Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ваапр., нафтаперапр., харчовая. Унт. Месца знаходжання Савета Еўропы (з 1949), Еўрапейскага парламента, Еўрап. суда па правах чалавека і інш. еўрап. устаноў.
Засн. стараж. рымлянамі ў 16 г. н.э. як ваен. лагер Аргентаратум. Назва С. вядома з канца 6 ст. Развіццю горада спрыяла яго зручнае геагр. размяшчэнне ца перакрыжаванні ганлл. шляхоў. 3 498 у складзе Франкскай дзяржавы, з 843 — Латарынгіі, з 870 — Усх.Франкскай дзяржавы, пазней — «Свяшчэннай Рым. імперыі». У 974—982 належаў сеньёрубіскупу. Каля 1150 атры.маў гар. права. У 1262 вызваліўся зпад панавання біскупа, стаў імперскім горадам. 3 1381 чл. Рэйн
ўбранне парталаў і гал. фасада, 13 ст.; вітражы 12—14 ст.), храмы СенТама (13—14 ст.), СенП’ерлеВ’ё (1381 — 1475) і інш., барочны епіскапскі палац (1722—28), ратуша (1730), жылыя дамы 14—17 ст., асабнякі ў стылі класіцызму. Музеі: прыгожых мастацтваў, археалогіі і дэкар. мастацтва (у палацы Раанаў, 18 ст.), «Эўр НотрДам». Уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
У.Я Калаткоў (гісторыя).
Странцыяніт.
Страсбур
Набярэжная ракі Іль.
СТРАНЦЫЯНГГ (ад месца знаходкі каля г. Строншыян, Strontian, у Шатландыі), мінерал класа карбанатаў, карбанат стронцыю, SrCOj. Mae аксід стронцыю да 70,2%, прымесі кальцыю (да 13% СаО у кальцыястранцыяніце), барыю, свінцу.
Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Утварае зярністыя, шчыльныя і валакністыя агрэгаты. радзей ігольчастыя або прызматычныя крышталі Бясколерны, снежнабелы, радзей з зеленаватым, жаўтаватым і шараватым адценнямі. Празрысты. Цв. 3,5. Шчыльн. 3,7 г/см . Крохкі Паходжанне гідратэрмальнае жыльнае і экзагеннае Руда на стронцый. Радовішчы ў Германіі, Мексійы, Грузіі, на Украіне (Крым). СТРАСБЕРГ (Strasberg) Лі (17.11.1901, НьюЙорк — 17.2.1982), амерыканскі акцёр, рэжысёр, педагог Займаўся ў Амерыканскім лабараторным тры, дзе вывучаў сістэму Станіслаўскага, якая стала асновай яго выкладчыцкай дзейнасці. Творчую дзейнасць пачаў у 1925 як акцёр. Адзін з заснавальнікаў тра «Груп» (1931), з 1937 рэжысёр траў Брадвея, з 1948 педагог (з 1951 кіраўнік) Акцёрскай студыі ў НьюЙорку. Сярод пастановак: «Дом Конелі» (1931) і «Джоні Джонсан» (1936) П.Грына, «Людзі ў белых халатах» С.Кінгслі (1933), «Пятая калона» Э.Хэмінгуэя (1940), «Сутыкненне ноччу» К.Одэтса (1941) і інш. Здымаўся ў кіно.
СТРАСБЎР, Страсбург (Strasbourg), горад на У Францыі. Адм. ц. дэпартамента Ніжні Рэйн і гал. горад гіст. правінцыі Эльзас. Каля 260 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт пры ўпадзенні р. Іль у Рэйн. Міжнар. аэрапорт. Прамсць: маш.буд., тэкст., дрэ
скага саюза гарадоў. У 15—16 ст. цэнтр ідэй гуманізму (С.Брант і інш.) і рэліг. Рэфармацыі; тут узнікла еўрап. кнігадрукаванне (гл. І.Гутэнберг). У 1621 засн. унт. 3 1681 горад пад уладай Францыі (юрыдычна паводле Рысвікскага міру 1697), з 1682 адм. цэнтр яе прав. Эльзас. У 1871—1918 у складзе Герм. імперыі, адм. цэнтр яе зямлі ЭльзасЛатарынгія. Пасля 1й сусв. вайны паводле Версальскага мірнага дагавора 1919 вернуты Францыі. У 2ю сусв. вайну акупіраваны ням.фаш. войскамі (1940—44).
