Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Літ:. М а й р Э. Популяцнн, внды н эволюння: Пер. с англ. М., 1974; Солбрнг О., Солбрнг Д. Популяцяонная бнологмя н эволюцня: Пер. с англ. М., 1982; Радкев а ч В.А. Экологмя. 3 язд. Мн., 1997.
СТРУКТУРАЛІЗМ, кірунак у сацыягуманітарных навуках 20—21 ст., арыентаваны на выяўленне структуры грамадства і культуры і структурных узаемазалежнасцей паміж іх кампанентамі; сукупнасць тэарэтыкаметадалагічных падыходаў да сацыялагічнага і культуралагічнага аналізу грамадства і кудьтуры, іх структурных узаемадзеянняў і асаблівасцей. Першапачаткова быў распрацаваны ў лінгвістыцы (гл. Структурная лінгвістыка), пазней пашырыўся ў этнаграфіі, антрапалогіі, сацыялогіі, псіхалогіі, культуралогіі і інш. Разглядае культуру і грамадства як суйупнасць знакавых сістэм (мова, навука, мастацтва, рэлігія, міфалогія, звычаі і інш ), якія апасродкуюць узаемаадносіны чалавека і соцыуму. Мэта структурнага аналізу пэўнага аб’екта — пошук унутр. заканамернасцей яго пабудовы, якія вызначаюць яго абстрактнародавыя ўласцівасці і прыкметы. Структуралісты даследуюць усе з’явы, даступныя эмпірычнаму вопыту, як «эпіфеномены» (знешняе выяўленне глыбінных унутр. структур), імкнуцца гуманіт. ведам надаць статус дакладных навук, штоабумоўлівае стварэнне строгага фармалізаванага паняційнага апарату С., схільнасць да лагічных і матэм. формул, выкарыстанне тлумачальных схем і табліц.
Асновы С. ў вывучэнні сацыякульт. з’яў закладзены КЛевіСтросам, які пры даследаванні першабытнай культуры аб’яднаў лінгвістычны, семіятычны, этнаграфічны і філас. падыходы і сцвярджаў, што асн. кампаненты
структурныя 211
соцыуму (шлюб, рытуалы, рэліг. вераванні, міфы і інш.) з’яўляюцца своеасаблівымі мовамі, якія неабходна вывучаць пры дапамозе структурнага метаду. Яго ідэі развіваў Р.Барт, які выкарыстоўваў структурны аналіз пры вывучэнні з’яў сучаснага еўрап. грамадства. Даследаванне бессвядомага ў чалавека на аснове С. прапанаваў Ж.Лакан, які звярнуў увагу на падабенства паміж структурамі мовы і механізмамі ўздзеяння бессвядомага; ён лічыў, што С. змяняе ўласцівы папярэднім філас. і сацыялагічным кірункам суб’ектацэнтрызм «дэцэнтраваннем». М.П.Фуко сцвярджаў, што індывідуумы не павінны разглядацца ў якасці суб’ёктаў гісторыі, і абвясціў «смерць суб’екта» як вынік стварэння «двайнікоў» чалавека асн. феноменамі сучаснага грамадства; ён лічыў, што для адраджэння індывід. свабоды чалавека неабходна дэструкцыя сац. структуры і пошук пэўных альтэрнатыў. Новы этап у развіцці С. (постструктуралізм) звязаны з даследаваннямі ЖДэрыды, Ж.Дэлёза, Ф.Гватары, Ж.Бадрыяра, Ю.Крысцевай, Ж.Ф.Ліятара (Францыя); Дж.Х.Мілера, Х.Блума, П. дэ Мана (ЗША) і характарызуецца крытычным стаўленнем да рацыянальнага тлумачэння з’яў рэчаіснасці, рэлятывізмам і скептыцызмам.
Літ:. Мулуд Н. Современный структуралнзм: Размышлення о методе н фялософнн точных наук: Пер. с фр. М., 1973; Автон о м о в a Н.С. Фнлософскле проблемы структурного аналнза в гуманнтарных науках. М.. 1977; Клнменкова Т.А. От феномена к структуре. М., 1991; Ф у к о М. Слова н всшн: Археологня гуманмт. наук: Пер. с фр. СПб., 1994; Реале Дж., Антнсерн Д. Западная фмлософня от мстоков до нашнх дней: Пер. с нтал. Т. 4. СПб , 1997; Эко У. Отсутствуюшая структура: Введенне в семнологню: Пер. с нтал. СПб., 1998; Французская семнотнка: От структуралнзма к постструктуралнзму: Пер. с фр. М., 2000.
Я. М. Бабосаў.
