Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СГРУМЁННАЯ ПНЕЎМААЎТАМАТЬІКА. тое, што пнеўмоніка.
СТРУМЁННАЯ пбМПА, прыстасаванне для нагнятання (інжэктар) або адсмоктвання (эжэктар) вадкіх ці газападобных рэчываў, а таксама транспартавання гідрасумесей (гідраэлеватар).
Дзеянне С.п. заснавана на павелічэнні напампаванага (адпампаванага) рэчыва струменем вадкасці, пары ці газу. Адпаведна адрозніваюць вадка, пара, газаструменныя помпы. Асн. элеметы С.п.: рабочае сапло, прыёмная камера, камера змешвання, дыфузар. Выкарыстоўваюцца ў сістэмах падачы паліва лятальных апаратаў, у зварачных гарэлках і інш. /./.Леановіч.
Схема струменнай іюмпы: I — падвод знешняга патоку асяроддзя; 2 — сапло; 3 — падвод асяроддзя, якое перапампоўваецца; 4 — камера змяшэння; 5 —дыфузар.
СТРУМЁННАЯ ТЙХНІКА сукупнасць машын, апаратаў і прыстасаванняў, работа якіх заснавана на выкарыстанні кінетычнай энергіі вадкасці ці газу; тэхн. аснова пнеўмонікі і гідрааўтаматыкі.
Элементы С.т. бываюць аналагавыя (ці прапарцыянальныя) і дыскрэтныя; актыўныя (пастаянна злучаны з крыніцай сілкавання) і пасіўныя (выкарыстоўваюць энергію кіроўных сігналаў). Пабудаваны на прынцыпах розных аэрадынамічных эфектаў: узаемадзеянне свабодных струмянёў, турбулізацыя плыні ў асн. струмені ад дзеяння кіроўнага струменя, завіхрэнне струменяў і інш. Рас
працаваны розныя функцыянальныя элементы, аб’яднаныя ў модулі. С.т., якія выконваюць складаныя лагічныя і выліч. функцыі. Для сувязі схем кіравання С.т. з рознымі выканаўчымі прыстасаваннямі выкарыстоўваюць пнеўмагідраўлічныя, пнеўмаэлектрычныя і інш. пераўтваральнікі сігналаў, а таксама пнеўматычныя ўзмацняльнікі ціску і расходу вадкасці ці газу.
Літ.'. Соколов Е.Я., Зннгер Н.М. Струйные аппараты. 3 мзд. М.. 1989; Л я маев Б.Ф. Гндроструйные насосы н установкн. Л., 1988; Хрусталев Б.М., К н с л о в Н.В. Пневматмческмй транспорт. Мн , 1998. І.І.Леановіч. СТРЎМЕНСКІ, біялагічны заказнік рэсп. значэння на тэр. Кармянскага рна Гомельскай вобл. Засн. ў 1978 для аховы прыродных запасаў лек. раслін (чабор, цмен пясчаны, святаяннік прадзіраўлены, брусніцы, ландыш майскі і інш ). Пл. 12,3 тыс. га. Займае лясныя масівы, у якіх пераважаюць хвойнікі імшыстыя, чарнічныя, верасовыя, значныя ўчасткі бярэзнікаў, трапляюцца ельнікі чарнічныя. П.І.Лабанок. СТРЎМЕНЬ, комплекс археал. помнікаў (10 паселішчаў эпохі неаліту і бронзавага веку) каля в. Струмень Кармянскага рна Гомельскай вобл. Выявіў у 1927 К М.Палікарповіч. Паселішчы 1 і 6—7 даследавалі І.І.Арцёменка ў 1976 і А.Г.Калечыц у 1975—80. Знойдзены крамянёвыя пласціны, праколкі на канцах пласцін, адшчэпы, нуклеусы, разцы, скрабкі, сякеры, цёслы, наканечнікі стрэл, адходы крамянёвай вытвсці, запасы сыравіны, фрагменты ляпнога посуду і інш. Выяўлены рэшткі 9 жытлаў, 68 гасп. ям, 54 агнішчы, 3 пахаванні. Помнікі адносяцца да верхнедняпроўскай, сярэднедняпроўскай і сосніцкай культур. А.Г.Калечыц. СТРУМЕНЬ, форма цячэння вадкасці (газу) у асяроддзі (газе, вадкасці, плазме і інш.) з адрознымі ад яе параметрамі (скорасцю, трай, шчыльнасцю і інш ). Струменныя цячэнні класіфікуюць па найб. істотных прыкметах, што характарызуюць дадзены С., напр., разглядаюць С. кропельнай вадкасці, газу, плазмы і інш. Асобны іх клас — двухфазныя С. (газавыя, якія маюць вадкасныя ці цвердацельныя часціцы). Найб. пашыраны С., якія выцякаюць з сапла, трубы ці адтуліны. Гл. таксама Струменная тэхніка, Струменная плынь.
