• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СУБАРКТЬІЧНЫ ПОЯС, субарк т ы к а, прыродны геагр. пояс у Паўн. паўшар’і паміж умераным поясам і арктычным поясам, у межах ад 60—65° да 67—73° паўн. ш. Межы вызначаюцца сезоннымі перамяшчэннямі атм. фронту, што раздзяляе паветра арктычнае і ўмераных шырот; а таксама напрамкам цёплых і халодных цячэнняў, пашырэннем сезонных ільдоў. Клімат халодны Сярэднія тры студз. на мацерыках і астравах ад 5 °C да 40 °C, ліп. 5—12 °C. Летам пераважаюць зах. перанос паветраных мас умераных шырот і цыклоны, зімой — арктычнае паветра і антыцыклоны. Ападкаў 300—500 мм за год. Снегавое покрыва 8 месяцаў. Характэрны шматгадовая мерзлата і звязаныя з ёй формы рэльефу; моцная забалочанасць. Вегетац. перыяд 2—3 месяцы. На Пн пояса — тундравая зона, на Пд — лесатундравая зона. У паўн,амер. і еўрап.азіяцкім С.п. вылучаюць па 2 прыакіянічныя і па 1 кантынентальнаму сектару. Значная ч. акіянскай прасторы ў С.п. замярзае, воды халодныя (10—5 °C), маюць высокую біял. прадукцыйнасць (вял. колькасць планКТОНу, рыб і ІНШ.). А.Я.Яротаў.
    СУБАРЙНДА (ад суб... + арэнда), перадача арандатарам са згоды арэндадаўцы арандаванай маёмасці ў паднаём іншай асобе. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь дагавор С. не можа быць заключаны на тэрмін, які перавышае тэрмін дагавору арэнды Адказным па дагаворы С. перад арэндадаўцам застаецца
    СУБ’ЕКТЫЎНЫ 239
    арандатар. Да дагавораў С. дастасоўваюцца правілы аб дагаворы арэнды, калі іншае не прадугледжана законам. Датэрміновае спыненне дагавора арэнды цягне за сабой і спыненне заключанага ў адпаведнасці з ім дагавора С. Субарандатар у гэтым выпадку мае права на заключэнне з арандатарам дагавора арэнды на маёмасць, якая знаходзілася ў яго карыстанні ў адпаведнасці з дагаворам С., у межах астатняга тэрміну С. на ўмовах, адпаведных умовам спыненага дагавора арэнды.
    СЎБАЦІЦА (Subotica), горад на Пн Югаславіі, у Сербіі, у б. аўт. краі Ваяводзіна. Каля 120 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр збожжавага раёна. Прамсць: маш.буд. (с.r., эл.тэхн.), харч., паліграф., хім., тэкст., дрэваапрацоўчая.
    СЎБАЧЫ, вёска ў Ваўкавыскім рне Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і рэсп. с.г. унітарнага прадпрыемства. За 8 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Ваўкавыск, 80 км ад Гродна. 732 ж., 246 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Касцёл. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СУБВЕНЦЫЯ (ад лац. subventio дапамога), грашовая сума, якая выдзяляецца дзяржавай з бюджэту вышэйстаячага ўзроўню на пэўны тэрмін і на канкрэтныя мэты для выраўноўвання сац.эканам. развіцця адпаведнага нац.дзярж. або адм.тэр. ўтварэння. У адрозненне ад датацыі С. павінна быць выкарыстана строга па мэтавым прызначэнні і ва ўстаноўлены тэрмін; у адваротным выпадку С. падлягае вяртанню ў орган, які яе прадаставіў.
    СУБДАМІНАНТА (ад суб... + дамінанта). у м у з ы ц ы. назва IV ступені гамы. у гармоніі — назва акордаў, што ўтвараюцца на гэтай ступені, а таксама функцыі, якая ўключае акорды на IV, II, II нізкай, VI ступенях. У танальнафункцыян. сістэме гармоніі выяўляецца ўзаемасувязь С. (пазначаецца лац. літарай S), тонікі (Т), дамінанты (D).
    Літ:. гл. да арт. Гармонія, Лад, Танальнасць.
    Т.А.Дубкова.
    СУБДЎКЦЫЯ (ад суб... + лац. ductio вядзенне, правядзенне), падсоўванне пліт літасферы акіянічнай зямной кары і парод мантыі пад край інш. літасферных пліт (паводле гіпотэзы новай глабальнай тэктонікі). Суправаджаецца ўзнікненнем зон глыбакафокусных землетрасенняў (гл. Зона Беньофа) і актыўных вулканічных астраўных дуг. Гл. Тэктанічныя гіпотэзы.
