• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Складаюцца звычайна з кварцавага пяску, звязвальных рэчываў (напр., карбаміднафу
    ранавай смалы) і дабавак (графіту і інш.). Бываюць увфьготненыя, сухія і вадкія. Ацвярдзенне С.с. у працэсе вырабу стрыжняў адбываецца ў сушыльных печах. Вадкія самаацвярджальныя С.с. пры ўвядзенні ў іх паверхневаактыўных рэчываў набываюць высокую цякучасць, што дае магчымасць заліваць іх у стрыжнёвыя скрынкі, дзе сумесі цвярдзеюць на паветры без дадатковага ўшчыльнення.
    Схема пескадуўнай стрыжнёвай машыны: I — пнеўматычнае прыстасаванне; 2 — адтуліны (венты); 3 — соплы; 4 — трубаправод; 5 — рэзервуар; 6 — стрыжнёвая скрынка; 7 — стол.
    СТРЫЖЫ (Apodes, або Apodi), падатрад птушак атр. даўгакрылых. Вядомы з ніжняга эацэну (каля 85 млн. г. назад).
    2 сям.: С. чубатыя (Hemiprocnidae) — 4 віды, пашыраны ад паўд. Індыі да Новай Гвінеі, і ўласна С. (Apodidae) — 18 родаў, 82 віды, пашыраны паўсюдна,
    Стрыжы: I — малы; 2 — чорны; 3 — чубаты.
    акрамя палярных абласйей. У палёце самыя хуткія з птушак (скорасць С. іглахвостых да 300 км/гадз). Гняздуюцца ў расколінах скал, дуплах, пад стрэхамі пабудоў і інш. Ва ўмераных шыротах пералётныя, у тропіках — аселыя. На Беларусі 1 від — С. чорны (Apus apus), нар. назва шкурат.
    Даўж. цела да 33 см, маса да 140 г. Апярэнне зверху цёмнае. Дзюба кароткая, шырокая, рот вялікі. Крылы доўгія, вострыя. Ногі кароткія, у большасці відаў усе 4 пальцы накіраваны ўперад, каб зачапляцца кіпцюрамі за выступы гнязда. Кормяцца (насякомымі) і п’юць у палёце. Маюць развітыя слінныя залозы, выдзяленні якіх выкарыстоўваюць пры пабудове гнезд. Манагамы. Адкладваюць да 6 яец. Э.Р.Самусенка. СТРЫЖЭНАЎ Алег Аляксандравіч (н. 10.8.1929, г. Благавешчанск Амурскай вобл., Расія), расійскі акцёр. Нар. арт. СССР (1988). Скончыў Тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна (1953). 3 1953 акцёр Рус. тра драмы ў Таліне, з 1954—55 — тра драмы імя А.Пушкіна ў Ленінградзе, з 1957 — Трастудыі кінаакцёра ў Маскве, у 1966—76 — Маскоўскага Маст. акад. тра. Створаныя ім вобразы аб’яднаны высокай адухоўленасцю, паэт. драматызмам, псіхал. дакладнасцю. Зняўся ў фільмах: «Авадзень» (1955), «Сорак першы» (1956), «Капітанская дачка», «Хаджэнне за тры моры» (абодва 1958), «Белыя ночы» (1960), «Непадсудны» (1969), «Зорка чароўнага шчасця» (1975), «Юнацтва Пятра» (1981), «Снайпер» (1992) і інш. Аўтар кн. «Споведзь» (1999).
    СТРЫЙ, горад у Львоўскай вобл. Украіны, на р. Стрый. Вядомы з 1385. Каля 80 тыс. ж. (2002). Чыг. вузел. Прамсць: маш.буд., металаапр., радыёэлектронная, дрэваапр., лёгкая (тэкст., гарбарнаабутковая, швейная), харч., буд. матэрыялаў. Краязнаўчы музей.
