• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тв: Рус. пер. — Географня. М., 1964
    Літ А р с к я й Ф.Н. Страбон М , 1974.
    А.ГЗельскі
    СТРАВАВАЛЬНАЯ СІСТЙМА сукупнасць органаў стрававання ў жывёл і чалавека, якія забяспечваюць мех. і хім. апрацоўку ежы, усмоктванне яе састаўных ч. і выдзяленне незасвоеных рэшткаў. У пазваночных С.с. ўключае ротавую поласць, глотку, стрававод, страўнік, кішэчнік, буйныя стрававальныя залозы (печань, падстраўнікавая залоза). У расліннаедных адзначаецца значная даўж кішэчніка, асабліва тоўстага (напр., у коней з’яўляюцца дадатковыя сляпыя адросткі), у кароў страўнік мае
    Стрававальная сістэма чалавека: 1 — язык; 2 — поласць рота; 3 — мяккае нёба; 4 — глотка; 5 — стрававод; 6 — страўнік; 7 — падстраўнікавая залоза; 8 — брыжэечная часТка тонкай кішкі;,9 — тоўстая кішка; 10 — 12персная кішка; 11 — печань.
    4 камеры, у драпежных кішэчнік карацейшы, страўнік аднака.мерны. Розныя аддзелы С.с. выконваюць спеныфічныя функцыі ў працэсе бесперапыннага ператраўлення ежы (напр., хім. працэс стрававання і ўсмоктвання ў страўніку і тонкай кішцы), таксама нестрававальныя функпыі (напр., выдзяляльных органаў, эндакрынных залоз, імунныя).
    А. СЛ^анцюк
    СТРАВАВАЛЬНЫ СОК, тое, што кішэчны сок.
    СТРАВАВАННЕ. сукупнасць працэсаў, што забяспечваюць мех. драбненне і хім. (пераважна ферментатыўнае) расшчапленне харч. рэчываў на кампаненты, прыдатныя да ўсмоктвання і ўдзелу ў абмене рэчываў. Адрозніваюць 3 асн. тыпы. Пры ўнутрыклетачным С. харч. субстрат паступае ўнутр клеткі, дзе гідралізуецца ферментамі цытаплазмы або пры ўдзеле лізасом, а таксама ва ўнутрыклетачных поласцях — стрававальных вакуолях (гл. Пінацытоз, Фагацытоз). Пашырана ў аднаклетачных, некат. ніжэйшых мнагаклетачных і ў вышэйшых жывёл. Пазаклетачн а е, або дыстантнае, С. характарызуецца тым. што ферменты, якія сінтэзуюцца ў клетках, выдзяляюцца ў знешняе асяроддзе і гідралізуюць харч. рэчывы. Пашырана ў кішачнаполасцевых, ракападобных, насякомых і інш. У вышэйшых мнагаклетачных адбываецца ў поласцях стрававальнакішачнага тракту (поласцевае С.). Мембраннае, або прысценачнае, С. ажыццяўляецца ферментамі, лакалізаванымі на структурах клетачнай мембраны, звычайна на паверхні кішэчных клетак. Уласціва многім беспазваночнум і ўсім пазваночным жывёлам. У норме ў працэсах С. важную ролю адыгрываюць мікраарганізмы, а ў некат. жывёл прасцейшыя, што насяляюць розныя аддзелы стрававальнай сістэмы. У роце адбываецца пераважна мех. драбненне ежы і змочванне яе слінай; у страўніку — кіслотная дэнатурацыя бялковых кампанентаў ежы і пачатковыя стадыі гідролізу бялкоў; найб. інтэнсіўныя прайэсы расшчаплення (з удзелам ферментаў падстраўнікавай замзы. солей жоўцевых кт) і ўсмоктвання канчатковых прадуктаў — у тонкай кішцы. Асн. канечнымі прадуктамі расшчаплення бялкоў з’яўляюцца амінакіслоты, тлушчаў — гліцэрын і тлустыя кты, вугляводаў — монацукрыды. Пасля ўсмоктвання з іх у органах і тканках зноў сінтэзуюцца складаныя, спецыфічныя для арганізма злучэнні. У тоўстай кішцы С. звычайна адсутнічае, а адбываецца інтэнсіўнае ўсмоктванне вады, электралітаў, глюкозы, некат. вітамінаў і амінакіслот, якія выпрацоўвае кішэчная мікрафлора. Па меры прасоўвання і ўшчыльнення змесціва кійіэчніка фарміруецца кал, назапашванне якога выклікае акт дэфекацыі. Дзейнасць органаў С. кантралюецца вегетатыўнай нерв. сістэмай і гумаральнымі фактарамі.
