• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Даўж. да 70 см, маса да 2,9 кг. Цела верацёнападобнае, сціснутае з бакоў. На вачах тлушчавыя павекі. Луска дробная, цыклоідная. Галава зверху і з бакоў укрыта луской. На бакавой лініі касцявыя шчыткі. Перад анальным плаўніком 2 калючкі. Кормяцца дробнай рыбай і ракападобнымі Аб’ект промыслу.
    Стаўрыды 1 — звычайная; 2 — міжземнаморская
    СТАФ (Staff) Леапольд (14.11.1878, г. Львоў, Украіна —31.5.1957), польскі паэт, перакладчык. Скончыў Львоўскі унт (1901). У першым зб. «Сны пра магугнасць» (1901) працягваў сімвалісцкія пошукі «Маладой Польшчы», выступіў супраць дэкаданса. У збках «Квітнеючая галінка» (1908), «Усмешкі імгненняў» (1910) і інш. цікаваснь да культуры антычнасці і Адраджэння, апявацне вечных этычных і эстэт. каштоўнасцей; у зб. «Вясёлка са слёз і крыві» (1918) грамадз. лірыка. Лірычныя збкі «Высокія дрэвы» (1932), «Колер мёду» (1936), «Мёртвае надвор’е» (1946), «Вербалозы» (1954), «Дзевяць муз» (выд. 1958) адметныя пошукамі ўзвышанага ў паўсядзённасці, імкненнем да прастаты і гармоніі ў выяўленні агульначалавечых пачуццяў. Пераклаў некат. творы ант., ням. і франц. аўтараў. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі С.Дзяргай, М.Машара, А.Мінкін, М.Танк. Дзярж. прэмія Польшчы 1927, 1937, 1951, 1955.
    Тв:. Бел. пер. — [Вершы] // Далягляды, 1990. Мн., 1990; У кн.: На зорных шляхах.
    Мн., 1991; Высокія дрэвы. Мн., 1994; Рус. пер. — Стнхм. М.. 1973.
    Літ:. Wyka М. Leopold Staff. Warszawa, 1985.
    СТАФАН БАТбРЫЙ, Сйяпан Б a тура (венг Istwan Bathory, польск. Stefan Batory; 27.9.1533, Шомліо, цяпер Румынія — 12.12.1586), дзяржаўны дзеяч, палкаводзей, трансільванскі князь [1571—86| , вял. князь ВКЛ і кароль польскі [1576—86], Паходзіў са стараж. венгерскага роду Баторыяў Шомліо. 3 15 гадоў на ваен. службе ў караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда I. Пазней служыў у трансільванскага князя Янаша Жыгманда Запальяі (Іаана Сігізмунда Запольскага). Пасля смерці Янаша Жыгманда (1571) князь Трансільваніі. Пасля таго, як прэтэндэнт на каралеўскі трон Рэчы Паспалітай Генрык Валезы ўцёк з Кракава (1574), С.Б. пры дапамозе магнатаў Збароўскіх і інш. выставіў сваю кандыдатуру на трон Рэчы Паспалітай. На элекцыйным сойме 15.12.1575 насуперак сенату, які абвясціў каралём Максіміляна II, дробная
    Стафан Баторый
    шляхта абвясціла С.Б. каралём Рэчы Паспалітай. Каранаваўся ў Кракаве 1.5.1576. Пасля доўгіх перагавораў з прадстаўнікамі ВКЛ і пасля таго, як граматай ад 29.7.1576 прызнаў, што Польшча і ВКЛ з’яўляюцца раўнапраўнымі дзяржавамі ў складзе федэратыўнай дзяржавы, абавязаўся захоўваць самастойнасць ВКЛ, пашыраць яго межы,
    СТАФІЛІНЫ
    181
    не прызначаць военачальнікамі ў ВКЛ палякаў, агульныя соймы склікаць па чарзе то ў Кароне (Польшча), то ў Княстве (ВКЛ), С.Б быў абвешчаны вял. князем ВКЛ У далейшым кожны трэці сойм Рэчы Паспалітай адбываўся ў Гродне. У 1579—82 удзельнічаў у Лівонскай вайне. У выніку шэрагу паспяховых аперацый вярнуў ВКЛ Полацк і Вялікія Лукі. Аблога Пскова скончылася безвынікова, аднак паскорыла заключэнне 10гадовага ЯмЗапольскага мірнага дагавора 1582 і заканчэнне вайны. Імкнуўся да ўмацавання каралеўскай улады, разам з тым падтрымліваў шляхту. Замест каралеўскага суда зайвердзіў для яе ў якасці вышэйшай суд. інстанцыі шляхецкія выбарныя трыбуналы (для шляхты Польшчы ў 1578, для шляхты Літвы і Беларусі ў 1581). У 1584 афіцыйна абяцаў зацвердзіць папраўкі да Статута Вялікага княства Літоўскага 1566. Прывілеем ад 1.4.1579 пераўтварыў Віленскі езуіцкі калегіум у акадэмію (пазней — Віленскі універсітэт), даў дазвол на заснаванне езуіцкіх калегіумаў у Полацку (1581), Рызе (1580), Дэрпце (Тарту, 1584). Імкнуўся да мірнага вырашэння ідэалагічных канфліктаў Сваю рэзідэнцыю трымаў у Гродне. Тут прымаў пасольствы рускае (1581) і англійскае (1584), правёў раду сенатараў для разгляду дамаганняў ІПвецыі (1582). Памёр у Гродне.
