• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    сузор’е	257
    ты», 1688) і Пакроўскі (16—19 ст., сабор 1510—18, надбрамная Дабравешчанская царква 1518); прыходскія цэрквы: Лазараўская (1667), Барысаглебская (17—18 ст.), Цараканстанцінаўская (1707), Косьмадзям’янская (1725) і інш. Захаваліся каменныя і драўляныя дамы 18—19 ст. з ажурнай разьбой, гандл. рады (пач. 19 ст.). У 1950—80я г. праведзены рэстаўрацыйныя работы, у С. перавезена некалькі драўляных цэркваў 18—19 ст. Многія помнікі і ўсе музеі С. ўваходзяць у склад УладзіміраСуздальскага гіст.маст. і арх. музеязапаведніка. За 4 км ад С. — с. Кідзекша з арх.маст. помнікамі 12—18 ст. Помнікі архітэктуры С. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
    Літ: Варганов А.Д. Суздаль: Очеркн по мсторйм н архнтектуре. Ярославль, 1971; Суздаль: Путеводнтель. М , 1985.
    Суздаль. Сабор Раства Багародзіцы.
    СЎЗДАЛЬСКАНІЖАГАРбДСКАЕ КНЙСТВА, княства Паўн.Усх. Русі ў 14—15 ст. Займала тэр. па рацэ Ірміс, Нерль Клязьмінская, ніжніх цячэннях Клязьмы і Акі, сярэднім цячэнні Волгі (да р. Сура). Асн. цэнтры — Суздаль, Ніжні Ноўгарад, Гарахавец, Гарадзец, Курмыш. Утварылася ў 1341, калі манголататары перадалі суздальскаму князю Канстанціну Васілевічу Ніжні Ноўгарад і Гарадзец. Каля сярэдзіны 14 ст. сталіца княства перанесена з Суздаля ў Ніжні Ноўгарад. Князі Канстанцін Васілевіч і яго сын Дзмітрый вялі барацьбу з маскоўскімі князямі за вял. княжанне Уладзімірскае, у 1360 і 1363 Дзмітрый ненадоўга захапіў вял. княжанне У 1364—82 ён дзейнічаў як саюзнік маскоўскага князя. У 1382 ніжагародскія князі ўдзельнічалі ў нападзе Тахтамыша на Маскву. У 1392 маскоўскія князі захапілі Ніжні Ноўгарад і з таго часу ўтрымлівалі Сярэдняе Паволжа ў сваіх руках. Князі С.Н.к пры дапамозе манголататар дамагаліся вяртання Ніжняга Ноўгарада ў 1395, І4Н—14, 1440я г. Уласна Суздальскае
    княства ў гэты час распалася на шэраг удзелаў, якія ў сярэдзіне 15 ст. далучаны да Масквы.
    СЎЗДАЛЬСКІ СПАСАЯЎФІМ’ЕЎ МАНАСТЫР, архітэктурны ансамбль 16— 17 ст. у г. Суздаль (Расія), на левым беразе р. Каменка. Першапачатковы драўляны Спаскі манастыр засн. ў 1352 суздальскім кн. Канстанцінам Васілевічам. Гал. яго збудаванне — 5купальны Праабражэнскі сабор (1564), аздоблены вонкавай размалёўкай 1689 (кастрамскія майстры Г. Нікіцін, С.Савін); мае 3 прытворы, аб’яднаныя галерэяй. У 19 ст. да паўн. фасада прыбудаваны прыдзел з цыліндрычным барабанам. У родавай
    Суздальскі СпасаЯўфім’еў манастыр Званіца.
    пахавальні сабора магіла кн. Лз.Пажарскага, над якой у 1885 узведзены маўзалей. На тэр. манастыра цэрквы: Успенская трапезная (1525; найб. ранні ўзор рус. архітэктуры шатровага тыпу); Дабравешчання (пач. 16 ст.), Нікольская (1669) з 2павярховай трапезнай; 3ярусная 3пралётная званіца (16—17 ст.) і палаты архімандрыта (17—18 ст.). Манастыр абкружаны магутнымі крапас
    нымі сценамі (узведзены ў 1664, даўж. больш за 1 км) з 12 вежамі. С.С.Я.м. уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Г.А.Лаўрэцкі.
    СУЗІРАННЕ, непасрэднае зрокавае ўспрыняцце прадметаў; пачуццёвы спосаб пазнання. У псіхалогіі вызначаецца як цэласнаінтуітыўнае паглыбленне ў прадмет, у э с т э т ы ц ы — як спецыфічны від духоўнаэстэт. дзейнасці, творчы працэс, пры якім суб’ект атрымлівае асалоду ад прадмета С. і ад самога працэсу С. Уфіласофіі вылучаюцца 2 асн. тлумачэнні С.: як звышпачуццёвае пазнанне ідэй, якое адкрывае перад чалавекам ісціну (Платон, І.Фіхтэ, Ф.Шэлінг, А.Шапенгаўэр), і як уяўленне пра адзінкавы прадмет, супрацьлеглае мысленню і адчуванню, якое патрабуе дадатковай катэгарыяльнай дапрацоўкі (І.Кант). Ням. фенаменолаг Э.Гусерль адрозніваў 2 тыпы С.: эмпірычнае (уяўленне пра адзінкавы прадмет) і эйдатычнае (спасціжэнне сутнасці з’яў).
