• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СТбЛЬБЕРГ (Stihlberg) Карла Юха (28.1.1865, Суамусалмі, Фінляндыя — 22.9.1952), фінляндскі паліт. і дзярж. дзеяч, юрыст. У 1908—18 праф. адм. права унта ў Хельсінкі. Адзін з лідэраў ліберальнага крыла младафінаў, якое ў снеж. 1918 утварыла Нац. прагрэс. партыю. У 1898—1903 сакратар, у 1905—07 чл. сената, у 1914 старшыня парламента. 3 1918 прэзідэнт вышэйшага адм. суда, кіраваў распрацоўкай фінл канстытуцыі 1919. У 1919—25 прэзідэнт Фінляндыі. Спрыяў заключэнню ў кастр. 1920 мірнага дагавора з РСФСР (гл. Савецкафінляндскія дагаворы і па
    188	стольнік
    гадненні). У 1931 і 1937 кандыдат у прэзідэнты Фінляндыі. У 1926—46 чл. камісіі па падрыхтоўцы законаў.
    стдльнік, шляхецкі ўрад (пасада) у ВКЛ з сярэдзіны 15 ст. Загадваў сервіроўкай велікакняжацкага стала і падачай страў. Кіраваў падстоліямі. Пазней выконваў функцыі намінальна. 3 сярэдзіны 17 ст. ўрад С. існаваў у паветах.
    У. М. Вяроўкіп  Шэлюта.
    СТбЛЯР Абрам Аронавіч (20.2.1919, г.п. Таруціна Адэскай вобл., Украіна — 6.5.1993), бел. матэматык і педагог; адзін з заснавальнікаў бел. школы па дыдактыцы матэматыкі. Др пед. н., праф. (1972). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Скончыў пед. інт (г. Бухара, 1947). 3 1951 у Магілёўскім пед. інце (у 1973—86 прарэктар, адначасова ў 1953—89 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах выкладання матэматыкі. Распрацаваў тэорыю дзейнага падыходу да навучання матэматыцы (ад дашкольнага перыяду да вышэйшай школы), прапанаваў канцэпцыю развіццёвага навучання, на падставе якой разам з інш. распрацаваў навучальнаметадычны комплекс па матэматыцы для пачатковай і 4—5га кл. сярэдняй школы. Аўтар навуч. дапаможнікаў для школ і ВНУ.
    Тв.: Логнческне проблемы преподавання математнкм. Мн., 1965; Методы обучення математнке. Мн., 1966; Современные основы школьного курса математнкн. М., 1980 (у сааўт.); Педагогмка математнкн 3 нзд. Мн., 1986.
    СТОМА Вячаслаў Іосіфавіч (н. 5.11.1949, в. Несутьгчы Навагрудскага рна Гродзенскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1972). Настаўнічаў, працаваў у органах рыбнай гаспадаркі. Друкуешіа з 1974. Аўтар збкаў прозы, публіцыстыкі, навук.папулярных твораў і твораў для дзяцей «Тайны жывёльнага свету» (1989, з Э.Р.Самусенкам), «На воўчых сцежках», «У глыбінках адвечнага бору» (абодва 1991), «Гаспадар таямнічых віроў» (1992).
    Тв:. Шедрость голубого гектара. Мн., 1990; У нерушы дзікай прыроды. Мн., 2001.
    СТбМА Здзіслаў Францавіч (17.8.1907, Мінск — 21.7.1992), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1961). Нар. арт. СССР (1968). Скончыў драм. студыю Польскага вандроўнага тра Беларусі (1929), працаваў у гэтым тры (1929, 1931—33), у трах Украіны (1935—36). 3 1937 у Бел. тры юнага гледача, з 1940 у Бел. тры імя Я.Купалы. Вострахарактарны і камед. акцёр. Валодаў дасканалай пластыкай, багатай палітрай інтанацый, мімікі, жэста, здольнасцю да імправізацыі. Творчасць С. вызначалася жьшйёвай верагоднасцю ў спалучэнні з яркім знешнім малюнкам ролі, выкарыстаннем гратэску. Стварыў самабытныя вобразы ў бел. рэпертуары: Быкоўскі, Пустарэвіч («Паўлінка» Я.Купалы), Куторга («Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча), Глушак («Людзі на балоце» па
    водле І.Мележа; Дзярж. прэмія Беларусі 1966), Лявон, Сеньказаіка («Лявоніха на арбіце», «Каб людзі не журыліся» А.Макаёнка), Туляга, Караўкін («Хто смяецца апошнім», «Брама неўміручасці» К.Крапівы), Бураўчык («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), дзед Савось, Іаахім («Адкуль грэх?», «Напісанае застаецца» А.Петрашкевіча), Піліп Назараў («I змоўклі птушкі» І.Шамякіна). Cau. аналіз і псіхал. неадназначнасць уласцівы ролям класічнага рэпертуару: Хлопаў («Рэвізор» М.Гогаля), Белагубаў («Даходнае месца» А.Астроўскага), Епіходаў («Вішнёры сад» А.Чэхава), Афанасій Мацвеевіч («Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), Бенволіо, Пароль («PaMao і Джульета», «Канец — справе вянец» У.Шэкспіра), Глап’е («Тысяча франкаў узнагароды» В.Гюго), Арлекін («Ілгун» К.Гальдоні). 3 інш. роляў: Крысіп («...Забыць Герастрата!» Р.Горына), Мішо («Уцёкі з ночы» бр. Тур), Маляр («Трэцяе жаданне» Б.Блажака),
    3Ф Стома	М В Сторажаў
    доктар Камін («Зоркі вечныя» М.Бора). Зняўся ў кінафільмах «Чырвонае лісце», «Міколкапаравоз», «Канстанцін Заслонаў», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Я, Францыск Скарына», «Запомнім гэты дзень», «Белы цень» і інш., тэлефільмах «Руіны страляюць...», «Нас выбраў час» і інш.
