• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    В. В. Віталёва.
    Студзянецкі валун каля в. Равы Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласйі.
    СТУДЗЯНЕЦКІ ВАЛЎН, геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1994). Размешчаны за 2 км на У ад в. Равы Ашмянскага рна Гродзенскай вобл. Назва ад б. хутара Студзянец. Ружовачырвоны граніт рапаківі з крышталямі палявога шпату (авоіды 2—5 см). Даўж. 3,8 м, шыр. 2,4 м, выш. 1,2 м, у абводзе 10 м, аб’ём 10,9 м3, маса 29 т. Прынесены ледавіком каля 150 тыс. гадоў назад з ПдЗ Фінляндыі. Валун падобны на прас. В.Ф.Віпакураў.
    СТУДЗЯНІ, структураваныя (цвёрдападобныя) сістэмы палімер—растваральнік. Характарызуюцца значнымі абарачальнымі дэфармацыямі пры практычна поўнай адсутнасці цякучасці, што абумоўлена наяўнасцю ў С. прасторавай сеткі макрамалекул, злучаных у асобных «вузлах» хім. сувязямі рознай прыроды або сіламі міжмалекулярнага ўзаемадзеяння (гл. Гелі).
    С. ўтвараюцца пры набраканні сеткавых палімераў у вадкім асяроддзі (С. 1 тыпу) ці з раствораў палімераў пры змяненні іх тры і саставу (С. II тыпу). У С. тыпу 1 «вузлы» прасторавай сеткі ўтвораны моцнымі папярочнымі хім. сувязямі, іх абарачальная дэфармацыя абумоўлена энтрапійным эфектам выпроствання і аднаўлення скручанай канфігураныі ўчасткаў макрамалекулярных ланцугоў, размешчаных паміж «вузламі». С. II тыпу — гетэрагенныя сістэмы, якія ўзнікаюць пры распадзе гамагенных раствораў палімераў на 2
    фазы. канцэнтраваную (мае значную колькасць палімеру), якая ўтварае неперарыўны каркас, і фазу з вельмі нізкай канцэнтрацыяй палімеру, уключаную ў каркас у выглядзе дысперсіі. Фазавы распад абумоўлены зменай актыўнасці растваральніку ў выніку ўвядзення ў раствор асаджальнікаў або рэзкай змены тры раствору. Утварэнне С. адыгрывае важную ролю пры тэхнал. перапрацоўцы палімераў (напр., пры фармаванні валокнаў і плёнак), харч. прадуктаў, у біял. працэсах. Гл. таксама Сінерэзіс.
    СТЎДНЯ, калодзеж, гідратэхнічнае збудаванне ў выглядзе свідравіны (квадратнай ці круглай у плане шахты) для здабычы грунтавых вод. Mae наземны
    Студня ў г. Браслаў Віцебскай вобл.
    засцерагальны зруб (выш. да 1,5 м) і пад’ёмнае прыстасаванне. Вядомы С. драўляныя зрубныя (часам з дубовых плах) і з жураўлём, камўротам і без пад’ёмнага прыстасавання (у раёнах з высокім узроўнем грунтавых вод). На змену зрубнай С. з жураўлём з 1920х г. паступова прыйшла С. з труб з калаўротам. Часта С. накрываюць 2схільнай ці шатровай стрэшкамі, аздабляюць разьбой.
    С.А.Сергачоў.
    СТЎДЫІ БЕЛАРЎСКАГА ТЭАТРА ІМЙ ЯКЎБА КОЛАСА Дзейнічалі ў 1928—64 пры Беларускім акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа (цяпер Нац. акад. драм. тр імя Я.Коласа) для прафес. падрыхтоўкі маладых акцёраў. Спалучалі навуч.пед. работу з практыкай у тры.
    Студыя 1928—31. Маст. кіраўнік М.Мійкевіч. Педагогі: Ц.Сяргейчык і Міцкевіч (майстэрства акцёра), К.Саннікаў (сцэн. рух і пластыка), А.Ільінскі (грым), С.Стэльмах (сцэн. мова), А.Некрашэвіч (грамадскія дысцыпліны). Студыйцы: Л.Будзько, А.Загавалка, I Матусевіч, А.Сакалоў, У.Стэльмах, А.Трус, І.Тупік, А.Шэлег. Студыйныя работы — фрагменты з твораў А.Астроўскага, М.Горкага, А.Чэхава, Я.Купалы, Я.Коласа, спектакль «Авангард» В.Катаева і інш.
    Студыя 1931—33. Маст. кіраўнік Міцкевіч. Педагогі: Міцкевіч, С.Розанаў, Саннікаў, Сяргейчык (майстэрства акцёра), С.Стэльмах (сцэн. мова). Студыйцы: А.Багданава, Л.Валчэнкі, Т.Заранок і інш. Паст. спектакль «Цудоўны сплаў» У.Кіршона з удзелам былых выпускнікоў.
