• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Antoatui Stradtuarius CremonenGs ^actebat Anno
    Да арт. Страдывары. Адно з клеймаў А.Страдывары.
    СТРАДУБКА, вёска ў Лоеўскім рне Гомельскай вобл., на правым беразе р. Дняпро. Цэнтр сельсавета і камунальнага с.r. унітарнага прадпрыемства. За 28 км на ПнЗ ад г.п. Лоеў, 72 км ад Гомеля, 39 км ад чыг. ст. Рэчыца. 570 ж., 244 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі.
    СТРАДЫВАРЫ, Страдыварыус (Stradivari, Stradivarius), сям’я італьянскіх майстроў смыкавых інструментаў 17—18 ст. Працавалі ў г. Крэмона. Ан тоніо С. (1644?—18.12.1737), адзін з найб. выдатных прадстаўнікоў сям’і. Вучань Н.Амаі^/. 3 1660 працаваў у стылі Амаці, на той час меў кляймо «Antonius Stradivarius Cremonensis Alumnus Nicolaij Amati» («Антоніо Страдывары Крэмонскі вучань Нікола Амаці»), у 1667 адкрыў сваю майстэрню. 1700—16 — т.зв. «залаты перыяд» у творчасці, у 1703 стварыў класічную мадэль скрыпкі «Гранд Страдывары». Ствараў найлепшыя па канцэртных якасцях інструменты (скрыпкі, альты, віяланчэлі, гітары), наблізіў іх да тэмбру прыроднага чал. голасу (з амаль 2500 інструментаў захавалася каля 1000, якія сталі класічнымі ўзорамі для майстроў пазнейшага часу). Для іх уласцівы дасканалая форма, ювелірная апрацоўка дэталей, моцны, багаты тэмбравымі фарбамі гук. Сярод вучняў яго сыны Франчэска С. (1.11.1671—15.1 або 11.5.1743) іАмабон a С. (14.11.1679— 9.6.1742), якія часта прайавалі разам, a таксама К.Бергонцы. Сумесна створаныя імі скрыпкі мелі кляймо «Sotto la Disciplina d’Antonio Stradivari F. in Cremona» («Майстэрня сям’і Антоніо C. 3 Крэмона»). Н.В.Сазановіч.
    СТРАЖ КРЭСОВА. Таварыства стражы крэсовай (Straz Kresowa, Towarzystwo Strazy Kresowej), грамадскапаліт. аргцыя ў 1920я г., створаная з мэтай абароны польскіх інтарэсаў на «крэсах усходніх» (усх. ускраінах). Узнікла ў лют. 1918 у сувязі з перадачай герм. ваен. адміністрацыяй тэр. Холмшчыны Украіне. Ставіла за мэту адраджэнне польскага паліт., гасп. і культ. жыцця на тэр. «крэсаў» праз стварэнне на месцах польскіх грамадскагасп. aprцый: кааператываў, с.г. і культ.асв. гурткоў, маладзёжных аб’яднанняў і інш. Кіруючымі органамі С.к. з’яўляліся выканаўчы кт і кіруючая рада. Атрымлівала крэдыты ад урада. 3 крас. 1919 дзейнічала на Беларусі, дзе былі створаны Беластоцкая, Брэсцкая, Віленская, Гродзенская і Мінская акр. У кастр. 1919 па ініцыятыве С.к. арганізаваны Часовы кт адбудовы ўсх. зя
    СТРАЙНОЎСКІ 193
    мель. У час польскасав вайны 1919— 20 летам 1920 дапамагала арганізаваць полк імя караля Стафана Баторыя ў польскім войску. Удзельнічала ў правядзенні перапісу насельніцтва 1921 у Зах. Беларусі і ў падрыхтоўцы плебісцыту 1922 у Сярэдняй Літве. Фармальна выступала за аб’яднанне зямель б. ВКЛ з Польшчай на прынцыпах канфедэрацыі, фактычна была прыхільніцай інкарпарацыі бел., укр. і літ. зямель польскай дзяржавай. Падвяргалася вострай крытыцы з боку бел. нац. аргцый як сродак урадавай палітыкі паяанізацыі Пасля ўсталявання ўстойлівай усх. мяжы Польшчы ў 1921—22 дзейнасць С.к. паступова заняпала. У 1927 канчаткова спыніла існаванне, хоць афіцыйна не была скасавана. А.М.Чарнякевіч.
    СТРАЖАЎ Васіль Іванавіч (н. 26.7.1944, г. КаменскШахцінскі Растоўскай вобл., Расія), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1986), праф. (1987). Скончыў БДУ (1966). Акад. Бел. акадэміі адукацыі (1994, у 1994—99 прэзідэнт). 3 1967 у АН Беларусі, з 1975 на парт. і выкладчыцкай рабоце, з 1988 у Мінве адуканыі Рэспублікі Беларусь (з 1991 нам. міністра, з 1994 міністр). 3 2001 рэктар Рэсп інта вышэйшай школы БДУ. Навук. працы па квантавай тэорыі поля. Даследаваў тэорыю эле'ктрамагнетызму ў прысутнасці магн. зараду, тэорыю поля з некампактнымі групамі ўнутр. сіметрыі. Сфармуляваў калібровачную палявую тэорыю на аснове ўраўнення Дзірака—Кэлера. Устанавіў і даследаваў калібровачныя і палярызацыйныя сіметрыі з улікам спінавых ступеней свабоды.
