Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
С.А. Фамін
СТРОЙ у музыцы, 1) суадносіны ступеней гукавой сістэмы па вышыні (частаце), выражаныя ў матэм. велічынях С абумоўлены рэгіянальнымі і гіст. асаблівасцямі муз. культур. Вядомы 17 і 24ступенныя сістэмы ў музыцы арабскіх краін. 22ступенны С. у Індыі, 7ступенны піфагораў С. у Еўропе (у перыяд развіцця аднагалосся). Для хар. шматгалосся быў неабходны чысты (натуральны або тэрцаваквінтавы) С. Развішаё еўрап. ладагарманічнай сістэмы
(павелічэнне колькасні танальнасцей, з’яўленне складаных акордаў, мадуляный і г.д.) прывяло да нераўнамернай, a потым да раўнамернай 12ступеннай тэмперацыі. С. з матэм. дасканалай фіксацыяй вышынь гукаў перадае норму гукавых суадносін. 2) Частата (вышыня) настройкі эталоннага тону гукараду (а1 = 440 ваганняў за секунду). 3) Асаблівасць настройкі ці канструкцыі муз. інструмента (квінтавы С. скрыпкі, храматычны — баяна, натуральны — валторны). С. духавых інструментаў вызначае суадносіны паміж іх рэальным гучаннем і нотным запісам для іх (труба in В, кларнет in A). 4) Ступень зладжанасні паміж спевакамі ў хоры; характарыстыка хар гучання. 5) С., або тон, тое. што танальнасць (устарэлае паняцце).
СТРОЙ у адзенні, традыцыйны комплекс бел. нар. адзення, характэрны для пэўнай мясцовасці. Гл. Народныя строі
СТРОКАЧ Пётр Паўлавіч (н. 22.3.1937, в. Матыкалы Брэсцкага рна), бсл. вучоны ў галіне інж. экалогіі. Канд. тэхн. н. (1973), праф. (1990). Скончыў Брэсцкі пед. інт (1960). 3 1972 у Брэсцкім тэхн. унце (у 1976—80 і з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па тэхналогіі ачысткі прыродных вод для гасп.харчовых і тэхн. мэт. Распрацаваў тэхналогіі і ўстаноўкі для ачысткі вады ад арган. і завіслых рэчываў. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.: Технологвя очнсткн пряродных вод. 2 нзд. Кмев. 1986 (разам з Л.А.Кульскім); Словарь термннов по хвмнм н технологнн воды. Брест, 1997.
СТРбМА (ад грэч. stroma падсцілка), аснова органаў жывёл, якая складаецца з неаформленай злучальнай тканкі. У С. знаходзяцца валакністыя структуры, што абумоўліваюць яе апорнае значэнне, размяшчаюцца спецыфічныя элементы органаў, праходзяць крывяносныя і лімфатычныя сасуды. Таксама С. наз. бялковую аснову эрытрацытаў і пластьш, спляценне гіфаў, на якім размешчаны пладовыя целы або канідыяносцы ў сумчатых і недасканалых грыбоў.
А. С.Леанцюк.
СТРОМБАЛІ (Stromboli), дзеючы вулкан у архіпелагу Ліпарскія авы, у Тырэнскім м., тэр. Італіі. Утварае аднайм. ваў пл. 12,6 км2. Выш. 926 м (ад дна мора каля 2700 м). Складаецца са стараж. разбуранага андэзітавага і сучаснага ўсечанага базальтавага конусаў. 3 перапынкамі ў 10—20 мін выкідае вулканічныя бомбы і распаленыя газы, якія відаць на вял. адлегласці, таму С. наз. маяком Міжземнамор’я. Зрэдку адбываюцца вывяржэнні базальтавай лавы. Ад С. паходзіць назва тыпу вывяржэння вулканаў — стромбаліянскі (гл. Вулкан).