    Студыя 1934—38. Маст. кіраўнік Сяргейчык. Педагогі: Ільінскі і П.Малчанаў (майстэрства акцёра), Ю.Чарноў (сцэн. мова), Л Маркевіч (муз. грамата) і інш. Студыйны: П.Бялевіч, Т.Зорына, З.Канапелька, У.Латоўскі, М.Маркоўская і інш. Студыйныя работы — урыўкі з п’ес «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча, «Паўлінка» Я.Купалы, «Вайна вайне» Я.Коласа, спектаклі «Мяшчане» М.Горкага, «Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава і інш.
    Студыя 1939—41. Маст. кіраўнік В.Аксёнаў. Педагогі: Ільінскі і Сяргейчык. Спыніла работу з пач. Вял. Айч. вайны.
    Студыя 1945—48. Маст. кіраўнік Сяргейчык. Педагогі: А.Гарэлаў, Ільінскі, Л.Мазалеўская, Малчанаў, А.Радзялоўская, Ф.Шмакаў. Студыйцы: Г.Арлова, А.Лапо, А.Мельдзюкова, М.Яроменка і інш. Паст. спектакль «Старыя сябры» Л.Малюгіна.
    Студыя 1956—58. Маст. кіраўнік Сяргейчык. Педагогі: Я.Буракоў, Н.Лойтар, А.Скібнеўскі, Шмакаў. Студыйцы: С.Васільева, Ж.Галабурдзіна, Б.Крупскі, Л.Куцькіна, В.Петрачкова, З.Раманава, Л.Самсонава, У.Унукаў, А.Шчапанкін. Студыйныя работы — урыўкі з твораў Астроўскага, А.Пушкіна, Чэхава, К.Крапівы, Я.Райніса.
    Студыя 1962—64 Маст. кіраўнік Б.Браганцаў, з 1963 І.Папоў, заг. студыі Шэлег. Педагогі: Буракоў, Радзялоўская, Сяргейчык, Шмакаў. Студыйцы: А.Атаршчыкаў, А.Забалотнікаў, Л.Заграбельная, Г.Каралькова, М.Колас, М.Марозава, Л.Пісарава, У.Рошчын, В.Старыковіч. Студыйныя работы — урыўкі з твораў «Беспасажніца» Астроўскага, «Рэвізор» М.Гогаля, «Хлопец з нашага горада» К.Сіманава, «Акіян» А.Штэйна.
    Літ:. Няфёд У. Беларускі тэатр імя Якуба Коласа. Мн., 1976; Гісторыя беларускага тэатра. Т. 2—3. Мн., 1985—87.
    Ю. М. Сохар.
    СТЎДЫІ БЕЛАРЎСКАГА ТЭАТРА ІМЙ ЯНКІ КУПАЛЫ Дзейнічалі ў 1932—69 пры Бел. тры імя Я.Купалы (гл. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы) для прафес. падрыхтоўкі маладых акцёраў. Спалучалі навуч.пед. работу з практыкай у тры.
    Студыя 1932—34. Маст. кіраўнік Л.Літвінаў, заг. студыі П.Данілаў, з 1933 Я.Рамановіч. Педагогі: В.Галіна, У.Крыловіч, У.Уладамірскі і інш. Студыйцы: М.Абраменка, Г.Відаўская, А.Гучко, Г Панкрат, К Шайкоўскі і інш. Студыйныя работы — спектаклі «Бацькаўшчына» К.Чорнага, «Сваты» І.Гурскага.
    Студыя 1936—38 Маст. кіраўнік Літвінаў, заг. студыі Рамановіч. Педагогі: Галіна, Данілаў, Літвінаў (майстэрства акцёра), Л.Рахленка (сцэн. мова), І.Швец (сцэн. рух). Студыйцы: А.Абрашкевіч, С.Бульчык, У.Гарачун, Л.Гілевіч, Г Макарава (Апанасчык), А.Маркавец, С.Саўчук, В.Семянюк, А.Усенка, С.Яворскі. Паст. спектакль «Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні.
    Студыя 1945—48 Маст. кіраўнік Е.Міровіч, з 1946 Літвінаў, заг. студыі Б.Янпольскі. Педагогі: Галіна і В.Галаўчынер (майстэрства акцёра), П.іваноў (сцэн. мова), К.Ціхаміраў (танен і рытміка руху), Б.Кудраўцаў (грым), У.Няфёд (гісторыя тра), Дз.Румянцаў (гісторыя лры). Студыйцы: М.Бацян, М.Зінкевіч, Я.Кавалёва, Т.КінКамінскі, Н.Краўцова, В.Краўчанка, У.Кудрэвіч, М.Лапідус, А.Рынковіч, І.Сіповіч, Г.Уладамірская, Л.Чыжэўская. Студыйныя работы — фрагменты з твораў А.Фадзеева, А.Куляшова, А.Пушкіна, М Гогаля, Гальдоні, спектаклі «Апошнія» М.Горкага, «Дарагі госць» Ю.Рудзько.
    Студыя 1956—58 Маст. кіраўнік Рахленка. Педагогі: А.Архангельскі, Галіна, Няфёд. Студыйны: М.Бабок, В.Белахвосцік, Г.Вавула,
    стужачнікі 221
    М.Калінін, А.Кацельнікаў, Дз.Ніжнікоўская, Л.Хейфец. Студыйныя работы — фрагменты з твораў М Святлова. Я.Васілёнка, А.Каплера.
