Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
1153 С.Б. ў абмен на адмову Мацільды ад далейшай барацьбы прызнаў сваім наследнікам яе сына Генрыха (кароль Генрых II у 1154—89; заснавальнік дынастыі Пмнтагенетаў).
СТЭФАНА—БбЛЬЦМАНА ЗАКбН ВЫПРАМЯНЁННЯ, фізічны закон, які вызначае поўную (па ўсіх даўжынях хваль) выпрамяняльную здольнасць абсалютна чорнага цела Паводле гэтага закону U = a Т4, дзе U — поўная (інтэгральная) выпрамяняльная здольнасць і Т — абс. тэмпература абс. чорнага цела, a — Стэфана—Больцмана пастаянная. Адкрыты эксперыментальна \.Стэфанам (1879) і тэарэтычна абгрунтаваны з пазіцый тэрмадынамікі Л.Больцманам (1884). Вынікае з Планка закону выпрамянення пры інтэграванні спектральнай выпрамяняльнай здольнасці абс. чорнага цела па ўсіх частотах (ад 0 да х ) Выкарыстоўваецца ў піраметрыі для вымярэння высокіх тэмператур.
СТЭФАПА—БОЛЬЦМАНА ПАСТАЯННАЯ, адна з фундаментальных фіз. пастаянных, якая ўваходзіць у Стэфана—Больцмана закон выпрамянення. С.Б.п. a = 5,67032(71)10'8 Вт/(м2К4). Уведзена \ Стэфанам (1879). Выкарыстоўваецца ў тэорыі цеплавога выпрамянення, піраметрыі, статыстычнай фізіны і тэрмадынаміцы.
СТЭФАНІ Іосіф Людвіг, музыкант і капельмайстар 2й пал. 18 ст. Вучыўся ў Кёнігсбергскай акадэміі, дзе атрымаў муз., а таксама філас. і юрыд. адукацыю. Вучань \.Канта. У 1779 выкладаў клавікорды ў Слонімскай музычнай школе, ўІ780—81 капельмайстар т.зв. «хатняй музыкі» ў Шклове (Магілёўская вобл.) у графа С.Г.Зорыча.
Літ.: Дадномова О.В. Музыкальная кулыура городов Белорусснн XVIII в. Мн., 1992. Н.В.Сазановіч.
СТЭФАНОВІЧ Пятро (Пётр Францавіч; н. 28.6.1922, в. Сёмкаў Гарадок Мінскага рна), бел. пісьменнік, перакладчык. Скончыў Ашмянскую гімназію (1939). Працаваў^на будоўлях, у 1974—84 у час. «Вожык». Друкуецца з 1941. Перакладае з польскай на бел. і рус. мовы, з бел. на польскую. На польскую мову пераклаў кн. для дзяцей «Дзе хто начуе» А.Лойкі, «Паспяшайся ў наш звярынец» П.Марціновіча, «Еду ў госці да слана» (усе 1981) і «Сцяпан — вялікі пан» (1983) А.Вольскага, «Казкі, поўныя цудаў» І.Бурсава (1982), «Верабейка ў сватах» В.Віткі (1985), бел. нар. казкі «Лісіцахітрыца» (1982), «Удовін сын» (1983). На бел. мову пераклаў паасобныя творы Я.Бжэхвы, Я.Гушчы, В.Жукроўскага, Э.Кабаца, Ю.ОзгіМіхальскага, Я.Парандоўскага, Е.Путраманта, Т.Ружэвіча, У.Рэйманта і інш. Складальнік анталогій сучасных польскіх пісьменнікаў «Ад Буга да Одры» (1969) і «Вясёлы калейдаскоп» (1979).
СТ’ЭФАНСАН (Stefansson) Вільялмур (3.11.1879, г. Гімлі, Канада — 26.8.1962),
канадскі палярны даследчык і этнограф. У 1904—05 праводзіў археал. і этнаграф. даследаванні ў Ісландыі, у 1906—12 — на паўн.зах. узбярэжжы Амерыкі. У 1913—18 кіраваў Канадскай арктычнай экспедыцыяй, даследаваў авы Банкс і ПрынсПатрык. У 1915 адкрыў «Зямлю Бордэн» (фактычна групу з 3 авоў), у 1916 —авы Міен і Лохід. Яго імем названы востраў каля паўн.ўсх. ўзбярэжжа вва Вікторыя.
Літ.: Ольхнна Е.А. Внльялмур Стефансон М . 1970.
Дж.Стэфенсан
СТЭФЁНЗІЯ (Stephensia), род сумчатых грыбоў сям. труфелевых. 1 від — С. атласная (S. bombycina). Пашырана ў Еўропе. На Беларусі трапляецца летам, пераважна ў хваёвых лясах, занесена ў Чырв. кнігу.
