Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СТЭГАЦЭФАЛЫ, панйырнагаловыя, покрыўначарапныя (Stegocephala), выкапнёвыя земнаводныя. Жылі ў палеазоі. Іх рэшткі знойдзены на ўсіх кантынентах Паходзяць ад кісцяпёрых рыб, продкі паўзуноў. Да С адносяць батрахазаўраў, вымерлыя атр падкл лепаспандыльных і лабірынтадонтаў. Былі водныя і наземныя; жылі ў балотах, лагунах, забалочаных лясах.
Даўж. цела ад 10 см да 3—4 м. Форма разнастайная. С. былі саламандра, трытона, і кракадзілапалобныя. Тулава ўкрыта касцявымі шчыткамі, чэрап зверХу — масіўнай касцявой пласцінай (адсюль 2я і 3я назвы). Мелі адтуліны для вачэй, ноздраў і цемяннога вока. Драпежнікі.
СТЭЙНБЕК (Steinbeck) Джон Эрнст (27.2.1902, г. Салінас, ЗША — 20.12.1968), амерыканскі пісьменнік. Вучыўся ў Станфардскім унце. Шмат падарожнічаў, працаваў журналістам. У ранніх раманах «Залатая чаша» (1929), «Невядомаму богу» (1933), «Квартал ТартыльяФлэт» (1935), цыкле апавяд. «Райская паша» (1932), зб. навел «Доўгая даліна» (1938) рамант. тэндэнйыі. Сац. праблематыка ў рамане «Бітва з няпэўным зыходам» (1936) і аповесці «Пра мышэй і людзей» (1937). Вяршыня яго творчасці —раман «Гронкі гневу» (1939, экранізаваны ў 1940) пра лёс даведзеных да галечы фермераў, якія вандруюць па краіне ў пошуках працы; праз пакуты і нястачы героі ўсведамляюць сябе часцінкай абяздоленага народа. Ваен. і антыфаш. тэматыка ў кн. нарысаў «Бомбы ўніз» і аповесці «Месяц зайшоў» (абедзве 1942). У пасляваен. творчасці С. (раманы «Кансервавы рад», 1945; «Аўтобус, які заблудзіў», 1947; «Добры чацвер», 1954; аповесць «Жамчужына», 1947) вылучаецца філас. раман «На ўсходзе ад раю» (1952, экранізаваны ў 1955), у якім сцвярджаецца думка пра здольнасць чалавека перамагчы зйо ў сабе і дасягнуць любых духоўных вышынь. Аўтар эпахальнага рамана «Зіма трывогі нашай» (1961), які ідэяй маральнага ўзвышэння чалавека спрыяў новаму ўздыму амер. лры. Кн. нарысаў «Падарожжа з Чарлі ў пошуках Амерыкі» (1962) — даследаванне маральнаграмадскага клімату ЗША. На бел. мову яго раман «Гронкі гневу» пераклаў С.Дорскі. Нобелеўская прэмія 1962.
Тв: Бел. пер. — Гронкі гневу. Мн., 1993; Рус. пер. — Йзбр. пронзв. М., 1988; Собр. соч. Т. 1—6. М., 1989
230 СТЭЙНБЕРГЕР
Літ:. Мулярчнк А.С. Творчество Джона Стейнбека. М, 1963; Батурнн С.С. Джон Стейнбек н траднцнм амернканской лмтературы. М., 1984. Т.Я.Камароўская. СТЙЙНБЕРГЕР, Штэйнбергер (Steinberger) Джэк (н. 25.5.1921, г. БадКісінген, Германія), амерыканскі фізікэксперыментатар. Чл. Нац. АН ЗША (1966), Гайдэльбергскай АН (1967), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1969). 3 1934 у ЗША. Скончыў Чыкагскі (1942) і Калумбійскі (1948) унты. 3 1948 у Прынстанскім інце перспектыў
ных даследаванняў, з 1949 у Каліфарнійскім унце ў Берклі, у 1950—71 праф. Калумбійскага унта, з 1986 праф. Вышэйшай нармальнай школы ў г. Піза (Італія). Адначасова з 1968 у Еўрапейскім цэнтры ядз. даследаванняў (г. Жэнева, Швейцарыя). Навук. працы па фізіцы элементарных часціц. Вызначыў спін і цотнасць я мезонаў, пацвердзіў існаванне нейтральнага піона (1950—52, разам з В.К.Г.Панофскім). Сумесна з інш. адкрыў Z” гіперон (1956). Эксперыментальна даказаў існаванне двух розных тыпаў нейтрына — электроннага і мюоннага (1962, з Л М.Ледэрманам і М.Шварцам). Нобелеўская прэмія 1988 (разам з Ледэрманам і Шварцам).
Тв:. Рус. пер. — Экспернменты с пучкамн нейтрмно высокмх энергнй // Успехм фнз. наук. 1990. Т. 160, вып. 10. М.М.Касцюковіч.
