• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Сузор’е Стралец.
    СТРАЛЕЦКАЕ ПАЎСТАННЕ 1698 у Р а с і і, паўстанне маскоўскіх cmpajibцоў, выкліканае іх нежаданнем несці цяжкую службу ў памежных крэпасцях і ўціскам з боку палкоўнікаў. 4 палкі маскоўскіх стральцоў (каля 4 тыс. чал.), якія ў 1695—96 удзельнічалі ў паходах на Азоў, замест вяртання ў Маскву былі накіраваны ўрадам (цар Пётр 1 падарожнічаў за мяжой) ахоўваць граніцу з ВКЛ. На шляху ў г. Вял. Лукі стральцы паўсталі, змясцілі начальнікаў і пайшлі на Маскву. Яны наладзілі сувязь з царэўнай Соф’яіі Аляксееўнай, зняволенай у Новадзявочым манастыры, і збіраліся ўзвесці на прастол яе або кн В.В.Галіцына, але 28.6.1698 разбіты ўрадавымі войскамі каля Новаіерусалімскага манастыра. У 1698—99 пакараны смерцю 1239 стральцоў. 601 пасля пакарання бізуном і клеймавання сасланы. Былі расфарміраваны і тыя стралецкія палкі маскоўскага гарнізона, якія не ўдзельнічалі ў паўстанні, а стральцы з сем’ямі высланы з Масквы. Т.ч. са сталіцы была выдалена варожая Пятру 1 ваен.паліт. сіла.
    Літ: Буганов В.М. Московскме восстання конца XVII в. М., 1969.
    СТРАЛЁЦКІ СТЭП, участак абложнага разнатраўназлакавага стэпу; за 20 км на Пд ад г. Курск у Расіі. Разам з суседнімі астраўнымі дубровамі ўяўляе сабой тыповы лесастэп. Уваходзіць у Цэнтральначарназёмны запаведнік.
    СТРАЛІЧАВА, вёска ў Хойніцкім рне Гомельскай вобл., на аўтадарозе Хойнікі—Оўруч (Украіна). Цэнтр сельсавета і эксперым базы «Стралічава». За 7 км на Пд ад горада і 12 км ад чыг. ст. Хойнікі, 110 км ад Гомеля. 979 ж., 349 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціянбаптыстаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СТРАЛКбВАЯ ЗБРрЯ ствольная зброя для стральбы кулямі або інш. паражальнымі элементамі; найб. масавы від зброі. Адрозніваюць С.з. малога (да 6,5 мм), нармальнага (6,5—9 мм) і буйнога (зв. 9—14 мм) калібру; паводле прызначэння — баявую, прыстрэлачную, вучэбную, спартыўную зброю, паляўнічую зброю. Да С.з. належаць аўтаматы, вінтоўкі, карабіны, кулямёты, пісталеты, пісталетыкулямёты, рэвазьверы. У залежнасці ад крыніцы энергіі кідання існуе агнястрэльная зброя, пнеўматычная зброя, механічная і электрычная; паводле ступені аўтаматызацыі — неаўтаматычная, самазарадная і аўтаматычная; паводле колькасці ствалоў — аднаствольная, двухствольная і мнагаствольная; паводле канструкцыі ствала — наразная зброя і гладкаствольная.
