• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СТАХАНАЎСКІ РУХ, масавы рух наватараў і перадавікоў вытвсці ў СССР у сярэдзіне 1930х — пач. 40х г. за павышэнне прадукцыйнасці працы і лепшае выкарыстанне тэхнікі. Ўзнік у гады 2й пяцігодкі ў вугальнай прамcui Данбаса, названы ў гонар зачынальніка — забойшчыка шахты «Цэнтральная—Ірміна» ў г. Кадзіеўка (цяпер Стаханаў, Украіна) А.Р.Стаханава (1905—77), які 31 жн. 1935 здолеў за змену пры норме ў 7 т здабыйь 102 т вугалю, a 19 вер. — 227 т. Пры падтрымцы парт. і камсамольскіх органаў С.р. ахапіў усе галіны нар. гаспадаркі і паўплываў на значны рост прадукцыйнасці працы, на паляпшэнне яе якасных паказчыкаў. Стаханаўскія метады працы ў прамcui і сельскай гаспадарцы ў гады Вял. Айч. вайны спрыялі перамозе сав. народа над фаш. Германіяй.
    На Беларусі С.р. у ліку першых падтрымалі рабочыямашынабудаўнікі Мінска, Гомеля, Віцебска (С.Шабалтас, В.Сямёнаў, П.Карбановіч, А.Хаткоўскі, К.Галаўня, Н.Лапін, А.Бальшакоў, І.Ку•чарэнка). 1х высокі прафесіяналізм, энтузіязм і адказнасць спрыялі перавыкананню норм выпрацоўкі ў некалькі ра
    зоў. У 1936 разгарнуўся рух за рост прадукцыйнасці працы, высокую культуру вытвсці, замену існуючых норм выпрацоўкі больш высокімі. у 1939 — за шматстаночнае абслугоўванне і сумяшчэнне прафесій. Да пач. 1941 стаханаўцамі і ўдарнікамі ў БССР сталі 50% рабочых. У гады Вял. Айч. вайны на эвакуіраваных ва ўсх. раёны СССР бел. фабрыках і заводах, як і на інш. сав. прадпрыемствах, да раней засвоеных метадаў наватарскай працы дадаліся: хуткасная тэхналогія вытвсці і будва, рух за выкананне норм выпрацоўкі на 200 і нарат 1000%, франтавыя брыгады. Вопыт і традыцыі С.р. дзейнічалі і ў пасляваен. дзесяшгоддзі, калі паступова былі заменены інш. формамі сацыяліст. спаборніцтва.
    С.р. не пазбег кампанейскага характару і фармалізму. Калі напачатку ён развіваўся дзякуючы энтузіястамнаватарам, то ў далейшым яго фактычна ў абавязковым парадку навязвалі рабочым калектывам парт., камсамольскія і прафс. органы, што надавала руху ў значнай ступені фармальны характар. Адначасова С.р. паслужыў «абгрунтаваннем» павышэння норм выпрацоўкі. Недастатковая залежнасць матэрыяльнага становішча работніка і калектыву ад колькасці і якасці працы ва ўмовах адм.каманднай эканомікі не стымулявала наватарскія пошукі для павышэння прадукцыйнасці працы
    Aim: Козлов В.А., Хлевнюк О.В. Стахановское двнженяе: время н людя. М , 1984; Очеркя нстормн Беларуся. 1917—2000. Мн„ 2000. М.Г.Жаркоў. СТАХАСТЫЧНЫ ПРАЦ§С, тое, што выпадковы працэс.
    СГАХІБОТРЫЯТАКСІКбЗ. хвароба сельскагаспадарчых жывёл і птушак, выкліканая атрутным плесневым грыбам стахіботрысам. Жывёлы заражаюцца пры ўжыванні папсаваных грыбам кармоў, таксама пры выпасе на ржышчы, выкарыстанні папсаванага грыбам подсцілу. Прыкметы: парушэнне мінер. абмену, язвы і трэшчыны губ, анёкі морды жывёл, рыніты і інш. Хвароба ўскладняецца сепсісам. Гл. таксама Кармавыя атручэнні.
    СТАХОВІЧ Алег Аляксандравіч (н. 21.1.1934, в. ГоркіАбчак Мінскага рна), бел. архітэктар. Сын \ Стаховіча. Скончыў БПІ (1959). Працаваў у Маст. фондзе Беларусі пры Бел. саюзе мастакоў (да 1990). Кіраўнік уласнай творчай майстэрні. Асн. работы (у аўтарскім калектыве); Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі (Дзярж. прэмія Беларусі 1970), гал. ўваход у выглядзе зоркі ў мемар. комплексе Брэсцкая крэпасцьгерой. Аўтар арх.скульпт. кампазіцыі «Гадзіннік» на тэр. зда «Палімір» у г. Наваполацк Віцебскай вобл., інтэр’ераў заводскага Палаца культуры (1980я г).
