• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    выя С. — галеры, у 16 ст. — галеасы, у 17 ст. — яхты. 3 12—13 ст. у Зах. Еўропе будавалі С., прыдатныя для акіянскіх плаванняў (каравелы, брыганціны, нефы і інш.). Найвышэйшага развіцця ветразевыя С. дасягнулі ў 2й пал. 19 ст.: іх даўжыня да 90 м, грузападымальнасць да 5 тыс. т., скорасць 33 км/гадз і больш (гл. Барк, Брыг, Шхунаў Апошнім тыпам ветразевага С. быў кліпер. Першае жалезнае С. пабудавана ў 1787 у Вялікабрытаніі (Дж.Уілкінсан). Пазней карпусы пачалі рабіць са сталі (на пачатку кляпаннем, потым зваркай). У пач. 19 ст. з’явіліся параходы, у 1й пал. 19 ст. на марскіх параходах замест грабных колаў пачалі ставіць грабныя вінты. На мяжы 19 і 20 ст. пачалі выкарыстоўваць паравыя турбіны і рухавікі ўнутр. згарання (у 1903 у Расіі пабудаваны першы дызельэлектраход «Вандал»), Да сярэдзіны 20 ст. з’явіліся С. з энергет. ўстаноўкамі на ядз. паліве (атамаходы).
    На Беларусі са стараж. часоў выкарыстоўваліся разнастайныя рачныя С.: лодкі, выдзеўбаныя са ствала дрэва (камяга, човен, дуб), з 7 ст. ладдзі, з 15 ст. віціны, з 17 ст. баркі, з канца 19 ст. баржы і інш. Розныя тыпы С. (байдаркі, брандвахты, яхты, барліны, баржы, параходы, цеплаходы, С. тыпу «ракамора» і інш.) выпускалі: Крычаўская суднаверф, Пінскі, Рэчыцкі, Гомельскі. Петрыкаўскі суднабудаўнічасуднарамонтныя зды (гл. адпаведныя арт. і Суднабудаванне). Рамантавалі С. суднарамонтныя майстэрні ў Віцебску, Гомелі, Бабруйску, Петрыкаве. Гл. таксама Рачны транспарт, Суднаходства.
    Літ:. Рябчяков П.А. Морскне суда. М., 1959; Нойкнрхен Г. Мореплаванне вчера н сегодня: Пер. с нем. *Л., 1977; Доп а т к а Р., Перепечко А. Кннга о судах: Пер. с нем. Л., 1981; Шапмро Л.С. Самые быстрые кораблн. 2 нзд. Л., 1989; Б е р е ж н ы х О А. Самые большне кораблн; С древнейшнх времен до нашнх дней. Л., 1985; Матерналы по мстормн деревянного судостроення, XVIII—XIX вв М., 1991; Шнтар е в В.С. Паруса над океаном; Мз глубнны веков —до нашнх дней. М., 1996; М а к л н в м Р. Суда на подводных крыльях н воздушной подушке: Пер. с англ. Л., 1981; Суда н судоходство будушего: Пер. с нем. Л., 1981; Перспектнвные тнпы судов: Сб. науч. тр. М., 1991. У.Я.Калаткоў, У.М.Сацута.
    СЎДНА НА ПАВЙРАНАЙ ПАДЎШЦЫ (СПП), судна, якое ў час руху або спынення прыўзнімаецца над паверхняй вады (грунту, лёду, снегу) паветрам, што напампоўваецца пад днішча. Выкарыстоўваецца з сярэдзіны 20 ст. для перавозкі пасажыраў, грузаў, у ВМФ, Скорасць да 150 км/гадз і больш.
    Поласць пад днішчам разам са Лец. агароджай пры нагнятанні паветра ўтварае т.зв. паветраную падушку. Ёсць СПП: з гібкай агароджай па ўсім перыметры падушкі, здольная pyxauua над вадой і сушай (амфібійныя і інш. судны); з агароджай падушкі ўздоўж бартоў у выглядзе апушчаных у ваду жорсткіх канструкцый — скегаў (скегавыя судны). СПП маюць паветранагнятальныя восевыя або цэнтрабежныя вентылятары, амфібійныя — таксама паветраныя суднавыя рухачы (вінты і інш.). Канструкцыя СПП прапанавана ў I7J6 швед. вучоным Э.Сведэнбаргам. Прынцып руху на паветранай падушцы абгрунтаваны ў 1927 К.Э.Цыялкоўскім. Першае СПП (тарпедны катэр) пабудавана ў 1916 (Аўстрыя). У СССР першае СПП прайшло выпрабаванне ў 1934—35.