206 СТРОНГА
СТРбнГА, ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Баранавіцкім рне Брэсцкай вобл. Засн. ў 1998 з мэтай аховы унікальнага прыроднага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў. Пл. 12 015 га. Знаходзіцца на стыку Навагрудскага ўзвышша і Баранавіцкай водналедавіковай раўніны. Уключае даліны рэк Лахазва, Дзеравянка, Іса, іх прытокі і штучныя вадаёмы. Пад лясамі 94% тэр., пераважаюць хвойнікі верасовыя, бруснічныя, імшыстыя, чарнічныя, арляковыя; растуць бяроза, вольха чорная, елка, дуб, граб. У флоры шмат гаспадарчакарысных відаў раслін; 16 відаў сасудзістых раслін уключаны ў Чырв. кнігу: гарлянка пірамідальная, тлушчанка звычайная, званочак рапунйэль, купальнік горны, пальчатакарэннік майскі, сон лугавы, баранец звычайны, касач сібірскі і інш. У фауне 202 віды жывёл, з іх 24 у Чырв. кнізе: стронга ручаёвая, рак шыракапальцы, арланбелахвост, скапа, паганка малая, бугай вялікі і малы, бусел чорны, уліт вялікі, гагара чорнаваллёвая, сыч касматаногі, соня арэшнікавая, барсук, рапуха чаротная і інш. Да аб’ектаў палявання і промыслу адносяцца 22 віды млекакормячых. П.І.Лабанок. СТРбНГАВАЯ ГАСПАДАРКА. сажалкавая рыбная гаспадарка, у якой вырошчваюць холадалюбівых рыб — радужную і ручаёвую стронгу. У С.г. ствараюць спрыяльныя для іх умовы: халодная вада (12—15 °C), добры гідрахім. рэжым (колькасць кіслароду 7—8 см3/л), высокая праточнасць (500—1500 л/с на 1 га пл. вадаёма), камяністае дно. Стронга ў сажалках не размнажаецца, яе ікру штучна апладняюць і інкубіруюць. Адрозніваюць С.г. поўнасістэмныя, рыбагадавальнікі і нагульныя гаспадаркі. На Беларусі стронгу вырошчваюць у гаспадарцы «Стронга» Лагойскага рна Мінскай вобл і інш.
СТРбНП, ф а р э л і, агульная назва прэснаводных форм кумжы (еўрап., або
ручаёвыя, С.) і стальнагаловага ласося (радужныя С). Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы, Паўн. Амерыцы, акліматызаваны ў Аўстраліі, Новай Зеландыі. Паўд. Афрыцы і інш. У ручаях і рэках жывуць ручаёвыя С., у азёрах — азёрныя На Беларусі 2 формы С.: ручаёвая (Salmo trutta morpha fario) y бас. рэк Вілія, Дняпро, Нёман, занесеная ў Чырв. кнігу, і радужная (S. irideus), завезеная ў 1956 для сажалкавых гаспадарак.
Даўж. да 122 см (радужная С.), маса да 30 кг (азёрныя формы), ручаёвай — да 70 см, маса да 12 кг. Колер — ад цёмнага да светлага; па ўсім целе і на спінным плаўніку чорныя і чырв плямкі. у С. радужнай па баках цела — радужная паласа (адсюль назва). Кормяцца беслазваночнымі і дробнай рыбай. Аб’екты промыслу і развядзення. М.ВНіюта.
стронніцтво людбвэ (Stronnictwo Ludowe), сялянская партыя ў Польшчы, у т.л. ў Зах. Беларусі, у 1931—49 Створана ў выніку аб’яднання сял. партый «Пяст», «Вызволене» і Стронніцтво хлопске, што было звязана з узмацненнем апазіцыі «санацыйнаму рэжыму». Кіраўнікі партыі: Т Начніцкі, В Вітас, М.Ратай, С Мікалайчык. І.Соляж. С Тугут, В.Кавальскі, С.Мілкоўскі. Цэнтр. друкаваны орган — газ. «Zielony Sztandar» («Зялёны сцяг»). С.л. была звязана с Саюзам сельскай моладзі Польскай Рэспублікі (гл. «Віцы»), Асн. патрабаванні праграмы: зямельная і падатковая рэформы, скасаванне «нажніцаў цэн», увядзенне крэдытаў для сялян, нац раўнапраўе і інш. У 1935—38 С.л. ўдзельнічала ў адзінафронтаўскіх дэманстрацыях у Беластоку, Сувалках, Баранавічах, Гродне. Слоніме, Гайнаўцы, Ваўкавыску, Крынках і інш., 10дзённай забастоўцы сялян Зах. Беларусі і Зах. Украіны (жн. 1937), выступленнях супраць БярозаКартузскага канцлагера, за вызваленне з турмаў палітвязняў, супраць пагрозы вайны і інш. У 2ю сусв. вайну кіраўніцтва С.л. ўвайшло ў склад польскага эмігранцкага ўрада і Рады Нарадовай Узбр. атрады С.л. ў час ням.фаш. акупацыі ўдзельнічалі ў нар. руху «Батальёны хлопске». У 1943 частка іх
увайшла ў склад Арміі Краёвай, якая дзейнічала і на тэр. Зах Бсларусі
Т.А.Лугпчова.