Сярод помнікаў архітэктуры: гатычныя —сабор НотрДам (11—16 ст.; познараманскі хор, 1176—1250; скульпт.
Страсбур Сабор НотрДам.
СТРАСБУРГЕР (Strasburger) Эдвард (1.2.1844, Варшава — 19.5.1912), польскі і нямецкі вучоны ў галіне батанікі. Чл. Польскай АН у Кракаве (1888). Вучыўся ў Варшаве, Боне, Іене. 3 1867 дацэнт Варшаўскага, з 1869 праф. Іенскага, у 1880—1911 Бонскага унтаў. Навук. працы па цыталогіі, анатоміі і эмбрыялогіі раслін. Даследаваў мітоз. Апісаў меёз у вышэйшых раслін. Вывучаў працэс апладнення, партэнагенез і апагамію.
СТРАСЕННЕ ГАЛАЎНбГА МбЗГА, пашкоджанне мозга пры мех. закрытай траўме галавы. У мозгу адзначаюцца дробныя кровазліцці, ацёк, парушэнне структуры і функцыі нерв. клетак. Праявы С.г.м.: галаўны боль, моташнасць, ірвота, гдлавакружэнне, ністагм, павышаны артэрыяльны ціск, зніжэнне крованапаўнення мазгавых сасудаў, парушэнне памяці; страта прытомнасці, слабы пульс, няроўнае дыханне. Лячэнне тэрапеўтычнае.
«СТРАСЦІ ХРЫСТбВЫ», помнік бел перакладной агіяграфічнай літаратуры канца 15 ст., легендарнаапакрыфічная аповесць пра Ісуса Хрыста. Змешчаны ў рукапісным зборніку разам з «Аповесцю пра трох каралёў» і «Жыціем Аляксея, чалавека божага». Перакладзена з лац. мовы з выкарыстаннем польскіх і чэш. крыній, напісана дробным паўуставам. Пераклад зроблены католікам, вызначаецца высокай дакладнасцю і маст. дасканаласцю. Мова аповесці без царкоўнаславянізмаў, поўна адлюстроўвае жывую бел. мову таго часу. Асн. літ. кры
200 СТРАТА
ніца помніка — апакрыфічнае Евангелле ад Нікадзіма.
У цэнтры твора яркае, драматычна напружанае апісанне апошніх дзён жыцця, пакутніцкай смерці і ўваскрэсення гал. героя. Смерць Ісуса Хрыста пададзена з пункту гледжання царк.рэліг. ідэйнамаст, канцэпцый хрысціянства як гераічны подзвіг і высакародная ахвяра ў імя лепшай будучыні ўсіх людзей. У аповесці створаны таксама вобраз Багародзіцы. Душэўныя перажыванні Божай маці, глыбокі боль за сына раскрыты ў псіхалагічна праўдзівых маналогахплачах. Упершыню выдадзены М.М.Тупікавым у 1901. Зборнік зберагаецца ў Расійскай Нац. бцы ў С.Пецярбургу.
Публ: Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы. Ч. I. Мн., 1961.
Літ:. К а р с к н й Е Ф. Западнорусскмй сборннк XV в. Н.мператорской Публмчной бмблмотекм в С.Петербурге Q.I. № 391 // Карскнй Е.Ф. Труды по белорусскому н другмм славянскнм языкам. М., 1962; Жураўс к і A.1 Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т. 1. Мн.. 1967.
У.М. Свяжынскі, В.А. Чамярыцкі.