Пладовыя целы падземныя, клубнепадобныя, дыяметрам 2—3 см. Перыдый (абалонка) амаль гладкі, звіліста складкаваты, бураваты, ад мякаці не аддзяляецца. Мякаць з пустымі каналамі (хадамі), белаватая, шчыльная, з моцным спецыфічным пахам і непрыемным смакам. Сумкі вузкія, 8споравыя, слоем высйілаюць каналы. Сумкаспоры шарападобныя, гладкія, амаль бясколерныя. Умоўна ядомая. С.І.Бельская
Сіэфензія атласная.
СТ^ФЕНСАН, Стывенсан (Stephenson) Джордж (9.6.1781, Уайлем, каля г. НьюкаслэпонТайн, Вялікабрытанія — 12.8.1848), англійскі канструктар і вынаходнік у галіне паравога чыг. транспарту. 3 1812 гал. механік капальняў у Нартамберлендзе. Вынайшоў руднічную лямпу арыгінальнай канструкцыі (1815). 3 1814 займаўся канструяваннем паравозаў. У 1823 заснаваў у Ньюкасле першы ў свеце паравозабуд. зд, дзе стварыў практычна прыгодныя
238 СТЭХІЯМЕТРЫЯ
ўзоры паравозаў, у т.л. «Ракету» (1829) для чыгункі Манчэстэр—Ліверпул. Пабудаваў першую чыгунку агульнага карыстання Дарлінгтан—Стоктан (адкрыта ў 1825).
Літ.: Внргвнскнй В С. Джордж Стефенсон, 1781—1848. М.; Л., 1964.
СТЭХІЯМЁТРЫЯ (ад грэч. stoicheion аснова, элемент + ...метрыя), вучэнне аб колькасных суадносінах паміж масамі або аб’ёмамі рэчываў, што ўступаюць у хім. рэакцыю. Уключае правілы састаўлення хім. формул і ўраўненкяў хімічных. Тэрмін «С.» ўвёў у 1793 ням. хімік І.В.Рыхтэр. Заснавана на масы захавання законе, эквівалентаў законе, Авагадра законе, ГейЛюсака законе (закон аб’ёмных адносін), пастаянства саставу законе, кратных адносін законе. Суадносіны, у якіх адпаведна законам С. рэчывы ўступаюць у рэакцыю, наз. стэхіяметрычнымі, таксама наз. злучэнні, састаў якіх адпавядае гэтым законам.
СТЭЦКІ Казімір Пятровіч (20.9.1905, хутар Пад’ельнік, Барысаўскі пав. Мінскай губ. — 16.8.1984), бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1965). Скончыў Кіеўскі ўкр. інт тэатр. мастацтва (1936). Працаваў у трах Беларусі: Польскім вандроўным (1929—30), Лепельскім калгаснасаўгасным (1939—41), Бабруйскім і Баранавіцкім абл. драм.(1944—45), Мазырскі.м ансамблі песні і танца (з 1946), Рэсп. Доме нар. творчасці (з 1947). У 1958—77 рэжысёр на Рэсп. студыі тэлебачання. Творчыя рысы С. найб. раскрыліся ў жанрах грамадскапаліт. тэлевяшчання: караткаметражных фільмах, рэпартажах з месца падзей, тэленарысах. Сярод тэатр. пастановак: «Хто смяецца апошнім» К Крапівы, «Ірынка» К.Чорнага, «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага, «Сыночак» М.Мэё і М.Энекена (1939—41), «Урок жыцця» В.Галаўчынера (1945). Л.І Балыпіна.
СУАДНбСІНЫ НЕАЗНАЧАЛЬНАСЦЕЙ, гл. Неазначальнасцей суадносіны.
СУАРЭС ГАНСАЛЕС (Sudrez Gonzdlez) Адольфа (н. 25.9.1932, г. Себрэрас, Іспанія), іспанскі дзярж. і паліт. дзеяч. Скончыў Саламанкскі і Мадрыдскі унты. Др права. Быў грамадз. губернатарам у Сеговіі, ген. дырэктарам ісп. радыё і тэлебачання, прэзідэнтам Hau. кампаніі турызму. У першым пасля смерці ў 1975 рэгента Ф.Франка Баамондэ ўрадзе Іспаніі міністр — ген. сакратар Нац. руху (адзінай легальнай ісп. паліт. партыі). У 1976—81 прэм’ерміністр Іспаніі. Шмат зрабіў для дэмакратызайыі паліт. жыцця краіны: былі вызвалены ўсе палітвязні, легалізавана шматпартыйнасць, праведзены першыя свабодныя выбары, распрацавана новая канстытуцыя, най. меншасці атрымалі аўтаномію і інш.
СУБ .. (ад лац. sub пад), першая састаўная частка складаных слоў, якая паказ
вае на знаходжанне ўнізе, пад чымн.. каля чагон. (напр., сублітараль, субмарынаў, падпарадкаванасць, падначаленасць (напр., субардынацыя), неасноўнае. пабочнае, меншае па розных параметрах за тое, што абазначана асновай слова (напр., субарэнда, субкультура).