    СУБ’ЎКТ (лац. subjectum), філасофская катэгорыя, якая абазначае крыніцу актыўнасці, накіраваную на аб’ект, носьбіта прадметнапрактычнай дзейнасці і пазнання (індывіда ці сац. групу). У гісторыі філасофіі тэрмін «С.» ужываўся ў розных сэнсах: як індывід. быццё і матэрыя (Арыстоцель), нешта рэальнае, што існуе ў рэчах, супрацьлеглае аб’ек
    ту, які існуе толькі ў інтэлекце (схаластыка) і інш. Сучаснае разуменне паняцця «С». звязана з вучэннем Р.Дэкарта, які разглядаў С. як актыўны пачатак у пазнавальным працэсе, што дазволіла ў далейшым вывучаць умовы, формы і суб’ектыўныя перадумовы гэтага працэсу. Прадстаўнікі ідэалізму крыніцу актыўнасці бачаць у самім С. Ў матэрыялізме С. разглядаецца як ізаляваны біял. індывід, які пасіўна адлюстроўвае навакольную рэчаіснасць. Дыялект. матэрыялізм тлумачыць С. як прадукт гіст. развіцця і звязвае яго актыўнасць з матэрыяльнапераўтваральнай дзейнасцю (гл. Суб'ектыўны фактар у гісторыі). У сацыялогіі С. — грамадства як самапазнавальная сац. сістэма, у вузкім сэнсе — асобныя людзі, групы, калектывы, якія арганізуюць і ажыццяўляюць працэс пазнання навакольнага асяроддзя з мэтай яго аналізу і тлумачэння У сацыялогіі і філасофіі С. разглядаецца ў арган. адзінстве з аб’ектам. С. служыць крыніцай актыўнага пераўтварэння аб’екта, і ў той жа час з ускладненнем аб’екта (сац. з’яў, працэсаў) істотна мяняецца і сам С.: пашыраюцца межы яго дзейснасці, характар і кірункі пазнання. І.В.Катляроў. СУБ’ЁКТ ПРАВА, фізічная або юрыдычная асоба, якая валодае паводле закону здольнасцю мець і ажыццяўляць непасрэдна або праз прадстаўніка правы і юрыд. абавязацельствы. Неабходны элемент праваадносін ва ўсіх галінах права, але ў кожнай з іх яго суб’ект мае пэўную спецыфіку. Напр., у грамадзянскіх праваадносінах грамадзяне, чужаземцы і асобы без грамадзянства выступаюць як фіз. асобы; камерцыйныя і некамерцыйныя аргцыі — як юрыд. асобы; трэці від суб’ектаў грамадзянскіх праваадносін складаюць дзяржава і дзярж. ўтварэнні. У адм. праваадносінах С.п. выступаюць у асноўным дзярж. органы, службовыя асобы, грамадзяне і толькі ў некат. выпадках — аргцыі. Прызнаючы якуюн. асобу С.п., закон вызначае яго прававы статус, які характарызуе яго становішча адносна дзяржавы, дзярж. органаў, інш. асоб.
    Г.А.Маслыка.
    СУБ’ЕКТЫВІЗМ, светапоглядная ці метадалагічная пазіцыя, якая адмаўляе аб’ектыўны падыход да пазнання рэчаіснасці, ігнаруе аб’ектыўны ход прыродных ці грамадскіх працэсаў. Характарызуецца абсалютызацыяй ролі суб’екта ў розных сферах дзейнасці, найперш у пазнанні. У гісторыі філасофіі прадстаўнікі С. — Дж.Берклі, Д.Юм, І.Фіхтэ; элементы С. прысутнічаюць у вучэнні І.Канта, у шэрагу філас. кірункаў канца 19—20 ст. (філасофія жыцця, прагматызм, экзістэнцыялізм і інш.). Філас. канцэпцыі С. абвяшчаюць абсалютную аўганомію свядомасці, волі і дзейнасці суб’екта, часам адмаўляюць абумоўленасць паводзін людзей аб’ектыўнай рэчаіснасцю. У сферы пазнання сац. рэальнасці С. выяўляецца ў свядомым ці несвядомым падпарадкаванні
    даследавання каштоўным і ідэалагічным перавагам даследчыка; на эмпірычным узроўні пазнання С. — выбар фактаў для абгрунтавання загадзя прызнанай іерархіі каштоўнасцей. Часам С. прыводзіць да дагматызму і прэтэндавання пэўнай асобы ці сац. групы на валоданне абсалютнай ісцінай. У сац. практыцы С. служыць абгрунтаваннем валюнтарызму. Паліт. С. выяўляецца ў прыняцці рашэнняў на аснове адвольных установак, у ігнараванні грамадскіх заканамернасцей. Ў сферы міжасобасных адносін С. грунтуецца на суб’ектыўнах фактарах сімпатыі і антыпатыі без уліку дзелавых і маральных якасцей асобы.
    А.Б.Савеня.
    СУБ’ЕКТЬІЎНАЕ, тое, што ўласціва суб’екту ці вытворнае ад яго дзейнасці. Ўключае ўсе псіхічныя працэсы індывіда, з дапамогай якіх ён успрымае і адлюстроўвае ў сваёй свядомасці аб’ектыўнае. Адзін з гал. фактараў пазнання, якое ўяўляе сабой працэс пераходу ад С. да аб’ектыўнага. Часам пад С. разумеюць неадэкватнае ўяўленне, што не адпавядае аб’екту пазнання (гл. Суб’ектывізм).
