Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
А. С.Леанцюк.
СТВОЛ у б а т а н і ц ы, галоўнае (восевае) адраўнелае сцябло дрэва. Пачынаецца ад шыйкі кораня і заканчваецца верхавінкай. Звычайна прамы, бывае скрыўлены, часам палягае; у дрэвавых ліян можа быць павойным. Служыць апорай для кроны, выносіць лісце да святла. Зімой С. — акумулятар вільгаці і пажыўных рэчываў, вясной і летам у ім адбываецца рух сокаў. Асн. маса С. — драўніна (другасная ксілема), дыферэнцыраваная на гадавыя слаі (кольцы), і кара. У лясной прамсці С. — аб’екты нарыхтовак.
СТВОЛ, 1)у пажарнай тэхніцы — брандспойт (устарэлае), прыстасаванне (труба з насадкамі на
канцы) для стварэння і накіравання струменяў сумесі вады, пены, парашку і інш. для тушэння агню. Падзяляюцца на лафетныя (бываюць станыянарныя, што замацоўваюцца на аўтамабілі, катэры, вышйы і інш., пераносныя і перавозныя) і ручныя, якімі камплектуюцца пажарныя аўтамабілі, мотапомпы, унугр. пажарныя краны. 2) У ваеннай справе — асн. ч. агнястрэльнай зброі для выкідвання снарада (гранаты, міны, кулі) і надання яму ўстойлівага палёту ў патрэбным напрамку. Унутраная поласць (канал) С. складаецца з каморы, дзе размяшчаецца зарад, і вядучай часткі. У час выстралу з казённай (задняй) часці С. закрываецца затворам. Бываюць С. незмацаваныя, разборныя і змацаваныя; наразныя (гл. Наразная зброя) і гладкаствольныя. Даўжыня С. залежыць ад прызначэння зброі. 3) У горнай справе, гл. Шахтавы ствол.
«СТО ДЗЁН», час другога праўлення Напалеона I у Францыі (20.3—22.6.1815). 1.3.1815 Напалеон на чале атрада каля 1 тыс. чал. уйёк з вва Эльба (аддадзенага яму ў пажыццёвае валоданне ў крас. 1814) і высадзіўся на Пд Францыі. Насельніцтва, незадаволенае палітыкай Бурбонаў, якія вярнуліся з эміграныі, аказала Напалеону падтрымку; каралеўскія войскі на чале з маршалам М Неем, адпраўленыя супраць б. імператара, перайшлі На яго бок. 13 сак. Напалеон выдаў у Ліёне дэкрэт аб аднаўленні імперыі. 20 сак., не сустрэўшы супраціўлення, ён увайшоў у Парыж. Кароль Людовік XVIII уцёк у Бельгію. 21 чэрв. абвешчана новая канстытуцыя, складзеная ў памяркоўна ліберальным духу. Манархі інш. еўрап. краін адмовіліся прызнаць аднаўленне імперыі Напалеона I. Расія, Вялікабрытанія, Аўстрыя і Прусія стварылі 7ю антыфранц. кааліцыю і выставілі супраць Франныі войска ў 900 тыс. чал. на чале з к.У.Уэлінгтаналі. 18 чэрв. ў бітве пры Ватэрлоо армія Напалеона была разбіта. 22 чэрв. ён другі раз адрокся ад прастола.
П.А. Тупік.
«СТО ДЗЁН РЭФбРМ», спроба правесці дзярж. рэформы ў Кітаі ў 1898. Пачаліся 11 чэрв., калі імператар Цзай Цянь (больш вядомы як Гуансюй) з маньчжурскай дынастыі Цын выдаў указ «Пра ўсталяванне асн. лініі дзярж. палітыкі». За кароткі час Гуансюй выдаў больш за 60 указаў, падрыхтаваных групай маладых рэфарматараў на чале з Кан Ювэем і Лян Цічао, якія тычыліся сістэмы адукайыі, будва чыгунак, заводаў, мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі, развіцця ўнутр. і знешняга гандлю, рэарганізайыі ўзбр. сіл. Ажыццяўленню рэформ супрацьдзейнічала ўплывовая група саноўнікаў, блізкіх да б. рэгентшы імператрьшыўдавы Цысі. Рэфарматары падрыхтавалі змову з мэтай ліквідайыі сваіх праціўнікаў, аднак 21 вер. палацавая варта ізалявала Гуансюя ў яго палацы. Было абвешчана пра аднаўленне рэгенцтва Цысі нібыта зза псіхічнай
хваробы імператара. Большая ч. рэфарматараў пакарана смерцю; Кан Ювэй, Лян Цічао і Ван Чжао ўцяклі за мяжу.
