• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    246 суд
    жавы ў дзейнасці С. звязаны з агульным працэсам умацавання цэнтр. улады.
    Суд. сістэма Рэспублікі Беларусь уключае С. агульныя [Вярх. суд, абласныя і прыраўнаваны да іх Мінскі гарадскі, раённыя (гарадскія), а таксама ваен С.|, гаспадарчыя (Вышэйшы гасп. суд, гасп. С. абласцей і прыраўнаваныя да іх С., гасп С. гарадоў і раёнаў) і інш. У сістэме агульных і гасп. С. могуць утварацца спецыялізаваныя С.: па справах непаўналетніх, сямейных справах, адм., зямельныя, падатковыя.
    На тэр. Беларусі С. вядомы з даўніх часоў. Найб. старажытны — копны суд, які праіснаваў да сярэдзіны 18 ст. Самым высокім суд. органам быў велікакпяжацкі суд. У 15—17 ст. дзейнічалі агульныя С. для ўсяго насельніцтва і С для шляхты (замкавы суд, земскі суд і інш.). У гарадах дзейнічалі воіітаўскалаўніцкія суды. У 1581 створаны Трыбунал Вялікага княства Літоўскага, на якім разглядаліся апеляцыйныя скаргі на рашэнні ніжэйстаячых С і найб. важныя справы. Пасля далучэння да Рас імперыі на тэр. Беларусі пэўны час дзейнічалі яе С., але паступова суд, сістэма збліжалася з той, што існавала ў Расіі. Пасля адмены ў 1840 дзеяння Статута ВКЛ 1588 на Беларусі пачалі кіравацца агульнарасійскім заканадаўствам і судаводствам. Канстытуцыйны суд Рзспублікі Беларусь аднесены да органаў дзярж. кантролю і нагляду. Па сваёй сутнасці гэта орган суд. улады, які ажыццяўляе канстытуцыйнае правасуддзе Гл. таксама Суддзя, Судаводства. Э. I. Кузшянкова. «СУД БбЖЫ», старажытны спосаб судовага доказу, які абапіраўся на ўяўленне пра магчымасць удзелу божаства ў вырашэнні спрэчак, якія ўзнікаюць паміж людзьмі. Вядомы законам Хамурапі і Ману законам. Быў засвоены ўсімі варварскімі праўдамі, Рускай праўдай, Законнікам Стафана Душана і інш. Важнейшыя формы «С.б.»: судовы паядынак (на Русі «поле»), у якім яго ўдзельнікі мелі аднолькавыя ўмовы; выпрабаванне агнём: той, хто ачышчаўся ад абвінавачання, або трымаў пэўны час руку ў агні, або праходзіў праз агонь у адной кашулі ці рабіў 9 крокаў з распаленым жалезам у руках, або босымі нагамі ступаў па 9 распаленых сашніках; выпрабаванне вадой: або абвінавачаны павінен быў дастаць з кіпячай вады ў катле які.н. прадмет, або абвінавачанага звязвалі і апускалі ў ваду, калі ён тануў, лічылася за прыкмету яго праўдзівасці.
    Возера Судабле
    а калі выплываў — наадварот («нават вада не прымае»); выпрабаванне жэрабем, якое часцей ужывалася пры абвінавачанні ў крадзяжах. У 13—14 ст. «С.6.» актыўна выцясняўся з судаводства, аднак яго перажыткі ў Зах. Еўропе захоўваліся да 17 ст. (асабліва па справах аб вядзьмарстве). Найдаўжэй у практыйы захоўвалася цалаванне крыжа, змацаванае клятвай, і жэрабя.
    Г.А.Маслыка.
    СУД КАРАЛЕЎСКАЙ ЛАВЫ, найстарэйшая судовая ўстанова ў Вялікабрытаніі. Вылучаны з каралеўскай рады ў асобую курыю ў 1178, і напачатку суправаджаў каралёў пры іх раз’ездах па краіне. Пазней асн. яго кампетэнцыяй стаў разгляд найважнейшых крымін. спраў. Ён жа ажыццяўляў нагляд за дзейнасцю ніжэйшых судоў. Адыграў важную ролю ў фарміраванні агульнага права, асн. крыніцай якога прызнаваўся суд. прэцэдэнт. 3 19 ст. С.к.л. — аддзяленне Высокага суда, пасля рэформы 1971 яго кампетэнцыя абмежавана разглядам цывільнаправавых спрэчак. «СУД ЛІНЧА>, гл. «Лінча суд».