СГРАТА ў грамадзянскім праве, выяўленая ў грашовай форме шкода, якая нанесена адной асобе проціпраўнымі дзеяннямі другой. Пад С. разумеюцца: выдаткі, якія асоба, чыё права парушана, зрабіла або павінна была зрабійь для аднаўлення парушанага права, страта або пашкоджанне яе маёмасці (рэальная шкода); неатрыманыя даходы, якія асоба магла атрымаць пры звычайных умовах грамадзянскага абарачэння, калі б яе права не было парушана (упушчаная выгада).
СТРАТАВУЛКАН (ад лац. stratum слой + вулкан), змешаны вулкан, палігенны вулкан са слаістай будовай, конус якога складзены з патокаў зацвярдзелай лавы і намнажэнняў рыхлага матэрыялу (абломкі лавы, бомбы, лапілі). Утвараецца пры чаргаванні вылівання лаў і ўзрыўной дзейнасці вулкана (напр., Ключаўская Сопка, Расія; Фудзіяма, Японія).
СТРАТАПАЎЗА (ад лац. stratum слой + pausa спыненне), пагранічны слой паміж стратасферай і мезасферай на выш. 50—55 км.
СТРАТАСТАТ (ад стратасфера + грэч. statos нерухомы, стаячы), в ы ш ы н ны свабодны аэрастат, некіроўны аэрастат для пад’ёму ў стратасферу экіпажа і абсталявання для навук. або спарт. мэт; адзін з асн. лятальных апаратаў паветраплавання.
Складаецца з абалонкі (тканіна, плёначныя матэрыялы) для лёгкага газу (вадарод, гелій), гапдо.іы. падвескі (прымацоўвае гандолу да абалонкі) і амартызатара для змяншэння штуршкоў у час прызямлення. 3 дапамогай С. вывучаюць спектр Сонца, зямны магнетызм, атм. вільготнасць, распаўсюджанне радыёхваль, інтэнсіўнасць касм. прамянёў і інш. У 1933 С. «СССРІ» (аб’ём абалонкі 25 тыс. м3) падняўся на 19 км. Найб. выш. пад’ёму з экіпажам 34,7 км (1961, ЗША), без экіпажа — 52 км (1972, ЗША, аб’ём абалонкі 1,36 млн. м3).
СТРАТАСФЕРА (ад лац. stratum слой + сфера), слой атмасферы паміж трапасферай і мезасферай на выш. ад 8—10 км (у высокіх шыротах) да 45—55 км (каля экватара). Характарызуецца малой турбулентнасцю, невял. колькасцю вадзяной пары, павышаным у параўнанні з ніжэй і вышэйляжачымі слаямі ўтрыманнем азону (гл. Азанасфера). Ва ўмераных і палярных шыротах тра мала зменьваецца з вышынёй (прыкладна да 25 км), але далей пачынае расці. Над экватарам і тропікамі тра ўзрастае па ўсёй С. У залежнасці ад геагр. шыраты і пары года сярэдняя тра зменьваецца ад 40 °C (80 °C) на ніжняй мяжы да блізкай да 0 °C на верхняй. У С. назіраюцца перламутравыя воблакі, тыповыя вял. скорасці ветру (да 80—100 м/с) і струменныя плыні.
СТРАТАТЫП (ад лац. stratum слой + грэч. typos адбітак, форма, узор), тыповы разрэз адкладаў стратыграфічнага падраздзялення (стратона), які з’яўляецца эталонам аб’ёму і межаў стратона пры карэляцыі. Адрозніваюць гала(першасны), неа (новы), гіпа (дадатковы), пара (паралельны) С.; пры нявысветленасці мяжы вылучаецца С. мяжы (лімітатып). На Беларусі мясц. стратыграфічныя падраздзяленні маюць свае С., створаны рэгіянальныя стратыграфічныя схемы (1981). С.А.Кручак.