    СТРЫЙКбЎСКІ (Stryjkowski, Strykowski) Мапей (1547, Стрыкаў Лодзінскага ваяв., Польшча — каля 1590), польскі гісторык, храніст, паэт. Скончыў парафіяльную школу ў Бжазінах (1561). У 1563 пераехаў у ВКЛ. У 1563—73, верагодна, служыў у войску ВКЛ на маскоўскай мяжы ў якасці рыскуна (разведчыка). У 1572—74 служыў у Віцебскім гарнізоне пад камандаваннем \.Гваньіні і працаваў над гісторыяй ВКЛ і суседніх дзяржаў. У канцы службы здзейсніў падарожжа па Зах. Дзвіне, у час якога занатаваў свае назіранні па гісторыі, этнаграфіі і культуры: аб Рагвалодавым камені, цэрквах і манастырах Полацка. У 1574—75 удзельнічаў у пасольстве ў Турцыю. У 1576—78 знаходзіўся пры двары кн. АлелькавічаўСлуцкіх у Капылі і Слуцку. У 1579 заняў духоўную пасаду жамойцкага каноніка. У 1574 выдаў у Кракаве паэму «Ганец цноты...» (кароткая вершаваная гісторыя ВКЛ, частка твора пад назвай «Генеалогія, альбо Кароткае апісанне
    216	СТРЫКАЧ
    вялікіх князёў літоўскіх» выдадзена ў 1626 у Любчанскай друкарні. Аўтар гіст. твораў «Аб вольнасці Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага» (1575), «Аб пачатках, вывадах, мужнасці, справах рыцарскіх і хатніх слаўнага народа літоўскага, жамойцкага і рускага» (выд. ў 1978), «Аб паражэнні 30 000 Масквы з князем Пятром Шуйскім ваяводам полацкім у полі Іванскім над ракой Улай... 1564 года» (не апублікаваны, рукапіс зберагаецца ў Пушкінскім доме ў С.Пецярбургу). Гал. праца С. — «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» (1582) — першая дрўкаваная гісторыя ВКЛ. Многія даследчыкі лічаць, што твор Гваньіні «Апісанне Еўрапейскай Сарматыі» (1578) з’яўляецца плагіятам запісак С., у чым С. неаднаразова абвінавачваў Гваньіні на стронках сваёй «Хронікі». А.А.Семянчук.
    «СТРЫКАЧ», бел. нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Танец вясёлы, жыццярадасны. Выконваўся ў летні час на вечарынках дзяўчатамі пры ўдзеле юнака, якога называлі «стрыкачом». Юнак, нібы нарваўшы крапівы, «стрыкаў» ёю дзяўчат — бегаў за імі прыпяваючы. Танец шырока вядомы на Віцебшчыне. Сцэнічны варыянт створаны ў 1977 балетмайстрам I Серыкавым.
    Л. К.Алексютовіч.
    СТРЫМЕР (ад англ. streamer вузкая доўгая стужка) у вылічальнай т э х н і ц ы, адзін з накапляльнікаў інфармацыі на магн. стужЦы для персанальных ЭВМ ці мікраЭВМ; таксама запамінальнае прыстасаванне з паслядоўным зваротам. Прызначаны для аператыўнага запісу, архіўнага захоўвання і рэзервовага капіравання вял. аб’ёмаў важнай інфармацыі (праграм, дакументаў і інш.).
    С.	адрозніваюцца тыпам картрыджа (касеты), дзе змяшчаецца магн. стужка, даўжынёй і шырынёй магн. стужкі, відам магн. галовак запісусчытвання, колькасцю дарожак запісу і стандартам сціскання даных. Картрыджы бываюць 1 ці 2бабінныя з аб’ёмам інфармацыі да 100 Гбайт, могуць выкарыстоўвацца і касеты для быт. магнітафонаў (у С. мікраЭВМ). Скорасць запісусчытвання інфармацыі да 300 Мбайт/мін. Да С. могуць далучацца аўтазагрузчыкі ці бібліятэкары картрыджаў (прылады для аўтам. змены картрыджаў), што дазваляе павялічыць аб’ём запісанай інфармацыі да некалькіх тэрабайт. Л. В Сіяьноў, М. П. Савік.
    СТРЫНАДКІ, вёска ў Падсвільскім пас. Савеце Глыбоцкага рна Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 16 км на У ад г. Глыбокае, 201 км ад Віпебска, 7 км ад чыг. ст. Падсвілле. 229 ж., 82 двары (2001). Пач. школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СТРЫНГЕР (англ. stringer ад string прывязваць, змацоўваць), падоўжны элемент канструкцыі корпуса (каркаса) судна, лятальнага апарата, вагона і інш. Уяўляе сабой ліставую ці таўровую бэльку, сценка якой перпендыкулярная
    да абшыўкі корпуса. Абшыўка мацуецца да С. і папярочных элементаў (бімсаў, шпангоўтаў) з набору корпуса судна.