СТРОННІЦТВО ХЛбПСКЕ (Stronnictwo Chlopskie), сялянская партыя ў Польшчы і Зах. Беларусі ў 1926—31. Створана ў выніку вылучэння групы дзеячаў з «Вызволеня» на чале з Я.Домбскім. Кіраўнікі партыі Домбскі, В.Добрах, А.Плюта, Я.Табор, А.Валерон. Друкаваны орган — «Gazeta Chlopska» («Сялянская газета»), Асн. патрабаванні праграмы: парламенцкая рэспубліка, шырокая агр. рэформа, развіццё асветы сярод насельніцтва. Падтрымала дзярж. пераварот у Польшчы 12.5.1926. 3 1928 вяла барацьбу супраць «санацыйнага рэжыму». Удзельнічала ў выступленнях за прадастаўленне дэмакр. свабод, правядзенне бурж.дэмакр. рэформ. Пасля роспуску сейма ў 1930 некат. дзеячы партыі праследаваліся ўладамі, пачала расці яе апазіцыйнасць ураду. У 1931 С.х. аб’ядналася з сял. партыямі «Пяст» і «Вызволене» ў Стронніцтво людовэ.
Т.А.Лугачова.
СТРбНЦЫЙ (лац. Strontium), Sr, хімічны элемент П групы перыяд. сістэмы, ат. н. 38, ат. м. 87,62, адносіцца да шчолачназямельных металаў. Прыродны складаецца з 4 стабільных нуклідаў, найб. пашыраны S8Sr (82,56%). У зямной кары 3,4 І0’2% па масе. Трапляецца выключна ў выглядзе злучэнняў; вядома каля 40 мінералаў С,, найб. важныя — цэлесцін і странцыяніт, ёсць С. ў прыродных мінералізаваных водах (прыблізна 24% агульных запасаў). Адкрыты ў 1790 англ. хімікам А.Крофардам, які вылучыў аксід С. са странцыяніту (адсюль назва). Метал. С. атрыманы ў 1808 Х.Дэві.
Мяккі серабрыстабелы (неачышчаны залацістажоўты) метал. Існуе ў 3 паліморфных мадыфікацыях; пры трах ад пакаёвай да 248 °C устойлівы aSr (шчыльн. 2630 кг/м3), І^ 768 °C. Хімічна вельмі актыўны (захоўваюць у закрытых шкляных пасудзінах пад слоем газы). На паветры пакрываецца плёнкай з аксіду SrO і пераксіду SrO2, пры награванні загараецца. Узаемадзейнічае з вылучэннем вадароду з вадой [гідраксід Sr(OH), больш моцная аснова, чым кальцыю гідраксіо] і разбаўленымі мінер. ктамі, з галагенамі, пры 300—400 °C з вадародам, пры 0400 °C з азотам, вугляродам, фосфарам, халькагенамі, Атрымліваюць электролізам расплаву хларыдаў С. (SrCl,; 85%) і калію або амонію, алюматэрмічным аднаўленнем SrO пры 1000 °C у Вакууме. Выкарыстоўваюць для легіравання спец. сплаваў (пераважна алюмініевых), як гетэр у электравакуумнай тэхніцы, злучэнні С.: аксід і карбанат — кампаненты аксідных катодаў электроннавакуумных прыбораў, шкла для кінескопаў каляровых тэлевізараў, эмалей, палівы; нітрат і хларыд — кампаненты піратэхн. саставаў (афарбоўваюць полымя ў кармінавачырв. колер); фтарыд — люмінафор, лазерны і аптычны матэрыял; тытанат SrTiOj — сегнетаэлектрык. Лішкі С. ў арганізме чалавека прыводзяць да пашкоджвання каснявой тканкі, печані і крыві, ГДК у вадзе 8 мг/л. Пры дзяленні ядраў урану ў ядз. рэактарах у значнай колькасці ўтвараюцца fpaдыеактыўныя нукліды С.: "^Sr (перыяд паў
струвэ 207
распаду Т1/2 = 50,5 сут) і wSr (Т1/2 = 29,12 года), якія трапляюць у навакольнае асяроддзе пры выпрабаваннях ядз. зброі, аварыях на АЭС (гл. Радыеактыўнае забруджванне). Найб. небяспечны 9()Sr доўгі час знаходзіцца ў паверхневым слоі Зямлі, вызначаецца высокай міграцыйнай здольнасцю, назапашваецца ў касцявых тканках жывых арганізмаў (замяшчае кальцый), што прыводзіць да ломкасці касцей і інш. шкодных уздзеянняў.
