• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СТЭНАБІЁНТЫ (ад стэна... + біё'нт), арганізмы, якія існуюць у адносна пастаянных умовах навакольнага асяроддзя. Вылучаюць С. ў адносінах да тры (стэнатэрмныя арганізмы), салёнасці (стэнагалінныя арганізмы), гідрастатычнага ціску (стэнабатныя арганізмы), корму (стэнафагі), месца пражывання (стэнатопныя арганізмы) і інш. Да С. належаць паразіты і сімбіёнты, насельнікі марскіх глыбінь і пячор, вільготных трапічных лясоў. Высокая спецыялізаванасць С. вядзе да нізкай экалагічнай валентнасці і вузкіх арэалаў з высокай шчыльнасцю асобін. Проціпастаўляюць эўрыбіёнтам.
    СТЭНАГАЛІННЫЯ АРГАНІЗМЫ (стэна... + грэч. halinos салёны), арганізмы, здольныя існаваць пры невял. зменах салёнасці і хім. саставу асяроддзя. Напр., насельнікі салёных (медузы, селядцы, бычкі) і прэсных вадаёмаў (сцерлядзь, лінь, карась).
    СТЭНАГРАМА (ад стэна... + ...грама), дакладны запіс прамовы, лекныі, паказанняў сведкаў і інш. пры дапамозе стэнаграфіі.
    СТЭНАГРАФІЧНАЯ МАШЫНА. друкарская машына для стэнаграфіі. На ёй з дапамогай клавішаў вусная мова запісваецца на рухомую папяровую стужку звычайнымі літарамі і іх спалучэннямі (акордамі), а не стэнаграфічнымі знакамі. Скорасць запісу 120—150 слоў за мінуту. 3 развіццём магнітнага запісу і паяўленнем дыктафонаў С.м. страцілі сваё значэнне
    СТЭНАГРАФІЯ (ад стэна . + ...графія), спосаб хуткага запісу вуснай мовы з дапамогай спец. сістэмы знакаў, скарачэння слоў і іх спалучэнняў; скарапіснае пісьмо. Хуткасць стэнаграфічнага пісьма перавышае хуткасць звычайнага ў 4—7 разоў.
    С вядома са стараж. часоў (Стараж. Грэцыя — 4 ст. да н.э., Стараж. Рым — I ст. да н.э.). У С. адрозніваюць курсіўныя (графічныя) і геаметральныя сістэмы (склаліся ў Англіі; тэрмін «С.» ўвёў у 1602 Дж.Уіліс у кн. «Мастацтва скорапісу, або Стэнаграфія»), Знакі курсіўных сістэм складаюцца з элементаў звычайнага пісьма. якія злучаюцца валасяной лініяй, а геаметральных сістэм (для моў з адносна кароткімі словамі) — з геам. фігур і іх частак у спалучэнні з прамой рознага нахілу, злучэнне непасрэднае, без валасяной лініі. Сістэмы С. адрозніваюцца і прыёмамі скарачэння. У марфал. (каранёвай) сістэме С. прытрымліваюцца арфаграфіі звычайнага пісьма, словы скарачаюць пач. літарамі. У фанет. (слыхавой) сістэме пры скарачэнні выкідваюць невыразныя гукі. У Расіі ў 1933 на аснове параўнання 7 лепшых сістэм С. прунята адзіная дзярж. сістэма С., у аснове якой сістэма М.М.Сакалова. Яна была прынята і ва ўсіх рэспубліках СССР (для рус. мовы). 3 некат. ўдакладненнямі яна выкарыстоўваецца ў наш час. Існуе і запіс на стэнаграфічных машынах. А.Я.Міхпевіч.
    СТЭНАКАРДЫЯ (ад стэна... + грэч. kardia сэрца), грудная жаба, прыступ рэзкага болю ў вобласці сэрца пры парушэнні кровазабеспячэння сардэчнай мышцы; найб. пашыраная форма ішэмічнай хваробы сэрца. Абумоўлена спазмамі вянечных сасудаў сэрца. Адрозніваюць С. напружання (боль пры значных фіз. нагрузках, хваляванні і інш.), спакою (у час сну), стабільную, прагрэсіруючую і інш. Прыкметы: скурнае покрыва бледнае, павелічэнне артэрыяльнага ціску крыві, раптоўныя болі ў левай палавіне грудной клеткі або ў цэнтры з распаўсюджваннем ў левую руку або плячо. Лячэнне тэрапеўтычнае.
    СТЭНАТбПНЫЯ АРГАНІЗМЫ (ад стэна... + грэч. topos месца), арганізмы, якія жывуць у месцах са спецыфічнымі, вельмі абмежаванымі ўмовамі асяроддзя. Найб. моцна пакутуюць ад знішчэння іх месцаў пражывання, часцей выміраюць. На Беларусі да С.а. належаць расліны сфагнавых балот (багун балотны, расіцы, журавіны) і пясчаных глеб (скочкі, расходнік едкі, асака пясчаная), з жывёл — палятуха звычайная, рабчык і крыжадзюбы (насельнікі хвойных лясоў), берагавая ластаўка і зімародак (жывуць на стромкіх берагах) і інш. Проціпастаўляюць эўрытопным арганізмам.
