Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Літ Л а з а р у к М.А . Л е н с у А.Я Пытанні тэорыі літаратуры. Мн., 1964; Ральк о І.Д. Беларускі верш. Мн., 1969; Г р ы н ч ы к М М. Шляхі беларускага вершаскладання. Мн., 1973. А.А.Мансейчык.
СТРОЦКІ Аляксандр Уладзіміравіч (н. 5.10.1952, в. Старое Сяло Мінскага рна), бел. вучоны ў галіне уралогіі. Др мед. н. (1991), праф. (1997). Скончыў Мінскі мед. інт (1976). 3 1981 у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Навук. працы па анкалагічных уралагічных захворваннях, лячэнні дабраякаснай гіперплазіі прастаты, эндаскапіі і інш.
Тв.: Современные возможностн н перепектнвы комбнннрованного н комплексного леченмя опухолей мочевого пузыря (разам з
В.А.Мохартам) // Вестн. АМН СССР. 1988. № 6; Современные подходы к леченмю рака предстательной железы // Здравоохраненне Беларусм. 1995. № 4.
стрбцы [Strozzi; празваны К а п у ч ы н a (Cappuccino), а таксама П р э тэ Джэнавезе (Prete Genovese)] Бернарда (1581, г. Генуя, Італія — 2.8.1644). італьянскі жывапісец, прадстаўнік барока. Вучыўся ў Генуі ў П.Соры (1595—97). Зазнаў уплывы П.П.Ррбенса. П.Веранезе. 3 1597 капуцын, пісаў пераважна невял. абразы ў духу маньерызму. У 1610 атрымаў дазвол пакідаць кляштар для заняткаў мастацтвам. што паспрыяла станаўленню яго стылю, які вызначаўся свабоднай, сакавітай манерай пісьма, тонкасцю каларыту, гульнёй святлаценю, жыццёвай праўдзівасцю вобразнага ладу: карціны «Кухарка» (паміж 1615—18), «Рай» (1625), «Мадонна з дзіцем, святымі і анёламі» (1629), «Адрачэнне апостала Пятра», «Тлумачэнне сну Іосіфам», «Пакланенне пастухоў»; серыя партрэтаў; фрэскі ў палацы маркізаў Чэнтурыёні ў СанП’етра д’Арэна (1623—25), у касцёле СанДаменіка ў Генуі (1625) і інш. У 1630 адмовіўся вярнуцца ў кляштар,, быў зняволены, пазней жыў у Венецыі, дзе стаў адным з буйнейшых партрэтыстаў (партрэт дожа Ф.Эрыца, 1631, і інш.). Сярод інш. твораў: размалёўка скляпення бкі Марчыяна («Алегорыя Скульптуры», 1635), карціны «Баляванне ў Сімона Фарысея», «Выкраданне Еўропы», «Пакутніцтва святога Себасцьяна», «Святы Лаўрэнцій падае міласціну», «Мінерва», «Алегорыя Добрага імя» і інш. Паўплываў на развіццё генуэзскай і венецыянскай школ жывапісу. С.У.Пешып.
СТРОЧКА Iван Іванавіч (н. 10.10.1919, в. Пажарышча Бешанковіцкага рна Віцебскай вобл.), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Вышэйшую афіцэр
скую артыл. школу (1946), Ваен. артыл. камандную акадэмію (1956). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўд., 1м і 4м Укр. франтах, удзельнік баёў на Паўн. Каўказе, Украіне, у Польшчы. Камандзір узвода процітанк. гармат мал. лейтэнант С. вызначыўся ў жн. 1944 пры фарсіраванні Віслы каля г. Сандамір.(Польшча) і абароне плацдарма. Да 1970 у Сав. Арміі, да 1994 на адм. рабоце.
1.1 Строчка.
СТРЎВЭ Васіль Васілевіч (2.2.1889, С.Пецярбург — 15.9.1965), савецкі гісторыкусходазнавец. Акад. AH СССР (1935). Скончыў Пецярбургскі унт (1911), вучыўся ў Берліне. 3 1916 выкладаў у Пецярбургскім унце, у 1918— 33 заг. Егіпецкага аддзела Эрмітажа. Дырэктар Інта этнаграфіі (1937—40), Інта ўсходазнаўства AH СССР (1941 — 50). Даследаваў сац.эканам. рабаўладальніцкія структуры стараж.ўсх. грамадстваў, гісторыю і культуру Стараж. і эліністычнага Егіпта, Шумера, Вавілоніі, Асірыі, Ірана, Палесціны, Урарту, Паўн. Прычарнамор’я. Аўтар працы «Гісторыя Старажытнага Усходу» (1941). Адзін з ініцыятараў выдання Сав. гіст. энцыклапедыі.