    Узоры С.з з’явіліся ў 14 ст. Асн. этапы развіцця: распрацоўка і выкарыстанне кнотавага (15 ст.) і крамянёвага (канец 15 ст.) замка, папяровага патрона (сярэдзіна 16 ст.), ударнага саставу і капсульнага замка (пач. 19 ст.), наразной зброі (сярэдзіна 19 ст.), унітарнага патрона з метал. гільзай і казназараднай зброі (2я пал. 19 ст ), магазіннай зброі (канец 19 ст.; гл. Магазін). Далейшае ўдасканаленне С.з. ішло па лініі стварэння аўтаматычнаіі зброі (канец 19 — пач. 20 ст.), якая шырока выкарыстоўвалася ў Ію і 2ю сусв. войны. Асн. асаблівасці С.з.: высокая эфектыўнасць, трываласць дзеяння, манеўранасць, зручнасць і прастата эксплуатацыі; мае высокую скарастрэльнасць, добрую меткасць і кучнасць стральбы. Сярод рас. канструктараў С.з. У.Р.Фёдараў, ВА.Дзегцяроў, С.Г.Січанаў, Ф.Р.Токараў, ГС.Шпагін, М.Ф.Макараў, Б.Р.Шпітальны, МАХ.Калашнікаў, Г.М.Ніканаў і інш. 1л. гл. да арт. Зброя.
    С. М.Абрамаў, В.А. Юшкевіч.
    СТРАЛКбвЫ СПОРТ, спартыўная стральба з ручной наразной агнястрэльнай і пнеўматычнай зброі — стральба кулявая і з гладкаствольнай — стральба стэндавая, а таксама стральба з лука. Страляюць у цірах, на стрэльбішчах і стралковых стадыёнах з дыстанцый 10, 25, 50, 100 і 300 м па мішэнях нерухомых, рухомых і якія паяўляюцца і знікаюць (напр., «бягучы алень», «бягучы дзік»). Састаўная частка розных мнагабор’яў і ваенізаваных спаборніцтваў.
    Адзін з найб. стараж. відаў спарт. практыкаванняў Папярэднічалі С.с спаборнійтвы па трапнай стральбе з лука і арбалета. Спарт. стралковыя аб'яднанні, клубы, ціры пачалі з’яўляцца ў 19 ст. У праграму Алімп. гульняў
    стральба кулявая ўваходзіць з 1896, стральба стэндавая — з 1900 Першы чэмпіянат Расіі праведзены ў 1898 (г. Хабараўск). Міжнар. саюз С.с. засн. ў 1907. Найб. пашыраны С.с. ў Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Італіі, Нарвегіі, Расіі, Швецыі і інш.
    На Беларусі С.с. развіваецца з пач. 1920х г. (у гарадах Віцебск, Гомель, Мінск, Магілёў). Спаборніцтвы праводзяцца з 1923—24. Пад Мінскам у 1972 пабудаваны (рэканструяваны ў 1985) спартыўнастралковы комплекс імя маршала С.К Цімашэнкі.
    СТРАЛКОВЫЯ ВбЙСКІ, назва лёгкай пяхоты ў шэрагу армій еўрап. краін з 18 ст.; па традыцыі назва захоўвалася для некат. пяхотных часцей і злучэнняў і ў 2й пал. 19 — 1й пал. 20 ст. С.в. мелі на ўзбраенні штуцэры, вінтоўкі, a таксама аблегчаны рыштунак. Аналагічныя па прызначэнні войскі рас. арміі спачатку называліся егерскімі; у 1833—56 існавалі Віцебскі 13ы егерскі полк, Полацкі 14ы егсрскі полк і інш. Першыя асобныя стралк. батальёны сфарміраваны ў 1830я г., потым •— стралк. палкі, брыгады і дывізіі. У СССР у складзе сухапутньа войск С.в. існавалі з 1918 да пач. 1960х г. У сувязі з аснашчэннем С.в. сучаснай тэхнікай у 2й пал. 1950х г. створаны мотастралк. злучэнні, з 1963 — мотастралковыя войскі. С.В.Папоў. СТРАЛКбЎ Віталь Георгіевіч (11.1.1930, в. Катэгурт Дэбескага рна, Удмурція — 26.3.2000), бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Др с.r. н., праф. (1977). Скончыў Усесаюзны с.г. інт (1954). 3 1963 у Бел. с.r. акадэміі. Навук. працы па пытаннях рэкультывацыі выпрацаваных тарфянікаў, асаблівасцей і прыёмаў вырошчвання перспектыўных шматгадовых бабовых траў (рутвіцы рагатай). Кіраўнік распрацоўкі рэсурсазберагальнай тэхналогіі высокапрадукцыйных травастояў.