    7в_: Электродмнамяка с магннтным зарядом. Мн., 1975 (разам з Л.М.Тамільчыкам); От научной гнпотезы к фнзнческому факту. Мн., 1977 (разам з В.І.Куўшынавым); Полярмзацвонная снмметрмя. Мн., 1996.
    СТРАЖАЎ Віктар Іванавіч (н. 25.8.1932, с. Ківай Клінцоўскага рна Бранскай вобл., Расія), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н (1978), праф. (1979). Скончыў Ленінградскі фін.эканам. інт (1955). 3 1955 працаваў у Мінскім фінансавым тэхнікуме, з 1960 у Інце эканомікі АН Беларусі, з 1965 у Бел. эканам. унце (у 1974—99 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах сістэмнакомплекснага развіцця тэорыі, метадалогіі і методыкі функцыянальнага механізма сістэмы кіравання гасп. дзейнасцю, уліку і аналізу ў сістэме аператыўнага кіравання, падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі эканамістаў і гуманізацыі адукацыі.
    Те:. Основы оператнвного экономнческого аналнза работы промышленных предпрнятнй. Мн., 1970; Оператнвное управленне предпрнятнем, проблемы учета н аналнза. Мн., 1973; Управленне хозрасчетной деятельностью — главное звено хозяйственного механнзма. Мн., 1986 (разам з А.С.Сантаровічам, А.М.Канавалавым); Аналнз хозяйственной деятельностн в промышленностм. 4 взд. Мн., 1999 (у сааўт.).
    СТРАЖНІК, шляхецкі ўрад (пасада) у ВКЛ. Узнік у 16 ст. як С. польны.
    Яго абавязкам было назіранне за бяспекаю межаў, з Маскоўскай дзяржавай. Прызначаўся гетманам, з часоў Аўгуста III [1733—63J зацвярджаўся каралём. У 1635 заснаваны ўрад С. в я л і к а г а, абавязкам якога было ў час знаходжання караля ў войску кіраваць пярэдняй стражай і загадваць каравулам у час пастояў. Падобныя функцыі ў дачыненні да павятовага паспалітага рушэння мелі С. п а в я т о в ы я.
    У. М. ВяроўкінШэлюта. СГРАЖЙВІЦКІЯ МАНЁТНАР&ЧАВЫЯ СКАРБЫ. Знойдзены ў 1898 і 1903 каля в. Стражэвічы Чашніцкага рна Віцебскай вобл. Скарб 1898 складаўся з 207 цэлых і абломкаў манет (48 куфіцкіх манет і 159 зах.еўрап. дэнарыяў), 5 сярэбраных манетападобных пласцінак, 14 зліткаў і 50 інш. рэчаў. Агульная маса скарбу каля 781, у т.л. рэчавай часткі 527 г. Ухаваны каля 1040. Частка скарбу захоўвалася ў Музеі Магілёўскага губ. стат. кта. Скарб 1903 складаўся з 319 манет (46 куфіцкіх і 273 зах.еўрап.), 2 цэлых і 4 кавалкаў зліткаў серабра, 1 залатога палачкападобнага злітка з абсечаным канцом і адтулінай, 6 сярэбраных і 2 залатых рэчаў. Агульная маса рэчавай часткі 461 г. Ухаваны каля 1015. Частка скарбу перададзена ў Эрмітаж (С.Пецярбург), астатнія рэчы і манеты — у Музей Магілёўскага губ. стат. кта і Музей Варшаўскага унта, дзе яны зніклі ў час 2й сусв. вайны.
    СТР.АЖЭСКА Мікалай Дзмітрыевіч (29.12.1876, г. Адэса, Ўкраіна — 27.6.1952), украінскі і расійскі вучоны ў
    М.Д.Стражэска
    галіне клінічнай медыцыны. Акад. АН Украіны (1934). Акад. AH СССР (1943). Акад. АМН СССР (1944). Засл. дз. нав. Украіны (1934). Герой Сац. Працы (1947). Скончыў Кіеўскі унт (1899). Працаваў у лабараторыі ІГ\.Паўлава. 3 1907 у Кіеўскім жаночым мед. інце, адначасова ў 1908—17 у Кіеўскім унце, з .1919 у Адэскім унце (заг. кафедры), з 1922 у Кіеўскім мед. інце, з 1936 дырэктар Укр. НДІ клінічнай медыцыны (з 1952 імя С.). Навук. працы па пытаннях кровазвароту, рэўматызму, сепсісу, хваробах страўнікавакішачнага тракту і інш. Зрабіў класічнае апісанне клінікі інфаркту міякарда (1909; разам з В.П.Абразцовым). Распрацаваў прынцыпы фіз. дыягностыкі хвароб брушной поласці.