А.П. Чарнякова. СТРбФІКА, 1) раздзел паэтыкі, які вывучае спосабы спалучэння радкоў вершаваных у страфу, яе ўзнікненне, развіццё і мастацкавыяўл. магчымасці. 2) Сукупнасць страфічных форм асобнага твора, паэта і інш., пэўным чынам упарадкаваная сістэма радкоў і строф.
Зараджэнне бел. паэзіі звязана з двухрадкоўямі (упершыню ў Ф.Скарыны ў прадмове да кн. «Зыход», 1519) і чатырохрадкоўямі — катрэнамі (упершыню ў Скарыны ў прадмове да кн. «Іоў», 1517; у Афанасія Філіповіча «Дыярыушы», 1647). Багатая С. дэкламацый Сімяона Полацкага. У 19 ст. С. бел. паэзіі ўзбагацілася творамі, напісанымі пяцірадкоўямі («Дзеванька» Я.Баршчэўскага), шасцірадкоўялгі (ананімны «Я клічу Вас...»), васьмірадкоўяліі (ананімны «Ой, у полі вецер вые...») і інш. Найб. інтэнсіўна ў бел. паэзіі С. развіваецца з пач. 20 ст. Больш разнастайнай стала структура строф, паглыбіяіся яе рытмікавыяўл. магчымасці. Страфічны падзел тэксту падкрэсліваецца рэфрэнам («Мужык» Я.Купалы). выкарыстоўваецца кальцавая кампазіцыя («Як я полем іду...» Я.Купалы). Пашырыліся цвёрдыя формы верша (тэрцыны, секстына, сіцыліяна), засвоіліся айрэны, газеяі, рубаі і інш., складаныя віды строф набылі значэнне самаст. відаў верша (санет, трыяяет, рандо, актава), распаўсюдзіліся нізкі строф — вянок санетаў, стансы. Паявіліся віды строф, якія не маюць вял. пашырэння ў паэзіі: сяліірадкоўе («Малебен» Я Коласа), дзевяцірадкоўе («Полымя» Я.Коласа) і інш. Своеасаблівай страфой напісана паэма Я.Коласа «Рыбакова хата» (складаецца з 12 радкоў з рыфмоўкай абабвгвгдеед). Асобныя віды строф сталі адметнымі для творчасці некат. паэтаў (шаснаццацірадкоўі А Куляшова). У паэзіі пераважаюць вершы, напісаныя аднолькавымі строфамі — раўнастрофныя вершы («Беларусі» П.Броўкі). ^устракаюцйа аднастрофныя вершы («Знаць хочаш, як я цябе знайшоў?» М.Танка), разнастрофныя вершы («Гапон» В.ДунінаМарцінкевіча, «Мёртвая вясна» Броўкі), астрафічныя верты і строфы, якія ўзніклі на матэрыяле пэўнага жанру, тэматыкі. стылю (баладная страфа, элегічны двуверш) і ў пэўнай ступені захоўваюць сувязь з імі. Аднак строфы звычайна не рэгламентуюцца памерам ні літ. жанрам, іх сэнсавыяўленчая роля вызначаецца зместам канкрэтнага твора.