
Абмывае берагі дзяржаў Інданезія, Малайзія і Філіпіны. Пл. 453 тыс. км2. Найб. глыб. 5914 м. Тра паверхневых вод круглы год 28 °C, салёнасць каля 34,5%О. Цячэнне Мінданао наганяе ваду ў С., таму ўзровень вады ў ім больш высокі, чым у інш. морах Малайскага архіпелага. Прылівы няправільныя паўсутачныя (больш за 3 м). Гал. парты: Манада (ваў Сулавесі) і Таракан (ваў Таракан) у Інданезіі.
СУЛАВЕСІ (Sulawesi), Ц э л е б е с, востраў у Малайскім архіпелагу, самы ўсходні з Вялікіх Зондскіх астравоў, тэр. Інданезіі. Пл. каля 170 тыс. км2. Нас. каля 15 млн. чал. (2000). Складаецца з 4 доўгіх паўастравоў. Берагавая лінія вельмі парэзана, але зручных гаваней мала. Паверхня гарыстая (выш. да 3455 м, г. Рантэкомбала). Шмат патухлых вулканаў, на ПнУ ёсць дзеючыя (Клабат і Сапутан). Частыя землетрасенні. С. складзены са стараж. гранітаў і гнейсаў, мезазойскіх вапнякоў, маладых асадкавых і вулканічных парод. Карысныя выкапні: жалеза, нікель, золата, серабро, свінец, волава, вугаль, нафта. Клімат субэкватарыяльны, мусонны, на Пн — экватарыяльны. Сярэднегадавая тра на ўзбярэжжы 25—27 °C, ападкаў 2000—5000 мм за год. Шмат азёр і горных рэк. Вільготныя трапічныя лясы (пальмы, панданусы, сандалавае, эбенавае, цікавае і інш. дрэвы, ліяны, бамбук). На Пд высакатраўныя саванны. У складзе фауны кабанбабіруса, сумчатыя (кускусы), чубаты макак, райская птушка, какаду і інш. Вырошчваюць какосавыя пальмы, рыс, батат, кукурузу, чорны перац, каву. мускатны арэх. Рыбалоўства. Асн. гарады: Уджунгпанданг (Макасар), Манада, Гарантала.
СУЛЕЙМАН I КАНУНІ (Suleyman 1 Kanuni), Сулейман Заканадав е ц (у еўрап. лры — Сулейман Пышны. Вялікі; 27.4.1495 — 6.9.1566), турэцкі султан [1520—66], Вёў заваёўнійкую палітыку, пры ім Асманская імперыя дасягнула найб. магутнасці. Пад яго кіраўніцтвам тур. армія ў 1521 узяла Бялград, разбіла венграў у Мохацкай бітве /526, у выніку якой б.ч. Венгрыі далучана да Асманскай імперыі. У 1530я г. ім заваяваны Ірак, ваў Родас, Трыпалітанія, Алжыр, вёў войны з Іранам за авалоданне Закаўказзем. Пры ім складзены збор законаў (кануннаме). Значную частку багацйяў траціў на будаўніцтва палацаў, культавых збудаванняў і інш.
СУЛЕЙМАН РУСТАМ (сапр. С у л е й ман АліАбас аглы Рустамзадэ, 27.11.1906, Баку — 1989), азербайджанскі паэт, драматург. Засл. дз. маст. Азербайджана (1943). Нар. паэт Азербайджана (1960). Герой Сац. Працы (1976). Вучыўся ў Азерб. (з 1927), Маскоўскім (з 1929) унтах. Друкаваўся з 1923. Збкі вершаў «Аа смутку да радасці» (1927), «Зорка» (1934), «Чапаеў» (1936), «Рамантыка ночы» (1938), «Два берагі» (1949, Дзярж. прэмія СССР 1950), «Каспійскія хвалі» (1971), «Душа» (1974), «Песні пра Радзіму», «Маё сонца» (абодва
1980) . Аўтар п’ес «Гачак Набі» (1940, 2я рэд. 1948), «Дурна» (1948) і інш.
Тв.: Рус. пер. — Нзбранное. М., 1976; Железные строкв: Стнхя. М., 1982.