СТЭЙНІЦ (Steinitz) Вільгельм (14.5.1836, Прага — 12.8.1900), шахматыст і шахматны тэарэтык. Вучыўся ў Венскім політэхн. інце. Распрацаваў шахматную тэорыю пазіцыйнай гульні. 3 1862 у Вялікабрытаніі, з 1883 у ЗША. Першы чэмпіён свету па шахматах (1886—94). Пераможца ў матчахтурнірах з А.Андэрсенам (1866), М.Чыгорыным (1889, 1892), І.Гунсбергам (1890/91), Э.Шыферсам (1896) і ў міжнар. турнірах (1873, 1882, Вена; 1894, НьюЙорк).
СТЗЛА (ад грэч. stele слуп), вертыкальна пастаўленая надмагільная або мемар. пліта з каменю ці інш. даўгавечнага матэрыялу з надпісам ці рэльефнай выявай. Вядома з 6—5 ст. да н.э. У Стараж. Грэцыі С. служылі надмагіллямі, межавымі камянямі, увекавечвалі пэўныя падзеі. У сучасным мастацтве форму С. выкарыстоўваюць для надмагілляў і
помнікаў інш. прызначэння, у будве мемар. комплексаў (Рыленкі, Хатынь).
В.Ф.Валошын.
СТЙЛА ў б а т а н і ц ы, тое, што цэнтральны цыліндр.
СТЭЛАЖ (ням. Stellage ад stellen ставіць), шмат’яруснае прыстасаванне для захоўвання розных рэчаў, размяшчэння матэрыялаў і вырабаў, якім неабходна сушка (торф. цэгла і інш ). Паводле прызначэння бываюць стацыянарныя, у выглядзе паліц (у кнігасховішчах, магазінах, на складах), перасоўныя, т.зв. вяртушкі (у аптэках), механізаваныя цялежкі, кантэйнеры і інш.
Дж.Стэйнбергер.
М.А.Сгэльмах.
Я.М.Стэльмах.
СТ^ЛЕРАВА КАРбВА, млекакормячае атр. сірэн, гл. Марская карова.
СГІЛЬМАХ Міхаіл Апанасавіч (24.5.1912, с Дзякаўцы Вінніцкай вобл., Украіна — 27.9.1983), украінскі .пісьменнік. Герой Сац. Працы (1972). Акад. АН Украіны (1978). Скончыў Вінніцкі пед. інт (1933). Працаваў настаўнікам, у Інце мастацтвазнаўства, фальклору і этнагра
Стэла ў г. Капан у Гандурасе
фіі АН Украіны. Друкаваўся з 1936. Збкі вершаў «Добрая раніца» (1941), «За ясныя досвіткі», «Правесень» (абодва 1942), «Украіне вольнай жыць!» (1944), «Шляхі світання» (1948), «Жыта моцы набіраецца» (1954), зб. навел «Бярозавы сок» (1944). У трылогіі (раманы «Вялікая радня», 1949—51, Дзярж. прэмія СССР 1951; «Кроў людская — не вадзіца», 1957, экранізаваны ў 1960; «Хлеб і соль», 1959, Ленінская прэмія 1961, экранізаваны ў 1971) адлюстраваны гал. этапы жыцця ўкр. вёскі ў 20 ст. Аўтар раманаў «Дума пра цябе» (1962), «Чатыры броды» (1979, Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1980). Проза С. вызначаецца псіхалагізмам, выразнасцю мовы, багаццем фалькл. і этнаграфічных дэталей. Аўтар п’ес «Залатая мяцеліца» (1955), «Праўда і крыўда» (паст. ў 1965 Бел. трам імя Я.Коласа), «На Івана Купалу» (1966), «Зачараваны вятрак» (1967), «Кум каралю» (1968), «Дума пра любоў» (1971); кн. для дзяцей «Каласок да каласка» (1951), «Заечая капуста» (1954), «Гусакфізкультурнік» (1962). На ўкр. мову пераклаў некат. вершы Я.Купалы, А.Астрэйкі, П.Пестрака, М.Танка. На бел. мову творы С. перакладалі А.Васілевіч, В.Вітка, С.Грахоўскі, Х.Жычка, В.Зуёнак, М.Маляўка, Р.Няхай, П.Сушко.
7«.: Творв. Т. I—7. Кнів, 1982—84; Бел. пер. — Над Чэрэмошам. Мн., 1955; Рус. пер — Большая родня. М., 1975.
Літ : РуденкоДесняк А. Верность герою. М., 1980. І.М Ключановіч.
