Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
чым іншаму. Форма вышэйшай ступені прыметнікаў утвараецца з дапамогай суфікса «ейш(эйш)», прыслоўяў і безасабовапрэдыкатыўных слоў — суфікс «ей(эй)»: «зелянейшы», «старэйшы», «даўней», «даўжэй». Пры замене асновы ў асобных выпадках выкарыстоўваецца суфікс «ш»: «большы», «меншы», «лепш». Трэцяя С.п. — найвыш э й ш а я — утвараецца з дапамогай прыстаўкі «най» ад форм вышэйшай ступені: «наймацнейшы», «найдужэй», «найбольш». Адрозненні ў ступені якасці перадаюцца таксама спалучэннямі тыпу «больш моцны», «старэйшы за яго», «смялей за ўсіх» і інш., якія з’яўляюцца аналітычнымі (складанымі) формамі вышэйшай або найвыш. С.п.
Літ:. Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985. П.П.Шуба.
Ступа Бадхнатх у Катманду. Фрагмент паўкруглай чашы.
Ступы храмавага комплексу ” Барабудур на востраве Ява (Інданезія).
Графікі ступенных функцый I — лінейнай функцыі у=х 2 — гіпербалы ух=І; 3 — парабалы у=:с.
СТУПЁНІ СВАБрДЫ, 1) у механ і ц ы — незалежныя паміж сабой рухі (перамяшчэнні) мех. сістэмы. Колькасць С.с. залежыць ад колькасці часціц (матэрыяльных пунктаў), што ўтвараюць сістэму, а таксама ад колькасці і характару накладзеных на сістэму сувязей механічных.
Свабодная часціца мае 3 С.с. — можа рухацца ўздоўж кожнай з 3 узаемна перпендыкулярных восей каардынат. Свабоднае цвёрдае цела мае 6 С.с.: 3 з іх адпавядаюць паступальнаму руху якоган. пункта С (звычайна
цэнтра мас) цела, а астатнія 3 — вярчальнаму руху цела вакол пункта С як нерухомага цэнтра. Цвёрдае цела з нерухомай воссю вярчэння мае адну С.с. Колькасць С.с. вызначае лік ураўненняў руху і ўмоў раўнавагі мех. сістэмы.
2) У тэрмадынаміцы — незалежныя параметры тэрмадынамічнай сістэмы (звычайна тра, ціск і інш.), змены якіх (у пэўных межах) не парушаюць раўнавагу тэрмадынамічную сістэмы. Змена тэрмадынамічных С.с. дапушчальныя ў такіх межах, калі захоўваюцца ўсе фазы, што прысутнічаюць у сістэме, і не з’яўляюцца якіян. іншыя фазы. Колькасць С.с. ў раўнаважнай тэрмадынамічнай сістэме вызначаецца Пбса правілам фаз.
СТУПЕННАЯ ФЎНКЦЫЯ, функцыя віду у = х", дзе a — пастаянны лік. Калі a — цэлы лік, то у = х° — асобны выпадак рацыянальнай функцыі. Асобныя выпадкі С.ф.: лінейная функцыя у = х ; квадратычная функцыя (гл. Парабала) у — і^; кубічная функцыя (гл. Кубічная парабала) у = ?; цэлая рацыянальная функцыя у = х", дзе п — натуральны лік. Пры ка.мплексных значэннях х і а С.ф. у = х^ неадназначная пры няцэлых а.
СТУПЁННЫ ШЭРАГ. функцыянальны шэраг віду
ор + оі z+ 02 z2 + ... +а„? + ...,
дзе каэфіцыенты оо, оі, ог. а„ ... — камплексныя лікі, не залежныя ад камплекснай пераменнай Z Вобласцю збежнасці С.ш. з’яўляецца адкрыты круг | z | < Я з цэнтрам у пункце 2=0 (круг збежнасці), ва ўсіх унутраных пунктах якога С.ш. збягаецца абсалютна, паза яго межамі — разбягаецца, на мяжы — можа быць збежным ці разбежным. Для сапраўдных z круг збежнасці пераўтвараецца ў інтэрвал збежнасці, а сам С.ш. —у Тэйлара шэраг.
А.А.Гусак.
224 ступень
СТУПЁНЬ у м у 3 ы ц ы, кожны гук муз, гукараду, гамы, ладу. Уся муз. шкала падзяляецца на актавы, кожная ўключае 7 асн. С. (до—рэ—мі—фа— соль—ля—сі), з якіх утвараецца асн. гукарад, і 5 альтэраваных (павышаных ці паніжаных) С. Побач са складовымі існуюць і літарныя абазначэнні асн С. (с=до, б=рэ, е=мі, 1=фа, §=соль, а=ля, h=ci). Каб вызначыць альтэраваную С., да складу ці літары далучаюць умоўнае абазначэнне знака альтэрацыі (напр., додыез=до#=сІ5). Поўны дыятанічны лад ахоплівае 7 асн. С., якія абазначаюцца рым. лічбамі і маюць спец. назвы (I — тоніка, II — верхні ўводны гук, III — верхняя медыянта, IV — субдамінанта, V — дамінанта, VI — ніжняя медыянта, VII — ніжні ўводны гук). Кожная С. ладу можа альтэравацца, у такім выпадку 7ступенная дыятанічная гама ладу ператвараецца ў 12ступенную храматычную.