    СТАХбВІЧ Алесь (Аляксандр Іосіфавіч; 3.7.1907, в. Кашына Аршанскага рна Віцебскай вобл. — 7.2.1956), бел. пісьменнік. Быў на камсамольскай і парт.
    рабоце. 3 1938 у час. «Полымя рэвалюцыі». Друкаваўся з 1928. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Неспакойны гарадок» (1946), «Аповесці і апавяданні» (1952). Аповесці «Пампей Шчупак» (1940) пра калгасную вёску, «Шумяць лясы» (1944) пра партыз. барацьбу на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Раманы «Пад мірным небам» (1947—49) і «Шырокія гарызонты» (1952) пра бел. вёску першых пасляваен. гадоў. Пісаў для дзяйей: збкі апавяданняў «Маленькія героі» (1939), «Залаты карп» (1951). На бел. мову пераклаў «Аповесць аб сапраўдным чалавеку» Б.Палявога і інш.
    Тв: Выбр. творы. Мн., 1947; Залаты карп Мн., 1973.
    СТАЦЫЯ (ад лац. statio стаянне, месцазнаходжанне), феадальная павіннасць сялян і мяшчан ВКЛ на ўтрыманне вял князя і яго світы ў час выканання ім судоваадм. функцый на месцах. Вядома з канца 14 ст., паходзіла ад старажрус. палюддзя. У час знаходжання вял. князя ў валасцях яму дастаўлялася С. натурай — ялавічына, бараніна. свініна, свойская птушка, авёс, сена, мёд, піва і інш. Пазней С. аформілася як пастаянны збор прадуктаў, незалежна ад прыездаў вял. князя (у Віленскім і Трокскім ваяв. у пач. 16 ст.), пасля яна пераводзілася на грошы. «Устава на валокі» 1557 канчаткова вызначала памеры С. з сялян: 1 ялавіца і 2 бараны з 30 валок, I курыца і 30 яек, або 2,5 гроша з валокі. Ў падняпроўскіх і падзвінскіх валасцях С. для гарадоў была адменена, а ў вёсках заменена інш. зборамі. Мясц. назвы С. — ялаўшчына, вепраўшчына, баўкуноўшчына. каняўшчына, мезлева, спіжа, паборы.
    СТАЦЫЯ. тэрыторыя, якая характарызуецца экалагічнымі ўмовамі (рэльеф, клімат, корм, укрыцці і інш ), неабходнымі для існавання пэўнага віду жывёл. Паняцце «С.» часцей ужываецца ў адносінах да наземных жывёл і толькі для віду.
    Характэрныя для віду С. размеркаваны мазаічна ў межах відавога арэала (арэал не засяляецца цалкам). С. наз. таксама ўчасткі, у якіх ажыццяўляюцца спецыфічныя формы дзейнасці віду (С. кармавыя, гнездавыя, начлегаў і інш.). Від звычайна валодае наборам С . якія маюць рознае значэнне для жывёл. што забяспечвае лепшае выжыванне віду ў розныя сезоны года.
    СТАЦЫЯНАР (франц. stationnaire ад лац. stationarius нерухомы), 1) у шырокім сэнсе — любая пастаянная ўстанова (тэатр, бібліятэка) у адрозненне ад часовай, перасовачнай. 2) Лячэбная ўстанова. якая мае пастаянныя ложкі для хворых; бальніца. 3) Дзённае аддзяленне ў ВНУ у адрозненне ад вячэрняга і завочнага.
    СТАЦЫЯНАРНЫ ВЫПАДКдвЫ ГІРАЦЭС. працэс, імавернасныя характарыстыкі якога застаюцца нязменнымі на працягу часу назіранняў; асобны клас выпадковых працэсаў. Набліжана апісвае многія рэальныя прайэсы, якія маюць неўпарадкаваныя флуктуацыі,
    СТАШЭЎСКІ	183
    напр., пульсайыі сілы току ці напружання ў эл. ланцугу (эл. шум) можна разглядаць як С.в.п., калі гэты ланцуг знаходзіцца ў стацыянарным рэжыме (усе яго макраскапічныя характарыстыкі і ўмовы, што выклікалі працяканне току, не змяняюцца ў часе).
    СТАЦЫЯНАРНЫ СТАН у ф і з і ц ы, стан фіз. сістэмы, пры якім значэнні асн. яе характарыстык (параметраў станў) не мяняюцца з цягам часу. Напр., вагальная сістэма знаходзіцца ў С.с., калі амплітуда і частата ваганняў застаюцца пастаяннымі. С.с. квантавамеханічнай сістэмы характарызуецйа пастаянным значэннем яе энергіі. адкрытай тэрмадынамічнай сістэмы — пастаянствам скарасцей хім. рэакцый, пераносу рччыва і энергіі, а таксама мінім. прыростам энтрапіі. Стан сістэмы наз. квазістацыянарным, калі велічыні, пры пастаянстве якіх ён быў бы стацыянарным, павольна мяняюцца; пры гэтым суадносіны паміж рознымі параметрамі сістэмы застаюцца прыблізна такімі ж, як і ў С.с.
