• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    204	СТРАХАВАЯ
    СТРАХАВАЯ КАМПАНІЯ, фінансавы інстытут, які ажыццяўляе страхаванне асобы, маёмасці, бізнесу ад фін. страт, якія выкліканы неспрыяльнымі здарэннямі або няшчаснымі выпадкамі. Гэта юрыд. асоба ці суб’ект гаспадарання, што дзейнічаюць на рынку на аснове ліцэнзіі і статута. Паводле прававой формы адрозніваюць прыватныя, акц., дзярж., узаемныя, муніцыпальныя С.к.; паводле характару аперацый — спецыялізаваныя, універсальныя, перастраховачныя, а таксама пенсіённыя фонды; паводле зоны абслугоўвання — лакальныя, рэгіянальныя, нац., міжнар. (транснац.).
    СТРАХАВАЯ МЕДЫЦЬІНА, форма мед. абслугоўвання і сацыяльнага страхавання насельніцтва. Засн. на абавязковым страхаванні працоўных з поўнай або частковай кампенсацыяй расходаў на мед. дапамогу з нац. фін. фондаў. Асн. крыніцы фінансавання: адлічэнні работадаўцаў на працоўных і плацяжы з бюджэту дзяржавы на непрацоўнае насельніцтва. Лячэбныя ўстановы выступаюць партнёрамі органаў сац. страхавання, якое забяспечвае стварэнне нац. фін. фонду С.м. Характэрна для большасці эканам. развітых краін. У 1990я г. Расія перайшла да абавязковага мед. страхавання. На Беларусі С.м. фарміруецца.
    І.М.Семяненя.
    СТРАХАВЫ пбЛІС, імянны дакумент, які выдаецца страхавальніку страхавой aprцыяй (страхоўшчыкам) як засведчанне дагавору страхавання.
    СТРАХАЎ Мікалай Мікалаевіч (28.10.1828, г. Белгарад, Расія — 5.2.1896), рускі філосаф, публіцыст, літ. крытык. Чл.кар. Пецярб. АН (1890). Вучыўся ў Кастрамской духоўнай семінарыі (1840—44), Пецярб. унце (1845—48). Скончыў Гал. пед. інт (1851). Выкладаў прыродазнаўчыя дысцыпліны ў Адэсе і Пецярбургу. 3 1861 супрацоўнічаў у час. «Время», «Эпоха», «Гражданнн», «Бнблнотека для чтення», быў рэдактарам «Отечественных запнсок» і выдаўцом час. «Заря». 3 1873 служыў у Пецярб. публічнай бцы, з 1885 — у Вучоным кце пры Мінве нар. асветы. У філас. працах «Пісьмы пра арганічнае жыццё» (1859), «Значэнне гегелеўскай філасофіі ў цяперашні час» (1860), «Свет як цэлае» (1872) на аснове рэліг. метафіз. антрапацэнтрызму і почвеніцтва абгрунтаваў ідэі адносна абмежаванасці і складанаіерархічнай будовы свету, а таксама нац. глебы («почвы») як асновы сац. і духоўнага развіцця Расіі. На яго думку, вяршыня іерархіі светабудовы — чалавек, ён займае цэнтр. месца па ўсіх напрамках сувязей, што злучаюць свет у адно цэлае. У мастацтве гал. лічыў узнаўленне нац. характару і вераванняў рус. народа. Вышэйшым ўзорам лічыў творчасць Л.М.Талстога, высока цаніў паэзію А.С.Пушкіна, А.А.Фета, Я.П.Палонска
    га, творы А.І.Герцэна, Ф.М.Дастаеўскага. Падрыхтаваў збор твораў А.А.Грыгор’ева (1876), напісаў 1ю біяграфію Дастаеўскага і ўспаміны пра яго. Аўтар прац: «Пра асноўныя паняцці псіхалогіі і фізіялогіі» (1886), «Пра вечныя ісціны: Mae спрэчкі аб спірытызме» (1887), «Вучэнне пра Бога на пачатках розуму» (1893), «Філасофскія нарысы» (1895) і інш. Перакладаў філас. і навук. працы Ф.Шэлінга, К.Фішэра, 1 Тэна. Ф.Ланге.
    Тв:. Перепнска Л .Н Толстого с Н Н.Страховым, 1870—1894 // Толстовскнй музей. СПб., 1914 Т. 2.
    Літ:. Левнцкнй С.А. Очеркн по мсторнн русской фнлософмн в обшественной мыслн. Т. 1. ФранкфуртнаМайне, 1983; Роз а н о в В В Лнтературные нзгнанннкн. Лондон, 1992. С.Ф.Дубянецкі. СТРАХАЎ Мікалай Міхайлавіч (15.4.1900, г. Болхаў Арлоўскай вобл., Расія — 13.7.1978), расійскі геолаг і, геахімік; адзін са стваральнікаў сучаснай літалогіі. Акад. AH СССР (1953; чл.кар. 1946). Скончыў Маскоўскі унт (1928). 3 1934 у Геал. інце AH СССР. Навук. працы па пытаннях утварэння сучасных асадкаў і стараж. асадкавых парод і руд. Развіў і абгрунтаваў параўнальналіталагічны метад тлумачэння ўтварэння стараж. асадкавых адкладаў. Вызначыў 4 тыпы літагенезу і прасачыў іх эвалюцыю ў гісторыі Зямлі; распрацаваў тэорыю дыягенезу, галагенезу і гуміднага рудаўтварэння; даследаваў гаручыя сланцы, солі, жал. і марганцавыя руды, вапняковадаламітавыя горныя пароды. Дзярж. прэмія СССР 1948. Ленінская прэмія 1961.