    Літ.: У гол е в А.М. Эволюцня пвшеваре
    ння н прннцяпы эволюцнн функцнй. Л., 1985; Я г о ж. Теорня адекватного пнтанмя н трофологня. СПб., 1991. А.С.Леанцюк. СТРАВІНСКІ Густаў (псеўд. М л о т а к; 1837, Ваўкавыскі пав. — 1905), адзін з кіраўнікоў паўстання /863—64 на Беларусі. Былы вайсковей. Вясной 1863 сфарміраваў і ўзначаліў Ваўкавыскі паўстаннкі атрад, 14.5.1863 удзельнічаў у баі супраць урадавых войск у Міхалінскіх лясах (паблізу г. Бяроза Брэсцкай вобл.). 3.6.1863 разам з Гродзенскім атрадам К.Лянкевіча ўдзельнічаў у Мілавідскай бітве 1863. Некаторы час пры атрадзе С. знаходзіўся гал. штаб Гродзенскага ваяв. на чале з А.Духінскім і Ь.Урублеўскім. У жн. 1863 прызначаны Урублеўскім ваен. начальнікам Ваўкавыскага пав. Увосень 1863 распусціў свой атрад і выехаў за мяжу. ГВ.Кісялёў. СТРАВІНСКІ Ігар Фёдаравіч (17.6.1882, г. Ламаносаў Ленінградскай вобл. — 6.4.1971), расійскі кампазітар, дырыжор, адзін з буйнейшых кампазітараў 20 ст. Сын ФА.Стравінскага. Вучыўся ў Пецярбургскім унце (1900—05). Вучань М.РымскагаКорсакава. 3 1914 за мяжой (Швейцарыя, Францыя, з 1939 ЗША). Для С. характэрны яскравы талент, нац. творчае мысленне, наватарства ў сістэмнай арганізацыі муз. матэрыялу. У сваёй творчай эвалюцыі пераходзіў ад захаплення рус. тэматыкай і муз. фальклорам, стварэння музыкі на аснове стылізацыі розных муз. з’яў мінулага да неакласіцызму. Аддаўшы даніну амаль усім плыням сучаснага муз. мастацтва, розным маст. сістэмам, стварыў уласны стыль, які выяўляецца ў формаўтварэнні, тэматызме, метрарытміцы, інструментоўцы і інш. Сярод твораў: оперы «Салавей» (паст. 1914), «Маўра» (паст. 1922), «Прыгоды гулякі» (паст. 1951), операараторыя «Цар Эдып» (паст. 1927; 2я рэд. 1948); балеты і харэагр. сйэны, у т.л. «Жарптушка» (паст. 1910), «Пятрушка» (паст. 1911), «Вясна свяшчэнная» (паст. 1913), «Гісторыя салдата» (паст. 1918), «Пульчынела» (паст. 1920), «Байка пра Лісу, Пеўня, Ката ды Барана» (паст. 1922), «Вяселейка» (паст. 1923), «Апалон Мусагет» і «Пацалунак феі» (абодва паст. 1928), «Гульня ў карты» (паст. 1937), «Арфей» (паст. 1948), «Агон» (паст. 1957); Сімфонія псалмоў для хору і арк. (1930), 3 сімфоніі (1907, 1940, 1945); творы для камернага арк., асобных інструментаў з арк., камернаінстр., для голасу з суправаджэннем і інш. На сцэне Нац. акад. тра балета Беларусі паст. балеты «Вясна свяшчэнная» (1986, 1997), «Жарптушка» (1998), «Пацалунак феі» (1999).
    Літ. me.: Рус. пер. — Хроннка моей жнзнн. Л.. 1963; Дналогн. Воспомннанмя Размышлення. Комментармн. Л.. 1971; Статьм н матерналы. М.. 1973; НСтравннскхй — публнцнст н собеседннк. М., 1988.
    Літ.: Смнрнов В. Творческое формнрованяе Н Ф Стравмнского. Л., 1970; A с a ф ь е в Б.В. Кннга о Стравннском. Л.. 1977;
    192	СТРАВІНСКІ
    Стравннская К.Ю О 14 Ф.Стравннском н его блнзкмх. Л.. 1978; Друскян М. Нгорь Стравхнсккй: Лвчность, творчество, взгляды. 3 язд. Л., 1982; Ярустовс к н й Б.М. Н.Стравннскнй. 3 нзд. Л., 1982.
    Т.А.Дубкова.
    СТРАВІНСКІ Фёдар Ігнатавіч (20.6.1843, маёнтак Новы Двор, Рэчыцкі пав. Мінскай губ. —4.12.1902), рускі спявак (бас).
    І.Ф.Стравінскі
    Ф.І.Стравінскі.