208 струвэ
СТРЎВЭ Васіль Якаўлевіч (15.4.1793, Альтана, Германія — 23.11.1864), расійскі астраном і геадэзіст, заснавальнік Пулкаўскай астр. абсерваторыі. Акад. Пецярбургскай АН (1832, чл.кар. 1822). Скончыў Дэрпцкі (Тартускі) унт (1810). 3 1818 дырэктар Дэрпцкай, у 1839—62 Пулкаўскай абсерваторый.
В Я Струвэ П Б.Струвэ
Навук. працы па практычнай і зорнай астраноміі, астраметрыі і геадэзіі. Правёў першыя надзейныя вымярэнні паралаксаў 27 зорак (1837). Выявіў канцэнтрацыю зорак у галоўнай плоскасці Галактыкі, даказаў існаванне паглынання святла ў міжзорным асяроддзі і прапанаваў спосабы яго ўліку пры астр. назіраннях. 3 1816 кіраваў астраномагеадэз. вымярэннямі некалькіх экспедыцый, вынікі работы якіх дазволілі вызначыць даўжыню дугі мерыдыяна ў 25°20 ад р. Дунай да Паўн. Ледавітага ак., т.зв. дуга Струвэ.
Тв.: Рус. пер. — Этюды звездной астрономнн. М., 1953; Дуга мернднана. М.. 1957.
Літ:. Новокшанова (Соколовс к а я) З.К. В.Я.Струве. М., 1964.
СТРЎВЭ Пётр Бернгардавіч (26.1.1870, г. Перм, Расія — 26.2.1944), расійскі філосаф, сацыёлаг, эканаміст, грамадскі і паліт. дзеяч. Унук В.Я.Струвэ. Ганаровы чл. Pac. АН (1917). Скончыў Пецярбургскі унт (1895). Рэдагаваў марксісцкія час. «Новое слово» (з 1897), «Начало» (з 1899). У 1898 удзельнічаў у складанні «Маніфеста 1 з’езда РСДРП» (надрук. ў г. Бабруйск), ад якога ў далейшым адрокся. 3 1902 рэдагаваў час. «Освобожденне». 3 1905 адзін з арганізатараў і лідэраў канстытуцыйнадэмакратычнай партыі. 3 1907 дэп. 2й Дзярж. думы. 3 1906 выкладаў у Пецярбургскім політэхн. інце, адначасова з 1910 — на Бястужаўскіх жаночых курсах, у 1917 абараніў доктарскую дысертацыю. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 дырэктар эканам. дэпартамента Мінва замежных спраў. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 удзельнік антысав. руху, член урада П.М.Урангеля. 3 1920 у эміграцыі (Прага, Берлін, Бялград, Парыж), займаўся выкладчыцкай, навук. і паліт,публіцыстычнай дзейнасцю. У эвалюцыі яго філас. поглядаў вылучаюць 3 перыяды: прытрымліванне «зегазьнага
марксізму». адмаўленне тэорыі К.Маркса і пераход да неакантыянства, схіленне да плюралістычнага светапогляду. У цэнтры яго сінт. філасофіі — праблемы належнага і існага, свабоды і неабходнасці. Шляхам аналізу гэтых паняццяў прыйшоў да высновы, што існуе асобны свет з’яў, недаступны чалавечаму вопыту. Абгрунтаваў неабходнасць пераходу ад эмпірычнага вопыту да метафізікі, якая спалучае пазітыўныя веды і спасціжэнне тайны быцця. Адстойваў прынцыпы хрысціянскадэмакр. маралі, заснаваныя на духоўнай роўнасці і свабодзе людзей. Сусв. парадак уяўляў як суму першасных, вечных, творчых матэрыяльных і духоўных элементаў. У аснове яго сац. поглядаў — ідэі ірацыянальнасні грамадства і гіст. працэсу і ўвасаблення рацыянальнага пачатку ў дзяржаве. Лічыў, што дзяржава мае містычную, звышразумовую прыроду. У якасці сац. ідэалу разглядаў ліберальную нац. дзяржаву. Сцвярджаў, што ў ідэальнай дзяржаве інтарэсы асобных грамадзян, сац. груп і класаў аб’ядноўваюцца на глебе нац. ідэі і служаць найвышэйшаму дзярж. інтарэсу. Крытыкаваў псіхалогію «дзяржаўнага адшчапснства», у якой абвінавачваў прадстаўнікоў дэмакр. інтэлігенцыі. Эканам. погляды С. грунтуюцца на ідэі здольнасні капіталізму да неабмежаванага прагрэсу і гарманізацыі розных cau.класавых інтарэсаў. Заклікаў да перагляду эканам. палажэнняў марксісцкай тэорыі (тэорый вартасці, прыбавачнай вартасці, узнаўлення і інш.).
Тв.: Patriotica: Полнтнка, культура, релнгая. соцналнзм: [Сб.]. М., 1997; Нзбр. соч. М . 1999; Patriotica: Россня. Роднна. Чужбнна: [Сб. ст.|. СПб„ 2000.