    СТЭНАТЫПІЯ (ад стэна... + грэч. typos адбітак), пісьмо на спец. стэнаграфічнай пішучай машынцы, якая друкуе склады і цэлыя словы. Гл. таксама Стэнаграфія, Стэнаграма.
    СТЭНАТЭРМНЫЯ АРГАНІЗМЫ (ад стэна + грэч. therme цяпло), арганізмы, якія існуюць толькі пры пэўных пастаянных тэмпературных умовах. Адрозніваюць тэрмафілаў — цеплалюбівыя формы (рыфаўтваральныя каралы, насякомыя, большасць амфібій і рэптылій, трапічныя расліны) і к р ы я 
    232 СТЭНАФАП
    ф і л а ў — холадалюбівыя формы (арктычныя ракападобныя, ласасёвыя рыбы, цюлені, белы мядзведзь, кустовая бяроза, некат. вербы, імхі, лішайнікі). Проціпастаўляюць эўрытэрмным арганізмам.
    СТЭНАФАГІ (ад стэна... + грэч. phagein пажыраць), арганізмы, якія жывяцца адным ці нешматлікімі відамі корму, блізкімі паводле саставу. Характарызуюцца анат., фізіял. і біяхім. адаптацыямі (напр., спецыфічнай будовай стрававальнай сістэмы, асаблівымі ферментамі). Ступень стэнафагіі можа мяняцца з узростам — дарослыя асобіны спажываюць больш разнастайны корм, чым маладняк. Спецыялізацыя жыўлення ў С. садзейнічае аслабленню іх канкурэнцыі з інш. відамі, пры памяншэнні кармавой базы іх колькасць можа рэзка зніжацца.
    Сярод С. шмат беспазваночных жывёл, асабліва насякомых, напр., многія клапы. перапончатакрылыя і матылі існуюць за кошт сокаў. нектару і пылку абмежаванай колькасці відаў раслін; яблыневыя пладажэркі жывуць у асн. на яблынях і дрэвах грэцкага арэху, каларадскі жук — пераважна на бульбе. Сярод пазваночных С. трапляюцца ралзей, з рыб — сігі, еінец (кормяцца пераважна планктонам), сазан, лешч, лінь (заабентасам) і інш. У птушак спецыялізаванае жыўленне характэрна для чарацянак (пераважна аўсянікамі і камараміхіранамідамі), крыжадзюбаў (насеннем хваёвых дрэў) і скапы (рыбай). 3 млекакормячых да С. належаць лятучыя мышы (кормяцца пераважна начнымі насякомымі). Пройіпастаўляюць эўрыфагам.
    СТ^НБЕРГІ Уладзімір Аўгуставіч (4.4.1899—1982) і Георгій Аўгуставіч (20.10.1900—14.10.1933), расійскія графікі, дызайнеры, мастакі афармленчага мастацтва, тэатр. мастакі, браты. Нарадзіліся ў Маскве. Вучыліся ў Строганаўскім маст,прамысл. вучылішчы (1912—17) і Свабодных маст. майстэрнях (1917—20). У пач. 1920х г. удзельнічалі ў афармленні масавых свят. Прадстаўнікі канструктывізму. Удзельнікі руху вытв. мастацтва, адны са стваральнікаў сав. кінаплаката, якім уласцівы суадносіны дынамікі і мантажнага прынцыпу фільма, сцалучэнне перамалёўкі эфектуага кадра з буйнымі каляровымі плоскасцямі і кідкім шрыфтам. Творы: афармленні спектакля «Опера жабракоў» Б.Брэхта і К.Вейля ў Маскоўскім Камерным тры, інтэр’ераў Палаца культуры аўтазавода (абодва 1930) у Маскве, святочнае афармленне Краснай плошчы (1928—34). У.Стэнберг выканаў афармленне выстаўкі «Нашы дасягненні» (з Л.Стэнберг, 1934), святочнае афармленне Краснай плошчы (1945, 1947—62, з С.Стэнбергам) і інш.
    СТЭНД (англ. stand ад to stand стаяць, ставіць, змяшчаць), 1) шчыт, на якім выстаўляюцца экспанаты, размяшчаюцца дыяграмы, картаграмы, аб’явы для агляду (у музеі, на выстаўцы і да т.п.). 2) Устаноўка для зборкі і выпрабавання
    прылад, машын і механізмаў. 3) Спец. абсталяваная спарт. пляцоўка для стральбы з гладкаствольнай зброі.
