• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Працуюць: масласырзавод, хлебазавод, фка кухоннай мэблі, 2 перасоўныя механіз. калоны, дарожная рамонтнабуд. калона, дарожнабуд. ўпраўленне, «Селыасхімія», прадпрыемства меліярацыйных сетак і інш.; Столінскі аграрнаэканамічны каледж, ПТВ164, гімназія, 2 сярэднія, дзіцячаюнацкая спартыўная школы, школа мастацтваў, Дом дзіцячай творчасці, Дом культуры, Дом рамёстваў, 2 бкі, раённае тэр. мед. аб’яднанне, Столінскі краязнаўчы музей. Правасл. царква, царква хрысціян веры евангельскай. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму, магіла ахвяр фашызму. Мемарыял памяці воінаўвызвалійеляў і землякоў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі: Вызвалення, землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: СвятаУзнясенская царква (1я пал. 20 ст ), будынак сінагогі (1792). На паўд.ўсх. ускраіне Столінская сядзіба «Манькавічы».
    СТОЛІНСКАЯ СЯДЗІБА «МАНЬКАВІЧЫ» Існавала ў 18 — 1й пал. 20 ст. ў б. сядзібе Радзівілаў у в. Манькавічы (цяпер у Столінскім рне Брэсцкай
    Столінская сядзіба «Манькавічы». Фота пач.
    20 ст.
    вобл ). У пач. 18 ст. сядзібны комплекс уключаў жылыя дамы — 2 панскія (стары і новы), некалькі для прыслугі каля ўязной брамы, гасп. пабудовы і сад. У 2й пал. 18 ст. пастаўлены дом аканома, гасп. пабудовы. У 1780я г. ўзведзены драўляны палац, перабудаваны ў канцы 19 ст. паводле праекта арх. Вентцэля ў стылі несапраўднай готыкі. Прамавугольны ў плане будынак пад гонтавым дахам. У пач. 19 ст. каля палаца пабудавалі драўляны флігель пад гонтавым дахам, дом для прыслугі, кухню, коннаваловы млын, 3 гумны з прыбудаванымі ў тарцах свірнамі, саладоўню і інш. Пры ўездзе ў сядзібу пастаўлена манум. брама — 1павярховы з мансардамі і цокалем прамавугольны ў плане будынак, накрыты складан'ым дахам. Дамінантай кампазіцыі бьіла гранёная вежа, завершаная купалам з барабанам і шатром над ім. У 1885 вакол палаца, які стаяў на насыпной тэрасе, закладзены парк пейзажнага тыпу пл. 50 га (цяпер 27,9 га). Фарміраваўся ён
    пры садзейнічанні Марыі Радзівіл, пра што сведчыць надпіс на закладным камені (устаноўлены на ўзлеску цэнтр. паляны). Тэраса абмежавана земляным валам выш. да 1,5 м з кветнікамі і дэкар. кустамі. Астатняя ч. на раўнінным рэльефе. Пры ўездзе ў парк з боку Століна пабудаваны павільён і каваныя вароты. У Вял. Айч. вайну палац згарэў, дрэвы парку моцна пашкоджаны, вывезены вароты. Расце больш за 35 відаў дрэў і кустоў, ёсць вадаём з фантанам і лебедзямі. Н.С.Будыка, ЮА.Якйювіч. СТбліНСКІ АГРАРНАЭКАНАМІЧНЫ КАЛЁДЖ Засн. ў 1940 у г. Столін Брэсцкай вобл. як с.г. тэхнікум, з 1997 аграрнаэканам. каледж. Рыхтуе бухгалтараў, эканамістаў і юрыстаў. Спецыяльнасці (2001/02 навуч. г.): бухгалтарскі ўлік і кантроль; эканоміка і кіраванне; правазнаўства. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
    СТОЛІНСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ Створаны ў 1954 па ініцыятыве і на ease збораў краязнаўца Б.В.Міралюбава, адкрыты ў 1955 у г. Столін Брэсцкай вобл. Пл. экспазіцыі 206 м2, больш за 11,7 тыс. экспанатаў асн. фонду (2002). Mae 4 аддзелы: археалогіі, гісторыі, этнаграфіі, прыроды. Сярод экспанатаў ляпная і ганчарная кераміка, каменная сякера, жал. наканечнікі коп’яў і стрэл, бронзавыя жаночыя ўпрыгожанні, зброя 12—13 ст. з археал. помнікаў Велямічы, Дубай, Рубель, Хотамель і інш., прадметы сял. побыту 19—20 ст., матэрыялы пра дзейнасць падполля і партыз. рух у Вял. Айч. вайну, пасляваеннае развіццё раёна. Аддзел прыроды знаёміць з жыццём буйнейшай у Еўропе калоніі шэрай чаплі, гісторыяй спецыялізаванага балотнага запаведніка, экспанатамі расліннага і жывёльнага свету рэгіёна. У этнагр. аддзеле калекцыі традыц. ганчарнага промыслу, нар. ткацтва, адзення, вышыванак, карціны мясц. мастакоў, вырабы разьбяроў па дрэве, саломапляцення, вязання і макрамэ, калекцыя муз. інструментаў.