Літ : Афанасьев М. Лнберальная экономнка Петра Струве // Вопр. экономнкм. 1994. № 12; Г н а т ю к О.Л. Консерватнвный лнбералнзм » фмлософскосоцнологнческая методологня «основного дуалмзма» П.Б.Струве // Соннол. мсслед. 1998. № 7. В.І.Боўш. СТРУГ. 1) землярыйная машына бесперапыннага дзеяння для паслойнага зразання грунту. Працуе ў камплекце з адвальным мостам, канвеерам або грунтакідальнікам. Бываюць С. самаходныя і прычапныя да трактара. Выкарыстоўваюцца пры будве каналаў, планіровачных работах вял. аб’ёму, нарэзцы кюветаў, ачыстцы чыг. пуцей ад снегу (пуцявыя С.). 2) Рабочае абсталяванне экскаватараў для выемкі (зразання) тонкіх пластоў карысных выкапняў у кар’еры. 3) Рабочы орган стругавай устаноўкі для падземнай здабычы карысных выкапняў. 4) Пласкадоннае ветразеваграбное судна ўсх. славян 6—13 ст. Быў
Прычапны струг: 1 — нож: 2 — кідальнае прыстасаванне з адвальным мостам.
меншы за ладдзю, умяшчаў да 12 чал. Пазней С. пачалі называць буйныя рачныя грузавыя судны тыпу барак грузападымальнасцю да 150 т. Хадзілі па Зах. Дзвіне. У 16—18 ст. невял. С. выкарыстоўвалі для аховы рачных гандл. караванаў. Мелі лёгкія гарматы, умяшчалі 60—80 стралкоў. 5) Інструмент для грубай апрацоўкі драўніны струганнем, агульная назва інструментаў для стругання (гл. Стругі). С.В.Багдаповіч.
Струг (судна).
СТРУГ, бандарны інструмент для апрацоўкі клёпак і гатовых вырабаў у многіх народаў свету, у т.л. славян. Бывае з прамым або выгнутым лязом, з паралельна ці асіметрычна пастаўленымі ручкамі, што зручна пры вырабе абручоў, зрэзванні тарцовага краю бочак і інш. Выкарыстоўваецца і для першаснай апрацоўкі дрэва, пры вырабе гонты і інш. Гл. Стругі.
Стругі
СТРЎГА, вёска ў Столінскім рне Брэсцкай вобл., каля р. Гарынь. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на ПдЎ ад г. Столін, 250 км ад Брэста, 14 км ад чыг. ст. Гарынь. 977 ж., 296 двароў (2001). Сярэдняя школа, До.м культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
струк 209
Царква. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі славянскае паселішча 7—9 ст.
СТРУГАЛЬНЫ СТАНбК. 1) у металаапрацоўцьг — металарэзны станок для апрацоўкі (стругання) разцамі плоскіх і фасонных лінейчастых паверхняў.
Адрозніваюць падоўжнастругальныя [гал. рух робіць выраб (загатоўка), прывод стала звычайны ад рэверсіўнага рухавіка] і папярочнастругальныя (гал. рух робіць разец разам з супартам і паўзуном, прывод мех. ці гідраўл.). На базе падоўжнастругальных вырабляюцца камбінаваныя станкі, у якіх струганне спалучаенца з фрэзераваннем і шліфаваннем.
На Беларусі папярочнастругальныя станкі выпускаў Гомельскі станкабуд. зд імя Кірава, падоўжнастругальныя вырабляе Мінскі станкабуд. зд імя Кастр. рэвалюцыі.
2) У дрэваапрацоўцы — дрэварэза/іьны станок для фарміравання гладкай плоскай паверхні дэталі (цыклявальны станок) ці для атрымання паўфабрыкату, напр., стругальнай шпоны (шпонастругальны, стружкавы станок і інш.).
СТРУГАННЕ, спосаб апрацоўкі матэрыялаў рэзаннем, які заключаецца ў зняцці стружкі пастаяннай таўшчыні пры адносным зваротнапаступальным руху інструменту і загатоўкі.
Рэзанне ў дрэваапрацоўцы на стругальных станках па сутнасці — фрэзераванне (рэзальны інструмент робіць вярчальны pyx), a на лушчыльных станках, у якіх верціцца загатоўка, — тачэнне. Асн. недахопы С. — удар рэжучага інструменту ў пачатку кожнага рабочага ходу і наяўнасць халастога ходу, што зніжае стойкасць інструменту і прадукцыйнасць апрацоўкі. У металаапрацоўцы С. праводзіцца на стругальных станках, у дрэваапрацоўцы — ручным інструментам (стругамі) ці на дрэваапрацоўчых (фанерастругальных, цыклявальных і інш.) станках.