    Скончыў.гімназію ў Мазыры (1865, у час вучобы спяваў у студэнцкіх спектаклях, зборы ад якіх ішлі матэрыяльна незабяспечаным гімназістам), Пецярбургскую кансерваторыю (1873). Саліст Кіеўскага (з 1873), Марыінскага (з 1876) оперных траў. На сцэне апошняга выканаў больш за 60 рознахарактарных партый у операх рус. і замежных кампазітараў. Сярод лепшых роляў: Фарлаф («Руслан і Людміла» М.Глінкі), Варлам і Рангоні («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Яромка, Алаферн («Варожая сіла», «Юдзіф» А.Сярова), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Дон Базіліо і Бартола («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Спарафучыле («Рыгалета» Дж.Вердзі), СенБры і Марсель («Гугеноты» Дж.Меербера), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно) і інш. С. валодаў яркім сцэнічным талентам, майстэрствам пераўвасаблення, найб. ўвагу аддаваў акцёрскаму ўдасканаленню, сам ствараў эскізы грыму да роляў. Выканальніцкая дзейнасць С., які прадоўжыў традыцыі В.Пятрова і прадвызначыў творчы шлях Ф Шаляпіна, стала значным этапам у гісторыі рус. опернага мастацтва.
    Літ:. Ф.Стравннскмй: Статьн, пнсьма, воспомннанвя. Л., 1972. ТГСлабодчыкава. СТРАВІНСКІЯ, шляхецкі род герба «Суліма» ў ВКЛ. Упамінаюцца з 1500. Найб. вядомыя:
    М а р ц і н (?—1594), цівун і гараднічы трокскі, маршалак гаспадарскі ў 1580—90, кашталян менскі ў 1590—92 і віцебскі з 1592. Меў сына Гераніма Максіміляна, старосту рагачоўскага. Б а л ь ц а р (Бальтазар; ?—1633), брат Марціна, цівун трокскі, кашталян берасцейскі ў 1624—27 і смаленскі ў 1627—31, ваявода менскі(з 1631. Неаднаразова выбіраўся паслом на соймы. Э р а з м, брат Марціна, палкоўнік каралеўскі, падкаморы ноўгарадсеверскі.
    К р ы ш т о ф, брат Марціна, суддзя земскі трокскі. Пакінуў сыноў Казіміра, канюшага трокскага, Караля, падкаморыя старадубскага, Збігнева, суддзю старадубскага, Максіміляна, стольніка старадубскага, Траяна, суддзю гродскага ашмянскага, Крыштофа, чашніка ашмянскага. Францішак, войскі старадубскі, суддзя гродскі пінскі, пасол на элекцыйны сойм 1679. Ігнацы (?—1787), староста слонімскі ў 1762— 75, падканюшы ВКЛ з 1771. 3 гэтага роду паходзілі бацька і сын — Ф\.Стравінскі, спявак, \ Ф Стравінскі, кампазітар. Вядомы таксама роды С. гербаў «Даліва», «Гіпацэнтаўр», «Прыяцель».
    М. I. Красноў.
    «СТРАДАННІ», бел. бытавы парнамасавы танец рус. паходжання. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Mae своеасаблівы лірычны характар. Выконваецца па крузе любой колькасцю пар, часта пад прыпеўкі. Складаецца з некалькіх простых фігур: крок з прытупам, пераходы партнёраў, кружэнне пар. Існуе ў розных варыянтах. На Беларусі вядомы ў Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абл.
    СТРАДАНЬ, возера ў Полацкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Дрыса, за 32 км на ПнУ ад г. Полацк, сярод парослага лесам і хмызняком вярховага балота. Пл. 0,57 км2, даўж. каля 1,1 км, найб. шыр. 760 м, найб. глыб. 2,9 м, даўж. берагавой лініі 3,8 км. Пл. вадазбору 2,5 км2. Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы невыразныя. Берагі выш. да 0,5 м, тарфяныя, на мысах пясчаныя, пад лесам, у залівах сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Вада нізкай мінералізацыі (65 мг/л), з высокай колернасцю. Зарастае да глыб. 1,7 м. Шырыня прыбярэжнай паласы трыснягу і чароту 30—80 м. Сцёк па р. Марынец.
    СТРАДНАЕ вбЗЕРА У Верхнядзвінскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Свольна, за 38 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск. Пл. 0,94 км2, даўж. больш за 1,4 км, найб. шыр. 1,1 км, найб. глыб. 1,1 м, даўж. берагавой лініі 4,5 км. Пл. вадазбору 16,8 км2. Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. да 2 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі тарфяныя. Пойма шыр. 50—300 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, каля паўд. і ўсх. берагоў да глыб. 0,5 ' выслана пяском і апясчаненым ілам, астатняя ч. — сапрапелем. Зарастае падводнай расліннасцю, уздоўж берагоў перарывістая паласа надводнай расліннасці шыр. да 75 м, пашырана да глыб. 0,5 м. Упадае р. Балгач, сцёк па р. Трудніца.