• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СТЭНЛІ (Stanley) Уэндэл Мерэдыт (16.8.1904, г. Рыджвіл, штат Індыяна, ЗША — 15.6.1971), амерыканскі вучоны ў галіне вірусалогіі і біяхіміі; адзін з заснавальнікаў вірусалогіі. Чл. Нац. АН ЗША (1941), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1949). Скончыў Эрлемскі каледж у Рычмандзе (1926) і Ілінойскі унгт ва Урбане (1929). 3 1929 у Ілінойскім, з 1930 у Мюнхенскім унтах, з 1931 у Ракфелераўскім інце мед. даследаванняў (НьюЙорк), з 1932 у Ракфелераўскім інце ў Прынстане, з 1948 праф. Каліфарнійскага унта ў Берклі. Навук. працы па хіміі, рэпрадукцыі і зменлівасці вірусаў. Вылучыў у крышт. выглядзе вірус мазаікі тытуню (1935), вірус поліяміэліту (1955). Нобелеўская прэмія 1946 (з Цж.Х.Нортрапам).
    СТЭНЛІ ВАДАСПАДЫ, назва вадаспадаў Баёма на р. Конга ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга да 1983.
    СТЭНЛІВІЛЬ (Stanleyville), назва г. Кісангані ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга да 1966.
    СТ^НМАРК (Stenmark) Інгемар (н. 18.3.1956, Іосешэ, Швецыя), шведскі спартсмен (гарналыжны спорт). Чэмпіён XIII зімовых Алімп. гульняў (1980,
    СТЭРЫЛІЗАЦЫЯ	233
    г. ЛейкПлэсід, ЗША) у слаламе і слаламегіганце, бронз. прызёр XII Алімп. гульняў (1976, г. Інсбрук, Аўстрыя) у слаламегіганце. Чэмпіён свету ў слаламе і слаламегіганце (1976) і ў слаламе (1982).
    СТЭНбЗ (ад грэч. stenosis звужэнне), звужэнне фізіял. адтуліны (напр., перадсэрдзеважалудачкавай) або трубчастага органа (напр., прываротніка страўніка —піларастэноз, кішкі, трахеі і інш). Бывае несапраўдны, пры якім звужэнне прасвета органа абумоўлена сцісканнем яго звонку, і сапраўдны (змены ў сценках органа). Сапраўдныя С. падзяляюцца на прыроджаныя (заганы развіцця) і набытыя (напр., рубцы пасля запаленчых працэсаў, язваў і інш.).
    СТЭНТАРЫ род раснічных інфузорый, гл. Трубачы.
    СТЭП, занальны тып ландшафту, прадстаўлены травяністай ксерафітнай і мезаксерафітнай расліннасцю. Для С. характэрны згуртаванні дзернавінных злакаў (кавылі, танканог, ціпчак і інш.) і разнатраўя на чарназёмных і каштанавых глебах. У залежнасці ад іх суадносін адрозніваюць С.: сапраўдныя (тыповыя) з пераважаннем дзернавінных злакаў, л у г а в ы я (лугастэпы), або разнатраўныя; пустынныя (апустыненыя) з вял. колькасцю пустынных паўкусцікавых (пераважна палыну), эфемераў і эфемероідаў. У Паўн. Амерыцы С. наз. прэрыі, ў Паўд. Амерыцы — пампы.. Жывёльны свет С. вельмі разнастайны і адрозніваецца на розных кантынентах (напр., у Еўразіі пашыраны капытныя, грызуны, паўзуны і інш., у Аўстраліі — сумчатыя). Жывёльны і расл. свет С. мяняецца ў сувязі з гасп. дзейнасцю чалавека. Пашыраюцца эразійныя і інш. небяспечныя працэсы. Прыродныя С. захаваліся ў запаведніках і месцах, маладасягальных для чалавека (горы, міжгорныя катлавіны і інш.). В.С.Аношка. СТЭПАВАЯ ЗЁБРА, млекакормячае pony коней, гл. Квага.