СУБАЛЬПІЙСКАЯ РАСЛІННАСЦЬ тып высакагорнай расліннасці, пашыранай у субальпійскім поясе горных абласцей умераных і субтрапічных шырот. Развіваецца ва ўмовах магутнага снегавога покрыва, раўнамернай і высокай вільготнасці паветра і глебы пры добрым дрэнажы паверхні (напр., Альпы, Каўказ). Псраважаюць згуртаванні субальпійскіх лугоў (травастой выш. да 1,5—2,5 м, суцэльнае задзернаванне злакамі і разнатраўем), нізкарослых хмызнякоў і кусцікаў (хваёвы і кедравы сланікі, рададэндраны), травяністых пустэльных лугоў (нізкарослыя травы), асветленых лясоў паркавага тыпу (субальпійскае крывалессе і рэдкалессе). Характар С.р. мяняецца ў залежнасці ад геагр. становішча горнай сістэмы, экспазіцыі і стромкасці схілаў, а таксама ад антрапагеннага ўздзеяння. А.Я.Яротаў.
СУБАЛЫНЙСКІ ПбЯС, вышынны прыродны пояс у гарах умераных і субтрапічных шырот з перавагай субалыіійскай расліннасці. Размяшчаецца ніжэй альпійскага пояса і вышэй ляснога горнага (у вільготных раёнах) ці стэпавага горнага (у сухіх раёнах) паясоў. Яго вышыннае становішча вызначаецца геагр. шыратой, экспазіцыяй схілаў, ступенню кантынентальнасці клімату (напр., у Альпах і на 3 Каўказа С.п. размешчаны на выш. 1700—2300 м, на паўд. схілах Гімалаяў на выш. 3200—4000 м, у больш высокіх шыротах і абласйях, ахалоджаных марскімі цячэннямі, напр. на Курыльскіх авах, С.п. апускаецца да ўзроўню мора). Клімат халаднаваты, вільготны, снегавое покрыва 6—8 мес. Характэрны голыя скалы, восыпы, на пакатых схілах формы мярзлотнага рэльефу; субальпійскія лугі ў спалучэнні з хмызняковымі згуртаваннямі і крывалессем на горналугавых глебах; летнія пашы. У гарах Забайкалля, Сярэдняй і Усх. Сібіры месца С.п. займае падгальцовы пояс, дзе пераважаюць разрэджаныя прыгнечаныя лясы і рэдкалессі, зараснікі хмызняку, кедравага сланіку ў спалучэнні з невял. ўчасткамі лугоў, травастой якіх не дасягае шчыльнасці і відавога складу субальпійСКІХ лугоў. А.Я.Яротаў. СУБАНТАРКТЫЧНЫ ПбЯС, субантарктыка, прыродны геагр. пояс у Паўд. паўшар’і паміж умераным поясам і антарктычным поясам. Ахоплівае акваторыю акіяна і астравы на Пн ад Антарктыды (паміж 58—60° і 65—67° паўд. ш.). Межы вызначаюцца сезоннымі перамяшчэннямі атм. фронту, які раздзяляе паветра антарктычнае і ўмераных шырот. Клімат акіянічны, вільготны, ападкаў каля 500 мм за год (пераважна ў выглядзе снегу), частыя мя
целіцы, штармавыя вятры, туманы. 31мой тры паветра ад 5 °C да 15 °C, вады ад 1,5 °C да 2 °C, акіян укрыты плаваючымі ільдамі, айсбергамі. Летам тра паветра і вады каля 0 °C. Салёнасць вод 33—34%о Значнае ветравое хваляванне і зыб (выш. хваляў да 10 м). Воды багатыя планктонам, рыбай, трапляюцца кітападобныя. На астравах —лішайнікі, травы, кусты.
А.Я.Яротаў СЎБАР, яловахваёвы або шыракалістахваёвы лес, дзе пераважае хвоя, а елка і дуб складаюць пастаянны дамешак у 1м ярусе дрэвастою або ўтвараюць 2і ярус ці добра развіты падрост. Параўнальна з борам фарміруецца на больш багатых і ўвільготненых супясчаных і пясчаных глебах з праслойкамі суглінку або падасЛаных марэнай. На Беларусі пашыраны С. з дамешкам елкі ў паўн. і цэнтр. ч. (Бел. Паазер’е, Бел. града), С. з дубам і ляшчынай на Пд (Палессе і Перадпалессе).
СУБАРДЫНАЦЫЯ (ад суб... + лац. ordinatio прывядзенне ў парадак), сістэма службовага падпарадкавання малодшых старшым, ніжэйшых органаў вышэйшым; у больш шырокім сэнсе — выкананне правіл службовай, у т.л. воінскай, дысцыпліны ва ўзаемаадносінах паміж рознымі па службовым становішчы і званні асобамі. Гл. таксама Табель аб рангах.