• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    У цыкле развіцця адзначаны міцэлій, склероцыі і клеткі накшталт хлаічідыяспораў. Міцэлій паверхневы, галінасты, павуціністы або лямцавы Цёмнаафарбаваныя склероцыі рознай формы і памераў Большасць відаў звы
    чайна зімуе на стадыі склеройыяў, якія вясной прарастаюць у міцэлій і заражаюць новыя расліны. С.І.Бельская.
    СТЭРЫНЫ, с т э р о л ы, тэтрацыклічныя спірты класаў трытэрпеноідаў (маюць 30 атамаў вугляроду) і стэроідаў (26—29 атамаў вугляроду). Большасць С. — крышт. рэчывы, раствараюцца ў арган. растваральніках; вылучаны з неамыляльнай фракцыі ліпідаў. Прысутнічаюць у тканках жывёл і раслін, найб. пашыраныя прадстаўнікі стэроідаў у прыродзе. Падзяляюцца на зоастэрыны (з жывёл), фітастэрыны (з раслін), мікастэрыны (з грыбоў) і С. мікраарганізмаў. Найб. вядомы С. вышэйшых жывёл — халестэрын. У іх С. ўтрымліваюцца ў нерв. тканцы, печані, крыві, клетках спермы, скурным тлушчы і інш. Выкарыстоўваюцца Для атрымання стэроідных гармонаў і іх вытворных, вітаміну D.
    СТЭРЭА... (ад грэч. stereos цвёрды, аб’ёмны, прасторавы), першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на аб’ёмнасць ці наяўнасць прасторавага размеркавання (напр., стэрэаметрыя, стэрэаскоп), на цвёрдасць, пастаянства (напр., стэрэатыпія).
    СТЭРЭАІЗАМЕРЫЯ. тое, што прасторавая ізамерыя.
    СТЭРЭАКАЎЛАН (Stereocaulon), род лішайнікаў сям. стэрэакаўланавых. 100 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі найб. вядомыя С.: загушчаны (S. condensatum), інкруставаны (S. incrustatum) і лямцавы (S. tomentosum). Трапляюцца ў хвойных лясах, на пясчанай глебе, камянях.
    Слаявіна псеўдакусцістая, первіасная (гарыз.) — зярністабародаўчатая, лускаватая, другасная (верт.) — з цыліндрычных або акруглых галінак, на паверхні якой утвараюцца вырасты, што маюць водарасці з родаў насток і стыганема. Пладовыя цел|»і (апатзцыі) канцавыя або бакавыя, карычневага адцення. Сумкі булавападобныя, 8спбравыя. Споры палачкападобныя. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае. У.У.Галубкоў. СГЭРЭАМІЛТЫЯ (ад стэрэа... + ... метрыя), частка элементарнай геаметрыі, у якой вывучаюцца ўласйівасці геам. фі
    гур у прасторы. Гл. таксама Планіметрыя.
    СТЭРЭАПАРА, сукупнасць 2 плоскіх відарысаў аднаго і таго ж аб'ёмнага аб’екта, атрыманых з 2 роўнааддаленых ад яго пунктаў здымкі. Пры разгляданні С., напр., праз стэрэаскоп адзін відарыс успрымаецца наглядальнікам левым вокам, другі — правым, што стварае ўражанне аб’ёмнасці відарысу (гл. Стэрэаскапічны відарыс). С. выкарыстоўваюць у стэрэаскапічным кіно, стэрэаскапічным тэлебачанні і інш.
    СТЭРЭАРЭГУЛЙРНЫЯ ПАЛІМЁРЫ, палімеры, лінейныя макрамалекулы якіх складаюцца з манамерных звёнаў аднолькавай або розных прасторавых канфігурацый, што чаргуюцца паводле пэўнай заканамернасці.
    Канфігурацыя асобных звёнаў вызначаецца прасторавым размяшчэннем замяшчальнікаў вакол цэнтраў стэрэаізамерыі — тэтраэдрычнага атама вугляроду, падвойнай сувязі або цыкла (гл. Прасторавая ізамерыя). Упарадкаванае размяшчэнне эквівалентных цэнтраў стэрэаізамерыі ў асн. ланцугу наз. тактычн а с ц ю . Палімер, у якім кожнае манамернае звяно мае адзін цэнтр стэрэаізамерыі, наз. і з а т а к т ы ч н ы м, калі канфігурацыі гэтых цэнтраў аднолькавыя, або с і н д ы я тактычным, калі суседнія цэнтры маюць процілеглыя канфігурацыі. Да С.п. адносяць каўчук натуральны (1,4/<ысполіізапрэн), гутаперчу (1,4/л/)жполіізапрэн), цэлюлозу і некат. яе вытворныя, якія, як і большасць сінт. С.п., маюць ізатактычную структуру. Асн. адрозненне С.п. ад нерэгулярных (атактычных) — здольнасць С.п. утвараць трохвымерныя крышталі. У прамсці выпускаюць шэраг С.п. (напр., ізатактычны поліпрапілен, стэрэарэгулярны бутадыенавы каўчук), якія маюць лепшыя фіз.хім. ўласцівасці, чым адпаведныя атактычныя палімеры. Гл. таксама Высюкамалекулярныя злучэнні. М.Р.Пракапчук.