    СТЭПАВЫЯ збны. прыродныя геагр. зоны ўмераных і субтрапічных паясоў Паўн. і Паўд. паўшар’яў з пераважаннем у ландшафтах стэпаў. Размешчаны ў Еўразіі, Паўн. і Паўд. Амерыцы, Аўстраліі. Натуральныя ландшафты С.з., дзе пераважала стэпавая травяністая расліннасць, амаль зніклі (б.ч. тэрыторыі С.з. ўмеранага пояса разарана, у субтрапічным поясе пашыраны арашальнае земляробства і пашавая жывёлагадоўля). Клімат засушлівы (выпаральнасць на 300—500 мм перавышае гадавую суму ападкаў), з няўстойлівым увільгатненнем, з перапынкам (ва ўмераным поясе) або запавольваннем (у субтрапічным поясе) вегетацыі раслін зімой. Лета гарачае (тра паветра 20—25 °C), моцныя вятры, засухі. Ва ўмераным поясе зімой сярэднія тры паветра адмоўныя (месцамі ніжэй за 20 °C), утвараецца ўстойлівае снегавое покрыва; у субтра
    пічным поясе зіма мяккая, бясснежная, з дадатнымі трамі (вышэй за 5 °C). Ападкаў 200—450 мм за год, да 600 мм у субтрапічным поясе. Велічыня сонечнай радыяцыі на паверхні 500—580 кДж/см2 (120—140 ккал/см2) за год, да 790 кДж/см2 (140—180 ккал/см2) у субтрапічным поясе. Паверхневы сцёк нязначны, рэкі малаводныя, часта перасыхаюць. Захавана натуральная расліннасць — засуха і марозаўстойлівыя травяністыя расліны з пераважаннем дзернавінных злакаў, участкі кусцікавых, па далінах рэк галерэйныя лясы. Глебы пладародныя (чарназёмы, цёмнакаштанавыя і каштанавыя ва ўмераным поясе, карычневыя і шэракарычневыя, месцамі засоленыя — у субтрапічным). На разараных тэрыторыях пашырана эрозія глеб. У гарах няпоўны аналаг С.з. — стэпавыя вышынныя паясы. Прыродныя ўмовы і клімат спрыяльныя для жыцця людзей. У сельскай гаспадарцы С.з. пераважае вырошчванне збожжавых і тэхн. культур; развіта жывёлагадоўля. Пра расл. і жывёльны свет гл. ў арт. Стэп. В.С.Аношка.
    СТЭПАВЫЯ СПОДКІ. з a п а д з і н ы, акруглыя, амаль плоскія паніжэнні рэльефу ў стэпавай і лесастэпавай зонах. Дыяметр дзесяткі, радзей сотні метраў, глыб. да некалькіх метраў. Трапляюцца на раўнінных водападзелах і верхніх рачных тэрасах, па адным і групамі. Паводле паходжання вылучаюць С.с. дэфляцыйныя і карставасуфазійныя. Расліннасць лугавая ці балотная, па краях травяністыя бярозавыя згуртаванні, на дне часам утвараюцца вадаёмы ці балоты.
    СТЭРАДЫЯН (ад грэчг stereos цялесны, прасторавы + радыян), адзінка цялеснага вугла ў СІ. Адносіцца да дадатковых адзінак гэтай сістэмы. Абазначаецца ср. С. роўны цялеснаму вуглу з вяршыняй у цэнтры сферы, які выразае на яе паверхні плошчу, роўную квадрату радыуса сферы. Поўная сфера ўтварае цялесны вугал, роўны 4л ср. С. выкарыстоўваецца ў святлатэхніцы пры тэарэт. разліках.
    СТЭРКУЛІЯ (Sterctilia), род кветкавых раслін сям. стэркуліевых. Каля 100 (паводле інш. звестак каля 300) відаў. Пашыраны ў тропіках, пераважна Азіі і Афрыкі. Як дэкар. расліну культывуюць С. платаналістую (S. platanifolia).