СТРУМЁНЬ Васіль (сапр. Лебедзеў Аляксандр Мікалаевіч; 1.4.1914. в. Лявонцьева Мантураўскага рна Кастрамской вобл., Расія — 25.10.1992), бел. і ўкр. пісьменнік. Пісаў на бел. і ўкр. мовах. Скончыў Львоўскі пед. інт (1953). 3 1921 жыў на радзіме айчыма ў в. Зачэпічы Дзятлаўскага рна Гродзенскай вобл., дзе ў 1930 арганізаваў і ўзначаліў камсамольскую ячэйку. Неаднаразова быў арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў астрозе. У 1939—79 на пед. рабоце ў Ровенскай і Валынскай абл. (Украіна). Друкаваўся з 1931 («Беларуская газета», «Літаратурная старонка», «Наша воля», «Асва») і інш. Пісаў
пра цяжкае жыццё і барацьбу прац. Зах. Беларусі.
Тв:. У кн.: Сцягі і паходні. Мн., 1965; Дзень паэзіі78. Мн., 1978; Ростані волі. Мн., 1990. І.У.Саламевіч. СТРУМІЛІН (сапр. СтрумілаПетрашкевіч) Станіслаў Густававіч (29.1.1877, с. Дашкаўцы Ліцінскага рна Вінніцкай вобл., Украіна — 25.1.1974), расійскі вучоныэканаміст. Акад. AH СССР (1931). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Пецярбургскі політэхн інт (1914). У 1921—36, 1943—51 у Дзяржплане СССР (нам. старшыні, нам. нач. Цэнтр. планавага
С.Г.Струмілін. У.В.Струмінскі.
бюро, Цэнтр. ўпраўлення нар.гасп. ўліку). У 1921—23 у Маскоўскім унце. У 1929—30 у Інце нар. гаспадаркі. У 1931—57 у AH СССР, адначасова ў 1931—50 у Маскоўскім эканам. інце. Навук. працы па праблемах палітэканоміі, планавання нар. гаспадаркі, статыстыкі, эканомікі працы і дэмаграфіі, сацыялогіі, эканам. гісторыі і сусв. эканомікі. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана сістэма матэрыяльных балансаў. Дзярж. прэмія СССР 1942. Ленінская прэмія 1958.
Тв:. Нзбр. проязв Т I—5. М , 1963—65; Статмстяка н экономнка. М., 1979.
СТРУМІНСКІ Уладзімір Васілевіч (29.4.1914. г. Арэнбург, Расія —22.2.1998), расійскі вучоны ў галіне аэрадынамікі, лятальных апаратаў і тэарэт. асноў самалётабудавання. Акад. Pac. АН (1966, чл.кар. 1958). Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Маскоўскі унт (1938). 3 1966 дырэктар Інта тэарэт. і прыкладной механікі Сібірскага аддз. АН СССР, з 1971 у Інце праблем механікі Pac АН. Навук. працы па віхраврй тэорыі крыла, нелінейнай тэорыі ўстойлівасці, дынамічнай тэорыі турбулентнасці, кінетычнай тэорыі газаў, паляпшэнні лётных якасцей самалётаў. Стварыў тэорыі слізгальных і стрэлападобных крылаў, нестацыянарнага пагранічнага слоя. Даследаваў умовы пераадолення гукавога бар’еру, уплыў нестацыянарнасці на адрыў і абцяканне цел. Абагульніў кінетычную тэорыю Больцмана для апісання нераўнаважнанеаднародных асяроддзяў у моцных ударных хвалях і турбулентных патоках. Ленінская прэмія 1961. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948. Залаты медаль імя М.Я.Жукоўскага.
СТРУЧКОВА 213
СТРУНА, рака ў Астравецкім рне Гродзенскай вобл. і Літве, правы прыток р. Страча (бас. р. Вілія). Даўж. 31 км (у межах Беларусі 18 км). Пл. вадазбору 194 км2. Пачынаецца ў Літве, перасякае граніцу на ПнЗ ад хутара Рудня. Цячэ па паўн. схілах Свянцянскіх град, упадае ў р. Страча за 2 км на Пн ад в. Вял. Стаўпяняты. Даліна трапецападобная, шыр. 200—500 м у верхнім цячэнні, 1—1,5 км у сярэднім і ніжнім. Пойма вузкая. Рэчышча на працягу 10,3 км каналізаванае. У ніжнім цячэнні прымае сцёк з меліярац. каналаў.
СТРУНА ў тэорыі ваганняў, тонкая, гібкая, моцна нацягнутая нітка з раўнамерна размеркаванай па даўжыні шчыльнасцю.
