• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СТАЎКА РЭФІНАНСАВАННЯ, у л і ковая, дысконтная с т а ў к а, працэнтная стаўка, пад якую цэнтр. банк краіны (напр., Нац. банк Рэспублікі Беларусь) выдае крэдыты камерцыйным банкам для папаўнення іх грашовых рэзерваў і крэдытавання прадпрыемстваў, камерцыйных фірм, прадпрымальнікаў. Мяняецца ў залежнасці ад попыту на крэдыты, існуючых рэсурсаў і тэмпаў інфляцыі. С.р. цэнтр. банк можа рэгуляваць узровень ліквіднасці камерцыйных банкаў, іх крэдытную актыўнасць, аб'ём грашовай масы ў краіне, а таксама валютны курс і плацежны баланс. Яна вызначае ўмовы рынку каштоўных папер, адлюстроўваецца на адносінах насельніцтва да ашчаджання і інвестыцый.
    Літ.: Деньгн, креднт, банкн. Мн., 1997; Деньгн. Креднт. Банкх. Ценные бумагн: Практмкум. М., 2001. М Маркусенка. СТАЎНІНГ (Stauning) Торвальд (26.10.1873, Капенгаген — 3.5.1942), дацкі паліт. і дзярж. дзеяч. 3 1896 чл., у 1910—42 старшыня Сацыялдэмакратычнай партыі Даніі (СДПД). У 1905— 42 дэп. рыксдага, у 1910—29 (акрамя 1924—26) старшыня фракцыі СДПД у рыксдагу. У 1913, 1916—18, 1920 уваходзіў ва ўрад. У 1924—26 і 1929—42 прэм’ерміністр Даніі. Урад С. ўстанавіў дыпламат. адносіны Даніі з СССР (1924), прытрымліваўся знешнепаліт. нейтралітэту, правёў шэраг сац. рэформ
    СТАЎРАПОЛЬСКІ	179
    (1930я г.). У 2ю сусв. вайну пасля акупацыі Даніі герм. войскамі (крас. 1940) С. намагаўся абараняць дзярж. інтарэсы краіны.
    СТАЎПІШЧЫ, Стаўпішча, вёска ў Казуліцкім с/с Кіраўскага рна Магілёўскай вобл., каля аўтадарогі Бабруйск—Магілёў. Цэнтр калгаса. За 6 км на ПдЗ ад г.п. Кіраўск, 93 км ад Магілёва, 20 км ад чыг. ст. Бярэзіна. 468 ж., 207 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан.
    Вядома з 1560 як сяло, дзярж. ўласнасць Бабруйскага староства ВКЛ. 3 1621 уладанне С.Рагозы. У 1738 у С. 27 гаспадарак. 3 2й пал. 18 ст. С. — цэнтр староства. якое было здадзена ў пажыццёвае ўладанне Ленйкаму. 3за непамерных павіннасцей, рэквізіцый і экзекуцый сяляне ў 1766 узнялі паўстанне, якое ахапіла і б.ч. вёсак суседняга Любоніцкага староства. У 1728 улады задушылі паўстанне, яго кіраўнікоў ПЛагойку, Л.Самадзелку, С.Пячонку пакаралі смерцю. 3 1793 вёска ў Рас. імперыі ў Бабруйскім пав. У 1897 — 724 ж., 100 двароў, школа, 2 ветракі, 2 крупадзёркі, бровар, цагельны зд, хлебазапасны магазін. 3 1916 працавала нар. вучылішча. 3 20.8.1924 у Бабруйскім 2м, з 12.2.1935 у Кіраўскім рнах. В.В.Віталёва. СТАЎРАПАЛЬ, горад у Расіі, цэнтр Стаўрапольскага краю. Засн. ў 1777 як крэпасць, горад з 1785. У 1935—1943
    Горад Стаўрапаль Палац культуры.
    меў назву Варашылаўск. 343 тыс. ж. (2000). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прамсйь: маш.буд. і металаапр. (ВА станкабудаўнічае і «Кінатэхніка»; зды — аўтамаб. кранаў, аўтапрычэпаў, «Электрааўтаматыка», інструментальны і інш ), хім. (ВА «Анілін», зды хім. рэактываў і люмінафораў, тэхн. вугляроду), харч. і харчасмакавая (мясакамбінат, млынзавод, кандытарскі кт, вінаробчыя, піваварныя, малочныя прадпрыемствы), лёгкая (гарбарнаабутковая, швейная), мэблевая, буд. матэрыялаў, паліграфічная. 4 ВНУ. 2 тры. Музеі: краязнаўчы, выяўл. мастацтваў, літ. і інш. Арх. помнікі 19 ст.