    СТЭРЭАСКАПІЧНАЕ ЮНб, с т э р э a к і н о, від кінематографа, метады і тэхн. сродкі якога дазваляюць стварыць у гледача ўражанне аб’ёмнабці (стэрэаскапічнасці) відарысаў, што назіраюцца на экране.
    Уражанне аб’ёмнасці відарысаў дасягаецца спец. стэрэакіназдымкай, пры якой аб’ект (сцэну) здымаюць адначасова з 2 пунктаў так, каб на кінастужцы атрымаліся стэрзапары. Каб 2 відарысы стэрэапары пры іх праектаванні на экран успрымаліся гледачом, як аб’ёмны відарыс (гл. Бінакулярны зрок), неабходна забяспечыць праекцыю на сятчатку кожнага вока прызначанага яму відарыса. Такое раздзяленне відарысаў стэрэапары дасягаецца з дапамогай спец. акуляраў (акулярная сістэма) з палярызацыйнымі святлафільтрамі (паляроідамі) або выкарыстаннем растравага экрана (безакулярная сістэма). Існуюць таксама сістэмы С.к. на аснове галаграфіі (гл. Галаграфічнае кіно). У СССР безакулярная сістэма С.к. прапанавана С.П.Івановым (1935; пробная дэманстрацыя 1937). 3 1939 распаўсюдзілася акулярная сістэма. На Беларусі стэрэафільмы па сістэме «СТЭРЭА70» дэманструюцца з 1978 (Мінск).
    СТЭРЭАСКАПІЧНАЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ, сістэма тэлебачання, якая стварае ў гледача ўражанне аб’ёмнасці відарыса. Грунтуецца на бінакулярнасці зроку (гл. Бінакулярны зрок). Перадача відарысаў (чорнабелых ці каляровых) стэрэапары
    можа быць адначасовая або паслядоўная Разнавіднасць С.т. — шматракурснае тэлебачанне. Выкарыстоўваецца ў асн. для прыкладных мэт.
    У найб. простых сістэмах С.т. відарысы стэрэапары пачаргова ўзнаўляюцца на экране кінескопа і глядач назірае іх праз святлоклапанныя акуляры, сінхранізаваныя з разгорткай тэлевізара так, каб левы відарыс накіраваць у левае вока, а правы — у правае. Існуюць інш. метады перадачы і пабудавання тэлевізійных прыёмнікаў, у т.л. праекцыйных, якія таксама патрабуюць выкарыстання акуляраў (святлоклапанных, каляровых, паляроідных ці іх камбінацыі). У безакулярных сістэмах С.т. экран кінескопа мае лінзаварастравую оптыку і пры выбары пэўнага вугла назірання левы відарыс накіроўваецца ў левае вока, правы — у правае. Перспектывы С.т. звязваюць з лічбавым тэлебачаннем, а таксама з камп’ютэрнымі спосабамі апрацоўкі відарысаў.
    Літ:. Джаконня В.Е., Коганер С.Э., Ткаченко А.П. Стереоскопмческое телевнденме // Бытовая радноэлектронная технмка. Мн., 1995. А.П.Ткачэнка. СТЭРЭАСКАПІЧНЫ ВІДАРЫС, відарыс, які ўспрымаецца аб’ёмным у выніку стэрэаскапічнага эфекту, абумоўленага бінакулярным зрокам чалавека. Узнікае пры праектаванні ці назіранні стэрэапар з дапамогай стэрэаскопа, растравага экрана, акуляраў з паляроідамі і інш., а таксама галаграм.
    СТЭРЭАСКАПІЧНЫ ДАЛЬНАМЕР, бінакулярны дальнамер, тып дальнамера ў выглядзе двайной зрокавай трубы з акулярамі. Адлегласць да аб’екта вызначаецца па лікавым значэнні зрушэння аптычнага кампенсатара, дзе відарыс аб’екта сумяшчаюць з відарысам спец. метак («марак»), якія знаходзяцца ў факальнай плоскасці дальнамера.
    Стэрэаскапічны дальнамер: I — агульны выгляд; 2 — поле зроку з «маркамі».
    СТЭРЭАСКАПІЧНЫ ДРУК, паліграфічны спосаб атрымання аб’ёмных стэрэаскапічных відарысаў на паперы. Бывае двухфарбавы і растравы. Выкарыстоўваецца для выдання наглядных дапаможнікаў, каляровых паштовак, дзіцячых
    карцінак, для вырабу 2 сюжэтных (зменлівых) відарысаў на значках і сувенірах.
