• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Падраздзяленні С.ш. адлюстроўваюць агульныя заканамернасці (этапнасць) развійця літа і біясферы ва ўзаемадзеянні ламіж сабой і з інш. абалонкамі планеты. Агульныя стратоны ўстанаўліваюцца метадамі: для фанеразою (эратэма — зона) — біястратыграфічным і інш.; для антрапагенавай сістэмы (раздзел—ступень) — біястратыграфічным з кліматастратыграфічным і геамарфалагічным; для дакембрыю — паводле даных геахраналогіі (тэктанічная цыклічнасць, працэсы метамарфізму). Падраздзяленні агульнай С.ш. звязаны з падраздзяленнямі рэгіянальных і мясц. С.ш. і служаць для міжрэгіянальнай, міжкантынент. і планетарнай карэляцыі геал. цел. Асновы С.ш. закладзены ў 1й пал. 19 ст., калі пры вывучэнні разрэзаў Еўропы палеанталагічным метадам была вылучана большасць геал. сістэм. Міжнар. С.ш. зацвярджаецца на сесіях Міжнар. геал. кангрэса. С.А'.Кручак.
    СТРАТЫГРАФІЯ (ад лац. stratum слой + ... графія), раздзел геалогіі, які вывучае паслядоўнасць утварэння горных парод і іх першасныя прасторавыя ўзаемаадносіны. Цесна звязана з гіст. геалогіяй, геахраналогіяй, палеанталогіяй, літалогіяй, геатэктонікай, геалогіяй карысных выкапняў і інш. Выкарыстоўвае палеанталагічны, літалагічны, кліматастратыграфічны, геахім., палеамагн., сейсмалагічны, прамысл.геафіз., ізатопнарадыялагічныя (урансвінцовы, калійаргонавы, рубідыйстронцыевы, радыевугляродны) і інш. метады.
    СТРАТЭГІЯ 201
    Як навука ўзнікла ў 17 ст. з адкрыцця дацкім вучоным Н.Стэна закону паслядоўнасці напластавання горных парод. У канцы 18 — пач. 19 ст. англ. вучоны У.Сміт распрацаваў прынцыпы палеанталаг. метаду ў С., што прывяло да ўзнікнення біястратыграфіі. Да канца 19 ст. вылучаны асн. стратыграф. падраздзяленні фанеразою (група, сістэма, аддзел, ярус), распрацаваны праект міжнар. стратыграф. шкалы. Уклад у развіццё С. зрабілі франц. вучоныя Э.Ог, М.Жынью, англ. У.Аркел, Р.І.Мурчысан, А.Седжвік, ням. О Шындэвольф, амер. — К.Данбар, Х.Хедберг. рас. — А.П.Карпінскі, А.П.Паўлаў, Д.В.Наліўкін, У.В.Менер, Б.С.Сакалоў, А.І.Жамойда і інш., бел. — Л.М.Вазнячук, А.СМахнач, К.З.Фурсенка і інш.
    На Беларусі стратыграф. даследаванні пачаліся на мяжы 19—20 ст. з удзелам вучоных Расіі Планамерныя работы вядуцца з 1927 (Інт геалогіі; М Ф.б’лш^гхо). У 2й пал. 20 ст. ў Інue геал. навук Hau. AH Беларусі і Бел. н.д. геолагаразведачным інце распрацаваны і абгрунтаваны стратыграф. схемы тэр. Беларусі; удакладненні вядуцца пад кіраўніцтвам Стратыграфічнага кта пры Бел. геал. тве.
    Літ.. Степанов Д.Л., Месежннков М.С. Обшая стратнграфня. Л., 1979; Матермалы по стратнграфнн Белорусснн. Мн., 1981; Геологня Беларусм. Мн., 2001.
    С.А.Кручак.
    СТРАТЫГРАФІЯ ў археалогіі, апісанне ўмоў залягання культ. пласта археал. помнікаў адносна геал. напластаванняў і інш. слаёў. Апісанне вядзецца па пластах зверху ўніз з пазначэннем характару глебы, прыродных і культ. уключэнняў, парушэнняў натуральнага залягання і інш. С. дае магчымасць вызначаць змену культ. комплексаў у часе і параўноўваць час існавання помнікаў у пэўным месцы («вертыкальная» С.). Калі розначасовыя рэчы трапляюцца ў адным гарызонце, выкарыстоўваюць «гарызантальную» С. «Параўнальная» С. — параўнанне розных археал. комплексаў — дае магчымасць вызначаць храналогію асобных культурных з’яў на тэр. асобных рэгіёнаў, краін, цэлых кантынентаў і нават усяго свету. 3 дапамогай звестак С. вызначаецца адносная, а потым і абсалютная храналогія каменнага веку і абгрунтоўваецца яго перыядызацыя. С. цесна звязана з глебазнаўствам і геалогіяй. УФ.Ісаенка. СТРАТЫФІКАЦЫЯ МОЎ (ад лац. stratum слой + facere рабіць), суадносіны ўзаемадзеяння моў у выніку міграцыі, каланізацыі або заваявання аднаго народа іншым.