    «СУЗбР’Е», бел. рокгрупа. Створана ў 1977 на базе аднайм. камсамольскамаладзёжнай кавярні Мінска, з 1981 у складзе Бел. філармоніі. Маст. кіраўнік і гукарэжысёр У.Пучынскі. 3 1983 вакінстр. ансамбль пад кіраўніцтвам А.Несцяровіча. 3 1986 аднавіла дзейнасць як «С.». У першым складзе: У.Пучынскі, Ан.Казлоўскі і В.Пучынскі (гітара), А.Філатаў (барабан). У розныя гады ў склад ансамбля ўваходзілі В.Аліпава, А.Брынцаў, Н.Дзянісава, Вольга Нікалаеня (вакалісты), Ал.Казлоўскі (басгітара), А.Растопчын (гітара), А.Несцяровіч і Вас.Нікалаеня (піяніна). Для «С.» характэрна экспрэсная манера выканання, разгорнутыя аранжыроўкі. Рэпертуар складаўся з уласных твораў, твораў прафес. аўтараў. Упершыню ў бел. попмузыцы звярнулася да «Полацкага сшытка», паэзіі Міколы Гусоўскага («Песня пра зубра» Несцяровіча і Ан.Казлоўскага). Сярод папулярных песень: «На шляху дзікіх гусей» У.Будніка, «Стары мост», «Вясенні дзень», «Капітан», «Ва ўсе часы» В Пучынскага. Вьшусціў магнітаальбом «Роктэрапія»
    Рокrpyna ‘Сузор’е» 1978.
    258	сузор’і
    (1984), міньён «Сузор’е» (1986), альбом «Вераснёўская рака» (1987). Гранпры Усесаюз. конкурсу паліт. песні (1978, Рыга), дыпламант Усесаюзнага конкурсу «Крымскія зоры» (1981, Ялта).
    Дз.А. Падбярззскі СУЗбР’І, участкі зорнага неба, на якія яно падзелена для зручнасці арыентавання на нябеснай сферы. У старажытнасці С. наз. толькі характэрныя фігуры, утвораныя яркімі зоркамі. Назвы С. звязаны з грэч. ці рым. міфалогіяй (напр., Андрамеда, Персей), з земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем (напр., Валапас, Заяц), з падарожжамі, тэхнікай (напр., Секстант, Мікраскоп) і інш. Канчатковая колькасць і межы С. вызначаны на Міжнар. астр. з’ездзе ў 1922. Зорнае неба падзелена на 88 участкаў — С., межы праходзянь па нябесных мерыдыянах і паралелях, г.зн. да С. адносяцца як яркія зоркі, што ўтвараюць характэрную фігуру, па якой звычайна распазнаецца С., так і слабыя зоркі, у т.л. нябачныя просты.м вокам. Гл. таксама Зорнае неба, Задыяк.
    СЎЗЫ (эламскае Шушан, сучаснае Шуш), старажытны горад, сталіца дзяржавы Элам. Руіны каля 20 км на ПдЗ ад г. Дызфуль (тэр. сучаснага Ірана). У 1й пал. 3га тыс. да н.э. С. — значны паліт. і эканам. цэнтр, пра што сведчаць выяўленыя ў выніку раскопак грабніцы цароў, вял. колькасць прылад працы, зброя, вырабы з золата. У 2й пал. 3га — 1 й трэці 1 га тыс. да н.э. С. — сталіца Элама. У 645 да н.э. зруйнаваны сірыйскім царом Ашурбаніпалам Пасля заваявання персамі (сярэдзіна 6 ст. да н.э.) стала зімовай рэзідэнцыяй Ахеменідаў, потым (з 4 ст. да н.э.) іх пераемнікаў — Ліяксандра Македонскага (у гэты час горад развіваўся на ўзор грэч. поліса) і Селеўкідаў. У 640я г. н.э. С. разбураны араб. заваёўнікамі. Як неўмацаванае паселішча горад існаваў некалькі стагоддзяў, потым заняпаў.
    Руіны С. маюць выгляд 4 узгоркаў: «узгорак акропаля» на Пд (царскі горад Элама), «узгорак ападаньк на Пн [руіны ахеменідскага палаца (521 — 1я пал. 4 ст. да н.э.) з рэльефамі з паліванай цэглы, рэшткі параднай залыападаны і храма агню], «узгорак царскага горада» на У (рэзідэнцыя ахеменідскай і сасанідскай знаці), «узгорак горада рамеснікаў» (некропаль парфянскага і селеўкідскага часу) на У ад царскага горада. Ад протаэламскага перыяду (каней 4га — пач. 3га тыс. да н.э.) дайшлі багатыя пахаванні з ляпнымі размаляванымі керамічнымі пасудзінамі і помнікамі іерагліфічнай эламскай пісьменнасці; ад эламскага мастацтва (2—1га тыс. да н.э.) — скульптура, кераміка, размаляваныя паліваныя абліцоўкі, рэльефы, помнікі, прывезеныя з паходаў у Месапатамію (стэлы НарамСуэна, ui Нарамсіна, Хамурапі; абедзве ў Луўры). Найб. познія знаходкі адносяаца да 9—10 ст. н.э.