СТЭЛЬМАХ Уладзімір Мацвеевіч (15.7.1910, в. Бушмічы Камянецкага рна Брэсцкай вобл. —27.1.1974), бел. тэатральны дзеяч, пісьменнік. Засл. дз. маст. Беларусі (1961). Скончыў студыю БДТ2 (1930), Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1954). Акцёр бел. трама (з 1930), тра юнага гледача імя Н Крупскай (1937—41), дырэктар траў імя Я Коласа (з 1943), оперы і балета Беларусі (з 1945), імя Я.Купалы (1947—51), рэсп. тра юнага гледача (1955—66). Характарны акцёр. 3 лепшых роляў: Косцякапітан («Арыстакраты» М.Пагодзіна), фельдфебель Мокры («Музыканцкая каманда» Д.Дэля) у траме; рабочы Розенц («Гады выпрабаванняў» К.Райманд), Пан («Цудоўная дудка» В.Вольскага) у тры юнага гледача. Аўтар п’ес «Шляхі» (паст. 1931), «Канец маскараду» (з Ю.Рудзько, паст. 1938) і інш. Аўтар кніг «Народны артыст СССР Г.П.Глебаў» (1954), «Шляхі беларускага тэатра» (1964), «Кранаючы чуткія струны душы» (1966), «Тэатр і час: Запіскі дырэктара тэатра» (1973), артыкулаў пра бел. тр. Пераклаў на бел. мову «Хітрыкі Скапэна» Мальера (паст. 1940).
Літ:. Пятровіч С. Уладзімір Стэльмах // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1986.
Дз.У.Стэльмах.
СГЭЛЬМАХ Яўген Міхайлавіч (11.5.1923, в. Вязаўніца Асіповіцкага рна Магілёўскай вобл. — 1.6.1951), Герой Сав. Саюза (1951). Скончыў Мінскі аэраклуб (1941), Чарнігаўскую ваен. авіяшколу лётчыкаў (1943). У Чырв. Арміі з 1941,
СТЭНАТЭРМНЫЯ 231
удзельнік Вял. Айч. вайны. У час карэйскай вайны 1950—55 камандзір звяна ст. лейтэнант С. у паветр. баі збіў 2 бамбардзіроўшчыкі праціўніка, але і яго самалёт быў падбіты. С. прызямліўся на парашуце і загінуў у баі з дыверсійнай групай праціўніка.
Літ: Герон Советского Союза: могмлевчане. Мн., 1965. Л обо в Г В небе Северной Корен // Авнацмя м космонавтнка. 1991. № 3. СТЭМФІЛІУМ (Stemphylium), род недасканалых грыбоў сям. дэмацыевых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Афрыцы. На Беларусі 4 віды С.: паслёнавы (S. solani), сарцынападобны (S. sarciniforme), цыбулевы (S. аіііі), шматгронкавы (S. botryosnm). Трапляюцца на расл. рэштках, насенні, спелых пладах, выклікаюць іх гніенне. Некат. факультатыўныя паразіты, узбуджальнікі плямістасці раслін (бульбы, канюшыны, лубіну і інш ).
Міцэлій септыраваны, развіваецца ў тканках або часткова на паверхні. Канідыяносцы дыферэнцыраваныя, адзіночныя ці ў выглядзе дзярнінак. Канідыі адзіночныя, верхавінкавыя, з папярочнымі і падоўжанымі перагародкамі або з некалькімі перацяжкамі.
С. /. Бельская.
СТЭН (ад грэч. sthenos сіла), адзінка сілы ў сістэме адзінак МТС (метр, тона, секунда). С. роўны сіле, якая масе ў 1 т надае паскарэнне 1 м/с2. Абазначаецца сн. 1 сн = 103 Н Тл. таксама Ньютан.
СТЭН (Steen) Ян (каля 1626, г. Лейдэн, Нідэрланды — пахаваны 3.2 1679), галандскі жывапісец. Вучыўся ў Н.Кнюпфера ва Утрэхце, А. ван Астадэ ў Харлеме і Я. ван Гоена ў Гаазе. Працаваў у Лейдэне, Гаазе, Дэлфйе, Вармондзе,
Я.Стэн Птушыны двор. 1660
Харлеме. Пісаў партрэты, пейзажы, біблейскія кампазіцыі, але аддаваў перавагу быт. жанру. Творы С. прасякнуты грубаватым, але добразычлівым нар. гу
марам, вызначаюцца вастрынёй, часам сатыр. характарыстыкай персанажаў, назіральнасцю, займальнасцю апісальніцтва, майстэрствам у перадачы фігур, дэталей побыту і адзення: «Вясковае вяселле» (1653), «Хворая і доктар», «Гулякі» (каля 1660), «Птушыны двор» (1660), «Танцоры», «Сям’я мастака ў вясёлай кампаніі» (абодва каля 1663), «Гульня ў трыктрак» (1667).
СТЭНА (ад грэч. stenos вузкі, цесны), першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «цесны, абмежаваны», «скарочаны», напр., стэнаграма, стэнатыпія, стэнакардыя.
СТЭНАБАТНЫЯ АРГАНІЗМЫ (ад стэна... + грэч. bathos глыбіня), водныя жывёлы з абмежаваным дыяпазонам верт. пашырэння, якія насяляюць толькі адну верт. зону мора (напр., літараль, батыяль, абісаль). Да іх належаць большасць донных марскіх жывёл (напр., паганафоры, глыбакаводныя рыбы). Проціпастаўляюцца эўрыбатным арганізмам.