    У залежнасці ад вынікаў узаемадзеяння моў вылучаюць тры стратыфікацыйныя тыпы: субстрат, суперстрат, адстрат. Субстрат — рэшткі мовы карэннага насельніцтва, якая была выцеснена мовай чужынцаў, але паўплывала на апошнюю і выклікала змены ў яе фанет. і грамат. ладзе, напр., балт., уграфінскія дыялектныя рэлікты ў мовах усх. славян. Суперстрат — фанет. і грамат. элементы мовы прышлага народа, што праніклі ў мову карэннага насельніцтва, на якую паступова перайшлі чужынцы, напр., рэшткі стараж.франц. мовы нарманскіх заваёўнікаў у англ. мове, цюркскія элементы — у балг. мове. Адстрат — элементы мовы іншаземнага ьГарода ў мове карэцнага насельніцтва, калі гіс
    тарычна захаваліся абедзве мовы, напр., ням. элементы ў мове лужыцкіх сербаў, індыйскія —у дравідскіх мовах. А.Я.Міхневіч. СТРАТЫФІКАЦЫЯ НАСЁННЯ, вытрымліванне насення ў вільготным субстраце для паскарэння яго прарошчвання; прыём перадпасяўной падрыхтоўкі. Выкарыстоўваецца гал. чынам для насення дрэвавых і кустовых парод, некат. лек. раслін. Насенне пераслойваюць вільготным пяском, пілавіннем, тарфяной крошкай, імхом і вытрымліваюць пры тры 3—5 °C на паветры. Працягласць С.н. ў пладовых дрэў 80— 130 сутак.
    СТРАТЭГ (грэч. strategos ад stratos войска + ago вяду). у старажытнагрэчаскіх полісах 6—I ст. да н.э. военачальнік, надзелены шырокімі ваен. і паліт. паўнамоцтвамі. У Афінах існавала калегія з 10 С.: адзін — для камандавання гаплітамі (цяжкаўзброенай пяхотай), адзін — для падрыхтоўкі флоту, адзін — для аховы краіны, два — для аховы Пірэя\ астатнія камандавалі войскамі ў паходах паводле строга вызначанай чаргі. Выбіраліся С. нар. сходам па аднаму ад кожнай філы (родаплемянное аб’яднанне) тэрмінам на 1 год (дазвалялася неаднаразовае выбранне — напр., Перыкз на працягу 15 гадоў). Пасада была безаплатнай. С. ўзначальвалі ваен.паліт. саюзы (Фесалійскі, Эпірскі, Ахейскі і інш ). У Паўн. Прычарнамор’і калегіі С. вядомы ў Ольвіі і Херсанесе. Знешнім знакам адрознення С. былі асобая хламіда і вянок. Паводле некат. звестак, С. называліся военачальнікі таксама ў Егіпце і шэрагу краін М. Азіі. У сучасным значэнні С. — палкаеодзец, кіраўнік буйных ваен. аперацый.
    «СТРАТЭГІЧНАЯ АБАРОННАЯ ІНІЦЫЯТЬІВА» («САІ»), доўгатэрміновая праграма стварэння шырокамаштабнай сістэмы проціракетнай абароны (ПРА). Прызначана для абароны краіны ад ракетнаядзернай зброі. Уключае розныя сродкі паражэння ракет і боегаловак, у т.л. заснаваных на новых фіз. прынцыпах (гл. Прамянё'вая зброя, Пучковая зброя). Значную ч. сістэмы ПРА складае касмічная зброя. «САІ» распрацавана і аб’яўлена ў ЗША у 1983; некат. элементы ІІРА (процікасм. абароны) створаны ў Расіі, Ізраілі і інш.
    СТРАТЭГІЧНЫЯ ЎЗБРАЁННІ віды зброі і ваен. тэхнікі. а таксама сродкі кіравання і забеспячэння, прызначаныя для рашэння стратэг. задач у вайне. Падзяляюцца на наступальныя і абарончыя. Аснова наступальнага С.ў. — наземныя комплексы стратэг. балістычных ракет, атамныя ракетныя падводныя лодкі, стратэг. бамбардзіроўшчыкі і інш. Абарончае С.ў. — сродкі процікасм. і проціракетнай абароны, комплексы з проціракетамі, сродкі кіравання і інш. С.ў. валодаюць ЗША, Расія, Вялікабрытанія, Кітай, Францыя. Асобныя іх кампаненты маюць таксама Украіна, Ізраіль і некат. ІНШ. дзяржавы. С.М.Абра.чаў.