    СТАЎРАПбЛЬСКАЕ ЎЗВЫШША. платопадобнае ўзвышша ў Перадкаўказ
    зі, паміж рэкамі Кума, Маныч і КумаМаныцкай упадзінай, у Стаўрапольскім краі Расіі. Пераважаюць выш. 300—600 м (найб. 831 м — г. Стрыжамент). Парэзана шырокімі далінамі рэк і ярамі на асобныя масівы. Складзена з глін, пясчанікаў і вапнякоў. Стэпы разараны; на найб. узвышаных участках — лесастэп з шыракалістымі лясамі. Часткова арашаецца пры дапамозе КубанаЕгарлыкскай сістэмы і Вял. Стаўрапольскага канала.
    СТАЎРАПбЛЬСКАЯ ПАРбДА авеч а к, танкарунная парода воўнавага кірунку. Выведзена ў 1923—50 у Стаўрапольскім краі (Расія) скрыжаваннем
    Баран стаўрапольскай пароды
    новакаўказскіх мерыносаў з баранамі рамбулье і грозненскай пароды. Выкарыстоўваюць для паляпшэння воўнавай прадукцыйнасці танкарунных парод. Пашырана на Пд Расіі.
    Жывёлы моцнай сухой канстытуцыі. Маса бараноў 100—115 (да 150), матак 50—55 кг. На ніжняй ч. шыі скурныя складкі ў выглядзе бурды ці фартуха. Высокая воўнавая прадукцыйнасць. Воўна даўж. 8—10 см, густая, трывалая, добра ўраўнаваная, мяккая, з шаўкавістым бляскам. Настрыг з бараноў 14—19, з матак 6—7 кг Выхад чыстай воўны 40—47%. Пладавітасць 120—140 ягнят на 100 матак.
    СТАЎРАПбЛЬСКІ КРАЙ Размешчаны на Пд еўрап. ч. Рас. Федэрацыі, у цэнтры Перадкаўказзя, каля паўн. схілаў Вял. Каўказа. Утвораны 13.2.1924 як Паўд.Усх. вобл. (край), з 16.10.1924 — Паўн.Каўказскі край, з 13.3.1937 — Арджанікідзеўскі край, з 12.1.1943 — сучасная назва. Пл. 66,5 тыс. км2. Нас. 2660,7 тыс. чал. (2000), гарадскога 54,1%. Жывуць рускія (84%), армяне (2,9%), украінцы (2,6%) і інш. Цэнтр — г. Стаўрапаль. Найб. гарады: Пяцігорск, Нявіннамыск, Кіславодск, Есентукі, Георгіеўск, Мінеральныя Воды, Будзёнаўск.
    П р ы р о д а. Рэльеф С.к. зменьваецца ад раўніннага на Пн і ПнУ да перадгорнага і горнага на Пд і ПдЗ. Цэнтр. ч. занята Стаўрапольскім узвышшам. На У узвышша пераходзіць у ЦерскаКумскую нізіну (ч. Прыкаспійскай нізіны), на ПнУ КумаМаныцкая ўпадзіна, на ПдЗ схілы Вял. Каўказа. У паласе перадгор’яў вылучаецца раён Каўказскіх Мінеральных Вод з гарамілакалітамі выш. да 1401 м (г. Бештау). Карысныя выкапні: прыродны газ (запасы 55 млрд. м3), нафта (234 млн. т), медзь, поліме
    талы, уранавыя руды, вугаль, мінер. буд. матэрыялы (гіпс, даламіты, гліны, ракушачнік і інш ). Больш за 130 крыніц мінер. вод. Клімат кантынентальны. Лета гарачае і засушлівае, зіма мяккая. Сярэдняя тра ліп. 22—25 °C (у гарах 14 °C), студз. 5 °C (у гарах да 10 °C). Ападкаў на раўніне 300—350 мм за год, у перадгор’ях больш за 600 мм. Найб. рэкі: Кубань, Кума, Калаус, Егарлык. Азёры: Тамбуканскае (з запасамі лекавай гразі), частка воз. МанычГудзіла, ЦаганХак, Салёнае і інш. Вадасх. Краснае, Егарлыкскае і інш. Глебы чарназёмныя, каштанавыя, алювіяльныя, на горных схілах горналясныя, горналугавыя, на У і ПнУ бурыя з саланцамі і саланчакамі. Большая ч. С.к. ў стэпавай і паўпустыннай прыродных зонах. Пад лесам (бук, дуб, граб, елка, піхта) каля 4%, пераважна ў гарах. Стэпы з разнатраўнакавыльнай (на ПнЗ) і палынаваціпчаковакавыльнай (ПнУ і У) расліннасцю, на крайнім У паўпустыні са злакавапалынавай і палынавай расліннасцю.