СТУПЁНЬсапраўднага ліку a з натуральным паказчык а м л, здабытак п сумножнікаў, кожны з якіх роўны а. Запісваецйа а" = =^а ■ a ■... • ^дзе a — аснова, л — паказп разоў
чык С., о” — С.
Паняцце С. абагульняецца на выпадак любога рацыянальнага паказчыка С.: a = 1 (a* 0); о'"= 1/а" (а * 0); ат/" = "^ (а > 0, т. п — натуральныя лікі). Асн. дзеянні над С. з дадатнам аснован: a • a = a , a /а — a (aT=^,m, (ab)n=a"bn, (a/b)n= a / bn = an • b'". У тэорыі аналітычных функцый разглядаюць С. каплексных лікаў з камплекснымі паказчыкамі. А.А.Гусак.
СТУПЁНЬ АКІСЛЁННЯ, гл. Акіслення ступень.
СТУПЁНЬ РАКЁТЫ. гл. Ракетная ступень
СТУПКА Багдан Сільвестравіч (н. 27.8.1941, г.п. Кулікоў Жолкаўскага рна Львоўскай вобл., Украіна), украінскі акцёр, дзярж. дзеяч. Нар. арт. Украіны (1980) Нар. арт. СССР (1991). Скончыў Кіеўскі інт тэатр. мастацтва (1984). 3 1961 акцёр Львоўскага ўкр. тра драмы імя М.Занькавецкай, з 1978 —акад. тра імя І.Франко. 3 2000 міністр культуры Украіны. Творчая манера С. вызначаецца псіхал. і эмацыянальнай напружанасцю пры строгім знешнім малюнку роляў, сярод якіх: Мікола Задарожны («Украдзенае шчасце» Франко), Дон Жуан («Каменны гаспадар» Л.Украінкі), Вайніцкі («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Васільеў («Выбар» паводле Ю.Бондарава), Тэўе («ТэўеТаўль» паводле ШоламАлейхема) і інш. Здымаўся ў кіно: «Белая птушка з чорнай меткай», «Дзеці сонца», «Мікалай Вавілаў», «Дарога ў рай», «Пастка» , «УсходЗахад», «Мазепа» і інш Дзярж прэмія СССР 1980. Дзярж. прэмія Украіны 1992.
СГЎРДЗАБУЛАНДРА (SturdzaBulandra) Лючыя (25.8.1873, Бухарэст — 19.9.1961), румынская актрыса, тэатр. дзеяч. Нар. арт. Румыніі (1951). Дэбютавала ў 1898 на сцэне Нац. тра ў Бухарэсце У 1914—41 арганізатар (сумесна з Т.Буландрам), актрыса, рэжысёр і дырэктар трупы, якая ў далейшым стала значным трам. 3 1941 у Муніцыпальным тры Бухарэста (з 1961 тр яе імя). У 1930— 61 праф. Бухарэсцкай кансерваторыі. Сярод роляў: Дынеску («Зруйнаваная нытадэль» Х.Лавінеску), лэдзі Чылтэрн («Ідэальны муж» О.Уайльда), Марыя Сцюарт («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Васа Жалязнова («Васа Жалязнова» М.Горкага) і інш. Дзярж. прэмія Румыніі 1952.
Б.С.Ступка
Р.Л Стывенсан
СТЎРУА Роберт Робертавіч (н. 31.7.1938, Тбілісі), грузінскі рэжысёр. Нар. арт. СССР (1982). Скончыў Тбіліскі тэатр. інт (1961). 3 1962 рэжысёр, з 1979 гал. рэжысёр Тбіліскага драм. тра імя Ш.Руставелі. Пастаноўкам уласцівы сінтэз груз. і еўрап. тэатр. культур, імкненне да сац. і філас. абагульненняў, увага да сйэнаграфіі, мізансцэн, муз. афармлення. Сярод спектакляў: «Каўказскі мелавы круг» Б.Брэхта (1978), «Рычард III» (1979) і «Кароль Лір» (1986) У Шэкспіра, «Пахаванне ў Каліфорніі» Р.Ібрагімбекава (1983) у тбіліскім тры; «Брэсцкі мір» М.Шатрова ў тры імя Я.Вахтангава, «Гамлет» Шэкспіра ў тры «Сатырыкон» (абодва 1988) у Маскве і інш. Дзярж. прэмія СССР 1979.