    7в.: Нзбр. труды Т. 1—2. Кнев, 1955—56.
    Літ:. Васнленко В.Х. Н.Д.Стражеско: (к 100летню co дня рождення) // Клнннч. меднцнна. 1976. Т. 54, №12.
    СТРАЙНОЎСКІ (Strojnowski) Іеранім (20.9.1754, с. Ходачкава Крамянецкага рна Цярнопальскай вобл., Украіна — 5.8.1815), асветнік, правазнавец, рэліг. дзеяч. Адукацыю атрымаў у навуч. установах ордэна піяраў, членам якога быў у 1776—88. 3 1776 выкладаў у Варшаўскім калегіуме. 3 1780 праф. кафедры натуральнага права Гал. школы ВКЛ у Вільні, у 1799—1806 яе рэктар (у 1803
    1 Страйноўскі.
    пры яго ўдзеле пераўтворана ва унт). 3 1789 удзельнічаў у рабоце Адукацыйнай камісіі і камісіі па падрыхтоўцы праектаў цывільнага і крымін. кодэксаў. Член Вояьнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу і Варшаўскага тва сяброў навукі. 3 1806 на царк. пасадах, з 1814 біскуп віленскі. Асн. яго твор «Навука права натуральнага, палітычннага, палітычнай эканоміі і права народаў» (Вільня, 1785), які вытрымаў 5 выданняў, у т.л. на рус. мове (1809), выкарыстоўваўся як падручнік для вышэйшых і сярэдніх спец. навуч. устаноў Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны. С. стаяў на пазіцыях дэізму і прызнаваў існаванне Бога ў якасці безаблічнай першапрычыны свету, які затым развіваецца на ўласных законах. У гнасеалогіі прытрымліваўся прынцыпаў сенсуалізму, гал. крыніцай пазнання лічыў адчуванне. Асновай яго сацыялагічнай канцэпцыі было вучэнне пра натуральны парадак рэчаў і як вынік яго — натуральнае права. Людзі, на яго думку, могуць быць шчаслівыя толькі праз глыбокае пазнанне і поўнае захаванне гэтага права; адыход чалавека або грамадства ад дакладных і разумных законаў прыроды непазбежна выклікае «пакаранне» — няшчасці, бедствы, беспарадкі. 3 натуральных правоў і прыроднай роўнасці людзей С. выводзіў сац. правы і абавяз
    194	СТРАКАЛАЎ
    кі, да якіх адносіў вечныя і нязменныя правы асабістай свабоды, узаемнай дапамогі, недатыкальнасці ўласнасці, недапушчальнасць ужывання сілы ў адносінах да інш, людзей, за выключэннем выпадкаў самаабароны. Ажыццяўленне на практыцы прынцыпаў натуральнага права С. разглядаў у якасці крытэрыяў «ісціннасці» або «няправільнасці» пэўнага сац.паліт. ладу.
    Літ.: йден гуманнзма в обшественнополнтнческой н фнлософской мыслн Белорусснм (дооктябрьскнй первод). Мн.. 1977; Б н р а л о А.А. Фвлософскне проблемы в науке эпохн Просвешення в Белорусснн н Лнтве. Мн., 1979; Асветнікі зямлі Беларускай, X — пачатак XX ст.: Энцыкл. давед. Мн., 2001.
    С. Ф.Дубянецкі. СТРАКАЛАЎ Генадзь Міхайлавіч (н. 28.10.1940, г. Мыцішчы Маскоўскай вобл., Расія), расійскі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1980, 1984). Лётчыккасманаўт СССР (1980). Канд. тэхн. н. (1985). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя Баўмана (1965). 3 1973 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына. 27.11—10.12.1980 з ЛДз.Кізімам і К.В Макаравым здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз Т3» і арбітальнай станцыі (AC) «Салют6»; 20—22.4.1983 з У Г Цітовым і А.А.Серабровым — на КК «Саюз Т8»; 3— 114.1984 з Ю.В.Малышавым і В.Шарма — на КК «Саюз Т11» і AC «Салют7»; 1.8—10.12.1990 з Г.М.Манаковым — на КК «Саюз ТМ10» і AC «Мір»; 14.3—7.7.1995 з У.М.Дзяжуравым і Н.Тагардам — на КК «Саюз ТМ21» і AC «Мір» (пасадка на КК «Атлантыс», 3LLIA). Правёў у космасе 268,9 сут, у т.л. ў адкрытым космасе 21,5 гадз (6 выхадаў). 3 1995 камандзір атрада касманаўтаў Ракетнакасм. карпарацыі «Энергія». У.С.Ларыёнаў.