    СТЭНДАЛЬ [Stendhal; сапр. Б е й л ь (Beyle) Анры Мары; 23.1.1783, г. Грэнобль, Францыя — 23.3.1842], франйузскі пісьменнік; пачынальнік класічнага рэалізму. Скончыў грэнобльскую Цэнтр. школу (1799). У 1800—02, 1805—14 служыў у напалеонаўскай арміі, удзельнічаў у паходзе Напалеона на Маскву. У 1814—21 жыў у Італіі. На
    Стэндаль	У.М.Стэнлі.
    светапогляд С. паўплывала матэрыялістычная філасофія франц. асветнікаў. Друкаваўся з 1815 Першыя творы прысвяціў музыцы («Жыццё Гайдна, Моцарта і Метастазіо», 1817; «Жыццё Pacini», 1824). Свае эстэт. погляды выклаў у кн. «Гісторыя жывапісу ў Італіі» (1817), трактатах «Пра каханне» (1822) і «Расін і Шэкспір» (1823—25), арт «Вальтэр Скот і «Прынцэса Клеўская» (1830). Ён адзначаў, што лра павінна выяўляць свой час, праўдзіва і натуральна адлюстроўваць чалавека, аналізаваць яго ўнутр. свет, дыялектыку пачуццяў, абумоўленых фіз. і духоўным складам асобы, якая залежыць ад асяроддзя, выхавання і грамадскіх умоў быцця. Гэтыя прынцыпы С. рэалізаваў у створаным ім жанры сац.псіхал. рамана, першым вопытам якога стаў раман «Арманс» (1827). У раманах «Чырвонае і чорнае» (1830, неаднаразова экранізаваны), «Люсьен Левен» (апубл. 1894, незавершаны) гісторыя духоўнага развіцця маладой асобы і аналіз розных слаёў франц. грамадства. Блізкая С. італьян. тэма — тэма страсці, чалавечай актыўнасці і самаахвяравання ў рамане «Пармскі манастыр» (1839) і зб. навел «Італьянскія хронікі» (апубл. 1855). AyTap дарожных нататак «Рым, Неапаль і Фларэнцыя» (1817), «Прагулкі па Рыме» (1829), «Запіскі турыста» (1838), аўтабіягр. твораў «Успаміны эгатыста» (апубл. 1892), «Жыццё Анры Брулара» (апубл. 1890), рамана «Лам’ель» (апубл. 1889, незавершаны) і інш.
    Тв.: Рус. пер — Собр. соч. Т. I—12. М_, 1978.
    Літ Внноградов А.К. Стендаль н его время. 2 мзд. М., 1960; Рензов Б.Г. Стендаль: Худож. творчество. Л.. 1978; Т н машева О.В Стендаль. М.. 1983; Стендаль: Бмбляогр. рус. переводов н крнтнч. лнт. на рус. яз. [Ч. 1—2], М., 1961—95.
    С.Дз. Малюковіч.
    СТЙНДЭРПЁТЭРСЕН (StenderPetersen) Адольф (21.7.1893, С.Пецярбург — 16.4.1963), дацкі славіст. Чл. Польскай АН (з 1962). Вучыўся ў Пецярбургскім унце. 3 1923 праф. Тартускага унта, з 1931 —унта ў Орхусе (з 1941 заг. кафедры славістыкі). Заснавальнік Тва сканд. славістаў (1951). У 1954—63 рэдактар час. «ScandoSlavica» («СкандаСлавіка»). Даследаванні ў галіне славянагерманскіх запазычанняў, рус. мовы. Аўтар прац пра польскі тр, рус. класічную лру. У «Гісторыі рускай літаратуры» (ч. 1—3, 1952), імкнучыся раскрыць заканамернасці літ. працэсу, аналізаваў форму і стыль, прыцягваў сацыялагічныя звесткі.
    СТЙНЛІ (Stanley) Генры Мортан [сапр. Р о ў л е н д с (Rowlands) Джон; 28.1.1841, г. Дэнбі, Вялікабрытанія — 10.5.1904], англійскі падарожнік і жўрналіст, даследчык Афрыкі. Як карэспандэнт амер. газеты ў 1871—72 адправіўся на пошукі Ц.Лівінгстана і разам з ім даследаваў воз. Танганьіка. У 1874—77 перасек Афрыку з У на 3 да вусц/р. Конга; вызначыў абрысы воз Вікторыя, адкрыў азёры Джордж і Эдуард, горны масіў Рувензоры, даследаваў р. Кагера; дасягнуў вярхоўяў р. Луалаба (удакладніў, што яна з’яўляецца вытокам р. Конга), спусціўся па р. Конга да вусця і пазначыў на карце яе сярэднюю частку. У 1879—84 па даручэнні бельг. караля прымаў удзел у захопе зямель у бас. р. Конга, адначасова адкрыў азёры МаіНдомбе і Тумба. У 1887—89 кіраваў англ. экспедыцыяй, якая перасекла Афрыку з 3 на У, даследаваў р. Арувімі, выявіў, што воз. Эдуард належыць да сістэмы р. Ніл. Яго імем названы вадаспады на р. Конга (з 1983 — Баёма).