    Гаспадарка. С.к. — рэгіён са шматгаліновым індустр.агр.рэкрэацыйным комплексам. Сярод розных га
    лін прамсці вылучаюцца харч., хім., маш.буд. і металаапр., паліўная, буд. матэрыялаў, лёгкая, электраэнергетыка. Харч. прамсць (21,9% кошту прамысл. прадуКцыі) грунтуецца на магутнай базе іс.г. сыравіны. Развіты мясная і мясакансервавая, масласыраробная, піваварная, тытунёвая, вінаробная, рыбная, кансервавая, мукамольнакрупяная і інш ). Вытвсць мінер. вод «Есентукі», «Нарзан», «Нагуцкая». Хім. прамсць (мінер. ўгнаенні, сінт. смолы, пластмасы, тэхн. вуглярод, прадукцыя быт. хіміі), маш.буд. і металаапр. (станкі, інструменты, тэхналагічная аснастка, с.г. машыны, аўтапрычэпы, электратэхн. вырабы, кінатэхніка, халадзільнае абсталяванне, паўправадніковая тэхніка), лёгкая (ваўнамыйная, тэкст., абутко
    180	СТАЎРОЎ
    вая), вытвсць буд. матэрыялаў. Здабыча прыроднага газу (330 млн. м3, 1999) і нафты (908 тыс. т). Вытвсць электраэнергіі 17,7 млрд. кВт гадз (1999). Стаўрапольская і Нявіннамыская ДРЭС, Егарлыкская і Кубанская ГЭС. С.к. — важны с.г. рэгіён Расіі. Пл. с.г. угоддзяў 5,4 млн. га, у т.л. пад ворнымі землямі 3,9 млн. га. Пасевы азімай пшаніцы (1,2 млн. га), цукр. буракоў, сланечніку, кукурузы, грэчкі, гарчыцы, рапсу; на арашальных землях — рыс, на засушлівых — проса. Агародніцтва, бульбаводства. Збор (тыс. т, 1999): збожжа — 3293 (2е месца ў Расіі), сланечніку — 277,5, цукр. буракоў — 512,3, бульбы —351,2. Вінаградарства, садоўніцтва, бахчаводства. Гадуюць (тыс. галоў) буйн. par. жывёлу (446), свіней (510), авечак (1425). Птушкагадоўля. Пчалярства. Рыбаводства. Вытвсйь воўны (1999) 7168 т (2е месца ў Расіі). Танкарунная племянная авечкагадоўля. Арашэнне зямель і абвадненне пашы (Вял. Стаўрапольскі, Нявіннамыскі, КумаМаныцкі і інш. каналы). Даўж. чыгункі 944 км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 7447 км. Асн. чыгункі Нявіннамыск—Мінеральныя Воды—Пяцігорск, Пяцігорск—Есентукі—Кіславодск, аўтадарогі Георгіеўск—Мінеральныя Воды—Нявіннамыск, Мінеральныя Воды—Пяцігорск—Есентукі—Кіславодск і інш. Газаправоды ў Маскву, С.Пецярбург. Курорты: Каўказскія Мінеральныя Воды, Кумагорск. В.М.Корзун. СТАЎРбЎ Аляксандр Апанасавіч (н. 5.7.1949, в. Асаўнік Кіраўскага рна Магілёўскай вобл), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1999). Скончыў БДУ (1971). 3 1971 у Інue фізікі Нац. АН Беларусі. 3 1979 у акц. тве «Пеленг». Навук. працы па лазернай дыягностыцы плазмы, фізіцы цвердацельных лазераў, лазернай лакацыі, оптыкаэлектронных і лазерных інфарм. сістэмах. Распрацаваў метады аптымальнай рэалізацыі оптыкалакацыйных сістэм для вызначэння параметраў руху аэрадынамічных і балістычных аб’ектаў.
    Тв: Твердотельные лазеры ямпульсноперводнческого действня для дястанцнонного зонднровання в блнжней МК областн спектра. Мн., 1998; Метрологнческве особенностн оптвколокацнонных снстем с лазерным ннформацмонным каналом. Мн., 1998.
    М.П.Савік.
    СТАЎРбЎ Васіль Пятровіч (н. 1.9.1940, г. Кушва Свярдлоўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне механікі кампазіцыйных матэрыялаў. Др тэхн. н. (1981), праф. (1984). Скончыў Чэлябінскі політэхн. інт (1962). 3 1970 у Гомельскім унце (заг. кафедры), з 1981 рэктар Гомельскага політэхн. інта. У 1985—91 першы нам. міністра вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі, у 1994—96 — міністра адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь і старшыня Кта па навуцы і тэхналогіях. У 1991—94 і з 1997 у Бел. тэхнал. унце (заг. кафед
    ры). Навук. працы па статыст. механіцы кампазіцыйных матэрыялаў, тэорыі пултрузійнай тэхналогіі (метад працяжкі) вытвcui палімерных валакністых кампазітаў, распрацоўцы метадаў кіравання працэсамі формаўтварэння вырабаў з іх.
    Тв.: Механяка композвцвонных матерналов. Мн., 1996; Конструнрованне в расчет нзделнй нз композмцмонных матерналов. Мн., 1999 МП.Савік СТАЎРЫДЫ (Trachurus), род рыб сям. стаўрыдавых атр акунепадобных. 12 відаў. Пашыраны пераважна ў субтрапічных і ўмераных водах Атлант. і Ціхага ак , прылеглых морах. Найб. вядомыя С : звычайная, або еўрап. міжземнаморскаатл. (Т. trachurus), і міжземнаморская (Т. mediterraneus).