    Фатаграфаванне аб’екта робяць з 2 пунктаў (перамяшчэннем фотаапарата) ці з паваротам аб’екта на вугал, адпаведны бачанню двума вокамі. Атрыманыя 2 выявы (стэрэапара) з’яўляюцца арыгіналамі для рэпрадукцыйных працэсаў пры вырабе друкарскіх форм: адна выява прызначана для правага, другая для левага вока. Абедзве выявы*аб’екта ўспрымаюцца бінакулярным зрокам як адна аб’ёмная. Пры двухфарбавым С.д. выкарыстоўваюць сінезялёны колер для левага і аранжавачырвоны для правага вока. Разглядаюць стэрэаадбітак праз спец. акулярысвятлафільтры і бачаць пры гэтым адзін чорнабелы аб’ёмны відарыс. Пры растравым С.д. выкарыстоўваюць лінейны лінзавацыліндрычны растр для фіксацыі аб’ёмнасці аб’екта пры фатаграфаванні і яго ўзнаўленні на адбітку. Аб’ёмнасць мнагафарбавага адбітка назіраюць праз лінейны лінзававыпуклы растр.
    Літ.: Л о ж б а н м д з е В.А., Ромейков Н.В. Обьемная печать. Тбнлнсн, 1981.
    СТЭРЭАСКОП (ад стэрэа... + ...скоп), бінакулярны аптычны прыбор для атрымання аб’ёмнага адлюстравання мясцовасці па здымках стэрэапары. Забяспечвае раздзяленне зроку левага і правага вока, таксама павелічэнне фотаадлюстравання. Паводле канструкйыі С. бываюць лінзавыя, люстэркавыя, люстэркавалінзавыя і падзяляюцца на партатыўныя, настольныя і стацыянарныя. Камплектуюцца з вымяральнымі і рысавальнымі прыстасаваннямі. Выкарыстоўваюцца для дэшыфравання аэрафотаздымкаў пры складанні геал., геамарфал., тапаграфічных і інш. карт.
    Ф. Е. Шалькевіч.
    СТЭРЭАТАПАГРАФІЧНАЯ ЗДЫМКА (ад стэрэа... + грэч. topos месца + ...граф), стэрэафотаграмметр ы ч н а я з д ы м к а, метад тапаграфічнай здымкі, пры якім адлюстраванне контураў і рэльефу мясцовасці на картах атрымліваюць з дапамогай стэрэапар аэрафотаздымкаў зямной паверхні. Базіруецца на даследаваннях стэрэафотаграмметрыі. Асн. працэсы С.з.: аэрафотаздымка мясцовасці; вызначэнне геадэзічных каардынат некат. апорных пунктаў і маршрутнае дэшыфраванне; камеральныя работы (згушчэнне сеткі апорных пунктаў, суцэльнае дэшыфраванне, здымка контураў і рэльефу, складанне арыгінала карты). Згушчэнне апорных пунктаў выконваецца аналагавым спосабам з дапамогай стэрэафотаграмметрычных пршадаў, або аналітычным спосабам, калі вымярэнне каардынат пунктаў здымка выконваецца на аналіт. прыборах. С.з. выкарыстоўваецца для стварэння карт і планаў, вывучэння лінейных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры, дынамічных з’яў, пошуку карысных выкапняў. Ф.Е.Шалькевіч
    СТЭРЭАТРУБА, бінакулярная перыскапічная аптычная прылада для назірання зза ўкрыцця, вывучэння мясцовасйі і цэлей, вымярэння вуглоў і адлегласцей. Складаецца з 2 зрокавых труб з акулярамі, трымальніка, лімба і трыногі. Дае 10кратнае (з насадачнай лінзай 20кратнае) павелічэнне. Пераменны
    стэрэатыпія 235
    стэрэабазіс (адлегласць паміж аб’ектывамі, макс. да 75 см) забяспечвае атрыманне стэрэаскапічнага відарыса. Вуглы вымяраюцца пры дапамозе вугламернай сеткі, якая знаходзіцца ў правым акуляры.
    СТЭРЭАТЫП САЦЫЯЛЬНЫ, адносна ўстойлівы, спрошчанарэдукаваны вобраз ці ўяўленне пра пэўны сац. аб’ект (індывіда, групу, падзею і інш.); эмацыянальная форма выяўлення сац. устаноўкі. Тэрмін «С.с.» ўведзены ў навуку амер. публіцыстам і сацыёлагам У.Ліпманам у працы «Грамадская думка» (1921). Механізм С.с. заснаваны на псіхал. працэсе абагульнення свайго і чужога вопыту ўспрымання і ацэнкі сац. з’яў і працэсаў; фарміруецца ва ўмовах няпоўнай ці пераменлівай інфармацыі пра пэўны сац. аб’ект як тыпізаваныя, стандартызаваныя, часам шаблонныя ўяўленні асобных індывідаў ці груп. Устойлівасць С.с. адыгрывае станоўчую ролю ў паўсядзённай практыцы людзей, але не адпавядае патрабаванням зменлівай, праблематычнай сітуацыі. Ва ўмовах сац. трансфармацый С.с. часам прыводзяць да скажонага ўспрымання і неадэкватных, прадузятых меркаванняў пра пэўныя сац. групы і з’явы, таму важна карэкціраваць уздзеянне С.с. на асобу ці сац. групу на аснове верыфікацыі сапраўднасці ці памылковасці вобразаў і ацэнак, якія складаюць С.с.