    А. П Госцеў.
    СТАФАНІК Васіль Сямёнавіч (14.5.1871, с. Русаў Снятынскага рна ІванаФранкоўскай вобл., Украіна — 7.12.1936), украінскі пісьменнік. Вучыўся ў Кракаўскім унце (1892—1900). Друкаваўся з 1897. Майстар псіхал. навелы: збкі «Сіняя кніжачка» (1899), «Каменны крыж» (1900), «Дарога» (1901), «Маё слова» (1905), у якіх адлюстраваў жыццё і побыт зах.ўкр. сялянства. У збках «Ваенныя страты», «Morituri» (абодва 1925), «Зямля» (1926), «Дурныя бабы» (1928), «У нас усё свята» (1933) паказаў антынар. сутнасць імперыялістычнай вайны, абуджэнне нац. самасвядомасці, пратэст супраць прыгнёту. Паводле навел С. зняты маст. фільм «Каменны крыж» (1968). На бел. мову асобныя творы С. пераклалі М.Багдановіч, Р.Зямкевіч, Я.Саламевіч, К.Чорны.
    Тв.: Творм Кяів, 1964; Бел. пер. — (Навелы| // Полымя. 1971. № 5;Рус. пер. — Нзбранное. М., 1971.
    Літ:. Леснн ВМ Васвль Стефаннк — майстер новелм. Кнів, 1970.
    СТАФАНбВІЧЫ. бел. музыканты 19 ст., браты. Д а м і н і к Рыгоравіч (Восіпавіч; 21.5.1797 —каля 1870), піяніст, педагог, дырыжор. У 1820—37 кіраўнік Мінскага гарадскога аркестра, у 1848—65 выкладаў музыку і хар. спевы ў Мінскай гімназіі і прыватным узорным жаночым пансіёне, адначасова з 1856 наладжваў сімф. канцэрты. Сярод вучняў С.Манюшка, К.Марцінкевіч, Ф.Міладоўскі. Вікенцій Р ы г о р а в і ч (16.8.1804—?), дырыжор, педагог. У 1837—62 і ў 1869 кіраўнік Мін
    скага гар. аркестра, пры ім арганізаваў муз. школу для сірот і дзяцей беднякоў, дзе навучаў іх ігры на розных інструментах. Удзельнічаў у паст. аперэт «Рэкруцкі набор» (1841) і «Сялянка» («Ідылія», 1852) Манюшкі і К.Кжыжаноўскага на лібрэта В.ДунінаМарцінкевіча.
    Літ.: К і с я л ё ў Г. Настаўнік Станіслава Манюшкі // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн.. 1982; Ахвердова Е Н. Мз няорнм фортепнанного яскусства Белоруссмн XIX в. // Вопросы культуры н нскусства Белорусснн Мн„ 1984. Вып. 3; Я е ж. Пачынальнікі беларускага піянізму // Мастацтва Беларусі. 1985. № 2; Коротеев А.Л. Нз нсторнн духовых оркестров Белоруссмн XIX в. // Вопросы культуры н нскусства Белорусснн. Мн., 1986. Вып. 5. А.І.Ахаердааа. СТАФАНбЎСКІ Пётр Міхайлавіч (2.1.1903, в. Чыркавічы Светлагорскага рна Гомельскай вобл. —23.2.1976), генералмаёр (1944), Герой Сав. Саюза (1948). Скончыў Ленінградскую ваеннатэарэт. школу ВПС (1927), Качынскую ваеннаавіяй. школу лётчыкаў (1928). У Чырв. Арміі з 1925. 3 1928 лётчыкінструктар, выпрабавальнік, камандзір
    П М Стафаноўскі
    звяна, атрада. У Вял. Айч. вайну з 1941 на фронце, камандзір знішчальнага авіяпалка, нам. камандзіра авіякорпуса, нач. Зах. сектара ППА Масквы. 3 1942 на лётнавыпрабавальнай рабоце. Пасля вайны правёў 238 выпрабаванняў самалётаў розных тыпаў, зрабіў 16 першых вылетаў на новых відах самалётаў, першы ў свеце выканаў вышэйшы пілатаж на рэактыўным самалёце. Да 1954 у Сав. Арміі. Аўтар кнігі «Трыста невядомых» (2е выд., 1973) і інш.