    СУД ПРЫСЯЖНЫХ, суд, у склад якога акрамя пастаянных суддзяў уваходзяць прысяжныя засядацелі; адзін з найб. дэмакратычных інтаў суДовай сістэмы і ўсёй сістэмы органаў дзярж. улады, які ўвасабляе прынцып непасрэднага ўдзелу народа ў ажыццяўленні правасуддзя. У класічным варыянце складаецца з лавы прысяжных засядацеляў — калегіі з 6, 12 або інш. колькасці грамадзян (адбіраюцца па выпадковай методыцы для дадзенай справы і вырашаюць пытанні факта злачынства) і аднаго ці некалькіх прафес. суддзяў, якія вырашалі пытанні права. Як правіла, С.п. разглядае крымін. справы ў першай інстанцыі. Узнік у Англіі ў 12—15 ст., у Еўропе і некат. інш. частках свету пашырыўся пасля Франц. рэвалюцыі 1789— 99. У наш час С.п. існуе ў ЗША, Вялікабрытаніі, Канадзе, Ірландыі, Швейцарыі і інш. У Расійскай імперыі (у т.л. на Беларусі) С.п. існаваў у 1864—1917. 3 1993 паэтапна ўводзіцца ў некаторых суб’ектах Рас. Федэрацыі.
    СЎДАБЛЕ, Судабля, Судабль, возера ў Смалявіцкім рне Мінскай вобл., у бас. р. Пліса, за 20 км на У ад
    г. Смалявічы, за 4 км на ПдУ ад г. Жодзіна. Пл. 1,52 км2, даўж. 1,5 км, найб. шыр. 1,1 км, найб. глыб. 0,6 м, даўж. берагавой лініі 4,4 км, пл. вадазбору 22 км2. Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы невыразныя, тарфяныя. Берагі нізкія, пераважна сплавінныя (шыр. сплавіны 50—75 м). Дно выслана сапрапелем. Возера слабапраточнае, зарастае, зімой прамярзае да дна.
    СУДАВОДСТВА устаноўлены законам парадак узбуджэння, расследавання, судовага разгляду і вырашэння крымін., цывільных і адм. спраў. С. Рэспублікі Беларусь будуецца на дэмакр. прынцыпах: непасрэднасць, вуснасць і бесперапыннасць суд. разбору, галоснасць судаводства, нязменнасць складу суда (суддзі) пры суд. разборы, спаборнасць у форме суд. спрэчак, роўнасць правоў бакоў, забеспячэнне правоў абвінавачаных на абарону, вядзенне разбору на бел. або рус. мове (для тых, хто не валодае гэтымі мовамі, павінен быць прадастаўлены перакладчык). Адрозніваюць С. па цывільных і гасп. справах, што адбываецца непасрэдна ў адпаведных судах, і крымін. С., якое ўключае ў сябе не толькі суд. дзейнасць, але і парадак вядзення папярэдняга следства і дазнання. Працэсуальнае заканадаўства вызначае паўнамоцтвы судоў, органаў пракуратуры, папярэдняга следства і дазнання, рэгламентуе правы і абавязкі ўдзельнікаў працэсу. Гл. таксама Падследнасць, Падсуднасць. Э.І.Кузьмянкова
    СУДАК, кліматычны курорт на Украіне, у Крымскай вобл., на беразе Чорнага. мора. Клімат субтрапічны міжземнаморскага тыпу (асн. прыродны лек. фактар). Лечаць захворванні органаў дыхання (нетубсркулёзныя), кровазвароту, нерв. сістэмы. Санаторый, дом адпачынку, пансіянаты.
    СУДАКІ (Stizostedion, або Lucioperca), род рыб. сям. акунёвых атр. акунепадобных. 5 відаў; 3 — у вадаёмах Еўразіі: С. звычайны (S. lucioperca), С. марскі (S. marinum), берш (S. volgensis); 2 віды ў прэсных водах Паўн. Амерыкі: С. канадскі, або пясчаны (S. canadens), і С. светлапёры, або жоўты (S. vitreum). На Беларусі трапляецца С. звычайны; у многіх вадаёмах акліматызаваны.
    Даўж. да 70 (130) см, маса 2—4 (20) кг Цела прадаўгаватае, сціснутае з бакоў Рот невял ; на сківіцах і паднябенных касцях ёсць іклы Бакавая лінія працягваецца на хваставы плаўнік. Кормяцца рыбай. Аб’екты промыслу, развядзення і інтрадукцыі.
    СУДАКбЎ Ілья Якаўлевіч (1.8.1890, Масква — 1.9.1969), расійскі рэжысёр, педагог. Нар. арт. Расіі (1938). 3 1916 акцёр і рэжысёр 2й Студыі Маскоўскага Маст. тра, з 1924 і ў 1946—48 — Маскоўскага Маст. акад. тра, у 1933—37 узначальваў Маскоўскі трам, у 1937—44 гал. рэжысёр і маст. кіраўнік Малога тра, з 1944 у Трыстудыі кінаакцёра і інш. маскоўскіх трах. У 1952—53 гал.
