• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Я.М.Бабосаў.
    СТЭРЭАТЫПІЯ (ад стэрэа... + грэч. typos адбітак, форма), выраб копій друкарскіх форм (стэрэатыпаў) высокага друку. Дае магчымасць друкаваць выданні з аднолькавых формкопій адначасова на некалькіх машынах, выраб
    Стэрэатруба: 1 — лімб; 2 — круглы ватэрпас; 3 — акуляры; 4 — зрокавыя трубы; 5 — аптычная насадка; 6 — барабан верхняга і махавік ніжняга чарвяка.
    236 СТЭРЭАФАНІЧНЫ
    ляць формы для высокапрадукцыйных ратацыйных машын. Прыдатная для друкавання вял. тыражамі кніжначасопісных, ілюстраваных і інш. масавых выданняў, а таксама набраных дробным кеглем (энцыклапедый, слоўнікаў), перавыданняў (з захаваннем матрыц).
    Стэрэатыпы — копіі арыгінальнай друкарскай формы з адліўнога набору і клішэ, вырабленыя ў маштабе 1:1. Маюць форму маналітнай пласціны або часткі цыліндра з друкарскага сплаву (гарту), медзі, пластмасы або гумы з рэльефнымі друкавальнымі элементамі. Працэс С. ўключае: цісненне матрыц (на спец. матрычных прэсах); атрыманне стэрэатыпаў ліццём (матрыцу заліваюць 'спец. сплавам на стэрэатыпных адліўных станках), электралітычным спосабам (на матрыцу ў
    Стэрэатыпія: a — схема прасавання матрыцштампаў з наборнай формы (1 — металічны ліст; 2 — зменныя абмежавальнікі; 3 — матрычны прэспакет; 4 — прэсформа; 5 — арыгінальная форма); б — схема прасавання стэрэатыпаў (1 — матрыца; 2 —ліст пластмасы; 3 — пліта халоднага прэса; 4 — прэсформа).
    гальванічнай ванне нарошчваюць слой металу, які ўтварае паверхневы друкавальны слой стэрэатыпа; гл. Гальванастэрэатыпіяў упрасоўваннем матрыйы ў тэрмапластычную пластмасавую або гумавую пласціну ў падагрэтым стане; аддзелку стэрэатыпа (апрацоўка па росце або таўшчыні, паглыбленне буйных прагалаў, апрацоўка тарцоў і інш.). Для павышэння тыражаўстойлівасці літыя стэрэатыпы пакрываюць хромам або нікелем, гальванастэрэатыпы часам храміруюць. У сувязі з апераджальным развіццём афсетнага друку, флексаграфскага друку і ўжываннем фотапалімерных форм у высокім друку з канца 20 ст. выкарыстанне С. скарачаецца.
    Літ:. Колосов А.М. Наборные н стереотнпные процессы. М., 1977; Полянскнй Н.Н. Основы полнграфмческого пронзводства. 2 мзд. М., 1991. У.М.Сацута. СТЭРЭАФАНІЧНЫ ГУКАЗАПІС, метад гуказапісу, пры якім фанаграма мае дадатковую інфармацыю аб прасторавым размяшчэнні крыніц гуку. Пры гэтым эл. сігналы ад розных мікрафонаў перадаюцца па розных каналах сувязі і запісваюййа асобна на розных дарожках фанаграмы. У быт. апаратуры найб. пашыраны 2канальны С.г., у стэрэафанічным кінематографе (напр., панарамным, шырокафарматным) выкарыстоўваецца 3 (і больш) канальны.
    СТЭРЭАФАНІЯ (ад стэрэа... + ...фон), спосаб перадачы і ўзнаўлення гуку, пры якім захоўваецца ўспрыманне прасторавага размеркавання крыніц гуку.
    Ажыццяўляецца з дапамогай шматканальных гукаперадавальных сістэм. У студыі 2 ui больш аднолькавых мікрафонаў размяшчаюцца на пэўнай аллегласці адзін ад аднаго, і эл. сігнал ад кожнага з іх перадаецца па асобным канале сувязі ці запісваецца на фанаграму з адпаведнай колькасцю дарожак (гл. Стэрэафанічны гуказапіс). Для гукаўзнаўлення на прыёмным баку размяшчаецца такая ж колькасць гучнагаварыцеляў, кожны з якіх атрымлівае сігнал м адпаведнага мікрафона, што стварае ў слухачоў уражанне аб’ёмнасці гучання. Існуюць спосабы С., напр. Dolby, якія пры наяўнасці толькі 2 сігналаў ствараюць эфект аб’ёмнасці гуку высокай якасці. Сістэмы С. выкарыстоўваюцца ў стэрэафанічных радыёпрыёмніках, электрафонах, апаратуры стэрэфанічнага кіно, у канцэртных залах, тэатрах і інш.
    СТЭРЭАФОТАГРАММЕТРЫЧНАЯ
    ЗДЫМКА, тое, што стэрэатапаграфічная здымка.