Пры ўзбуджэнні С., напр. ударам ці шчыпком, адбываюцца вагальныя рухі, пры якіх усе ўчасткі С. зрушваюцца ў папярочным напрамку. Кожнае ваганне С. можна выявіць у выглядзе сумы яе гарманічных уласных ваганняў, частоты якіх / залежаць ад яе даўжыні /, плошчы сячэння S, сілы нацяжэння Q, шчыльнасці матэрыялу р, а таксама ад умоў замацавання канцоў. Для С., замацаванай на
цвёрдых апорах, /, = —'/ ^ . дзе л — цэ2 1 р a
лы лік, адпаведны нумару гарманічнай складальнай. Зададзенае ў пачатковы момант размеркаванне зрушэнняў (спосаб узбуджэння С.) вызначае спектр узбуджаных уласных ваганняў. С. з'яўляецца самай простай впгальпаіі сістзмай з размеркаванымі параметрамі; ёй карыстаюцца для вывучэння ваганняў больш складаных мех., акустычных і эл. сістэм.
СТРЎНІН Аляксандр Пятровіч (4.11.1909, г. Чыта, Расія — 23.4.1993), расійскі і бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1960). Скончыў студыю пры драм. тры (Чыта, 1929). 3 1925 акцёр і рэжысёр у трах Расіі. У 1952—54 рэжысёр Тра драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе, у 1963—75 гал. рэжысёр Гродзенскага абл. драм. тра. Пастаноўкам уласцівы пафас жыццесцвярджэння, спалучэнне маст. формы з сац.псіхал. накіраванасцю: «ПортАртур» паводле А.Сцяпанава (1963), «Перабежчык» П. і A. Тур, «Capua на далоні» паводле І.Шамякіна (абодва 1965), «Алека Дундзіч» М.Каца і А.Ржашэўскага (1967), «Амністыя» М.Матукоўскага (1970), «Трыбунал» А.Макаёнка, «Навальніца» А.Астроўскага (абодва 1971), «Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана (1972), «Апошні шанц» В.Быкава, «Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага (абодва 1975) і інш. Аўтар п’ес «Адплата» і «Я прысягаў Радзіме» (абедзве паст. ў 1968). А.А.Лабовіч.
СТРЎНКА. рака ў Полацкім рне Віцебскай вобл., правы прыток р. Зах. Дзвіна. Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 123 км2 Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Шылы, вусце каля в Слабада. Рэчышча ад вытоку на працягу 4 км каналізаванае.
СТРУСЁВІЧ Віталь Аляксандравіч (н. 4.6.1957, Мінск), бел. вучоны ў галіне матэм. кібернетыкі. Канд. фіз.матэм. н.’ (1982), дац. (1987). Скончыў БДУ
(1978), дзе і працаваў. 3 1991 у Эразмскім унце (г. Ротэрдам, Нідэрланды; др філасофіі), з 1999 праф. Грынвіцкага унта ў Лондане. Навук. прайы па тэорыі раскладаў, камбінаторнай аптымізацыі. Распрацаваў мадэлі, метады і алгарытмы пабудовы аптымальных раскладаў для шматстадыйных сістэм. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1990. Дзярж. прэмія Беларусі 1998
7в.: Теорпя расппсаннй Многостадпйные снстемы. М.. 1989 (разам з В.С.Танаевым, Ю.Н.Сацковым); Scheduling theory: Multistage systems. Dordrecht, 1994 (з імі ж); Математпческпе моделп н методы календарного планпровання. Мн., 1994 (з імі ж). М.П.Савік.
СТРЎСТА. возера ў Браслаўскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка, за 4 км на Пн ад г. Браслаў. Пл. 13 км2, даўж. 6,4 км, найб. шыр. 4,2 км, найб. глыб. 23 м, даўж. берагавой лініі 27,8 км, пл. вадазбору 223 км2. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр і нац. парк Браслаўскія азёры. Катлавіна складанага тыпу. Схілы выш. 5—8 м (на Пн 25—30 м), абразійныя, парослыя хмызняком і лесам, часткова разараныя. Берагі моцна парэзаныя (шмат заліваў), нізкія, пясча
Р.Стручкова ў ролі Папялушкі.
ныя і пясчанагалечныя, на Пн зліваюцца са схіламі. Дно складанай будовы, вылучаюцца 3 упадзіны, раздзеленыя мелямі і 7 астравамі (агульная пл. 2,58 км2, найб. Чайчын, Шова, Бярозаўскія, Яленя). Прыбярэжная зона да глыб. 3 м пясчаная, пясчанагалечная, радзей гліністая і сапрапелістая. Глыбакаводная ч. выслана ілам і сапрапелем. Мінералізацыя вады да 200 мг/л, празрыстасйь летам каля 5 м, зімой да 10 м. Мезатрофнае. Зарастае да 45% пл. возера. Да