    Літ.: Г а ў р у к Ю. Здзіслаў Стома // CaoBa пра майстроў сцэны. Мн„ 1967; Г о р о б 
    ч е н к о Т. Служенне нскусству // Неман. 1982. № 8; Астапенка А. Нявольнік Мельпамены: Дак. аповесць пра народнага артыста СССР Здзіслава Стому. Мн., 1991.
    В.А.Ракіцкі.
    СТбМЛЕНАСЦЬуфізіялогіі, часовае паніжэнне працаздольнасці пад уздзеяннем інтэнсіўнай або працяглай працы. Памяншаецца сіла і трываласць мышцаў, пагаршаюцца каардынацыя рухаў, памяць, павялічваюййа затраты энергіі, запавольваецца хуткасйь перапрацоўкі інфармацыі, ускладняецца працэс канцэнтравання і пераключэння ўвагі. Крытэрыі С. — стан фізіял. функцый, колькасныя і якасныя паказчыкі працы. Развіваецца С. напачатку ў розных аддзелах ц.н.с., найперш у клетках кары вял. паўшар’яў галаўнога мозга, і звязана з парушэннем дынамічнай раўнавагі працэсаў узбуджэння і тармажэння. У мышачнай сістэме ўзнікае ў выніку памяншэння запасаў энергет. рэчываў і назапашвання прадуктаў распаду. Ліквідуецца зменай віду працы, адпачынкам, сном; пры адсутнасці змен пераходзіць у паталаг. стан — ператамленне.
    Літ.: Зннченко В.П., Леонов a А.Б., Стрелков Ю.К. Псвхометрнка утомлення. М., 1977. С.С.Ермакоеа. СТбМЛЕНАСЦЬ МАТЭРЫЯЛАЎ, змена механічных і фізічных уласцівасцей матэрыялаў у выніку ўздзеяння шматразовых знакапераменных (цыклічных) або адназначных, часта вібрацыйных нагрузак, якое прыводзіць да іх прагрэсіруючага разбурэння.
    Залежыць ад зыходнай трываласці, пластычнасці, вязкасці, цвёрдасці, макра і мікраструктуры, віду нагрузкі, астаткавых напружанняў і інш. Супраціўленне С.м. характарызуецца мяжой вынослівасці — найб. напружаннем, якое можа атрымаць матэрыял без разбурэння пры заладзенай колькасці цыклічных уздзеянняў. Залежнасць паміж колькасцю цыклаў і стадый пашкоджання (у т.л. ўзнікненне шчылін, канчатковае разбурэнне) выражаецца графічна. Л.А.Сасноўскі.