    Тв.. Параўнальная ураджайнасць бабовазлакавых травасумесей ва ўмовах сухадольнай пашы // Весці. АН БССР. Сер. с.r. навук. 1972. № 4; Энергосберегаюшая технологйя создання сенокосов й пастбнш (разам з К.К.Курыловічам, Ю.В.Алёхінай) // Междунар. аграр. журн. 2000. № 9.
    СТРАЛКбЎ Ігнат Георгіевіч (13.2.1898, в. Глазамічы Віцебскага рна — 16.2.1969), бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Др с.г. н. (1963), праф. (1964). Скончыў ГорыГорацкі земляробчы інт (1924). Ў 1924—30 у Наркамземе Беларусі. 3 1945 у Інце сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН Беларусі. 3 1948 заг. аддзела зернебабовых культур БелНДІ земляробства. Навук. працы па пытаннях апрацоўкі глебы, агратэхнікі, фізіялогіі і біяхіміі раслін, селекцыі і насенняводства зернебабовых культур.
    Тв:. Многолетнйй люпмн. Мн., 1962 (разам з М.Дз.Нагорскай, І.П.Астравым); Окультурмванне легкнх почв Белорусснн. Мн., 1967. СТРАЛКОЎСКАЕ ВОЗЕРА У Верхнядзвінскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Ужыца, за 25 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск. Пл. 0,93 км2, даўж. 1,6 км, найб. шыр. 850 м, даўж. берагавой лініі
    стральцы 197
    3,6 км, пл. вадазбору 10,9 км2. Схілы і берагі катлавіны нізкія, забалочаныя, часткова пад ворывам. Дно выслана сапрапелем. Выцякае ручай у р. Ужыца.
    СТРАЛЬБА 3 ЛЎКА, спаборніцтвы па стральбе стрэламі па мішэнях; адзін з найб. стараж. відаў спорту. Мэта — трапіць у мішэнь найбліжэй да яе цэнтра. Страляюць са спарт. лука, які складаецца з дрэўка (драўлянае, метал., з сінт. матэрыялаў або камбінаванае) і цецівы (сінт. валокны). Маса лука ў мужчын 22 кг, у жанчын каля 15 кг. Страла — драўляны, метал. ці пластмасавы стрыжань з наканечнікам і апярэннем. Спаборніцтвы праводзяцца на дыстанцыях 30, 50, 70 і 90 м для мужчын і 30, 50, 60 і 70 м для жанчын. Дыяметр мішэні 80 і 122 см.
    Спаборніцтвы па С. з л. вядомы з 15 ст. (Швейцарыя). Міжнар. федэрацыя заснавана ў 1931. Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1931 (штогод, з 1960 праз год), Еўропы — з 1968, у асабістым і камандным заліках. У праграме Алімп. гульняў — з 1904. Найб. пашырана ў Вялікабрытаніі, Бельгіі, ЗША, Канадзе, Карэі, краінах Скандынавіі.
    На Беларусі развіваецца з 1960; 1ы чэмпіянат рэспублікі праведзеНы ў 1961. Сярод бел. спартсменаў найб. вызначыліся Б.ісачанка, В.Мароз, Г.Карасёва, А. Марфель і інш.
    СТРАЛЬБА КУЛЯВАЯ, спартыўная стральба з агнястрэльнай ці пнеўматычнай наразной зброі (вінтоўкі, пісталеты). Уключае стральбу звычайную па мішэнях, скорасную па фігурных (сілуэтных) мішэнях, па перасоўных мішэнях «бягучы дзік» і «бягучы алень». Спаборніцтвы праводзяцца на дыстанныях 10, 25, 50, 100 і 300 м.