    СТРЫНДБЕРГ (Strindberg) Юхан Аўгуст (22.1.1849, Стакгольм — 14.5.1912), шведскі пісьменнік, гісторык, этнограф. Вывучаў філасофію ва унце г. Упсала, працаваў настаўнікам, журналістам, акцёрам, бібліятэкарам. У 1860—70я г. зазнаў уплыў экзістэнцыялісцкай філасофіі С.К’еркегора, пазітывісцкай гіста
    рыяграфіі Х.Т.Букле і натуралістычных твораў Г.Брандэса. У 1883—98 у эміграцыі. У першых творах — драме «Вальнадумец» (1870), трагедыях «Герміёна» (1871) і «Адрынуты» (1876) ідэя проціпастаўлення асобы асяроддзю; у гіст. драмах «Местэр Улуф» (1872), «Сакрэт гільдыі» (1880) і інш. праблема ўзаемаадносін простага чалавека і бязлітаснай цывілізацыі. Маст.псіхал. аналіз прадстаўнікоў творчых і дзелавых колаў Стакгольма ў рамане «Чырвоны пакой» (1879). У зб. натуралістычнарэаліст. навел «Лёсы і прыгоды шведаў» (т. 1 — 4, 1882—92), этнагр. працы «Шведскі народ» (т. I—2, 1882) тэма народа як творцы гісторыі Палеміка з тагачаснымі сац. утопіямі ў збках навел і памфлетаў «Новая імперыя» (1882), «Утопіі і рэчаіснасць» (1885), зб. «Вершы» (1883). 36. прбзы «Шлюбныя гісторыі» (ч. I—2, 1884—86) уласціва антыфемінісцкая скіраванасць. У раманах «Людзі з вострава Хемсё» (1887), «На ўзбярэжжы» (1890), п’есах «Бацька» (1887), «Фрэкен Жулі» (1888) і інш. натуралістычныя тэндэнцыі; у аўтабіягр. кнігах «Сын пакаёўкі» (1886), «Споведзь вар’ята» (1888), «Пекла» (1897), «Легенды» (1898), гіст. драмах «Густаў Ваза», «Эрык XIV» (абедзве 1899), «Карл XII» (1901), «Крысціна» (1903) і інш. праблемы маральнапсіхал. выбару. Новы этап у творчасці С. адзначаны сімвадісцкамістычнымі драм. творамі: трылогія «Шлях у Дамаск» (ч. 1—3, 1898—1904), «Адвент» (1899), «Танец смерці» (1901) і інш. Гэту традыцыю прадоўжыў у п’есах «Навальніца», «Саната прывідаў», «Пелікан» (усе 1907), «Вялікі гасцінец» (1909), напісаных для заснаванага разам з рэж. А Фалькам у 1907 стакгольмскага Інтымнага тра. Для раманаў «Самотны» (1903), «Гатычныя пакоі» (1904), «Чорныя сцягі» (1907) характэрны сац,крытычныя матывы. Аўтар дзённікаў «Блакітная кніга» (т. 1^—4, 1907—12), гіст. мініяцюр, дарожных нататак, публіныст. і літ.знаўчых прац. На бел. мо
    ву асобныя навелы С. пераклаў В.Буйвал. Брэсцкі тр драмы і музыкі паводле яго п’есы «Фрэкен Жулі» паст. «Начную санату для мужчыны, жанчыны і троля» (1993).
    Тв:. Бел. пер, — |Навелы] // Крыніца. 1999 № 1; Рус. пер — Полн собр соч Т. I—15. М., 1908—12; Мзбр. пронзв. Т. I —
    2. М„ 1986.
    Літ.: Август Стрмндберг: Бнобнблногр указ. М., 1981. Л.П.Баршчэўскі.
    СТРЫПТЫЗ (ад англ. strip распранацца + tease дражніць), музычнатанцавальнае прадстаўленне, удзельніцы (або ўдзельнікі) якога паступова агаляюцца пад музыку. Звычайна выконваецца ў спец. рэстаранах, начных барах.
    СТРЭЖАЎ, старажытны горад Полацкай зямлі. Упершыню ўпамінаецца ў летапісах пад 1127—28 у сувязі з паходамі кааліцыі паўд.рус. князёў на Полацкую зямлю «... а Всеволоду Олговнчю провеле нтн с своею братею на Стрежев к Бормсову». Іпацьеўскі летапіс называе гэты горад яшчэ раз пад 1159: «Рогволод ... а Всеволоду да Стрежев». Аднак С. пакуль не лакалізаваны. Адны даследчыкі атаясамлівалі яго з в. Стрыжава Бешанковіцкага рна. Аднак рэшткі ўмацаванага паселішча часоў Кіеўскай Русі тут не выяўлены. Другія шукалі С. на месцы сучаснага г.п. Стрэшын Жлобінскага рна. У ім даследаваны 2 археал. помнікі 12 ст. Але гэты населены пункт размешчаны далёка ад паўд. мяжы Полацкай зямлі, што ставіць пад сумненне існаванне тут летапіснага С.
    Г. М. Семянчук. СТР^ЛЕР (Strehler) Джорджа (14.8.1921, г. Трыест, Італія — 25.12.1997), італьянскі рэжысёр. Скончыў Акадэмію аматараў драм. мастацтва ў Мілане (1940). У 1947—68, з 1972 арганізатар і кіраўнік (сумесна з П.Грасі) 1га ў Італіі стацыянарнага драм. тра «Пікалатэатр» (Мілан), у 1968—72 кіраўнік уласнай тэатр. трупы. Адрадзіў прыёмы італьян. камедыі дэль артэ, працягваў сцэн. традыцыі Б.Брэхта. Сярод пастановак: «Слуга двух гаспадароў» (1947) і «Камп’ела» (1975) К.Гальдоні, «Вішнёвы сад» А Чэхава (1955), «Трохграшовая опера» (1956), «Добры чалавек з Сезуана» (1958) і «Швейк у другой сусветнай вайне» (1961) Брэхта, «Кароль Лір» У.НІэкспіра (1972), «Вялікая магія» Э.Дэ Філіпа (1989), «Востраў рабоў» П.Марыво (1995) і інш.