    Тв.: Основы теормн лнтогенеза. Т. 1—3. М , I960—62; Геохнмня осадочного марганцеворудного процесса. М , 1968 (у сааўт.); Развнтне лнтогенетнческнх ндей в Росснм н СССР М , 1971.
    СТРАЧА, рака ў Пастаўскім рне Віцебскай вобл., Мядзельскім рне Мінскай вобл. і Астравецкім рне Гродзенскай вобл., правы прыток р. Вілія. Даўж. 59 км. Пл. вадазбору 1140 км2. Выцякае з воз. Малыя ШвакштыДіастаўскага рна, цячэ на паўд.зах. схілах Свянцянскіх град, упадае ў Вілію за 2 км на ПдУ ад в. Міхалішкі Астравецкага рна. Цячэ праз ландшафтны заказнік Блакітныя азёры. Даліна ў верхнім цячэнні не выражана, на астатнім працягу трапецападобная. Пойма двухбаковая, забалочаная Рэчышча моцназвілістае, у верхнім цячэнні камяністае, ёсць парогі; яго шыр. ў межань у верхнім і сярэднім цячэнні 8—12 м, у ніжнім 15—20 м. Каналізаванае на працягу 6,1 км. Каля в. Страча створана сажалка. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
    СТРАЧбК (Gyromitra), род сумчатых грыбоў сям. гельвелавых. 3 віды. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я На Беларусі 2 віды С.; асенні (G. infula) і звычайны (G. esculenta), які развіваецца вясной. Трапляюцца пераважна ў хваёвых лясах.
    Пладовыя целы (апатэцыі) шапкавыя. Шапка няправільнаакруглая, звілістамаршчакаватая, з глыбокімі складкамі, каштана
    вакарычневая, часам з прырослым да ножкі краем, пустая, шыр. да 30 см. Ножка няправільнай формы, пустая, крохкая, белая, часам з фіялетавым адценнем. Пладовыя целы маюнь ядавіты таксін гірамітрын, колькасць якога залежыць ад умоў росту. Па ўздзеянні падобны на таксін бледнай паганкі. Споры эліпсоідныя, бясколерныя, з 2 кроплямі алею на канцах. Умоўна ядомы.
    «СТРАШНЫ СУД», у хрысціянскай эсхаталогіі суд, які канчаткова вызначыць лёс грэшнікаў і праведнікаў. Яго вытокі ў стараж.егіп. вераванні ў замагільны суд Асірыса, на якім узважваюцца добрыя і злыя справы кожнага чалавека, і ў старазапаветным вучэнні пра «суд Яхве». У хрысціянстве «С.с.» звязваюць з другім прышэсцем Хрыста, які пасля завяршэння існавання чалавецтва здзейсніць суд над уваскрэслымі людзьмі. Вучэнне пра «С.с.» развівалася ў Евангеллях ад Матфея і Іаана, Апакаліпсісе, творах Яфрэма Сірына і інш.; замацавана ў хрысц. сімвале веры Шэраг пратэстанцкіх кірункаў абвяргае літаральнае тлумачэнне «С.с.», а разглядае яго як сімвал, алегорыю. У ісламе «С.с.» адпавядае кіяма.
    СТРЖ^ЛЬЧЫК Уладзіслаў Ігнатавіч (31.1.1921, С. Пецярбург — 11.9.1995), расійскі акцёр. Нар. арт. Расіі (1965). Нар. арт. СССР (1974). Герой Сац. Працы (1988). Скончыў студыю пры Ленінградскім Вял. драм. тры імя М.Горкага (1947). 3 1938 акцёр гэтага тра (з 1992 тр імя Г.Таўстаногава). У 1959—66 педагог Ленінградскага інта тра, музыкі і кінематаграфіі, у 1966— 69 у Інце культуры. С. — майстар выразнага партрэта, высокай выканаўчай культуры. Сярод роляў: Цыганаў («Варвары» М.Горкага), Саламон («Цана» А.Мілера), Князь («Ханум» А.Цагарэлі), Гарадулін («На ўсякагц мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага) і інш. Зды
    Страчок звычайны
    СТРОМБАЛІ	205
    маўся ў кіно: «Вайна і мір», «Ад’ютант яго правасхадзіцельства», «Айцец Ceprift», «Гардэмарыны, наперад!», «Тарцюф» і інш. Дзярж. прэмія Расіі 1971.