    СУБ’ЕКТЬІЎНАЕ ПРАВА, забяспечаная законам магчымасць фіз. або юрыд. асобы рэалізаваць сваё права шляхам выканання пэўных дзеянняў або патрабаваць пэўных паводзін ад інш. асоб. Так, уласнік рэчы мае права валодаць, карыстацца і распараджацца ёю ў рамках закона, не звяртаючыся па дапамогу да інш. асоб і не патрабуючы ад іх пэўных дзеянняў. Такія С.п. называюцца абсалютнымі, яны ахоўваюцца ад кожнага, хто сваімі паводзінамі перашкаджае іх ажыццяўленню. Па дагаворы ж купліпродажу прадавец рэчы мае права патрабаваць ад яе пакупніка аплаты кошту рэчы, г.зн. выканання пэўнага дзеяння. Такое С.п. называецца а д н о с н ы м, паколькі патрабаванне адносіцца да пэўнай асобы. Ў выпадку парушэння С.п. яно абараняецца законам у прымусовым парадку шляхам прад’яўлення ў судзе або інш. дзярж. органе прэтэнзій да парушальніка.
    СУБ’ЕКТЬІЎНЫ ІДЭАЛІЗМ, філасофскі кірунак, прадстаўнікі 'якога лічаць суб ’ектыўнае першасным у адносінах да аб’ектыўнага і адмаўляюць незалежнасць навакольнай рэчаіснасці ад волі і свядомасці суб'екта; адзін з асн. відаў ідэалізму.
    СУБ’ЕКТЫЎНЫ ФАКТАР у г і с т о р ы і, паняцце матэрыяліст. філасофіі, якое абазначае дзейнасць суб’ектаў гіст. працэсу (народы, нацыі, саслоўі, класы, сац. і рэліг. рухі, партыі, асобы), накіраваную на захаванне ці змену пэўнага стану грамадства. Разам з паняццем аб’ектыўнага фактара (пэўныя гіст. ўмовы грамадскага развіцця) раскрывае змест дыялект. заканамернасці, згодна з якой людзі ствараюць сваю гісторыю
    240	СУБКУЛЬТУРА
    самі, але з улікам канкрэтных абставін, што склаліся незалежна ад волі суб’ектаў. У гісторыі адыгрывае адносна самаст. ролю, але абмежаваную аб’ектыўным кантэкстам гіст. падзей. Аб’ектыўныя адносіны і ўмовы акрэсліваюць гал. кірункі дзеяння С.ф. і ўплываюць на яго вынікі. Адрозніваюць узроўні (масавы, класавы, нац., асабісты) і формы праяўлення (паліт., ідэалагічная, арганізацыйная) С.ф. У пераломныя моманты гісторыі ён у стане аказаць уплыў на змест і накіраванасць грамадскіх пераўтварэнняў і рэформ. 3 пашырэннем уплыву С.ф. расце адказнасць суб’ектаў гіст. працэсу, што звязана з наяўнасцю ў распараджэнні вузкіх груп людзей сродкаў, якія могуць стварыць пагрозу цэлым народам ці ўсяму чалавецтву (гл. Тэрарызм). Крытэрыі гэтай адказнасці — імкненне да ўсеагульнага дабра, адэкватнае разуменне нар., нац. і дзярж. інтарэсаў, падпарадкаванне грамадз. дысцыпліне і ўсведамленне супадзення намаганняў усіх народаў па забеспячэнні справядлівых і гуманных умоў свайго існавання. В І.Боўш
    СУБКУЛЬТЎРА (ад суб... + культура), падкультура, паняцце, якое абазначае культуру пэўнай сац. групы. што адрозніваецца ўласнымі каштоўнасцямі, звычаямі і нормамі. Феномен С. з’яўляецца вынікам шматграннасці і складанасці культ. жыцця, неаднароднасці культуры і яе драблення ў працэсе дэмакратызацыі сацыякульт. рэальнасці. Праблему С. разглядаюць у некалькіх аспектах: як асобную аргцыю людзей (найчасцей моладзі); як самаст. цэласнае ўтварэнне ўнутры афіц. культуры, якое вызначае стыль жыцця і мыслення яе носьбітаў і адрозніваецца сваімі звычаямі, нормамі, комплексам каштоўнасцей і інстытутамі; як сукупнасць негатыўных норм, каштоўнасцей і дзеянняў людзей, якія супярэчаць прынцыпам афіц. культуры (дэлінквентная культура); як трансфармаваная сістэма каштоўнасцей традыц. культуры, якая набыла своеасаблівую светапоглядную афарбоўку. Праблемамі С. займаліся О.Шпенглер, Х.АртэгаіГасет, А.Тофлер, М.Брэйк, А.Моль, Э.Шойх, Р.Швентэр і інш. Адрозніваюць С. нац., рэліг., гевдэрныя, узроставыя і прафес., афіц., неафіц. і інш. У залежнасці ад адносін С. да агульнапрынятых у грамадстве норм і каштоўнасцей вылучаюць пазітыўную і негатыўную (контркультура) С. Паняцце С. дапамагае зразумець умовы дынамікі і файтары дыферэнцыяйыі і інтэграцыі культ. працэсу, якія адбываюцца пад уздзеяннем закону адзінства і разнастайнасці культуры.