• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    У старажытнасці С. ажыццяўлялася праз пасланцоў (конных і пешых), якія перадавалі паведамленні вусна, а таксама падачай умоўных светлавых сігналаў. 3 узнікненнем пісьменнасці пачала складвацца паштовая С. (гл. Пошта). 3 пач. 19 ст. пачала стварацца правадная С У 1832 ПЛ.Шылінг вынайшаў эл. тэлеграф, у 1873 С. Морзе — электрамагнітны тэлегр. апарат, у 1876 А.Г.Бел —тэлефон, у 1895 А.С.Папоў —радыё, што стала пачаткам бяздротавай С. (гл. Сувязь у тэхнійы).
    На Беларусі першая тэлегр. лінія Мінск — Бабруйск пачала працаваць у 1859. У 1896 у Мінску пабудавана тэлеф станцыя на 100 нумароў, у пач. 20 ст. тэлеф. станцыі мелі 16 гарадоў Беларусі, працавала каля 400 прадпрыемстваў пошты і тэлеграфа. У 1925 у Гомелі і Мінску пачалі працаваць радыёстанцыі магутнасцю 1,2 кВт. У 1930х г. развівалася міжгародняя тэлефонная С., будаваліся аўтам. тэлеф. станцыі. Да 1940 усе 195 гарадоў і раённых цэнтраў БССР былі тэлефанізаваны, 653 населеныя пункты абслугоўваліся міжгародняй тэлеф. С. Сельская тэлеф. С. ахоплівала 80% сельсаветаў, амаль усе МТС, пераважную большасць калгасаў і саўгасаў. Пасля Вял. Айч. вайны сетка прадпрыемстваў С. адноўлена і пачала развівацца на новай тэхн. аснове. 3 1945 дзейнічае пастаянная радыётэлегр. С. паміж Мінскам і Масквой, з 1966 у Мінску па фотатэлеграфе прымаюцца матрьшы маскоўскіх газет, з 1967 працуе Відэатэлефон. 3 1956 у Мінску пачаліся рэгулярныя тэлевізійныя перадачы. Пабудаваны паштамты ў Мінску (1954), Війебску (1960), Магілёве (1961),
    Гродне (1970). 3 1970 у Мінску дзейнічае аўтам. міжгародняя тэлеф. станцыя, пазней такія станцыі створаны ў Віцебску, Гродне. У 1972 завершана аўтаматызацыя гар. і сельскай тэлеф. С. У 1980я г. пачалося ўкараненне электронных тэлеф. станцый, з’явіліся першыя міжнар. каналы С. Мінск—Беласток. Мінск—Варшава. У 1990я г. ўведзены ў эксплуатацыю першая ў СССР лічбавая аўтам. міжгародняя тэлеф. станцыя, комплекс станцый спадарожнікавай С., які забяспечыў тэлеф. С., /нтэрнет, абмен тэлевіз. праграмамі з Індыяй, Канадай, ЗША і інш. краінамі. Насельніцтва, прадпрыемствы і ўстановы Беларусі абслугоўваюць 118 rap. і раённых вузлоў і 3883 аддзяленні С., у т.л. 3100 сельскіх. У структуры С. разам. з традыц. відамі актыўна ўкараняецца радыёсувязь і перадача даных, уведзена міжнар. тэлегр. станцыя «Тэлекс», пашыраецца сетка электроннай пошты. Укаранёны аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі і падрыхтоўкі суправаджальнай дакументацыі па міжнар. пошце і інш. Ствбрана сучасная лічбавая інфраструктура электрасувязі верхняга ўзроўню (гл. Лічбавае радыёвяшчанне, Лічбавае тэлебачанне). Здадзеныя ў эксплуатацыю на базе лічбавага абсталявання магістральныя валаконнааптычныя лініі С. (гл. Валаконнааптычная сувязь) звязалі паміж сабой усе абл. цэнтры рэспублікі; міжнар. лініі звязалі Беларусь з сумежнымі краінамі. Педжынгавая С. забяспечвае 40% тэр. краіны, сотавай радыёсувяззю можа карыстацца 55% насельніцтва рэспублікі, а з дапамогай роўмінга — яе абаненты ў Балгарыі, Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі, Украіне. Трансліруецца 5 праграм тэлебачання і 6 радыёвяшчання (асн. паказчыкі С. агульнага карыстання гл. ў табл.). Беларусь з’яўляецца членам Міжнар. саюза электрасувязі, Сусветнага паштовага саюза, Міжнар. аргцыі касм. суВЯЗІ і інш. М.П.Талочка.