    СТРОБІЛ (ад грэч. strobilos хваёвая або яловая шышка), орган размнажэння некат. вышэйшых раслін: дзераза і хвошчападобных, голанасенных. С. — відазменены ўкарочаны парастак, мае спецыялізаванае лісце — спарафілы, на якіх фарміруюцна спораўтваральныя органы — спарангіі. У разнаспоравых раслін С. дыферэнцыраваны на мікра і мегастробілы. Відазменены лускападобны мегастробіл — насенная лускавіна хвойных раслін. Гл. таксама Шышка.
    СТРбГАНАВЫ, расійскія купцы і прамыслоўцы, буйныя землеўладальнікі, дзярж. дзеячы і мецэнаты 16 — пач. 20 ст. 3 паморскіх сялян. У 1515 Анікей Фёдаравіч С. (1497—1570) засн. на р. Вычэгда саляны промысел. У 1558 цар /ван IV падараваў яму і яго нашчадкам землі па рэках Кама і Чусавая. Пазней С. захапілі і асвоілі новыя тэр. на Урале і ў Сібіры, дзе будавалі гарады і крэпасці, развівалі земляробства, солеварэнне і інш. промыслы. Унукі Анікея Максім Якаўлевіч (?—1620я г.) і Мікіта Рыгор а в і ч (?—1620) спрыялі паходу ў Сібір у 1581—82 Ермака (гл. Ярмакў у 1610 атрымалі званне «імянітых людзей». У 1680я г. ўсе ўладанні С. аб’яднаў Рыгор Дзмітрыевіч С. (1656—1715), які значна дапамог дзяржаве ў час Паўночнай вайны 1700— 21, за што яго сыны Аляксакдр, Мікалай і Сяргей атрымалі ад Пятра 1 тытул баронаў (1722) і ўвайшлі ў склад рас. арыстакратыі. Сярод іх нашчадкаў найб. вядомыя: Аляксандр С я р г е е віч С. (1733—181 1), граф «Свяшчэннай Рым. імперыі» (1761), рас. граф (1798), прЬзідэнт Акадэміі мастаідтваў, чл. Дзярж. савета; яго сын граф П a вел Аляксандравіч С. (1772— 1817), таварыш (нам.) міністра ўнутр. f спраў (1802—07); Сяргей Рыгоравіч С. (1794—1882), граф (1817), папячыцель (кіраўнік) Маскоўскай навуч. акруті (1835—47), маскоўскі генгубернатар (1859—60), старшыня Маскоўскага таварыства гісторыі і старажытнасцей расійскіх (1837—74), заснавальнік Строганаўскага маст. вучылішча (1825, цяпер Маскоўскі маст.прамысл. інт); Рыгор Аляксандравіч С. (1770—1857), граф (1826), рас. пасланнік у Швецыі (1812—16) і Турцыі (1816—21); Аляксандр Рыгоравіч С. (1795—1891), граф, чарнігаўскі, палтаўскі і харкаўскі ген.губернатар (1836—38), міністр унутр. спраў (1839—41). Многія са С. цікавіліся мастацтвам, лрай, гісторыяй, археалогіяй, былі ўладальнікамі багатых бібліятэк і маст. калекцый. 3 іх прозвішчам звязана назва Строганаўскай школы 16 — пач. 17 ст.
    СТРбГАНАЎСКАЯ ШКбЛА, стылістычны кірунак у рус. іканапісе канца 16 — пач. 17 ст. Назва ад прозвішча купцоў Строганавых, для якіх былі напісаны шматлікія абразы Абразы С.ш. вылучаюцца невял. памерамі, мініяцюрнасцю, філіграннасцю пісьма, складанасцю кампазіцыі, фантастычнасцю
    Да арт Строганаўская школа Абраз «Манастыр Зосімы і Савація Салавецкіх». 17 ст.
    пейзажных фонаў, грацыёзнай вытанчанасцю поз і жэстаў, сакавітай, шчыльнай колеравай гамай, узмоцненай актыўным выкарыстаннем золата і серабра. Цольшасць іх стваралася маскоўскімі царскімі іканапісцамі. Сярод майстроў П Чырын, Е.Масквіцін, Істо,ма, Назарый і Нікіфар Савіны.
    СТРОЙ (ваен.), вызначанае статутам размяшчэнне ваеннаслужачых, падраздзяленняў і часцей для іх сумесных дзеянняў у пешым парадку і на машынах. Забяспечвае арганізаванае і хуткае перамяшчэнне войск і кіраванне і.мі. С. мае фронт, тыльны бок, флангі, шырыню і глыбіню. Асн. С. складаюць шарэнгі (лініі машын), калоны. Ваеннаслужачыя (падраздзяленні. часйі, машыны) размяшчаюцца ў С. на ўстаноўленых інтэрвалах і дыстанцыях. С. бываюць аднашарэнгавыя і двухшарэнгавыя, паходныя, разгорнутыя, разамкнутыя і самкнутыя. Існуюць таксама С. караблёў (кільватэр. пеленг і інш ), С. самалётаў (змейка, калона, ромб і інш.).