СУЛЕЙМАН СТАЛЬСКІ (18 5.1869, аул АшагаСтал, Дагестан — 23.11.1937), лезгінскі паэт. Нар. паэт Дагестана (1934). У сац.быт. эпіграмах, песнях, сатыр. вершах пратэст супраць носьбітаў зла і прыгнёту («Суддзі», «Старшына», «Двухногі асёл» і інш.). Аўтар паэмыхронікі «Дагестан» (1935—36), «Паэмы пра Сярго Арджанікідзе» (1936), паэмы «Думы пра Радзіму» (1938). Сваёй творчасцю ўзняў фальклор да ўзроўню лры.
Тв.: Рус. пер. — Стнхн я песнн. М., 1936; Нзбранное. М., 1969.
Літ.: Корабельнмков Г.М. Сулейман Стальскнй. М., 1979.
СУЛЕЙМАНАВЫ ГбРЫ, ускраінныя горы на У Іранскага нагор’я ў Пакістане (паўн. адгор’і ў Афганістане). Дуга С.г. паміж Памірскім і КветаПішынскім вузламі скучвання складаецца з сістэмы субмерыдыянальна выцягнутых на 600 км паралельных хрыбтоў пры шыр. каля 300 км, амаль аднавышынных (выш. 1800—2100 м), раздзеленых пласкагор’ямі і скразнымі далінамі. Найб. выш. (3441 м) на масівах АбаштаЦукай і ТахтыСулейман («Трон Саламона»),
Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў, змятых у складкі ў кайназоі. Стромка абрываюцца да даліны р. Інд. Моцна сейсмічныя. Клімат сухі, субтрапічны. Паўн.ўсх. схілы пад уплывам летняга мусону. Пераважаюць ландшафты сухіх стэпаў і пустынь. На У і ПнУ вышынная занальнасць. Лясная і кустовая расліннасць (дуб, хвоя Жарардзі, ядловец мнагаплодны). У рачных далінах паліўное земляробства, садаводства. А.Я.Яротаў. СУЛЕЙМЕНАЎ Алжас Амаравіч (н. 18.5.1936, г. Алматы, Казахстан), казахскі пісьменнік. Скончыў Казахскі унт (1959) і Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1961). Друкуецца з 1959. Піша на рус. мове. Аўтар збкаў вершаў «Аргамакі» (1961), «Сонечныя ночы» (1962), «Ночпарыжанка» (1963), «Добры час усходу» (1964), «Год малпы» (1967), «Гліняная кніга» (1969), «Кожны дзень — раніца», «Паўтараючы ў поўдзень» (абодва 1973), «Круглая зорка» (1975), «Вызначэнне берага» (1976), зб. вершаў і прозы «Над белымі рэкамі» (1970), кн. нарысаў «Аз і я» (1975), даследаванняў «Мова пісьма» (2000), «Усмешка Бога» (2001). Творчасць вызначаецца складанасцю паэт. асацыяцый, філасафічнасцю, публіцыстычнасцю. Паводле сцэнарыяў С. зняты фільмы «Зямля бацькоў» (1966), «Сіні маршрут» (1968). На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў Р.Барадулін.
Літ:. Каратаев М. Дым отечества // Каратаев М. Мнровоззренне н мастерство АлмаАта, 1965.
СУЛЕМА (ад лац. sublimatum літар. — здабыты ўзгонкай), дыхларьш ртуці HgCh (гл. Ртуці хларыды).