    СЎВЯЗЬ у т э х н і u ы, перадача і прыём інфармацыі з дапамогай розных тэхн. сродкаў; галіна нар. гаспадаркі. Адрозніваюць пойіту, радыёвяшчанне, тэлебачанне, электрасувязь, а таксама перадачу даных у лакальных і глабальных каяп ’ютэрных сетках. Усе сродкі С. (акрамя пошты) карыстаюцца эл.магн. ваганнямі пэўных частот паводле шкалы, рэкамендаванай Міжнар. ,саюзам электрасувязі. Адбываецца пашырэнне відаў паслуг С., якія даюцца карыстальнікам у інтэрактыўным рэжыме, пераход на лічбавыя фарматы перадачы інфармацыі (гл. Лічбавае радыёвяшчанне, Лічбавае тэлебачаннё), інтэграцыя электрасувязі і вяшчання з /нтэрнетам.
    А.П.Ткачэнка.
    «СЎВЯЗЬ НЕЗАЛЁЖНАСЦІ I НЕПАДЗЁЛЬНАСЦІ БЕЛАРЎСЬ, арганізацыя, якая існавала ў 1917—18 у Вільні. У яе ўваходзілі В.Ластоўскі, князь В.СвятаполкМірскі, барон К.Шафнагель і інш. 3 2.6.1917 да 22.4.1918 выдала 4 лістоўкі з выкладам сваіх поглядаў
    (іх аўтарам лічыцца Ластоўскі). Адмаўляла ідэю Канфедэрацыі Вялікага княства Літоўскага, паводле якой на бел. і літ. землях, акупіраваных Германіяй, прапаноўвалася стварыць бел.літ. дзяржаву; выступала за злучэнне падзеленай фронтам Беларусі ў «адзін суцэльны і незалежны арганізм». Прапаноўвала ўстанавіць у незалежнай дзяржаве рэсп. лад, правесці беларусізацыю школ, рэліг. і дзярж. устаноў з забеспячэннем правоў нан. меншасцей. Выступала за тое, каб прадстаўнікі бел. народа «з абедзвюх старон фронту» былі дапушчаны на мірную канферэнцыю і каб яна прызнала незалежнасць Беларусі; выказвала надзею, што польскае грамадства не будзе чыніць перашкоды ў культ. і нац. будаўніцтве. Прызнаючы права літ. народа на незалежнасць, аргцыя выступала супраць анексіянісцкіх памкненняў дзеячаў Літвы. Лічыла, што паліт. раўнавага ў Еўропе цесна звязана з вырашэннем укр. пытання, вітала Укр. paay і жадала, каб Украіна была прызнана незалежнай дзяржавай. Адначасова выказвалася за федэратыўныя сувязі з суседнімі народамі, вылучала ідэю «БеларускаУкраінскай федэратьгўнай дзяржавы». Палажэнні праграмы, распрацаванай «С.н. і н.Б», прыняты Беларускім народным камітэтам (БНК), канферэнцыяй БНК, Беларускай сацыялдэмакратычнай работціцкай групай і Віленскім ктам Беларускай сацыялістычнай грамады (вер. 1917), а таксама Беларускай канферэнцыяй 1918 у Вільні. Палажэнні гэтай прдграмы спрабаваў ажыццявіць урад Беларускай Народнай Рэспублікі.
    А.М.Сідарэвіч.
    Т а б л і ц a
    Асноўныя паказчыкі сувязі агульнага карыстання на Беларусі
    	1985	1990	1995	2000
    Колькасць прадпрыемстваў сувязі (пошта, тэлеграф, тэлефон)	4468	4169	3940	3883
    у т.л. ў сельскай мясцовасці	3476	3359	3137	3100
    Адпраўлена, млн.				
    пісьмаў	351	302	134	132
    газет і часопісаў	1756	2200	568	531
    пасылак	9,3	8,2	0,6	0,7
    тэлеграм	10,8	10,6	2,4	1,5
    грашовых пераводаў і пенсіённых выплат	31,1	37	32,8	30
    Колькасць міжгародніх тэлефонных размоў, млн.	108,2	193,5	248,3	528,6
    Колькасць тэлефонных апаратаў, тыс.	1099,6	1670,1	2087,8	2875
    у т.л. у гарадах	861,4	1329	1676,8	2340
    у сельскай мясцовасці	238,2	341,1	411	535
    Забяспечанасць насельніцтва хатнімі тэлефонамі на 100 сем’яў, шт.	23	37	49	75
    Колькасць абаненцкіх установак сеткі «Тэлекс», шт.	—	157	381	3152
    Колькасць зарэгістраваных факсімільных апаратаў (тэлефаксаў), шт.	—	—	8901	26925
    СЎГВАЗДЫ, вёска ў Валожынскім рне Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на У ад г.Валожын, 70 км ад Мінска, 17 км ад чыг. ст. Палачаны. 386 ж., 144 двары (2001). Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СУГЕСТЬІЎНАЯ ЛІРЫКА (ад лац. suggestio унушэнне, намёк), жанр лірыкі, у якім лірычнае перажыванне выяўляецца праз асацыятыўнае счапленне сэнсавых намёкаў, адценняў, непраясненых і неўсвядомленых памкненняў, прадчуванняў, уяўленняў. У С.л. часта абуджаюцца цьмяныя фантаст. вобразы, што пад уплывам фальклору, міфалогіі адклаліся ў падсвядомасці. Прыклад С.л. — верш Я.Купалы «Ў вечным боры...»:
    Ў вечным боры цемнатворы Скачуць, плачуць, весяляцца; Жнуць, збіраюць дзіважніва Ў сонным полі, ў горкай долі.