    СТАФАРД (Stafford) Томас (н. 17.9.1930, г. Уэтэрфард, штат Аклахома, ЗША), касманаўт ЗША. Ген.лейт. ВПС (у адстаўцы). Скончыў ваен.марскую акадэмію ЗША (1952), школу лётчыкаўвыпрабавальнікаў (1959). 3 1962 у атрадзе касманаўтаў НАСА. 15—16.12.1965 з У.Шырам здзейсніў палёт на касм.. караблі (КК) «Джэміні6» (як 2і пілот); 3—6.6.1966 з Ю.Сернанам — на КК «Джэміні9» (як камандзір); 18—26.5.1969 з Л^Янгам і Сернанам — на КК «Апалон10» аблёт Месяца з выхадам на арбіту яго штучнага спадарожніка; 15— 25.7.1975 з В.Брандам і Ц.Слейтанам — на КК «Апалон» па праграме *ЭПАС». У космасе правёў 21,2 сут. Залаты медаль НАСА «За выдатныя заслугі». Залатыя медалі «Космас» (ФАІ, 2).
    У. С.Ларыёнаў.
    СТАФІЛАКбКІ (Staphylococcus), род бактэрый сям. мікракокавых. 3 віды. Пашыраны ў паветры, глебе, вадзе, на скуры і слізістых абалонках цеплакроўных жывёл і чалавека. Сапрафітныя, умоўна патагенныя і патагенныя віды.
    Клеткі сферычнай формы, нерухомыя. Пры дзяленні ўтвараюць скопішчы накшталт гронак вінаграду, размяшчаюцца таксама паасобку або парамі. Грамстаноўчыя. Факультатыўныя анаэробы. Хемаарганатрофы. Патагенныя С. прадуныруюць экза і эндатаксіны, алергізуючыя рэчывы; узбуджальнікі гнойназапаленчых захворванняў. А.І.Ерашоў. СТАФІЛЁЯ. род кветкавых раслін, тое, што клякачка.
    СТАФІЛІНЫ. стафілініды, каротканадкрылыя (Staphilinidae), сямейства жукоў падатр. разнаедных. Больш за 30 тыс. відаў. Пашыраны паўсюдна, акрамя Антарктыды. Жывуць у глебе, подсціле, гнаі, расл. і жывёльных рэштках, у грыбах, мурашніках, гнёздах птушак, норах млекакормячых, на кветках, пад карой дрэў і інш. На Беларусі каля 700 відаў. У Чырв. кнізе 2 віды: С. валасаты (Emus hirtus) і С. пахучы (Ocyptis olens).
    Даўж. да 40 мм. Цела вузкае, прадаўгаватае, чорнае, карычневае, аранжавачырв., жоўтае і інш. Галава вял., з буйнымі сківіцамі. можа ўцягвацца ў пярэднягрудзі. Вусікі пераважна I Ічленікавыя. Надкрылы ўкарочаныя (адсюль другая назва). Крылы часта даўжэйшыя за цела. Hori бегальныя. Лічынкі падобныя на дарослых асобін. з кароткімі нагамі, на канйы брушка членістыя прыдаткі — цэркі Большасць С. —драпежнікі і сапрафагі. Некат. віды С. выкарыстоўваюць для барацьбы са шкоднікамі раслін.
    Літ.: Кнршенблат Я.Д. Сем. Staphylinidae — стафнлмны, нлн коротконадкрылые жукм // Определнтель насекомых Европейской частн СССР. Т. 2. Жесткокрылые н веерокоылые. М.; Л., 1965; Тмхомнрова
    Стафіліны: 1 — валасаты; 2 — пахучы; 3 — чырванакрылы; 4 — галакрыл чырвананогі; 5 — сінякрыл берагавы.
    182	СТАФЮК
    АЛ. Морфоэкологмческне особенностн н фнлогенез стафнлнннд. М., 1973. С.А.Максімава
    СТАФЮК Марыя Юр’еўна (н. 16.7.1948, в. Ражнёў Косаўскага рна ІванаФранкоўскай вобл., Украіна), украінская спявачка (лірыкакаларатурнае сапрана). Нар. арт. СССР (1985). Скончыла Кіеўскую кансерваторыю (1973). 3 1972 салістка Укр. тра оперы і балета. Сярод партый: Марыльца («Тарас Бульба» М.Лысенкі), Новая русалка («На русалчын вялікдзень» М.Леантовіча), Мілуша («Яраслаў Мудры» Г.Майбарады), Парася («Сарочынскі кірмаш» М.Мусаргскага), Антаніда («Іван Сусанін» М.Глінкі), Віялета, Джыльда («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі) і інш. Дзярж. прэмія Украіны імя Т Шаўчэнкі 1988.
    СТАХАВА, вёска ў Плотніцкім с/с Столінскага рна Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 27 км на ПнЗ ад г. Столін, 248 км ад Брэста, 6 км ад чыг. ст. Прыпяць. 1162 ж., 470 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры —СвятаПакроўская царква (1857). СТАХАНАЎ, горад у Луганскай вобл. Украіны. Засн. ў сярэдзіне 19 ст. як цэнтр здабычы каменнага вугалю. Горад з 1932. Да 1937 і ў 1940—78 наз. Кадзіеўка. Перайменаваны ў гонар А.Р.Стаханава. Каля 150 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Здабыча каменнага вугалю. Прамсць: чорная металургія (вытвсць ферасплаваў, коксахімія), маш.буд. (маставыя краны, эскалатары, вагоны, гідраабсталяванне), хімічная. Музей гісторыі горада.