    СТЭРЭАФОТАГРАММ ЕТРЫЧНЫЯ
    ПРЫЛАДЫ, оптыкамеханічныя, электронныя прылады і комплексы (з камп’ютэрамі) для вымярэнняў памераў, формы і каардынат аб’ектаў мясцовасці па стэрэапары фотаздымкаў, таксама для стварэння тапаграфічных карт і планаў. Падзяляюцца на універсальныя (выконваецца ўвесь комплекс тэхнал. працэсаў) і прылады дыферэнцыраванага метаду, да якіх адносяцца: стэрэакампаратары (вызначэнне элементаў арыентавання), стэрэометры (рысоўка рэльефу), фотатрансфарматары (стварэнне плана). На лічбавых фотаграмметрычных комплексах праводзіцца аналітычная апрацоўка аэра і касм. здымкаў, складаюцца лічбавыя тапаграфічныя і кадастравыя планы, ортафатакарты і ортафатапланы. Ф Е.Шалькевіч.
    СТЭРЭАФОТАГРАММЕТРЫЯ (ад стэрэа. + фотаграмметрыя), раздзел фотаграмметрыі, які вывучае геаметрычныя ўласцівасці стэрэапар фотаздымкаў і метады вызначэння памераў, формы, прасторавага становішча прад'метаў на іх. Адрозніваюць С. аэра, касм. і наземную. Даследаванні па С. праводзяць з дапамогай оптыкамех., электронных стэрэафотаграмметрычных прылад і комплексаў (з камп’ютэрамі).
    Ф. Е. Шалькевіч.
    СТЭРЭАХІМІЯ (ад стэрэа... t хімія), раздзел хіміі, які даследуе фіз. і хім. ўласцівасці рэчываў у сувязі з прасторавай будовай хім. часціц, з якіх яны складаюцца. Найважн. задача С. — атрыманне індывід. стэрэаізамераў, вызначэнне іх прасторавай будовы і вывучэнне ўласцівасцей. Прасторавая будова малекул істотна ўплывае на біял. актыўнасць рэчываў (напр., вызначае фармакалагічнае дзеянне шэрагу лек. прэпаратаў), таму важнае практычнае значэнне мае атрыманне энантыямерна чыстых злучэнняў, што з’яўляецца асн. задачай спец. раздзела С. — стэрэаселектыўнага сінтэзу.
    Фундаментальнымі ў С. з яўляюййа паняцці канфігурацыі (гл. Канфігурацыя ў хіміі) і канфармацыі, якія поўнасцю апісваюць гтрасторавую будову хім. часціц. Канфігурацыя паказвае пэўнае прасторавае размяшчэнне атамаў адносна элементаў упарадкаванасці (цэнтраў, восей або плоскасцей). Канфармацыі характарызуюць любыя формы існавання часціцы пэўнай будовы і канфігурацыі, якія дасягаюцца без парушэння яе цэласнасці. Канфармацыі малекул вывучае адзін з асн. раздзелаў С. — канфармацыйны аналіз. С. непасрэдна звязана са стэрэаізамерыяй, ці прасторавай ізамерыяй, якая заключаецца ў розным прасторавым размяшчэнні некат. структурных фрагментаў адпаведных ізамераў пры поўнай ідэнтычнасці саставу і паслядоўнасці злучэння іх атамаў. Стэрэаізамеры, якім уласціва хіральнасць (такія ізамеры адносяцца адзін да аднаго як аб’ект і несумяшчальны з ім яго адбітак у ідэальна плоскім люстэрку) наз. аптычнымі антыподамі ці энантыямерамі (гл. Аптычная ізамерыя), усе астатнія стэрэамеры наз. дыястэрэамерамі. Гісторыя С. пачалася ў 1815 з адкрыцця франц. фізікам Ж.Б.Біо аптычнай актыўнасці шэрагу арган. злучэнняў у растворах. Станаўленне С. звязана з працамі Л.Пастэра, Я.ВантГофа (гл. Я.Х.Гоф вант ), ^А.Ле Беля, К.Вернера, К./нгалда, У.Прэлага і інш. Значны ўклад у развіццё С. зрабілі лаўрэаты Нобелеўскай прэміі Л Х.Р.Бартан. Л^У Корнфарт, О.Хасель, японскі хімік Р.Наёры, амер. вучоныя У.Ноўлс і Б.Шарплес. Гл. таксама Арганічная хімія.
    Літ:. Ноградн М. Стереохнмня: Основные понятня м прнложенмя: Пер. с англ. М.. 1984; Потапов В.М. Стереохнмня. 2 мзд. М., 1988. Ц.А.Шаўчук. СТЭФАН (С т е в а н), імя правіцеляў Сербіі ў 12—15 ст. Найб. значны уклад у гісторыю краіны зрабілі;
    Стэфан Няманя (1113 або 1114—1200), вялікі жупан (князь) каля 1170—96, заснавальнік сербскай дзяржавы і дынастыі Няманічаў. Аб’яднаў значную ч. сербскіх зямель у адзіную дзяржаву. У 1190 пасля шэрагу сутыкненняў (1172, 1183 і інш.) з Візантыяй дамогся ад яе прызнання незалежнасці Сербіі. У 1196 перадаў уладу сыну Стэфану Першавянчанаму і прыняў манаства.