СТРАТФАРДОНЙЙВАН (StratfordonAvon), горад у цэнтр. ч. Вялікабрытаніі, на Пд ад г. Бірмінгем, на р. Эйван Вядомы з 691. Каля 120 тыс. ж. з прыгарадамі (2001). Месца нараджэння і смерці УШэксшра яго Доммузей, да 1982 месцазнаходжаннне Каралеўскай Шэкспіраўскай трупы. Арх. помнікі 14— 18 ст. Штогадовыя шэкспіраўскія фестывалі. Турызм.
СТРАТЫ ЭЛЕКТРАЭНЁРГІІ. частка электраэнергіі, якая траціцца ў элементах электрычнай сеткі на каронны разрад у ЛЭП, награванне токаправодных частак, намагнічванне і награванне асяродкаў трансфарматараў, статараў і ротараў эл. машын, а таксама паглынаецца ў дыэлектрыках кабеляў і кандэнсатараў.
Найбольшыя страты на карону, якая ўзнікае вакол правадоў ЛЭП у выніку кароннага разраду (гл. Электрычныя разрады ў газах). Асабліва значныя С.э. на ЛЭП пераменнага току вял. працягласці, звыш і ультравысокага напружання. Зніжаюць іх павелічэннем дыяметра правадоў і адлегласці паміж імі. На ЛЭП звышвысокага (330 кВ і вышэй) напружання выкарыстоўваюць расчэпленыя правады — пучкі з некалькіх правадоў з адлегласцю паміж імі да 60 см. Правады ў пучках кожнай фазы ўтрымліваюцца ізаляцыйнымі распоркамі. 3 улікам С.э. робіцца выбар канструкцыі і разлік параметраў ЛЭП, эл.тэхн. абсталяваннг.
СТРАТЫГ (грэч. strategos), у Візантыі з канца 7 ст. намеснік фемы (ваен.адм. акругі), які валодаў у ёй ваен. і цывільнай уладай. 3 11 ст. цывільныя функцыі ад С. перайшлі да суддзі або прэтара, a ваен. — да вышэйшых военачальнікаў
(дукаў і катэпанаў), якія ўзначальвалі ўзбуйненыя фемы, a С. сталі нач. гар. і крапасных гарнізонаў. Інт С. знік у 12 ст. ў сувязі з распадам фемнай сістэмы.
СТРАТЫГРАФІЧНАЯ ЗбНА, х р a н а з о н а, падраздзяленне агульнай стратыграфічнай шкалы\ частка яруса. Падзяляецца на падзоны Вылучаецца паводле біястратыграф. даных і адлюстроўвае стадыю развіцця выкапнёвых груп фауны і флоры. Межы С.з. адбіваюцца па ніжнім і верхнім рубяжах стратыграф. пашырэння відаў жывёл і раслін, што хутка эвалюцыяніравалі і набылі шырокае распаўсюджанне (напр., комплексы грапталітаў, канадонтаў, аманітаў, фарамініфер). Зоны выкарыстоўваюць для карэляцыі асадкавых адкладаў, вызначэння межаў і аб’ёму стратыграф. падраздзяленняў (сістэм, аддзелаў, ярусаў), высвятлення паўнаты геал. разрэзаў і аб’ёмаў перарываў у асадканамнажэнні. Геахраналагічны эквівалент С.з. — фаза (час). С.А.Кручак СТРАТЫГРАФІЧНАЯ ШКАЛА, сукупнасць (эталон) стратыграфічных падраздзяленняў (стратонаў), якія адлюстроўваюць паслядоўнасць напластавання геалагічных слаёў у часе. Існуюць С.ш. агульная (міжнар.), рэгіянальныя і мясцовыя. Таксанамічным адзінкам С.ш. (эанатэма, эратэма, сістэма, аддзел, ярус, зона) адпавядаюць адзінкі геахраналагічнай шкалы (эон, эра, перыяд, эпоха, век, фаза; гл. Геахрана.югіяў Для антрапагенавай (чацвярцічнай) сістэмы прыняты больш дробныя адзінкі С.ш. (раздзел, звяно, ступень) і іх геахраналагічныя эквіваленты: фаза, пара, тэрмахрон, крыяхрон. Гл. таксама Стрататып, Стратыграфія.