    Першыя спаборніцтвы ў стральбе з вінтовак адбыліся ў Швейцарыі (1824). У праграме Алімп. гульняў з 1896. Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1897 (з 1954 — раз у 4 гады). Стральба ўключана ў біятлон (малакаліберная вінтоўка), марское мнагабор’е; стральба з пісталетаў — у пяцібор'е і ваен.прыкладныя мнагабор’і.
    Чэмпіянаты Беларусі праводзяцца з 1924. У камандным заліку бел. стралкі — сярэбраныя прызёры чэмпіянату СССР (1976), 3е (2000) і 5е (2001) месцы на чэмпіянатах Еўропы. Сярод спартсменаў найб. вызначыліся І.Бакалаў, І.Басінскі, Л.Бейдзіна, АГазаў, К.Іваноў, \.Кедзяраў, К.Лукашык, ВПархімовіч, \.Шылава, Л.Яўглеўская і інш.
    СТРАЛЬБА СТ^НДАВАЯ. стральба з гладкаствольнай зброі шротам па лятаючых мішэнях (талерачках) на спец. пляцоўках — траншэйным і круглым стэндах; від стршковага спорту. Да 1940 наз. «стралковапаляўнічы спорт».
    Паходзіць ад трэніровачнай стральбы ў сярэдневяковай Англіі. Як від спорту існуе з канца 19 ст. У праграме Алімп. гульняў: на траншэйным стэндзе з 1900; паводле сучасных правіл (200 мішэней) —з 1952; на круглым стэндзе — з 1968. Асабістакамандныя чэмпіянаты свету праводзяцца з 1935 на траншэйным і з 1947 на круглым стэндах; для жанчын на абодвух стэндах з 1962. Чэмпіянаты Еўропы праводзяцца для мужчын з 1955, для жанчын з 1964. Найб. пашырана ў Вялі
    кабрытаніі. Германіі, ЗША, Італіі, Іспаніі, Польшчы, Расіі, Францыі і інш.
    На Беларусі развіваецйа з пач. 1920х г. Першы чэмпіянат рэспублікі праведзены ў 1927. Зборная каманда Беларусі на VI летняй Спартакіядзе народаў СССР (1975) заняла 4е месца. Сярод бел. стралкоў найб. вызначыліся Ў.Галкін, чэмпіёны СССР: В.Вятохін (1967), ШЛяцьен (1971).
    СТРАЛЬЦбЎ Барыс Васілевіч (н. 1.3.1926, в. Хутар Быхаўскага рна Магілёўскай вобл ), бел. публіцыст, пісьменнік. Канд. гіст. н. (1968), др філал. н. (1978), праф. (1979). Скончыў БДУ (1956). Працаваў у газ. «Чырвоная змена» і «Звязда» (1953—69). 3 1969 заг. кафедры тэорыі і пракгыкі сав. журналістыкі, з 1999 праф. кафедры сацыялогіі журналістыкі БДУ, адначасова нам. рэдактара час. «Веснік БДУ» (1969— 98). Даследуе жанры сучаснай публіцыстыкі. Аўтар манаграфій «Публіцыстычнасць інфармацыйных жанраў» (1973), «Аналітычныя жанры» (1974), «Публіцыстыка: Жанры. Майстэрства» (1977), «Дзесятая пяцігодка ў беларускім нарысе» (1980), «Асновы літаратурнамастацкай творчасці» (ч. 1—2, 1999), «Асноўныя творчыя метады ў журналістыцы» (2000) і інш. Асн. тэматыка маст. твораў — жыццё вёскі, клопаты моладзі і інтэлігенцыі (збкі апавяданняў «Наследнік», 1963, «Сыходзяцца бальшакі і прасёлкі», 1969; аповесці «Вячэрняя планета», 1975, «Метраном памяці», 1985; раман «Між кругых берагоў», 1980; зб. абразкоў і апавяданняў «Чарадзейны туман», 2000).