Літ:. Тнхвннскнй С.Л. Двпженпе за реформы в Кнтае в конце XIX в н Кан Ювэй. М , 1959.
СТОГАДОВАЯ ВАЙНА 1337—1453, серыя войнаў паміж Англіяй і Францыяй. Традьшыйна падаецца як барацьба за карону Францыі паміж франц. Валуа і англ. Плантагенетамі, пазней Ланкастэрамі. Глыбіннай асновай канфлікту былі барацьба Англіі і Францыі вакол Гіені і Фландрыі, жаданне Англіі вярнуць Нармандыю, Мэн, Анжу і інш. страчаныя ўладанні Плантагенетаў. Першы этап вайны (1337— 1360) быў паспяховы для англічан: у 1340 яны разбілі франц. фло’т каля Слёйса (Эклюза), у 1346 —франц. войскі каля Крэсі, у 1347 — узялі Кале; у 1356 сын караля Эдуарда III прынц Уэльскі Эдуард («Чорны прынц») перамог французаў у бітве каля Пуацье і ўзяў у палон франц. караля іаана II Добрага. Ваен. дзеянні, шматлікія разбурэнні, павелічэнне падаткаў прывялі да Парыжскага паўстання 1357—58 і Жакерыі. Франц. ўрад быў вымушаны заключыць цяжкі мір у Брэціньі. На другім этапе С.в. (1369—96) новы кароль Францыі Карл V [1364—80] рэарганізаваў войска, узмацніў артылерыю і да канца свайго праўлення выцесніў англічан амаль з усёй тэр. Францыі. На трэцім этапе С.в. (1415—53), у час праўлення псіхічна хворага Карла VI [1380—1422), Францыя была аслаблена грамадз. вайной Бургундскага і Арлеанскага , дамоў 1405—35 (т.зв. вайна бургіньёнаў і арманьякаў). Сітуацыю выкарыстаў англ. кароль Генрых V [1413—22], які высадзіўся ў Францыі і ў бітве пры Азенкуры 25.10.1415 разграміў франц. войска. У выніку шматлікіх перагавораў і міждынастычных шлюбаў у 1422 англічане і бургундцы прызналі каралём Англіі і Франныі немаўля Генрыха VI [1422—61 і 1470—71], рэгентам пры якім стаў англ. герцаг Бэдфард. Адначасова каралём Францыі абвясціў сябе і дафін Шарль, пад уладай якога заставаліся Цэнтр. і Паўд. Францыя. У 1428 англічане аблажылі г. Арлеан, з узяццем якога адкрываўся шлях англ. арміі на Пд Францыі. У гэты ж час пры франц. двары з’явілася Жанна д’Арк. якая ўзначаліла вызв. вайну франц. народа. У маі 1429 знята аблога з Арлеана, у ліп. Карл VII каранаваны франц. каронай. У выніку Араскага міру (21.9.1435) на бок франн. караля перайшоў герцаг Бургундскі. У 1436 вызвалены Парыж, да 1441 англічане страцілі Шампань, да 1450 — Нармандыю і Мэн, да 1453 — Гіень. На тэр. Францыі яны захавалі толькі Кале (да 1558). Мір паміж Людовікам XI і Эдуардам IV у Пікіньі 29.8.1475 паклаў канец дамаганням англічан на франц. карону. Аднак толькі пасля Ам ’енскага мірнага дагавора 1802 англ. каралі перасталі тытулаваць сябе і «каралямі Францыі».
стокс
185
Літ.: Басовская Н.Н. Столетняя война 1337—1453 гг М., 1985; Яе ж. Столетняя война: Леопард протнв лнлнн. М.( 2002; Перну Р. Клэн М.В. Жанна д’Арк: Пер. с фр. М.. 1992; С ь ю а р д Д. Генрнх V: Пер. с англ. Смоленск, 1996. Дз. М.Чаркасаў.
СібЙБІШЧА, т ы р л а, агароджанае месца на пашы. абсталяванае для даення кароў, адпачынку, начлегу жывёл і ўкрыцця іх у непагадзь. Будуецца звычайна пры стойлавалагерным утрыманні жывёл (штогод мяняецца месца). Размяшчаецца ў зацішным, сухім месцы, паблізу вадаёма, за 200—300 м ад дарогі. Абсталёўваецца кармушкамі, вадапойнымі карытамі, пры неабходнасці — павецямі.
СТОКОНТРЭНТ (StokeonTrent), горад у цэнтр. Вялікабрытаніі, на ПнЗ ад Бірмінгема, на р. Трэнт і канале Трэнт—Мерсі. Каля 300 тыс. ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, рачны порт. Цэнтр старадаўняга раёна ганчарства (т.зв. ганчарная акруга), які дае каля 80% вытвсці фарфорафаянсавых і керамічных вырабаў краіны. Прамсйь: металургічная, лакафарбавая, шынная. Унт. Паблізу каменнавугальныя шахты.