    судан 247
    рэжысёр Бел. тра імя Я.Купалы. У 1930—56 праф. Дзярж. інта тэатр. мастацтва. Сярод пастановак: «Дні Турбіных» М.Булгакава (1926), «Браняпоезд 14—69» У.Іванава (1927, з Н.Літоўцавай; абодва пад маст. кіраўніцтвам К.Станіслаўскага), «Страх» А.Афінагенава (1931), «Платон Крэчат» А.Карнейчука (1935), «Урыэль Акоста» К.Гуцкава (1940), «Варвары» М.Горкага (1941, з К.Зубавым), «Нашэсце» Л.Лявонава (1943). На бел. сцэне паставіў «Шчасце паэта» В Віткі (з П.Сушко), «Залп Аўроры» («Кастрычнік») М.Бальшынцова і М.Чыяўрэлі (абодва 1952). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1951.
    СУДАН (ад араб. Білад ассудан — краіна чорных), прыродная вобласць у Афрыцы ад паўд. межаў Сахары да прыэкватарыяльных раёнаў (4—8° паўн. ш.) і ад Атлантычнага ак. да Эфіопскага нагор’я. Працягласць з Пн на Пд больш за 1 тыс. км, з 3 на У каля 5,5 тыс. км; пл. каля 5 млн. км2.
    Размешчана ў межах Афрыканскай платформы. Яе сінеклізам адпавядаюць упадзіны сярэдняга цячэння рэк Нігер, Белы Ніл. катлавіна воз. Чад, запоўненыя антрапагенавымі пясчанагліністымі адкладамі. Пераважаюць выш. 200— 500 м На 3 прыбярэжная нізіна Сенегамбіі — апушчаная прыатлантычная ч. платформы (200 м ніжэй узр. м.). Узвышаныя ўчасткі адпавядаюць інтэклізам — крышт. плато Джос, Дарфур і часткова перакрытае асадкавай тоўшчай Кардафан з астраўнымі гарамі. Стараж. вулканічныя конусы ў Сенегале і Дарфуры звязаны з неагенавымі разломамі (г. Мара — 3088 м, найб. выш. ў С.). Пашыраны рачныя даліны, сухія і паўсухія рэчышчы часовых вадацёкаў, азёрныя ўпадзіны. Клімат субэкватарыяльны, мусонны, Летам значны ўплыў паўд.зах. экватарыяльнага мусону, зімой — паўн.ўсх. гарачага і сухога пасату. Колькасць ападкаў ад 100 на Пн да 2000 мм на Пд за год, вільготны сезон 2—10 мес. На Пд т. зв. зенітальныя дажджы. Сярэднегадавыя тры на 3 23—24 °C, на У 26—29 °C. Найб. рэкі Ніл з Собатам, Нігер, Сенегал, Гамбія, Шары, Бенуэ, БахрэльГазаль, Белая і Чорная Вольта. У бас. р. Нігер і Бахр
    эльГазаль шмат невял. азёр. Найб. ў С. воз. Чад (пл. мяняецца і паступова скарачаецца). 3 Пн на Пд ярка выражана шыротная занальнасць змены ландшафтаў ад трапічных пустынь Сахары, праз паўпустыні і саванны да гілеяў экватарыяльнай Афрыкі. На Пн паўпустыня і сухая саванна,дзе пераважае калючкавадрэвавая фармацыя. Кусты акацыі выш. 1—5 м. Большую ч. С. займае тыповая саванна са злакавым покрывам (віды барадачу, выш. 1—1,5 м). Трапляюцца асобныя або групы дрэў (парасонавыя акацыі, пальмы дум і веерная, баабабы, малачаі). На Пд высакатраўная саванна і лесасаванна. Лясныя масівы з густым падлескам прымеркаваны да далін рэк (галерэйныя лясы) і катлавін. Глебы пераважна чырв. фералітныя, алферытныя, чырв.бурыя, чырв,карычневыя. Жывёльны свет належыць да Эфіопскай вобласці: антылопы, жырафы, слон, леў, бегемот і інш.; з птушак — страусы, балотны бусел, дрофы і інш. Зона саваннаў — тэр. актыўнага стараж. земляробчага асваення і жывёлагадоўлі. С?г. дзейнасць прывяла да ўзмацнення працэсаў апустыньвання. На тэр. С. поўнасцю або часткова знаходзяцца дзяржавы: Сенегал, Гамбія, Гвінея—Бісау, Гвінея, Малі, Котд’Івуар, БуркінаФасо, Гана, Тога, Бенін, Нігер, Нігерыя, Камерун, Чад, Цэнтральнаафр. Рэспубліка, Судан.
    М. В.Лаўрыновіч.
    СУДАН, Рэспубліка Судан (араб. Гумхурыя асСудан), дзяржава на ПнУ Афрыкі. Мяжуе на Пн з Егіптам, на 3 з Лівіяй, Чадам, Цэнтральнаафр. Рэспублікай, на Пд з Дэмакр. Рэспублікай Конга, Угандай і Кеніяй, на У з Эфіопіяй і Эрытрэяй, абмываецца Чырвоным морам. Пл. 2505,8 тыс. км2. Нас. 34 475,7 тыс. чал. (1999). Дзярж. мова — арабская. Сталіца — г. Хартум. Краіна падзяляецца на 26 штатаў. Нац. свята — Дзень незалежнасці (1 студз.).