    СЎДНА НА ПАДВбДНЫХ КРЫЛАХ (СПК), судна, корпус якога пры руху падтрымліваецца над вадой гідрадынамічнымі пад’ёмнымі сіламі, што ствараюцца апушчанымі ў ваду крыламі. Выкарыстоўваюцца з сярэдзіны 20 ст. для перавозкі пасажыраў, невял. тэрміновых грузаў, у ВМФ. Скорасць да 100 км/гадз і больш.
    Супраціўленне СПК руху рэзка зменшана, што дазваляе значна павысіць скорасць без вял. затрат энергіі. Нерухомае СПК падтрымліваецца на вадзе сіламі плывучасці, пры пэўнай скорасці корпус яго падымаецца над вадой (выхад на крылы). Устойлівы рух СПК дасягаецца аўтам. зменай плошчы і глыбіні апускання нерухомых крылаў або вугла атакі кіравальных крылаў. Патэнт на СПК выдадзены ў 1891 у Расіі Ш. дэ Ламберу. Практычныя работы па стварэнні СПК пачаты ў канцы 1930х г. у СССР і Германіі. Першае СПК тыпу «Ракеты» на 66 месцаў пабудавана ў 1957. Энергет. ўстаноўка СПК — рухавікі ўнутр. згарання, газавыя турбіны; рухач — грабны вінт, умяшчальнасць да 300 чал., водазмяшчэнне да 250 т. Цеплаходы на падводных крылах «Палессе» выпускаў Гомельскі суднабудаўнічасуднарамонтны зд.
    СУДНАБУДАВАННЕ, галіна прамсці, якая займаецца будвам і рамонтам суднаў усіх прызначэнняў. Паводле характару вытвcui суднабуд. прадпрыемствы ладзяляюцца на суднабуд. і суднарамонтныя, паводле aprцыі вытвсці — на суднабуд. зды, суднабуд. і судназборачныя верфі. Пабудова сучаснага стальнога судна ўключае: падрыхтоўку
    Судна на паветранай падушцы a — схема (разрэз) па паветраным канале (I — наветраны канал; 2 — нагнятальнік; 3 — ііаветраная шахта; 4 — ватэрлінія пры непрацуючым вентылятары; 5 — ватэрлінія пры працуючым вентылятары; 6 — паветраная падушка; 7 — адсек плывучасці); б — амфібійны катэр; в — скечавае судна «Арыён».
    суднавы	253
    Судна на падводных крылах: a — схема (1 — падводныя крылы: 2 — стойкі. 3 — ватэрлінія на стаянцы судна; 4 — ватэрлінія на хаду судна); б — рачное пасажырскае судна «Метэор»; в — марскі цеплаход «Віхар».
    в
    б
    ліставога і профільнага матэрыялу, выразанне дэталяў корпуса, зварку асобных карпусных канструкцый, зборку ў цэхах секцый і блокаў і мантаж з іх корпуса, спуск судна на ваду, наладку і выпрабаванне суднавага абсталявання і судна ў цэлым.
    Існавала яшчэ ў Стараж. Егіпце і Кітаі. У сярэднія вякі судны будаваліся ў краінах Міжземнамор’я, Паўн. Еўропы. У 15—16 ст. С. пачало разгортвацца ў Італіі (Венецыя, Генуя, Неапаль), Партугаліі і Іспаніі, пазней — у Англіі, Галандыі, Францыі і інш. У Расіі значна развілося пры Пятру I: пабудаваны верфі ў гарадах Архангельск, Варонеж, Ціхвін і інш., у 1770—80х г. — у гарадах Херсон, Мікалаеў, Севастопаль. У 19 — пач. 20 ст. суднабуд. і суднарамонтныя зды пабудаваны ў гарадах Пецярбург, Ніжні Ноўгарад, Кранштат, Рыга, Адэса, Баку, Уладзівасток і інш, У 1920—30х г. у працэсе рэканструкцыі суднабуд. прамсці пабудаваны новыя заводы ў гарадах КамсамольскнаАмуры, Находка, Мурманск, Поці і інш. Наладжана будва лесавозаў, грузапасажырскіх, рэфрыжэратарных і наліўных суднаў, пабудаваны ваен. караблі і падводныя лодкі. 3 1950х г. будаваліся судны змешанага плавання, сухагрузныя, скорасныя на падводных крылах, атамныя ледаколы, плывучыя рыбазаводы і інш. Сусв. С. характарызуецца высокай канцэнтрацыяй у невялікай колькасці краін: ЗША, Францьія, Вялікабрытанія, Іспанія, Германія, Японія, Швецыя і інш. У большасйі з іх судны будуюцца гал. чынам (60—70 %) на экспарт.