СТбКПАРТ (Stockport), горад на 3 Вялікабрытаніі, на ПдУ канурбацыі Вял. Манчэстэр, на р. Мерсі. Каля 300 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Прамсць: маш.буд. (станкі, рухавікі, абсталяванне для тэкст. прамсці), тэкст., швейная, хім., харчовая. Вядомы і як цэнтр вытвсці капелюшоў.
СТОКС (Stokes) Джордж Габрыэль (13.8.1819, Скрын, Вялікабрытанія — 1.2.1903), англійскі фізік і матэматык,
Дж Г Стокс
адзін са стваральнікаў гідрадынамікі. Чл. Донданскага каралеўскага тва (1851) і яго прэзідэнт (1885—90). Скончыў Кембрыджскі унт (1841), дзе і працаваў (з 1849 праф ). Навук. працы па гідрадынаміцы, оптыцы, гравіметрыі і вектарным аналізе. Распрацаваў тэорыю руху вязкай вадкасці (ураўненне Наўе — С.), вызначыў сілу супраціўлення руху шара ў вадкасці (гл. Стокса закон). Устанавіў сувязь паміж даўжынёй хвалі фоталюмінеснэнныі і даўжынёй хвалі ўзбуджальнага святла (правіла С.), сфармуляваў адну з асн. тэарэм вектарнага аналізу (гл. Стокса формула). Яго імем
186 СТОКСА
названа адзінка кінематычнай вязкасці ў СГС сістэме адзінак — стокс.
СТбКСА ЗАКбН у г і д р а д ы н a м і ц ы, закон, які вызначае сілу супраціўлення, што дзейнічае на цвёрды шар пры яго павольным паступальным руху ў неабмежаванай вязкай вадкасці. Паводле С.з. сіла супраціўлення F= (>n\irv, дзе ц — каэфіцыент дынамічнай вязкасці, г — радыус шара, v — яго скорасйь. Устаноўлены Дж.Г Стоксам (1852). Выконваецца пры малых Рэйнальдса ліках і выкарыстоўваецца ў калоіднай хіміі, малекулярнай фізіцы і метэаралогіі.
СТбКСА ФОРМУЛА. адна з асн. інтэгральных тэарэм вектарнага аналізу, якая звязвае паверхневы інтэграл з крывалінейным. У вектарнай форме мае выгляд: ^ a* dr*= \ rota* d^ дзе d*= a*(M) — l s
вектарнае поле, зададзенае ў кожным пункце М на паверхні 5; rota* — ротар вектарнага поля ci* L — замкнёная крывая, якая абмяжоўвае паверхню S. Прапанавана ДжХ.Стоксам (1854). Гл. таксама Астраградскага формула.
стблін, горад, цэнтр Столінскага рна Брэсцкай вобл., на р. Гарынь. На аўтадарозе Пінск—ДавыдГарадок, за 7 км ад чыг. ст. Гарынь на лініі Лунінец— Сарны (Украіна), за 245 км на У ад Брэста. 12,5 тыс. ж. (2001).
Вядомы з 16 ст. як мястэчка ў Пінскім пав. Берасйейскага ваяв Прыватнае ўлаланне з драўляным замкам, належала Саламярэцкім, Вішнявецкім, Пацеям, Солтанам, Скірмунтам, Стахоўскім і інш. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у вер. 1655 С. узялі і спалілі казакі \.3алатарэнкі. Пры вызваленні войскамі ВКЛ Пагарыння на подступах да С. адбылася няўдалая для іх бітва. Пасля гэтых падзей замак прыйшоў у заняпад. У 1792—93 цэнтр Запінскага пав. Берасцейскага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Пінскага пав. Мінскай губ. У 1897 у С. 3,3 тыс. ж., 250 двароў, пач. вучылішча, бровар, смалакурня. 3 1921 у складзе Польшчы, горад, цэнтр гміны ў Лунінецкім пав. Палескага ваяв., 4763 ж.; з 1922 цэнтр Столінскага павета. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 цэнтр Столінскага раена Пінскай, з 1954 Брэсцкай абл. У Вял. Айч. вайну з 12.7.1941 да 7.7.1944 акупіраваны ням фа
Комплекс будынкаў аграрнаэканамічнага каледжа ў г Столін.
шыстамі, якія загубілі ў С. і раёне 9309 чал. У студз. 1944 партызаны брыгады «Савецкая Беларусь» і атрадаў злучэння С.А.Каўпака разграмілі ў С. ням фаш. гарнізон. У 1970 — 7,1 тыс. жыхароў.