    СТОНХЕНДЖ (Stonehenge), адно з буйнейшых мегалітычных збудаванняў, найб. знакаміты брытанскі хендж, унікальны ў архітэктурных адносінах. Знаходзіцца каля г. Солсберы (Вялікабрытанія), абкружаны комплексам курганных могільнікаў і рытуальных помнікаў. Складаецца з 3 збудаванняў, узведзеных на адным і тым жа месцы ў розныя часы. Першае мае акруглую форму дыям. 115, 8 м. Складалася з рова і ўнутр. вала, парушанага праходам. 3 унутр. боку вала знаходзілася кола з 56 ям (т.зв. ямы Обры), у некаторых з іх былі рэшткі крэмацыі. Датуецца 2180 ± 105—1848 ± ± 275 да н.э. Другое збудаванне складалася з 2 канцэнтрьгчных колаў вертыкальна пастаўленых 82 блокаў блакітных камянёў у цэнтры стараж. вала. Да яго ідзе «шлях» з 2 паралельных валоў і рова (т.зв. «Авеню»), Датуецца 1720 + ± 150—1620± 110 да н.э. Трэцяе збудаванне складалася з вертыкальна пастаўленых адшліфаваных сарсенавых блокаў выш. 8,5 м і масаю больш за 20 т кожны, на якія зверху былі пакладзены пліты. Збудаванне ўяўляла сабой замкнё
    СТОЎБЦЫ	189
    нае кола дыям. 30 м вакол 5 трылітаў (2 камяні, зверху перакрытыя каменнай плітой), якія абкружалі ляжачы гарызантальна т.зв. алтарны камень На адным з блокаў выразана выява кінжала, на шматлікіх — сякеры, датуецца 1500—1400 да н.э. Апошняя стадыя існавання С. датуецца 1240 ±105 да н.э. Лічаць, што С. з’яўлялася не толькі храмам, магчыма, звязаным з культам сонца, але і адной са старажытнейшых астранамічных абсерваторый. С. уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнаіі спадчыны. Іл. гл. таксама да арт. Мегалітычныя збудаванні. Т С.Скрыпчанка. СТбПАК. герой бел. нар. казкі «Мужык і пан». Хітры і кемлівы прыгонны селянін, які адважыўся пайсці да панасамадура і расказаць яму пра ўсе беды ў панскім двары. Умелым і дасціпным апавяданнем С. давёў пана да адчаю, адпомсціўшы за ўсе здзекі і пакуты. На Беларусі вядома 6 варыянтаў казкі.
    СТОПКАДР, адзін з прыёмаў кінематаграфічнай перадачы падзей, пры якім узнікае эфект спынення экраннай выявы ў руху. Дасягаецца шляхам шматра’зовага паўтору на плёнцы аднаго і таго ж кадрыка, што дазваляе акцэнтаваць пэўны момант дзеяння, якое адлюстроўваецца. С.к. можа служыць для завяршэння эпізоду ці фільма (падкрэслівае фінальны акцэнт).
    СТОПКРАН, тармазны кран, што служыць для прывядзення ў дзеянне тармазоў пры экстранным спыненні цягніка. Устанаўліваецца ў грузавых і пасаж. вагонах.
    СТОРАЖАВА Людміла іванаўна (н. 7.2.1925, г. Кіраў, Расія), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1966). Скончыла студыю пры Грозненскім рус драм. тры (1945). Працавала у трах Грознага, Чэркеска, Клайпеды (1944—59), Арла (1974—81). 3 1959 у Брэсцкім, з 1962 у Гродзенскім, у 1968—74 у Гомельскім абл. драм. трах. Выканаўца драм. і характарных роляў, творчасці ўласціва ;ідчуванне часу і стылю драматург. твора, рамант. прыўзнятасць. Сярод роляў у Брэсцкім тры: Ганна Карэніна (аднайм. п’еса паводле Л.Талстога), Ірына («Тры сястры» А.Чэхава), Джудзіт («Вучань д’ябла» Б.Шоу), Катрын («Від з
    моста» А.Мілера); у Гродзенскім тры: Манахава («Варвары» М.Горкага), Клеапатра («Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра), Гарэцкая («Першы ўрок» К Губарэвіча); у Гомельскім тры: Параска («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), Хрысціна («Грэшнае каханне» А.Дзялендзіка), Кукушкіна, Агудалава («Даходнае месца», «Беспасажніца» А.Астроўскага).
    СТбРАЖАЎ Мікалай Васілевіч (н. 8.8.1934. с Стары Вышкаў Навазыбкаўскага рна Бранскай вобл., Расія), бел. юрыст. Чл.кар. Hau. АН Беларусі (з 1989), др юрыд. н. (1978), праф. (1985). Скончыў БДУ (1959). 3 1964 у Інце філасофіі і права АН Беларусі (з 1978 заг. сектара. з 1986 заг. аддзела); адначасова ў 1980—84 праф. Бел. унта культуры, у 1987—88 Бел. эканам. унта, з 1993 БДУ. Навук. працы ў галіне агр. і экалаг. права. Даследаваў праблемы развіцця і ўдасканалення агр., зямельнага і экалаг. заканадаўства, прававога становішча с.г. прадпрыемстваў. Адзін з аўтараў «Гісторыі дзяржавы і права Беларускай ССР» (т. 1—2, 1970—76). Удзельнічаў у распрацоўцы шэрагу заканад. актаў.