СЎЛІКСАРНбЎСКІ (SulikSarnowski) Нікадзім (15.8.1893, в. КаменнаСтара Саколкаўскага пав. Гродзенскай губ., цяпер у Падляскім ваяв. Польшчы —
14.1.1954) , польскі ваен. дзеяч бел. паходжання. Ген. брыгады (1942). У час вучобы ў Пенярбургскай духоўнай семінарыі ўваходзіў у бел. нац. гурток. У 1ю сусв. вайну на Валыні і Рум. фронце. 3 1918 на камандных пасадах у Войску Польскім. У 1919—20 у 1й літоўскабеларускай дывізіі. Удзельнік абарончай вайны Польшчы супраць фаш. Германіі ў вер. 1939. У 1939—41 у падп. Саюзе ўзбр. барацьбы ў Варшаве, потым у Вільні. У крас. 1941 арыштаваны органамі НКУС, у жн. вызвалены паводле савецкапольскага пагаднення 1941. 3 сак. 1942 у польскай Андэрса арміі, з крас. 1942 камандзір 5й крэсавай дывізіі пяхоты, каля палавіны вайскоўцаў якой складалі беларусы і ўраджэнцы Зах. Беларусі. Удзельнічаў у /тальянскай кампаніі 1943—45. Станоўча ставіўся да бел. руху ў польскай арміі. 3 1946 жыў у Вялікабрытаніі, дзе і памёр. У вер. 1993 перапахаваны на радзіме.
Тв.: Okruchy wspomnieri. Bialystok, 1993.
Літ.: Весялкоўскі Ю Няясна мроіліся новыя дарогі. Лондан, 1997.
Ю.В.Грыбоўскі.
СУЛІМА Іван Міхайлавіч (?, с. Рагошчы Чарнігаўскай вобл., Украіна — 12.12.1635), гетман нерэестравых (не залічаных на каралеўскую службу Рэчы Паспалітай) запарожскіх казакоў. 3 укр. шляхціцаў. Ратуючыся ад прыгнёту польскіх магнатаў, уцёк у Запарожскую Сеч. Удзельнік паходаў супраць крымскіх татараў і туркаў. Як гетман вядомы з 1628. У 1635 нерэестравыя казакі на чале з С. паўсталі і разбурылі польскую крэпасць Кадак на Дняпры, якая пагражала Запарожскаму войску. С. неўзабаве паздрадніцку схоплены рэестравымі казакамі і выдадзены польскім уладам. Пакараны смерцю ў Варшаве.
СУЛІЦА. кароткае кап’ё; адзін са стараж. відаў кідальнай зброі. Упамінаецца ў «Слове аб паходзе Ігаравьш» (12 ст.) як зброя рус. і палавецкіх воінаў. Даўжыня каля 1 м. Складалася з жалезнага наканечніка, які падзяляўся на пяро (г.зн. вастрыё) і тулею (трубку), куды ўстаўлялася лёгкае дрэўка—ратовішча. Насілі С. ў калчане. Выкарыстоўвалася ў рус. конніцы да канца 17 ст.
Суліца.
СУЛКОЎСКІ Уладзімір Якаўлевіч (н. 19.7.1950, г. Брэст), бел. мастак. Скончьгў Бел. тэатр.маст. інт (1974). У 1974—81 выкладаў у Рэсп. школеінтэрнаце па музыйы і выяўл. мастацтве. Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа. Творы адметныя своеасаблівай кампазіцыйнай пабудовай, выкарыстаннем фактурнай манеры пісьма, імкнен
нем да эпічнасці. Сярод твораў: «Полацкі нацюрморт» і «На родным Палессі» (абодва 1974), «Зямля Браслаўская» (1983), «Мой бераг родны» (1985), «Верасень» і «Партрэт М.Багдановіча» (абодва 1991), «Навальніца на Палессі» (1992), «На прадвесні» (1993); серыя палотнаў «Радзіма Якуба Коласа» (23 карйіны; 1986—89). І.Л.Чэбан.
СУЛТАН (араб. — улада, правіцель), тытул вярх. правіцеля ў шэрагу мусульм. краін. У шырокі ўжытак уведзены пасля стварэння Сельджукскай дзяржавы ў 11 ст., правіцелі якой прынялі тытул С. Тытул С. насілі правіцелі Асманскай імперыі (да 1922), Егіпта (13— 16 ст., 1914—22), Марока (да 1957), многіх дзярж. утварэнняў у Зах. і Усх. Афрыцы, племянныя правадыры ў Паўд. Аравіі; яго мае цяперашні правіцель Амана.
СУЛТАН у батаніцы, н е с а п раўдны колас, суквецце многіх злакаў. Падобны на складаны колас, але з’яўляецца разнавіднасцю мяцелкі са скучаных каласкоў з вельмі кароткімі галінкамі (напр., лісахвост. цімафееўка).