СТЎРЭ (Sture), шведскі дваранскі род (дацкага паходжання), рэгенты (правіцелі) Швецыі ў 2й пал. 15 — пач. 16 ст. Праводзілі палітыку цэнтралізацыі дзяржавы, скасавання Кальмарскай уніі і аднаўлення швед. нац. дзяржаўнасці. Стэн С. Старэйшы, рЬгент у 1471—97, 1501—03. Кіраваў апалчэннем, якое ў 1471 разбіла армію дацкага караля Крысціяна I. Каб пашырыць эканам. і ваен. рэсурсы кароны, секвестраваў уладанні буйных феадалаў, землеўладанне царквы, забараніў вываз за мяжу каштоўных камянёў. У 1477 заснаваў першы ў Скандынавіі Упсальскі унт. Стэн С. Малодшы, рэгент у 1512—20. Праводзіў палітыку па ўзмацненні паўнамоцтваў саслоўнага рыксдага ў процівагу арыстакратычнаму. Смяротна паранены ў час ваен. экспедыцыі дацкага караля Крысціяна II у Швецыю.
СТЎЧКА (Stucka) Петэрыс (26.7.1865, б. Кокнеская вол., цяпер Айзкраўкльскі рн, Латвія — 25.1.1932), латвійскі і рас. паліт. і дзярж. дзеяч, пісьменнік, юрыст. Скончыў Пецярбургскі унт (1888). Рэдактар (1888—91, 1895—97) газеты лат. дэмакр. інтэлігенцыі «Dienas Іара» («Штодзённы лісток», Рыга). 3 1895 сацыялдэмакрат. Адзін з заснавальнікаў Лат. с.д. рабочай партыі (1904) і Камуніст. партыі Латвіі (1919, КПЛ), старшыня Сав. ўрада Латвіі (1918—20). Нарком юстыцыі РСФСР (1917—18), старшыня Вярх. суда РСФСР (1923—32). Адначасова старшыня Замежнага бюро КПЛ і яе прадстаўнік у Камінтэрне (1920—32). Аўтар сатыр. зб. «Маленькія авадні» (1888, з Я.Райнісам), літ.крытычных артыкулаў, успамінаў, прац па тэорыі дзяржавы і права, грамадз. праве. Гал. рэдактар «Энцыклапедыі дзяржавы і права» (т. 1—3, 1925—27).
СТШАМІНСКІ Уладзіслаў Максімілянавіч, гл. Страмінскі У.М.
СТШЫЖАЎСКАЯ КУЛЬТЎРА археалагічная культура плямён, помнікі якой выяўлены ва ўсх. частцы Люблінскага ваяв. (Польшча) і ПнЗ Валыні (Украіна); адна са шнуравой керамікі культур. Датуецца 1800—1500 да н.э. Вылучыў у 1959 А.Гардаўскі, назва ад паселішча каля в. Стшыжаў Люблінскага ваяв. Асн. занятак насельніцтва — земляробства і жывёлагадоўля. Паселішчы размяшчаліся на мысах ці берагавых схілах рэк, узвышшах сярод балот. Жытлы — авальныя паўзямлянкі з уступаміляжанкамі ўздоўж сцен, пл. каля 10 м2. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў грунтавых і падкурганных ямах. Нябожчыкаў хавалі ў скурчаным становішчы. Знойдзены посуд (амфары, гаршкі, міскі, кубкі), крамянёвыя прылады працы і паляўнічая зброя (сякеры, сярпы, наканечнікі коп’яў), каменныя зерняцёркі, шліфаваныя пліткі і свідраваныя сякеры; бронзавыя сякеры, падвескі, бранзалеты, скроневыя кольцы, завушніцы, дыядэмы, пранізкі: касцяныя праколкі, шпількі, іголкі і інш. Даследчыкі адзначаюць падабенства паміж помнікамі С.к. і шнуравой керамікі Палесся культуры.
СТЫВЕНСАН (Stevenson) Роберт Льюіс Бэлфур (13.11.1850, г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 3.12.1894), англійскі пісьменнік; найбуйнейшы прадстаўнік неарамантызму. Скончыў Эдынбургскі унт (1873). Па адукацыі юрыст. Шмат падарожнічаў па Еўропе і ЗША. Дэбютаваў у 1866 як публіцыст. Сусв. вядомасць прынёс раман «Востраў скарбаў» (1883, неаднаразова экранізаваны). Аўтар прыгодніцкіх раманаў «Выкрадзены» (1886), «Гаспадар Балантрэ» (1889), «Пацярпелыя караблекрушэнне» (1892), «Катрыёна» (1893), у якіх тагачаснай цывілізацыі, расізму і каланіялізму проціпастаўляў веру ў людзей, іх высокую духоўнасць У гіст. раманах «Прынц Ота» (1885), «Чорная страла» (1888), «СентІў» (апубл. 1897, незавершаны)
стылет 225
рамантыка прыгод спалучаецца з дакладным апісаннем экзотыкі і гіст. каларытам. Тэма «двойніцтва» ў філас.псіхал. рамане «Дзіўная гісторыя дра Джэкіля і мра Хайда» (1886). Аўтар шматлікіх апавяданняў, нарысаў, п’ес, літ.крытычных прай. На бел. мову асобныя творы С. пераклалі А.Асташонак, В Гардзей, Я.Семяжон.