    На Беларусі са стараж. часоў будавалі ладдзі, лодкі, выдзеўбаныя са ствала дрэва, а таксама баркі (каля Лоева, Мазыра), віціны (Стоўбцы, Новы Свержань), барліны і інш. Першае прадпрыемства па будаванні байдарак і яхтаў з’явілася ў 1785 (Крычаўская суднаверф), у 1884 пабудаваны суднабуд. зд у Пінску, які выпускаў параходы магутнасцю 240 к.с., карпусы для суднаў і інш. (гл. Пінскі суднабудаўнічасуднарамонтны завод), у 1900 створаны суднарамонтныя майстэрні ў Віцебску, пазней у Гомелі. У 1918 заснаваны Гомельскі суднабудаўнічасуднарамонтны завод. У І925 пабудаваны суднарамонтныя майстэрні ў Бабруйску (у 1939 рэканструяваны ў суднарамонтны зд), у 1929 — Перрыкаўская суднабудаўнічая верф, якая у 1974 рэканструявана ў Петрыкаўскі суднабудаўнічасуднарамонтны завод, у 1931 Рэчыцкі суднабудаўнічасуднарамонтны завод і інш. У перадваенныя гады суднабуд. прадпрыемствы Беларусі выпускалі грузапасажырскія і буксірныя паравыя судны, несамаходныя баржы невялікай грузападымальнасці. У 1920—30я г. ў Пінску будаваліся і ваенныя судны (ка
    нанерскія лодкі, катэры і інш.) для польскай Пінскай флатыліі. У Вял. Айч. вайну ўсе зды разбураны. Да 1950 яны былі адноўлены. У 1960—90я г. суднабудаўнічыя прадпрыемствы Беларусі выпускалі буксірныя і грузавыя цеплаходы, карпусы суднаў тыпу «ракамора», пасаж. судны розных мадыфікацый, у т.л. на падводных крылах («Палессе»), несамаходныя баржы, грэйферныя земснарады, брандвахты, плаўэлектрастанцыі і інш. У цяперашні час (2002) рэчыцкі зд па кантракце з галандскай фірмай выпускае карпусы грунтаадвазных баржаў унутр. плавання, Гомельскі зд — велікагрузны цеплаход — пляноўку тыпу «ракамора». Астатнія прадпрыемствы галіны рамантуюць самаходныя і несамаходныя рачныя судны. Гл. таксама Судна, Судна на паветранай падушцы, Судна на падводных крылах.
    В. С. Сяліцкі.
    Да арт. Суднабудаванне Гомельскі суднабудаўнічасуднарамонтны завод. Сухагрузны цеплаходпляцоўка «Надзея». 2002.
    суднавадж5нне, 1) сукупнасць навук і навуковых дысцыплін для кіравання рухам судна. Да С. адносяцца навігацыя, лоцыя. гідраграфія, мараходная астраномія, гідраметэаралогія. тэорыя дэвіяцыі магн компаса, марская практыка. 2) Кіраванне рухам судна на аснове неперарыўнага. інстр. або візуальнага кантролю за ўмовамі плавання, курсам судна, яго скорасцю, месцазнаходжаннем, станам. Інструментальны кантроль вядзецца з дапамогай аўтаматызаваных сістэм С. або навігацыйных прылад (у т.л. гіракомпасаў, лагаў. радыёлакацыйных станцый, радыёнавігацыйных сістэм, радыёпеленгатараў, рэхалотаў. секстантаў, дакладных вымяральнікаў часу). Парадак С. прадпісваецца міжнар. і мясц. правіламі.
    СЎДНАВЫ РУХАВІК, рухавік, які забяспечвае рух судна (гал. рухавік) або дзеянне яго электрагенератараў, вентылятараў, помпаў і інш. (дадатковы рухавік). Першым С.р. была паравая машына, пасля — дызель, паравая турбіна, газавая турбіна, электрычны рухавік, рухавік знешняга згарання (Стырлінга рухавік).
    Працуюць С.р. пераважна на вадкім паліве, таксама на ядз. гаручым (ядзерныя сілавыя ўстаноўкі т.зв. атамаходаў). Перадача энергіі ад гал. С.р. на суднавы рухач — прамая (непасрэднае злучэнне рухавіка з грабным валам), праз рэдуктар (зубчасты або гідраўлічны) або электрычная (ад электрагенератара С.р. да электрарухавіка грабнога вала). СЎДНАВЫ РУХАЧ, прыстасаванне (рухач), якое стварае неабходную для руху судна сілу цягі. Прыводзіцца ў дзеянне ад знешніх крыніц энергіі — ветру (ветразі, паветраны ротар) і ад устаноўленых на судне (суднавыя рухавікі). Падзяляюцца на гідраўлічныя (лопасцевыя і гідрарэактыўныя — вёслы на вёславых суднах, грабное кола параходаў канца 19 — пач. 20 ст., грабны вінт, крыльчаты рухач — верт. ротар з дыскам і лопасцямікрыламі на ім, вадамётны рухач), паветраныя (паветраны вінтў газавадамётныя (выкарыстоўваюць паветраную і вадагазавую сумесь).