    С.л. ўздзейнічае рытмамелодыкай, паўторамі, іншы раз — алагізмам ускосных намёкаў, хісткіх імпрэсій, вобразаў, інтанац.моўных канструкцый. Так будуюцца паэмы, «квантэмы», «пункціры», «версэты» і «парадыгмы» А.Разанава. Рысы С.л. назіраюцца ў нар. песнях, замовах, загадках, прыгаворках. Узоры сугестыўнага лірызму, заснаваныя на медытацыі (гл. Медытатыўная лірыка), паглыбленым падтэксце, ёсць у Я.Купалы, М.Багдановіча, Цёткі, З.Бядулі, У.Дубоўкі, У.Хадыкі, У.Жылкі, Л.Геніюш, А.Пысіна, М.Стральцова і інш. Прырода С.л. даследавана недастаткова.
    І.С.Шпакоўскі.
    СУД 245
    СУГЛІНАК, рыхлая пясчанагліністая асадкавая горная парода, якая складаецца з часцінак памерам менш за 0,01 мм (30—50 %) і абломкавых часцінак больш за 0,01 мм (70—50 %). Mae ў сабе каля 10—30 % гліністых часцінак памерам менш за 0,005 мм. Лік пластычнасці 7—17.
    Адрозніваюць С. груба, дробназярністыя і пылаватыя. Паводле колькасці гліністага матэрыялу С. падзяляюцца на лёгкія, сярэднія і цяжкія. Мінер. склад пясчаных С. больш кварцавы, гліністых — з каалініту, іліту, мантмарыланіту і інш. Паходжанне пераважна кантынентальнае. Сыравіна для вытвсці цэглы, аглапарыту. На Беларусі С. пашыраны сярод антрапагенавых адкладаў.
    СУГЛІНІСТЫЯ ГЛЁБЫ, глебы, у якіх 20—50 % часцінак фіз. гліны. Развіваюцца на ўласна ледавіковых пародах (марэнах), стужачных глінах, лёсападобных суглінках, алювіяльных адкладах рачных поймаў. Падзяляюцца на дзярновападзолістыя глебы, дзярновападзолістыя забалочаныя глебы, дзярновазабалочаныя глебы, поймавыя глебы. Добра трымаюць вільгаць і ўгнаенні, але лёгка разбураюцца ліўнямі і талымі водамі, маюць павышаную кіслотнасць. На Беларусі найб. урадлівыя, пашыраны на Пн. Займаюць каля 30 % с.г. угоддзяў.
    СУД, орган дзяржавы, які ажыццяўляе правасуддзе шляхам разгляду і вырашэння ва ўстаноўленым законам працэсуальным парадку крымін., грамадз., адм. і інш. катэгорый спраў. С. падзяляюцца на звычайныя і н a дзвычайныя (стварэнне апошніх забараняецца амаль усімі сучаснымі канстытуцыямі). Звычайныя падзяляюцца на С. агульнай кампетэнцыі і спецыялізаваныя: ваенныя, арбітражныя (гандлёвыя, гаспадарчыя), мытныя, падатковыя (фінансавыя), па прац. спрэчках і г.д. Асобымі разнастайнасцямі С. з’яўляюцца канстытуцыйны суд і адміністрацыйныя С. У некат. краінах існуюць таксама р э л і г і й н ы я С. (напр., С. шарыяту ў мусульм. дзяржавах) і С. звычаёвага п р а в а (напр., племенныя С. у шэрагу краін Афрыкі і Акіяніі). У дзяржавах з федэратыўным ладам С. падзяляюцца нафедэральныя і С. с у б ’ е к таў федэрацыі. С. падзяляюцца таксама па інстанцыях: С. п е р ш а й інстанцыі, апеляцыйны, к a с а ц ы й н ы і н а г л я д н ы; па тэр. узроўні: напр., раённыя (гарадскія), акруговыя, абласныя, краявыя і вярхоўныя.
    С. узнік разам з дзяржавай, але ў самаст. орган вылучыўся ў працэсе развіцця дзярж. механізму і стварэння дзярж. апарата. У дадзярж. грамадстве канфлікты і спрэчкі вырашаліся старэйшынамі або кіраўнікамі плямён, сходамі, радамі, калегіямі. Існавалі звычаі пазасудовага разгляду канфліктаў (крывавая помста, прынцып таліёна і да т.п.). Цэнтралізацыя суд. сістэмы і ўзмацненне ролі дзяр