    Стэфан Первавянчаны (?—24.9.1227), вялікі жупан з 1196, кароль з 1217 (каранаваны ў 1219). Працягваў палітыку бацькі, вёў барацьбу з рознымі групамі феадалаў. Ваяваў з Венгрыяй, Балгарыяй, Лацінскай імперыяй. Каралеўскі тытул атрымаў ад рым. папы. Аўтар жыцця Стэфана Нямані (1216).
    Стэфан Душан (каля 1308— 20.12.1355), кароль з 1331, цар з 1345. 3 дынастыі Няманічаў. У выніку працяглых войнаў з Візантьіяй далучыў да Сербіі македонскія, алб. і частку грэч. зямель і ўтварыў вял. сербагрэч. царства, паза межамі якога засталіся карэнныя сербскія вобласці Хум і Мачва. У канцы 1345 абвясціў сербскую архіепіскапію патрыярхіяй і каранаваны «царом сербаў і грэкаў». У 1349 выдаў збор законаў («Законнік»), які ўмацоўваў феад. парадкі.
    Стэфан Лазаравіч (каля 1377—19.7.1427), князь з 1389, дэспат з 1402. Сын кн. Лазара [1371—89[, які загінуў у бітве на Косавым полі (1389). Быў васалам тур. султана, але спрабаваў
    СТЭФЕНСАН
    237
    умацаваць цэнтр. ўладу і аб’яднаць сербскія землі. Імкнучыся да вызвалення ад тур. залежнасці, заключыў саюз з каралём Венгрыі, ад якога дамогся ўступкі г. Бялград цаной фактычнага прызнання венг. пратэктарату над Сербіяй. Зрабіў Бялград сталіцай краіны, пашырыў свае ўладанні да рэк Сава і Дунай і Адрыятычнага м.
    СТЭФАН (Stefan) Іозеф (24 3.1835, г. Клагенфурт, Аўстрыя — 7.1.1893), аўстрыйскі фізік, заснавальнік навук. школы фізікаў. Чл. Венскай АН (1865). Вучыўся ў Венскім унце (1853—^58), дзе і працаваў (з 1863 праф., з 1869 дырэктар Інта эксперым. фізікі). Навук. працы па оптыцы, акустыцы, электрамагнетызме, кінетычнай тэорыі газаў, тэорыі цеплавога выпрамянення. Распрацаваў тэорыю дыфузіі газаў, вызначыў каэфіцыенты цеплаправоднасці для многіх газаў. Устанавіў залежнасць энергіі выпрамянення нагрэтага цела (гл. Стэфана—Больцмана закон выпрамянення), увёў адну з фундаментальных фіз. пастаянных (гл. Стэфана—Больцмана пастаянная).
    Літ:. Л ь о ц ц н М. Мстормя фнзнкн: Пер. с нтал. М„ 1970. С. 334—336.
    СТЭФАН III вялікі (Stefan 111 cel Mare; ?—2.8.1504), гаспадар (князь) Малдаўскага княства з 1457, палкаводзец. Праводзіў палітыку ўмацавання цэнтр. улады, задушэння баярскай апазіцыі. У 1467 разбіў армію венг. караля Мацьяша Хуньядзі, які ўварваўся ў Малдову. 17.1.1475 каля г. Васлуй (цяпер у Румыніі) на чале малд.венг.польскага войска (47 тыс. чал.) разграміў тур. армію (120 тыс. чал.), але паражэнне ад туркаў у 1476 прымусіла яго прызнаць залежнасць Малдовы ад Турцыі. Абапіраючыся на саюз з Маскоўскім вял. княствам (яго дачка Алена была нявесткай вял. кн. /вана /II) заключыў мір з Крымскім ханствам (1492) і распачаў вайну супраць польскага. караля Яна Ольбрахта, які імкнуўся аднавіць былую васальную залежнасць Малдовы ад Польшчы. У бітве ў Казьмійскім лесе (Букавіна) 26.10 1497 разбіў польскае войска Гэтае паражэнне. а таксама ініцыіраванае Стэфанам тур. ўварванне ў Польшчу, патрабаванні венг. караля Уласла II (Уладзіслава II) і Івана III прымусілі Яна Ольбрахта спыніць агрэсію супраць Малдовы. У 1499 Польшча і Турцыя прызналі яе незалежнасць. С. Ill В. — герой малд. нар. песень і паданняў. У Кішынёве яму пастаўлены помнік. М.ГНікіціп. СТ^ФАН БЛУАСКІ (Stephen of Blois; каля 1097, г. Блуа, Францыя — 25.10.1154), кароль Англіі [1135—54]. Сын графа Блуа, пляменнік англ. караля Генрыха I [1100—35], Пасля смерці апошняга часткай англ. феадалаў быў прызнаны каралём. 3 1139 вёў з пераменным поспехам барацьбу за ўладу з дачкой Генрыха I Мацільдай, якая таксама прэтэндавала на прастол. У краіне ў гэты час панавала феад. анархія. У