    Вечназялёныя лістападныя дрэвы выш. да 30 м. Лісце чаргаванае, простае ці складанае. Кветкі часта з непрыемным пахам, дробныя, часам буйныя, зеленаватыя, яркачырв., у мяцёлчатых суквеццях. Плод — лістоўка. Драўніну С. платаналістай выкарыстоўваюць для вырабу паперы, насенне — сурагат кавы. У многіх відаў насенне і маладыя карані ядомыя, са сцёблаў атрымліваюць камедзі, валокны для вяровак і інш. Лек., харч., тэхн., кармавыя, дэкар. расліны. І.М.Гарановіч.
    СТЭРЛІНГАВАЯ ЗбНА, група краін ( у асн. б. брытанскія калоніі), якія раней прывязвалі курсы сваіх нац. валют да курса брытанскага фунта стэрлінгаў, а ў
    наш час выкарыстоўваюць стэрлінг у якасці міжнар. валютных рэзерваў.
    СТЭРЛІТАМАК, горад у Башкортастане (Расійская Федэрацыя), прыстань на р. Белая (бас. Волгі). Засн. ў 1766, горад з 1783, у 1919—22 — сталіца Башкірскай АССР. 265 тыс. ж. (2000), чыг. ст., вузел аўтадарог. Прамсць: хім. (ВА «Каўстык» і «Сода», зды нафтахім. і сінт. каўчуку), маш.буд. і металаапр. (станкі, буд. машыны, абсталяванне для нафтавдй прамсці), гарбарнаабутковая, швейная. Тэатр. Краязнаўчы музей.
    СТЭРН (Sterne) Лорэнс (24.11 1713, г. Кланмел, Ірландыя — 18.3.1768), англійскі пісьменнік; прадстаўнік сентыменталізму. Скончыў багаслоўскі фт Кембрыджскага унта (1738); святар. Вядомасць прынеслі раманы «Жыццё і меркаванні Трыстрама Шэндзі, джэнтльмена» (т. 1—9, 1760—67) і «Сентыментальнае падарожжа па Францыі і Італіі» (1768), напісаныя ў рэчышчы змешанай паэтыкі сентыменталізму і ракако. Гульня рэальнасйі і вымыслу, персаніфікацыя вобраза чытача, натуральнасць кампазіцыі, геданізм, ігравыя прыёмы, спалучэнне філас. разважанняў і аўтарскай іроніі, глабальных праблем і кур’ёзных дробязей, высокага і нізкага ставяць гэтыя творы ў лік значных з’яў у гісторыі лры, што істотна паўплывалі на пошукі лры 20 ст. — мадэрнізму (асабліва плыні свядомасці) і постмадэрнізму.
    Тв:. Рус. пер. — Жпзнь н мненяя Трнстрама Шендя, джентльмена. М., СПб, 2000; Сентнментальное путешествме. Воспомннання. Пнсьма. Дневннк для Элнзы М.; СПб . 2000. Н.У.Дзешкавец СТЭРбіДЫ, клас біялагічна важных прыродных злучэнняў, у аснове структуры якіх ляжыць шкілет насычанага вуглевадарода цыклапентанпергідрафенантрэна Пашыраны ў прыродзе. Асн. кірунак біяхім. эвалюцыі С. — іх спецыялізацыя ў якасці біял. рэгулятараў. Падзяляюць на стэрыны, вітаміны групы D, жоўцевыя кіслоты і спірты, стэроідныя алкалоіды (напр., галарымін), стэроідныя сапаніны (напр., дыгітанін), стэроідныя гармоны (андрагены, кортыкастэроіды, эстрагены), сардэчныя гліказіды (напр., страфанцін).