    Студыя 1967—69 Маст. кіраўнік Рахленка. заг. студыі Я.Громаў. Педагогі: Б.Луцэнка, В.Раеўскі, Уладамірская, Б.Эрын (майстэрства акцёра), З.Браварская (сцэн. мова), А.Першын (снэн. пластыка), А.Лабовіч (гісторыя тра). Студыйцы М.Бараш, Б.Бруснікаў, Л Зорына, А.Кашпераў, У.Кошаль, У.Краснапёраў, Т.Кротава, І.Кушалевіч, Л.Лой, М Лур’е, А.Марцынюк, А.Падабед, Т.Скудная, У.Сячэйка, Т.Юдзіна. Студыйныя работы — фрагменты з твораў Ф.Шылера, М.Горкага, В.Розава, Л.Зорына і інш., спектаклі «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «На ўсяКага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага (1ы акт).
    Літ. Няфёд У. Беларускі акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Мн., 1970; Гісторыя беларускага тэатра. Т. 2—3. Мн., 1985—87.
    Ю М. Сохар.
    СТЎДЫI ТЭЛ ЕБАЧАНН Я а б л а с н ы я, творчыя калектывы, якія рыхтуюць тэлевізійныя перадачы для пэўнага рэгіёна; уваходзяць у склад Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Працуюць у Гомелі (з 1958), Віцебску (з 1960), Брэсце (з 1961), Гродне (з 1969), Магілёве (з 1989). Да 1964 вялі вяшчанне аўтаномна. Працяглы час іх перадачы выходзілі на адным канале з рэсп. і агульнасаюзнай праграмамі з сярэднясутачным уласным вяшчаннём па 1 гадз. У апошнія гады аб’ём вяшчальных перадач складае 4—6 гадз. Рыхтуюць перадачы і праграмы розных тэматычных кірункаў: інфарм., грамадскія, сац.эканам., дзіцячыя, муз., забаўляльныя і інш. Актыўна супрацоўнічаюць з Рэспубліканскай студыяй тэлебачання, рэгулярна выходзяць з уласнымі відэасюжэтамі ў праграмах бел. тэлебачання «Навіны», «Панарама», «Планета «Арт». Л.Ф.Шылава.
    СТЎДЫЯ (італьян. studio ад лац. studeo старанна працую, займаюся), 1) майстэрня жывапісца, скульптара, фатографа і інш. 2) У тэатры — творчы калектыў, які спалучае навуч., эксперым. і вытв. (паказ спектакляў) задачы. Ствараліся пры буйных тэатр. калектывах і развівалі іх творчыя прынцыпы, або арганізоўваліся самастойна і займаліся пошукамі новых сродкаў сцэн. выразнасці. Асабліва пашыраны ў 1920— 30я г.: С. пад кіраўніцтвам Я.Вахтангава, Ю.Завадскага, Р.СІманава, А.Дзікага, М.Хмялёва ў Маскве, С.Радлава ў Ленінградзе і інш. С. часта служылі асновай і базай для стварэння новых траў, падрыхтоўкі акцёрскіх кадраў: С. пры Маскоўскім Маст. акад. тры, Беларуская драматычная студыя ў Маскве (1921—26), Беларуская студыя оперы і балета (1930—33), Беларуская студыя пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе (1933—37), Студыі Беларускага тэатра імя Якуба Коласа (1928—64), Студыі Беларускага тэатра імя Янкі Купалы (1932—69). У Мінску працуюць Оперная студыя Беларускай акадэміі музыкі, Тэатрстудыя кінаакцёра. 3) Школа прасцейшага тыпу (муз.,
    тэатр., оперная, балетная). Існуюць пры палацах і дамах культуры, клубах і інш. 4) Радыёстудыя, тэлевізійная С. — творчы калектыў для стварэння радыё і тэлеперадач; абсталяванае спец. апаратурай памяшканне для радыёвяшчання і тэлеперадач (гл. таксама Студыі тэлебачання абласныя).
    С. ёсць у к і н о (гл. Кінастудыя), ц ы р к а в ы м м а е т а ц т в е і інш.
    СТЎДЫЯ ВАЕННЫХ МАСТАКОЎ імя М.Б.Г рэкава. Створана ў Маскве ў 1934—35 як навучальная студыя самадз. мастакоўчырвонаармейцаў пры асобнай кав. брыгадзе, потым пры Паліт. упраўленні Маск. ваен. акругі. у 1943—91 пры Гал. палітупраўленні Сав. арміі і ВМФ. 3 1940 аргцыя прафес. мастакоў. Названа ў гонар мастакабаталіста М.Ь.Ррэкава. Паўплывала на развіццё батальнага жанру, станаўленне мастацтва дыярам і панарам. Сярод вядучых майстроў студыі М.Авечкін, Я.Вучэціч, І.Еўсцігнееў, М.Жукаў, П.Крываногаў, П.Мальцаў, М.Самсонаў.