    СТАЧКА. гл. ў арт. Забастоўка.
    СТАШАЙЦЕНЕ (Stasaitiene) Валянціна Пранаўна (26.12.1911, г. Самара, Расія — 1.2.1990), літоўскі мовазнавец. Др філал. н. (1976), праф. (1978). Скончыла вільнюскія унт (1942) і пед. інт (1955). 3 1947 выкладчык Літоўскай с,г. акадэміі, Вільнюскага унта, з 1976 Каўнаскага політэхн. інта. Даследавала пытанні лексікалогіі, лексікаграфіі, тэорыі перакладу, методыкі выкладання моў. Распрацоўвала праблемы гіст. лексікалогіі бел. мовы: «Лексіка Літоўскай метрыкі (кніг судовых спраў)» (1965), «Абстрактная лексіка на матэрыяле старабеларускіх пісьмовых помнікаў XV— XVII стст » (1973). Аўтар «Рускалітоўскага размоўніка» (1961), складальнік «Рускалітоўскага фразеалагічнага слоўніка» (з І.Паўлаўскасрм. 1985). Р.С.Гамзовіч.
    СТАШАК Мікалай Іванавіч (1.5 1914. хутар Марынаўскі Адэскай вобА, Украіна — 17.2.1991). удзельнік баёў на Бсларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.лейт. (1968). Канд. ваен. навук (1961). Скончыў вучылішча пагранвойск НКУС (1938), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1947) і Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1935. У Вял. Айч. вайну з 1942 на Бранскім і Нэнтр. франтах. Полк на чале з падпалкоўнікам С. вызначыўся восенню 1943 пры вызваленні Камарынскага рна Гомельскай вобл., калі пасля фарсіравання Дзясны, Дняпра і Прыпяці захопліваў і пашыраў плацдармы, вызваліў г.п. Камарын. Да 1973 у Сав. Арміі.
    СТАШКЕВІЧ Мікалай Сйяфанавіч (н. 23.8.1938, в. Мокрае Быхаўскага рна Магілёўскай вобл), бел. гісторык. Др гіст. н. (1990), праф. (1994). Скончыў БДУ (1967). 3 1967 у Інце гісторыі партыі пры ЦК КПБ (з 1990 Інт гіст.паліт. даследаванняў): з 1976 заг. сектараў гісторыі Вял. Айч. вайны, гісторыі пар
    тыі, аддзела гісторыі паліт. партый сацыяліст. арыентацыі. 3 1992 у Бел. нд. цэнтры дакументацыі і рэтраінфармацыі, заг. кафедры гісторыі і беларусазнаўства Рэсп. інта вышэйшай школы БДУ. 3 ліст. 1999 в.а. дырэктара Інта гісторыі Hau. АН Беларусі. Даследуе пытанні гісторыі бел. нац.вызв. руху, фарміравання класаў, паліт. партый і грамадскіх рухаў на Беларусі ў 19—20 ст., станаўлення і развіцця бел. дзяржаўнасці ў 20 ст., сац.класавых адносін
    
    МССташкевіч В П Сташэўскі
    у сав. час. Адзін з аўтараў калектыўных прац «Бальшавікі Беларусі ў барацьбе за перамогу Кастрычніка», «Дары данайцаў» (абедзве 1987), «Старонкі гісторыі Ка.мпартыі Беларусі: меркаванні. аргументы, факты» (1990), «Кастрычнік 1917 і лёсы палітычнай апазшыі» (ч. 1—3, 1993), «Палітычныя партыі Беларусі» (1994), «Праграмы палітычных партый Расіі, канец XIX — пачатак XX стст », «Станаўленне і крушэнне аднапартыйнай сістэмы ў СССР, 1917— 1991» (абедзве 1995), «Палітычныя партыі і палітычная палійыя» (1996), «Гісторыя Беларусі» (ч. 2. 1998), «Беларусь на мяжы тысячагоддзяў» (2000), збкаў арт. «Бальшавікі і непралетарскія партыі ў перыяд Кастрычніцкай рэвалюйыі і ў гады грамадзянскай вайны» (1982), «Перабудова і міжнацыянальныя адносіны» (1989). Удзельнічаў у падрыхтоўцы збкаў дакументаў і матэрыялаў «К.Каліноўскі; 3 друкаванай і рукапіснай спадчыны», «Па волі народа: 3 гісторыі ўтварэння БССР і стварэння КПБ» (абодва 1988), «Ідэалагічная дзейнасць Кампартыі Беларусі, 1918—1945» (ч 1, 1990) і інш.