СТРУКТЎРНАФУНКЦЫЯ НАЛ ЬН Ы АНАЛІЗ, тэарэтыкаметадалагічны кірунак у сацыяюгіі, які зыходзіць з прыярытэту сістэмнага аналізу пры вывучэнні сац. рэальнасці, яе структуры і функцыян. сувязі яе элементаў. Тэарэт. асновы С.ф.а. распрацоўвалі Э.Дзюркгейм, А Р.РадкліфБраўн, Б.К.Маліноўскі, R Парэта і іх паслядоўнікі ТПарсанс. РК Мертан. К.Дэвіс і інш Яны разглядалі грамадства, сац. з’явы і працэсы як цэласную сістэму, элементы якой узаемазвязаны і выконваюць пэўную функцыян. ролю ў адносінах адзін да аднаго і да сістэмы ўвогуле. Адрозніваюць С.ф.а. як сацыялагічную тэорыю і як метад сац. даследавання. Як сацыялагічную тэорыю С.ф.а. распрацоўвалі Парсанс, М.П.Фуко, Н.Дж.Смелсер, Дэвіс, С.Айзенштат і інш.. якія асн. задачай сацыялогіі лічылі вывучэнне механізмаў, што забяспечваюць цэласнасць сац. структуры, a функцыянаванне грамадства і яго асобных падсістэм разглядалі з пункту гледжання выканання імі пэўнага комплексу функцыян. патрабаванняў. У аснове С.ф.а Парсанса — ідэя сац. парадку, які адлюстраваны ў імкненні сац. суб’ектаў да падтрымання раўнавагі сістэмы, Фуко, КЛевіСтрос гал. задачай С ф.а. лічылі выяўленне элементаў грамадскай сістэмы і вызначэнне іх асн. функцый у забеспячэнні цэласнасйі грамадства. Якметад сацыяльнага
даследавання С.ф.а. распрацаваў Мертан Унугры метаду С.ф.а. існуюць 2 асн. падыходы: структурны (аналіз сац. структур) і функцыянальны (аналіз сукупнасці сац. функцый і вызначэнне структур. якія ажыццяўляюйь пэўныя функцыі). Сумяшчэнне ідэі стабільнага функцыянавання. грамадства, характэрнай для С.ф.а., і ідэі развіцця прывяло да распрацоўкі ў I960—70х г. канцэпцыі неаэвалюцыянізму (Парсанс, Э.А.Шылз), паводле якой устойлівае развіццё сац. сістэмы патрабуе вырашэння 4 асн. праблем: атрыманне рэсурсаў з навакольнага асяроддзя і іх размеркаванне ўнутры сац. сістэмы (адаптацыя), мабілізацыя рэсурсаў для дасягнення пэўных мэт і вызначэнне парытэту паміж імі (метадасягненне), каардынацыя адносін унутры сістэмы (інтэграцыя), забеспячэнне індывідаў неабходнай матывацыяй (падтрыманне «цэласнага стандарту»). Найноўшыя версіі С.ф.а. характарызуюцца сінтэзам шэрагу ідэй сацыялагічнай думкі. С.ф.а. пашыраны ў галінах сацыялогіі палітыкі, сацыялогіі сям’і, сацыялогіі злачыннасці і інш.
Літ: Дюркгейм Э О разделеннн обшественного труда: Метод соцнодогнн: Пер. с фр. М . 1996; Амернканская соцналогнческая мысль" Р.Мертон, Дж.Мнд, Т.Парсонс, А Шюц. М., 1996; Парсонс Т. О структуре соцнального действня: Пер. с англ. М., 2000. І.В.Катляроў.
СТРУКТЎРНАЯ ІЗАМЕРЫЯ, тып ізамерыі, абумоўлены рознай хім. будовай малекул.
Асн. віды С.і.: ізамерыя в у г л я роднага шкілета, абумоўленая розным парадкам сувязі атамаў вугляроду ў малекуле, напр., бутаны — нбутан СН3СН2СН2СН3 і ізабутан СН3СН(СН3)СН3; і з а м е р ы я становішча, абумоўленая розным становішчам функцыян. груп або кратных сувязей у малекуле з аднолькавым вугляродным шкілетам, напр., 1прапанол СН3СН2СН2ОН і 2прапанол СН3СН(ОН)СН3. Разнавіднасць ізамерыі становішча — т.зв. ізамерыя ўзаемнага размяшчэння функцыян. груп ці кратных сувязей, напр., .мдыгідраксібензол (рэзарцын) і лдыгідраксібензол (гідрахінон), амінакіслоты. Гл. таксама Таўтамерыя.
СТРУКТЎРНАЯ ЛІНГВІСТЫКА сукупнасць поглядаў на мову і метады яе даследавання, у аснове якіх разуменне мовы як знакавай сістэмы з дакладна вылучанымі структурнымі элементамі (адзінкамі мовы, іх класамі і інш.) і імкненне да строга фармальнага яе апісання, што набліжаецца да дакладных навук; галіна мовазнаўства. Для С.Л. характэрна асаблівая ўвага да структуры мовы як да сеткі адносін (проціпастаўленняў) паміж элементамі моўнай сістэмы (гл. Апазіцыя ў мовазнаўстве). Разглядаецца ў 2 кірунках мовазнаўства: асн. (агульная тэорыя навукі для лінгвістыкі — інфарматыка для лінгвістыкі) і прыкладным (лінгвістыка для агульнай тэорыі навукі — лінгвістыка для інфарматыкі). Лінгвістычныя універсаліі суадносйцца са знакавымі сістэмамі, генератыўнай лінгвістыкай, лінгвістычнай тыпалогіяй і інш.; матэма
тычныя методыкі — з інфарматыкай, аўтам. перакладам і інш.