    Здольнасць да біясінтэзу С. найб. выяўлена ў вышэйшых пазваночных. Насякомыя атрымліваюць С. з кормам (не выпрацоўваюць). Палавое размнажэнне некат. ніжэйшых грыбоў індуцыруецца таксама С. Прыгнечванне біясінтэзу С. парушае цвіценне вышэйшых раслін. С. вылучаюць са спіннога мозга і жоўці буйн. par. жывёлы, шчолачнага гідралізату дражджэй, адходаў цэлюлознапапяровай прамсці. Выкарыстоўваюць гал. чынам у медыцыне (лек. сродкі, гармоны і інш ).
    СТЭРЫЛІЗАЦЫЯ (ад лац. sterilis бясплодны), 1) знішчэнне мікраарганізмаў і іх спор. Ажыццяўляецца фіз. (кіпячэнне, праграванне сухой парай, парай пад ціскам, ультрафіялетавае і іанізавальнае выпрамяненне, ультрагук), хім. (апра
    234	СТЭРЫЛЬНАСЦЬ
    цоўка газападобнымі рэчывамі і растворамі хім. прэпаратаў) метадамі, з дапамогай бактэрыяльных фільтраў. Робіцца з мэтай прадухілення заносу мікраарганізмаў у арганізм чалавека і жывёл, недапушчэння мікробнага разбурэння розных матэрыялаў (харч., лек.), выключэння мікробнага забруджвання пры мікрабіял. даследаваннях і інш. У медыцыне і ветэрынарыі стэрылізуюць перавязачныя і шыўныя матэрыялы. дыягнастычнае і лек. абсталяванне, пажыўныя асяроддзі. посуд і інш Пашырана таксама ў мікрабіялогіі, харч. прамсці (разам з пастэрызацыяй). 2) С. п а л a в а я — уздзеянне на арганізм чалавека або жывёлы з мэтай пазбаўлення здольнасці аднаўлення патомства пры захаванні эндакрыннай функцыі палавых залоз. Гл. таксама Стэрыльнасць.
    Э.А.Вальчук.
    СТЭРЫЛЬНАСЦЬ у б і я л о г і і, няздольнасць арганізма ўтвараць гаметы або дастатковую іх колькасць, што прыводзіць да зніжэння пладавітасці (колькасці патомкаў). Пры поўнай С. гаметы не ўтвараюцца наогул ці амаль усе анамальныя, пры частковай фарміруюцца пэўныя долі анамальных гамет. Спадчынная С. бывае геннай (абумоўлена геннымі мутацыямі, якія парушаюць меё'з — асн. звяно гаметагенезў), храмасомнай (выклікаецца храмасомнымі перабудовамі), геномнай (звязана з колькаснымі зменамі храмасомнага набору; гл. Анеўплаідыя, Поліплаідыя). Да спадчыннай С. адносяцца выпадкі міжвідавых гібрыдаў. Гаметная С. звязана з анамаліямі і гібеллю гамет, зіготная — абумоўлена парушэннямі функцыянавання палавых залоз і самых ранніх этапаў гаметагенезу; можа выклікацца фактарамі навакольнага асяроддзя (выпрамяненні, павышэнне тры асяроддзя і інш ). С., характэрная для пэўных перыядаў жыцця, наз. ўзроставай. Адзнака С. падвяргаецца ўздзеянню натуральнага адбору (выклікае зніжэнне пладавітасці і з генафонду папуляцый элімініруюцца генет. фактары, якія яе выклікаюць). Адбор таксама падтрымлівае фактары, што абумоўліваюць міжвідавую С. і забяспечваюць генет. ізаляцыю паміж папуляцыямі розных відаў арганізмаў. У чалавека і жывёл С. наз. бясплоднасцю. У медыцыне і мікрабіялогіі С. наз. таксама адсутнасць у асяроддзі, арганізме або ў якімн. матэрыяле мікраарганізмаў ці іх спораў. А. С.Леанцюк. СТЭРЬІЛЬНЫЯ МІЦЙЛІІ (Мусеііа sterilia), група грыбоў, аб’яднаных па характэрнай прыкмеце — адсутнасці споранашэння. Найб. вядомыя роды рызактонія і склеротый. Паразітуюць на с.г. і дзікарослых раслінах.