    СУЗЫНбвіЧЫ Пётр і Адам. бел. дойліды 1й пал. 17 ст. Жылі ў в. Дайліды Іўеўскага рна Гродзенскай вобл. Удзельнічалі ў будве Іўеўскай сядзібы і інш. пабудоў Іўеўшчыны.
    СУЙ, дынастыя ў Кітаі ў 581—618 Засн. палкаводцам Ян Цзянем, які ў 581 скінуў імператара з дынастыі Паўн. Вэй (што скончыла панаванне на Пн Кітая некітайскіх дынастый) і абвясціў сябе імператарам Вэньдзі [581—604], У 589 ён аб'яднаў пад сваёй уладай Паўн. і Паўд. Кітай, чым паклаў канец перыяду паўднёвых і паўночных дынастый. Ажыццявіў рэформы з мэтай стварэння моцнай цэнтралізаванай дзяржавы Пры яго пераемніку імператару Ян Гуану [Яндзі; 605—617], кіраванне якога вылучалася крайнім дэспатызмам, пабудавана асн. ч. Вялікага канала. Знешнія войны (у Карэі, В’етнаме і інш.) пагоршылі эканам. становішча краіны, а высокія падаткі выклікалі нар. паўстанне (611—618). Ян Гуан забіты сваімі салдатамі, а ўладу ў 618 захапіў намеснік у Таюані — Лі Юань, які заснаваў дынастыю Тан.
    Сузы. Рэльеф ахеменідскага палаца.
    СЎЙТА, горад у Японіі, прамысл. спадарожнік г. Осака. Каля 400 тыс. ж. (2001). Чыг. вузел, буйная сартавальная станцыя. Прамсць: металургічная (вытвсйь электрасталі, пракату), маш.буд., тэкст., харчовая; піваварны зд. Месца правядзення сусв. экалагічнай выстаўкі «ЭКСПА70», мемар. парк у гонар выстаўкі. Нац. этнаграф. музей. Паблізу нац. парк Сэнры.
    Сукаватка
    СУК Вячаслаў Іванавіч (16.11.1861, г. Кладна, Чэхія — 12.1.1933), рускі дырыжор, кампазітар. Па паходжанні чэх. Нар. арт. Рэспублікі (1925). Скончыў Пражскую кансерваторыю (1879, кл. К.Беневіцаў 3 1880 у Расіі, дырыжыраваў спектаклямі прыватных оперных труп, з 1886 сімф. дырыжор. У 1906—33 дырыжор Вял. тра ў Маскве, адначасова з 1927 і Опернага тра імя К.Станіслаўскага. Аўтар муз. твораў у розных жанрах, у т.л. оперы «Лясны цар» (паст. 1900). Яго выканальніцкая дзейнасць паўплывала на станаўленне сав. муз. культуры. У 1890—91 ім паст. опера «Рыгалета» Дж.Вердзі ў Мінску.
    Літ:. Руденко В Н В М. Сук. М., 1984.
    СУК (Suk) Іосеф (4.1.1874, Кршэчавіцы, Чэхія — 29.5.1935), чэшскі скрыпач, кампазітар, педагог. Вучыўся ў Пражскай кансерваторыі (1885—92, з 1922 праф., у 1924—26 і з 1933 яе дырэктар). Вучань К.Беневіца, К Штэкера, Х.Дворжака. У 1891—1933 удзельнік «Чэшскага квартэта». Канцэртаваў і як саліствіртуоз. У кампазітарскай творчасці развіваў традыцыі Б.Сметаны, Дворжака. Сярод твораў: 2 сімфоніі (1897, 1906), сімф. паэма «Прага» (1904); фантазія для скрыпкі з арк. (1903), фп. п’есы.
    СУКАВАТКА, бел. старажытная цяглавая прьыада для апрацоўкі глебы; найб. архаічны тып бараны; тое, што вершаліна.
    СУКАВАТЫХ Леанід Сямёнавіч (8.12.1930, г.п. Колпны Арлоўскай вобл., Расія — 12.10.1976), бел. вучоны ў галіне анкалогіі, радыялогіі, хірургіі. Др мед. н., праф. (1972). Скончыў Ленінградскую ваеннамед. акадэмію (1955). 3 1962 у Бел. НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (кіраўнік аддзялення). Навук. працы па радыеізатопных і хірург. метадах лячэння, пытаннях інтэнсіўнай тэрапіі ў анкалогіі.