Склалася ў 1920—30я г. Пачалі яе Ф дэ Сасюр (жэнеўская школа), М.С.Трубяцкой, Р.В.Якабсон (Маскоўскі і Пражскі гурткі), Л.Ельмслеў, В.Брэндаль (капенгагенская школа). Уклад у С.л. зрабілі І.А.Бадуэн дэ Куртэнэ, Е.Курыловіч, А.Марцінэ, Э.Бенвеніст, Л.Тэньер і інш.
На Беларусі ў галіне С.л. працавалі і працуюць А.В.Зубаў, Г.П.Кліменка, В.У.Мартынаў, А.Я Міхневіч, Б.Ю.Норман, Б.А.Плотнікаў, А.Я.Супрун, Г.А.Цыхун і інш.
Літ:. А п р е с я н Ю.Д. Нден м методы современной структурной лннгвнстнкн. М., 1966; Мельчук Й.А. Опыт теорнн лмнгвнстмческнх моделей «смысл t^ текст». М.. 1974; Ill е н к Р.К. Обработка концептуальной ннформацнн: Пер. с англ. М., 1980; Мартынов В.В. Категорші языка: Семнол. аспект. М., 1982; Я г о ж. Основы семантнческого кодмрованмя: Опыт представлення н преобразованмя знаннй. Мн., 2001.
В. У. Мартынаў.
СТРУКТЎРНАЯ ПЕРАБУДбВА ЭКАнбмікі ў Рэспубліцы Белар у с ь, сукупнасць мер па змене матэрыяльнай базы вытвсці ці спосабу кіравання прадпрыемствамі, накіраваных на фарміраванне сістэмы грамадскай вытвсці, якая найб. поўна адпавядае грамадскім патрэбам, забяспечвае дынамізм, збалансаванасць і высокую эфектыўнасць узнаўленчых працэсаў на базе паскарэння навуковатэхнічнага прагрэсу. тэхн. рэканструкцыі. Асн. ўмова перабудовы — эфектыўная інвестыцыйная палітыка, якую ажыццяўляе ўрад. Яна ўключае выдзяленне неабходных бюджэтных сродкаў на рэалізацыю агульнадзярж. праграм, павышэнне ролі фін. рэсурсаў прадпрыемстваў у капіталаўкладаннях (амартызацыйныя адлічэнні, прыбытак), прыцягненне замежных інвестыцый і крэдытаў у рэальны сектар эканомікі, сродкаў насельніцтва на будаўніцтва жылля, бюджэтнападатковыя і цэнавыя пераўтварэнні і інш. С.п.э. на перспектыву намечана ў «Праграме сацыяльнаэканамічнага развінця Рэспублікі Беларусь на 2001 — 2005 гады». Яе стратэгічная мэта — ўзмацненне сац. арыентацыі эканомікі, павелічэнне долі спажывання ў нац. даходзе, павышэнне дабрабыту народа. Гал. сродкі рэалізацыі прыярытэтаў: актывізацыя інавацыйнай і інвестыцыйнай дзейнасці, паскарэнне развіцця навукаёмістых і рэсурсазберагальных галін і вытвсцей; развіццё жыл. будва на неэмісійнай аснове з выкарыстаннем пазабюджэтных крыніц фінансавання; фарміраванне эфектыўнай сістэмы аховы здароўя; павелічэнне экспарту тавараў і паслуг; развіццё аграпрамысл. комплексу і звязаных з ім перапрацоўчых галін вытвсці. М.В.Радзіеўскі. СТРУКТЎРНЫЯ ГЕНЫ участкі малекулы ДНК, якія вызначаюць паслядоўнаснь амінакіслот у малекуле бялку ці
212 СТРУМЕННАЯ
ферменту. У пракарыётаў у склад аперона ўваходзяць некалькі С.г., эўкарыётаў — адзін, які мае інфарматыўныя (экзоны) і неінфарматыўныя (інтроны) участкі. Экзоны ўтвараюць інфарм. РНК, дзе адбываецца зборка адпаведнай малекулы бялку. Функцыян. актыўнасць С.г. вызначае фенатыпічныя асаблівасці кожнага арганізма. Р.Г.Заяц. СТРУМЁННАЯ ПЛЫНЬ, паветраная плынь у выглядзе вузкага моцнага патоку ў верхняй трапасферы і ніжняй стратасферы, у палярных шыротах — і на больш нізкіх узроўнях; істотнае звяно агульнай цыркуляцыі атмасферы. Назіраецца ў вышынных франтальных зонах. Даўж. С.п. тысячы кіламетраў, верт. магутнасць да 10—15 км, шыр. сотні кіламетраў. Скорасць ветру больш за 30 м/с. С.п. частыя і ўстойлівыя ў субтрапічных зонах Паўн. і Паўд. паўшар’яў. Асабліва магутныя над Японскімі авамі, дзе ўтвараюцца вял. гарыз. кантрасты тры паміж ахалоджанай Азіяй і цёплым паветрам над паўн. ч. Ціхага акіяна.