    З.К.Юхневіч.
    СТбЛІНСКІ ПАВЕТ, адм.тэрг адзінка ў 1922—39 у Польшчы, у складзе Палескага ваяв. Цэнтр — г. Столін. Утвораны 6.12.1922 з Бярозаўскай, Плотніцкай, Столінскай, Хорскай, Церабяжоўскай гмін Лунінецкага, Высоцкай гміны Сарненскага і Радчыцкай гміны Пінскага паветаў. Са снеж. 1939 у Пінскай вобл. БССР. 15.1.1940 скасаваны, на тэр. павета ўтвораны раёны.
    СТбліНСКІ РАЁН Размешчаны на ПдУ Брэсйкай вобл. Утвораны 15.1.1940 (у сучасных межах з 19.1.1961). Пл. 3,4 тыс. км2. Нас. 87,6 тыс. чал. (2002), гарадскога 30%. Сярэдняя шчыльн. 26 чал. на 1 км2. Цэнтр — г. Столін. Уключае г. ДавыдГарадок, р.п. Рэчыца, 95 сельскіх нас. пунктаў, ДавыдГарадоцкі гар. Савет, Рэчыйкі пасялковы Савет, 18 сельсаветаў: Альшанскі, Белавушскі, Беражноўскі, Веляміцкі, Відзіборскі,
    СТОЛЬБЕРГ	187
    Вялікамалешаўскі, Гараднянскі, Глінкаўскі, Лядзецкі, Манькавіцкі, Плотніцкі, Радчыцкі, Рамельскі, Рубельскі, Рухчанскі, Стружскі, Фядорскі, Харомскі. Тэр. раёна пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, большая ч. яе забруджана радыенуклідамі да 5 Кі. на асобных участках да 15 Кі.
    Раён знаходзіцца ў межах Прыпяцкага Палесся. Паверхня плоская, забалочаная, з участкамі градаваўзгорыстага, дзюннага рэльефу і астанцамі надпоймавых тэрас. Пераважаюць выш. 130—140 м (80%), найвыш. пункт 168 м (каля в Гарадная). Агульны нахіл паверхні з ПдЗ на ПнУ Карысныя выкапні: торф, буд. і кварцавыя пяскі, тугаплаўкія і легкаплаўкія гліны (радовішчьі Глінка, Столінскія Хутары}, суглінкі. гаручыя сланцы (ч. Тураўскага радовішчо гаручых сланцаўу буры вугаль, Сярэдняя тра студз. 5,4 °C, ліп. 18,6 °C. Ападкаў 547 мм за год. Вегетац. перыял 203 сут. Найб. р. Прыпяць і яе прытокі Стыр, Гарынь, Сцвіга з Маствой (Львой). Воз. Вял. Засамінае; вадасх. Дубянецкае і Марочна Пераважаюць глебы с.г. угоддзяў: поймавыя забалочаныя (36,2%). дзярновыя і дзярновакарбанатныя забалочаныя (20,6%), тарфянабалотныя (20%), дзярновападзолістыя забалочаныя (11.7%), дзярновападзолістыя (11,3%). Пад лесам 38,4% тэрыторыі. Лясы хваёвыя. чорнаальховыя, дубовыя, бярозавыя, ясянёвыя, грабавыя і інш.; каля 19% з іх цітучнага насаджэння. Найб. адметныя масівы Беражноўская і Сцесінская лясныя дачы. Пад балотамі 21,7% плошчы. У межах раёна заказнікі рэсп. значэння: ланлшафтныя Алыйанскія балоты і Сярэдняя Прыпяць, мясц. значэння: ландшафтны Рухчанскі, біял. ЦерабяжоваКаладнянскі, гідралагічны Ястрабель (частка), бат. мікразаказнік Столінскі. Помнікі прыроды рэсп. значэння: парк Манькавічы (гл. Столінская сяАзіба «Манькавічы») і піхты каўказскія на паўн.ўсх. ускраіне г. Столін; мясц. значэння: парк Новаберажное каля в. Беражное, парк і дуб чарэшчаты ў в. Ніжні Церабяжоў.
    Агульная пл. с.г. угоддзяў 114 тыс. га. з іх асушаных 51,6 тыс. га. На 1.1.2002 у раёне 28 калгасаў, с.г. прадпрыемства «Манькавічы», 14 фермерскіх гаспадарак. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мясамалочнай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, птушкагадоўлі, вырошчванні збожжавых і кармавых культур, бульбы, лёну, цукровых буракоў, зялёнага гарошку, садаводстве.
