• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СТАТЫСТЫЧНАЯ РАДЫЁФІЗІКА, раздзел радыёфізікі, які вывучае флуктуайыйныя з’явы пры генерацыі, выпрамяненні, распаўсюджванні і прыёме радыёхваль. У больш шырокім сэнсе — даследуе стат. заканамернасці вагальных і хвалевых працэсаў, напр., кагерэнтнасці, праблем узаемадзеяння сіг
    176	СТАТЫСТЫЧНАЯ
    налаў і шумаў у нелінейных сістэмах. З’явы і заканамернасці С.р. ўлічваюцца пры распрацоўцы сістэм радыёлакацыі, радыёнавігацыі, радыёсувязі і інш. на асн. этапах перадачы інфармацыі.
    СТАТЫСТЫЧНАЯ РАЎНАВАГА. гл Раўнавага статыстычная.
    СТАТЫСТЫЧНАЯ СЎМА, велічыня, адваротная нарміравальнаму множніку кананічнага Гібса размеркаеання ў квантавай статыстычнай фізіцы. С.с. Z = =£ ехр (Еі/кТ), дзе Еі — энергія сістэмы ў /тым квантавым стане, к — Больцмана пастаянная. Т — абс. тра. Складанне праводзіцца па ўсіх дапушчальных (у т.л. з аднолькавай энергіяй) станах. С.с. дазваляе вызначыць патэнцыялы тэрмадынамічныя сістэмы ў залежнасці ад тры, аб’ёму, колькасці часціц і характару іх узаемадзеяння.
    СТАТЫСТЫЧНАЯ ФІЗІКА, раздзел тэарэтычнай фізікі, які вывучае ўласцівасці сістэм з вялікай колькасцю часціц (малекул, атамаў, іонаў, электронаў, фатонаў і інш.). Вызначае ўплыў мікраструктуры рэчыва на ўсе яго фіз. ўласцівасці (дыэлектрычныя, вязкія, пругкія, акустычныя і інш.). У С.ф. ўваходзіць статыстычная тэрмадынаміка, якая вывучае ўласцівасці рэчыва ў стане статыстычнай раўнавагі (нераўнаважныя ўласцівасці і працэсы даследуе кінетыка фізічная), вызначае залежнасць паміж ціскам, аб'ёмам і трай у сістэме (ураўненне стану рэчыва) у адпаведнасці з характарам сіл міжмалекулярнага ўзаемадзеяння. Метады С.ф. выкарыстоўваюцца ў тэорыі атама, атамнага ядра, радыёфізіцы. астрафізіцы і інш.
    Падзяляецца на класічную і квантавую. Асновы класічнай С.ф. закладзены ў 2й пал. 19 ст. працамі Р.Клаўзіуса, Дж.К.Максвела, Л.Больцмана, Дж.Гібса. Квантавая С.ф., заснаваная на законах квантавай меХанікі, распрацавана ў 1й пал. 20 ст. Матэм. аснова С.ф. — імавернасцей тэорыя. Паводзіны часціц вызначаюцца законам размеркавання — функцыяй, якая ўстанаўлівае імавернасць знаходжання любой групы часціц у пэўным інтэрвале скарасцей у зададзенай частцы аб’ёму. С.ф. паказвае сувязь закону размеркавання з тэрмадынамічнымі функцыямі, якія апісваюць сістэму як суцэльнае асяроддзе. Закон размеркавання ў энергетычным выяўленні дае імавернасць дадзенай частцы часціц мець поўную энергію ў пэўным інтэрвале значэнняў. Паводле закону размеркавання выражаюцца частковыя функцыі размеркавання (карэлятыўныя функцыі), якія вызначаюць паводзіны асобных груп малекул. Карэлятыўныя функцыі задавальняюць сістэму інтэградыферэнцыяльных ураўненняў. Асобнае значэнне маюць унарная і бінарная функцыі. праз якія вызначаюцца асн. характарыстыкі сістэмы і структура рэчыва У нераўнаважным стане закон размеркавання становіцца складанай функцыяй часу. Аналаг карэлятыўных функцый у нераўнаважным стане — кінетычныя функцыі. У канцы 20 ст. дасягнуты значныя вынікі ў С.ф. неабарачальньіх працэсаў (адкрытых сістэм), у разуменні ўзнікнення ўпарадкаванасці ў першапачатковым хаатычным стане рэчыва.
    На Беларусі пытанні С.ф. распрацоўваюцца ў інтах фіз. профілю Hau. АН, Бел. тэхнал. унце, БДУ і інш.
    Літ:. Боголюбов Н Н. Проблемы дннамнческой теорнн в статнстнческой фнзнке. М.; Л., 1946; Ротт Л.А. Статмстнческая теорня молекулярных снстем. М., 1979; Кл н монтовнч Ю.Л. Статнстнческая теормя открытых снстем. Ч. 1—3. М . 1995—2001; Н е м цо в В.Б. Неравновесная статнстнческая механнка с орнентацнонным порядком. Мн.. 1997. Л.А.Рот.