    СТРАТЙПЯ ВАЁННАЯ, састаўная частка ваеннага майстэрства, яго вышэйшая і важнейшая галіна. Ахоплівае тэорыю і практыку падрыхтоўкі краіны і ўзбр. сіл да вайны, планавання і вядзення вайны і стратэгічных аперацый. Асн. задачы С.в. і кірункі яе развіцця вызначаюцца канстытуцыяй і ваеннай дактрынай дзяржавы. Тэорыя С.в. як сістэма навук. ведаў вывучае заканамернасйі і стратэг. характар вайны, а таксама спосабы яе вядзення; распрацоўвае тэарэт. асновы падрыхтоўкі і вядзення вайны (стратэг. аперайый). У галіне практычнай дзейнасці займаецца вызначэннем стратэг. задач узбр. сіл, неабходных для іх выканання сіл і сродкаў, распрацоўкай і ажыццяўленнем мерапрыемстваў па падрыхтоўцы ўзбр. сіл і ўсёй ваен. арганізацыі дзяржавы да вайны, планаваннем стратэг. аперацый, арганізацыяй стратэг. разгортвання ўзбр. сіл., а таксама маніторынгам і аналізам ваен.эканам. магчымасцей імавернага праціўніка і інш. С.в. цесна звязана з палітыкай і абслугоўвае яе, адначасова аказвае адваротнае ўздзеянне на палітыку. Характар і змест С.в. у значнай ступені залежаць ад эканомікі. Узровень развіцця эканомікі, навукі і тэхнікі абумоўлівае магчымасць распрацоўкі і стварэння адпаведных сродкаў узбр. барацьбы, прадвызначае колькасны і якасны склад узбр. сіл. У сваю чаргу С.в. і ў мірны, і ў ваенны час аказвае адваротнае ўздзеянне на эканоміку. С.в., якая не ўлічвае рэальныя ваенэканамч магчымасці дзяржавы (кааліцыі дзяржаў), як правіла, церпійь паражэнне. Пацодле адносін да інш. састаўных частак Ваен майстэрства (аператыўнага майстэрства і тактыкі) С.в. займае пануючае становішча. Яна вызначае іх задачы, спосабы дзеянняў войск у аператыўным і тактычным маштабе. Характар узаемасувязі састаўных частак ваен. майстэрства мяняецца з развіццём сродкаў вядзення ўзбр. барацьбы і аснашчэння імі ўзбр. сіл дзяржавы.
    У войнах далёкага мінулага стратэг. поспехі цалкам залежалі ад тактычных. Са з’яўленнем аператыўнага майстэрства, якое заняло прамежкавае месца паміж стратэгіяй і тактыкай, тактычныя поспехі сталі весці да аператыўных, якія ў сукупнасці вызначалі стратэг. поспех. Са стварэннем стратэгічных узбраенняў сувязь паміж стратэгіяй, аператыўным майс+эрствам і тактыкай набыла новы змест. Стратэг. камандаванне атрымала ў сваё распараджэнне такія сродкі паражэння праціўніка. выкарыстанне якіх дазваляе яму непасрэдна вырашаць важныя стратэг. задачы. Разам з тым аператыўнае і тактычнае камандаванні, маючы сучасныя сродкі паражэння, аказваюць больш значны ўплыў на дасягненне стратэг. мэт. На кожным гіст. этапе развіцця дзяржавы (кааліцыі дзяржаў) распрацоўваецца С.в. адпаведна яе палітыцы, эканам. магчымасцям і асаблівасцям ваен.геагр. становішча.
    У Рэспубліцы Беларусь С.в. адлюстроўвае дзярж. палітыку ў галіне абароны краіны, зыходзіць з задач, вызнача
    202 страус
    ных Канстытуцыяй, канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі і ваен. дактрыны дзяржавы Прыярытэтнай задачай С.в. з’яўляецца выпрацоўка мер ваен. плана па абароне дзярж. суверэнітэту і паліт. незалежнасці, забеспячэнні тэр. цэласнасці і недатыкальнасці граніц Рэспублікі Беларусь.
    Літ. Клаузевяй К. О войне: Пер. с нем. М , [1997]; Постнженме военного мскусства: Ндейное наследне А.Свечнна. М , 1999; Кладо Н.Л. Этюды по стратегмн. М., 1997; Слнпченко В.Н. Бесконтактные войны. М., 2001; К й н г с т о н  М а к к л о р н ЭДж. Аспекты стратегнм: Пер. с англ. М., 1966.