    Прадпрыемствы буд. матэрыялаў (цэгла), металаарр. (плугі для трактароў, ванны гальванічныя і інш.), дрэваапраноўчай (кухонная мэбля, сталярныя вырабы), харч. (масла жывёльнае, сыры, кансервы плодаагароднінныя, сокі, хлебабулачныя вырабы і інш.), кааператыўнай (каўбасныя вырабы), паліўнай (торфабрыкет) прамсці; .эл.мех. зд (электрараспальванне для здаў газавай апаратуры, эл. пледы награвальныя, грэлкі, настольныя лямпы, шашлычніцы), лясгас Па тэр. раёна праходзяць чыгунка Лунінец—Сарны, аўтадарогі Пінск—Жыткавічы, Дубровіца (Украіна)—Жыткавічы. У раёне 1 гімназія, 34 сярэднія, 14 базавых, 8 пачатковых школ, 4 спарт., 4 муз. школы, 1 школа мастацтваў, 2 дамы дзіцячай творчасці, 3 вучэбнавытворчыя камбінаты, ПТВ, Столінскі аграрнаэканамічны каледж, 24 дашкольныя ўстановы, 62 дамы культуры і клубы, 8 бальніц, скурнавенералагічны дыспансер, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, 10 амбулаторый, 41 фельч.ак. пункт. Музеі: Столінскі краязнаўчы музей. нар. этнагр. (в. Цераблічы), нар славы (р.п. Рэчыца). Помнікі архітэктуры: цэрквы Васкрасенская (1817) у в. Альгомель, Успенская (1888) у в. Альпень, Троіцкая (1905) у в. Белавуша, Параскевы Пятніцы (пабудавана каля 1884 на падмурку царквы 18 ст., перабудавана ў 20 ст.) у в. Беражное, Ільінская (1881) у в. Велямічы, Троіцкая (пабудавана ў 18 ст., перабудавана ў 1930я г.) у в. Гарадная, Раства Багародзіцы (1718—20) у в. Дубенец, Пакроўская (1875) у в. Плотніца, царква (сярэдзіна 19 ст.) у в. Радчьшк, Міхайлаўская (18 ст.) у в. Рамель, Міхайлаўская (1796) у в. Рубель, Раства Багародзіцы (1730) у в. Рухча 1я, Пакроўская (канец 19 ст.) у в. Стахава. Гіст. помнік — цэнтр ганчарнага рамяства ў в. Гарадная (гл. Гараднянская кераміка). Выдаецца газ. «Навіны Палесся».
    А./.Вярэніч, Р Р.Паўлавец.
    СТбЛІНСКІ СТАДЫЙЛ. адзін з буйных этапаў адступання дняпроўскага
    зледзянення. Краявыя марэны прадстаўлены асобнымі градамі ў раёне гарадоў Столін і Ельск. С.с. і наступны мазырскі стадыял раздзяліліся ўздзенскім інтэрстадыялам. Марэна С.с. (магутнасць 10—15 м) вызначаецца насычанасцю матэрыялам мясц. парод (мелу, палеагену, неагену), часта ўтрымлівае іх адорвені. Тыповыя флювіягляцыяльныя пароды — пяскі шэрыя, дробназярністыя, з уключэннем жвіру і галькі з мясц. парод (крэмень, кварцытападобны пясчанік і інш), запаўняюць даліны сцёку талых ледавіковых вод або ўкрываюць водападзелы.
    СТбЛІНСКІЯ ХУТАРЫ, радовішча тугаплаўкіх глін у Столінскім рне Брэсцкай вобл., за 2,5 км на У—ПнУ ад в. Глінка. Паклад у выглядзе 4 лінзаў звязаны з нерасчлянёнымі адкладамі алігацэну і міяцэну палеагенавай і неагенавай сістэм. Гліны шэрыя, цёмнашэрыя, шчыльныя, пластычныя, дысперсныя, вогнетрывалыя, у верхняй ч. забруджаныя пяском і арган. рэшткамі. Разведаныя запасы 6,1 млн. т. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,7—8 м, ускрышы (пяскі, торф) 0,2—6,6 м. Гліны прыдатныя на выраб вогнетрывалай цэглы, дрэнажных труб, чарапіцы і абліцовачных пліт. Радовішча распрацоўваейца Гарынскім камбінатам буд. матэрыялаў. А.П.Шчураў. СГбЛПЕР Аляксандр Барысавіч (12.8.1907, г. Даўгаўпілс, Латвія — 11.1.1979), расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар. арт. Расіі (1969) Нар. арт. СССР (1977). Вучыўся ў майстэрні Л.Куляшова (1923— 27). Скончыў Вышэйшы дзярж. інт кінематаграфіі (1938), з 1965 у ім выкладаў. Паставіў фільмы па творах К.Сіманава «Хлопец з нашага горада» (1942), «Чакай мяне» (1943, абодва з Б.івановым), «Дні і ночы» (1945), «Жывыя і мёртвыя» (1964, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах 1964), «Адплата» (1969), Б.Палявога «Аповесць пра сапраўднага чалавека» (1948), В.Ажаева «Далёка ад Масквы» (1950), Ю.Нагібіна «Цяжкае шчасце» (1958). Аўтар сцэнарыяў шэрагу фільмаў, у т.л. «Пуцёўка ў жыццё» (1931, з М.Экам, Р.Янушкевічам). Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951. Дзярж. прэмія Расіі 1966.