    СТАТЫСТЫЧНЫ АНАЛІЗ выпадковых працэсаў, раздзел матэматычнай статыстыкі, дзе разглядаюцца метады апрацоўкі і выкарыстання стат. даных, якія адносяцца да выпадковых працэсаў.
    Найб. важны клас задач С.а. — задачы выяўлення сігналаў на фоне шуму, што мае дастасаванні ў радыёлаканыі. Задачы спіатыстычнага ацэньвання параметраў узнікаюаь, калі па выніках назіранняў за значэннямі параметраў працэсу на працягу пэўнага прамежка часу неабходна вылічыць значэнні гэтых параметраў у моманты часу паза межамі часу назірання або вылічыць значэнні параметраў дапаможнага працэсу, статыстычна звязанага з назіраным. Шэраг задач С.а. адносяць да задач на непараметрычныя метады статыстыкі, напр., задачы на вызначэнне размеркавання імавернасцей дадзенага працэсу па выніках назіранняў. Існуюць таксама метады С.а. выпадковых працэсаў, дзе яны разглядаюцца як маркаўскія працэсы ці як кампаненты мнагамернага працэсу, які задавальняе пэўную сістэму стахастычных дыферэнцыяльных ураўненняў.
    СТАТЫСТЫЧНЫ АНСАМБЛЬ у ф і з і ц ы, сукупнасць вялікай (у гранічным выпадку бясконцай) колькасці аднолькавых неўзаемадзейных фіз. сістэм («копій» дадзенай сістэмы), якія знаходзяцца ў аднолькавых макраскапічных станах. Пры гэтым мікраскапічныя станы сістэм, што складаюць С.а., могуць адрознівацца, аднак сукупнасйь іх павінна адпавядаць зададзеным значэнням макраскапічных параметраў з дакладнасцю да неістотна малых флуктуацый. С.а. — адно з асноўных паняццяў статыстычнай фізікі, якое дазваляе выкарыстоўваць метады імавернасцей тэорыі для апісання ўласцівасцей фіз. сістэм.
    СГАТЫСГЫЧНЫХ ВЫПРАБАВАННЯЎ МЕТАД, тое, што МонтэКарла метад.
    СТАТЫСТЫЧНЫХ РАШЭННЯЎ ТЭОРЫЯ, раздзелы матэматычнай стртыстыкі і гульняў тэорыі, якія даюць магчымасць з аднолькавых пазіцый разглядаць задачы стат. праверкі гіпотэз, пабудовы стат. ацэнак параметраў і давяральных інтэрвалаў для іх, планавання эксперыментаў і інш. Асн. задача — адшуканне статыстычнага рашэння ці вырашальнага правіла (функцыі), што дазваляе па выніках назіранняў меркаваць аб сапраўдным (але невядомым) размеркаванні імавернасцей назіранай велічыні.
    СТАТЫСТЫЧНЫЯ I ДЫНАМІЧНЫЯ ЗАКбНЫ, статыстычныя з a канамернасці і заканамернасці жорсткай дэ
    тэрмінацыі, асноўныя тыпы заканамернасцей сувязі з’яў, якія атрымалі найб. поўнае выяўленне ў сучаснай навуцы. Адрозніваюцца па ўнутр. структуры адпаведных навук. тэорый і агульных падыходах да прыроды быцця і пазнання. Дынамічныя законы характэрны для адносна ізаляваных астэм, што складаюцца з невял. колькасці элементаў, дзе можна абстрагавацца ад выпадковых фактараў. У законах гэтага тыпу прадказанні дакладна вьізначаныя і адназначныя (напр., законы руху макраскапічных аб’ектаў). Уяўленні пра дынамічныя законы сфарміраваліся ў працэсе развіцця класічнай механікі. Абсалютызайыя законаў гэтага тыпу характэрна для канцэпцыі мех. дэтэрмінізму, прыхільнікі якой экстрапаліравалі Ньютана законы механікі на ўсе з’явы і працэсы свету (П.Лаплас і інш.). Пры дапамозе дынамічных законаў фармулююцца каузальныя сувязі з’яў. Пры аналізе сістэм, якія складаюцца з вялікай колькасці аб’ектаў (часціц), а таксама сац. і біял. з’яў найб. адэкватныя статыстычныя законы. Яны распрацаваны ў працэсе развіцця класічнай статыстычнай фізікі і метадалагічнай асновай іх з’яўляецца імавернасцей тэорыя. Стат. законы носяць імавернасны характар, што абумоўлена дзеяннем мноства выпадковых фактараў і ўзаемадзеяннем вял. колькасці элементаў (напр., вял. колькасць малекул у газе, асобін у біял. папуляцыях, людзей у сац. калектывах). За сукупным дзеяннем розных фактараў яны выяўляюць устойлівае і неабходнае. У сац. сферы сац законы дзейнічаюць як законы масавых з’яў і звязаны з вялікіх лікаў законам. Метады выяўлення стат. законаў распрацаваны ў сац. статыстыцы.
    СТАТЫСТЫЧНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ, зборнікі і інш. статыстычныя публікацыі, якія выдаюцца органамі дзярж. кіравання або недзярж. аргйыямі. Адрозніваюць міжнар. С.п. (ААН, Еўрастата, Статкамітэта СНД і інш.) і нац. выданні дзярж. стат. органаў. У Расійскай імперыі сістэм. С.п. пачаліся ў 1866. У 1870 выдадзены «Працы Мінскага губернскага статыстычнага камітэта», у 1872 —«Працы Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта» і інш. Першы стат. зборнік у СССР апублікаваны ў 1924, у БССР —у 1925. Мінва статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь штогод выдае больш за 30 стат. зборнікаў. Найб. поўна cau.эканам. стан рэспублікі адлюстроўваецца ў «Статыстычным штогодніку Рэспублікі Беларусь» і ў выданні «Рэспубліка Беларусь у лічбах». Штогод выдаюцца таксама тэматычныя зборнікі па асобных галінах: «Прамысловасць Рэспублікі Беларусь», «Аграпрамысловы комплекс Рэспублікі Беларусь», «Транспарт і сувязь Рэспублікі Беларусь», «Навука Рэспублікі Беларусь», «Рознічны гандаль Рэспублікі Беларусь», «Навакольнае асяроддзе і прыродныя рэсурсы Рэспублікі Беларусь», «Платныя паслугі насельніцтву Рэспублікі Беларусь», «Грашовыя даходы і рас
    СТАЎБЦОЎСКІ	177
    ходы насельніцтва Рэспублікі Беларусь», «Нацыянальныя рахункі Рэспублікі Беларусь» і інш. Штомесяц стат. інфармацыя пра работу нар. гаспадаркі, знешні гандаль, занятасць насельніцтва, аплату працы, цэны і тарыфы, інвестыцыі, спажывейкі рахунак друкуеіша ў «Статыстычным бюлетэні» і дакладзе «Аб рабоце народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».	ТР.Гайдукевіч.
    СТАЎБЎН, вёска ў Веткаўскім рне Гомельскай вобл., на р. Стаўбунка. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 33 км на ПнУ ад г. Ветка, 55 км ад Гомеля. 1265 ж . 552 двары (2001). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аптэка, аддз. сувязі. СвятаМікольская царква. СТАЎБЎНКА, рака ў Гомсльскай вобл. Беларусі і Бранскай вобл. Расіі, левы прыток р. Беседзь (бас. р. Дняпро). Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 192 км2. Пачынаецца на паўн. ускраіне в. Стаўбунка ў Бранскай вобл., вусце каля в. Жалезнікі Веткаўскага рна. Рэчышча на працягу 17,3 км (ад мяжы з Расіяй да в. Стаўбун Веткаўскага рна) каналізаванае.
    СТАЎБЦбЎСКАЯ РАЎНІНА На ПдЗ Мінскай і У Гродзенскай абласцей, у бас. верхняга цячэння р. Нёман Мяжуе з Мінскім узвышшам, Нёманскай нізінай. Цэнтральнабярэзінскай раўнінай, Капыльскай градой. Выш. 150—200 м.
    У тэктанічных адносінах С.р. прымеркавана да цэнтр. ч. Беларускаіі антэклізы. дзе Цэнтральнабеларускі масіў сучляняецца з Валожынскім грабенам. Складзена з ніжнепратэразойскіх гнейсаў, кварцытаў. верхнемелавых мергельнамелавых моцна апясчаненых парод, антрапагенавых чырвонабурых марэнных супескаў і суглінкаў, месцамй перакрытых водналедавіковымі розназярністымі пяскамі і супескамі. Магутнасць антрапагенавых асадкаў 100—150 м.
    Раўніна фарміравалася ў зоне акумуляцыі сожскага ледавіка, пасля адступання якога значна перапрацавана эразійнадэнудаііыйнымі працэсамі. Паверхня спадзістахвалістая, месцамі ўзгорыстахвалістая. Адносныя’ выш. 3—7 м. Трапляюцца забалочаныя і затарфаваныя лагчыны, часам з вадацёкамі, на водападзелах — тэрмакарставыя западзіны, прыдалінныя ўчасткі парэзаны лагамі, зрэдку ярамі. Карысныя выкапні: мел. пясчанажвіровы матэрыял, буд. пяскі, легкаплаўкія гліны. Раўніну перасякае р. Нёман з прытокамі Уса, Альхоўка, Тур’я, Гавязнянка. Пераважаюнь глебы дзярновападзолістыя, у паніжэннях — дзярновападзолістыя забалочаныя, у далінах рэк — дзярноваглеістыя (поймавыя) з участкамі тарфянабалотных. Лясістасць 30%. Вял. масівы на Пн раўніны. Пераважаюць хвойнікі і ельнікі верасовыя і імшыстыя. Трапляюцца дубровы і другасныя бярэзнікі, у паніжэннях — чорнаалешнікі са сфагнавымі балотамі. Паверхня значна разараная. На тэр. раўніны Коласаўскі заказнік.