Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СТРЙШЬІНАМбРМ.АЛЬСКАЯ ГРЎПА БАЛОТ. нізінныя балоты на Пд Жлобінскага рна Гомельскай вобл., у міжрэччы рэк Дняпро і Бярэзіна. Уключае 15 балотных масіваў, якія прымыкаюць адзін да аднаго. Агульная пл. 7,1 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 5,8 тыс. га. Глыб. торфу да 9,3 м, сярэдняя — 2,6 м. Запасы торфу каля 27 млн. т. (здабываюць на паліва і на ўгнаенне). Частка выпрацаваных тэрыторый рэкультывавана. Астатняя тэр. асушана пераважна дрэнажом, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
СТРЭШЫНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры класіцызму ў г.п. Стрэшын Жлобінскага рна Гомельскай вобл. Пабудавана ў 1807 з цэглы. Храм цэнтрычны, складаецца з асн. аб’ёму (у плане квадрат са зрэзанымі вугламі) і прылеглых да яго з 4 бакоў паўкруглых аб’ёмаў. Асн. аб’ём мае сферычнае пакрыццё, завершаны круглым светлавым барабанамратондай з невял. купалам.
Аналагічныя вежачкіратонды пазначаюць вуглы аб’ёму, грані якога завершаны трохвугольнымі франтонамі. Фасады аздоблены пілястрамі і паўцыркульнымі нішамі, у якіх размешчаны аконныя праёмы. У стварэнні арх. рытму фасадаў выкарыстаны авальныя, круглыя і паўкруглыя люкарны. Тры ўваходы вылучаны высокімі мураванымі ганкамі. Пад будынкам зроблена крыпта, у якую вядуць 2 лесвійы, размешчаныя ў тоўшчы сцяны. У 1989 храм рэстаўрыраваны (арх. В.Калнін). А.А.Міцяніп.
Стрэшынская царква
СТРЭШЫНСКІ ЗАМАК Існаваў у 12—18 ст. у г.п. Стрэшын Жлобінскага рна Гомельскай вобл. Быў пабудаваны з дрэва на абкружаны.м ровам мысе Дняпра. У сістэму ўмацаванняў замка ўваходзілі 5 вежаў, роў, вал, гародні. Сярод узбраення С.з. былі гарматы, мушкеты, гакаўнійы, жал. і алавяныя ядры, гакаўнічныя і мушкетныя кулі і інш. У антыфеад. вайну 1648—51 ,і вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 замак знаходзіўся ў цэнтры ваен. падзей. У ліп. 1654 казакі І.Залатарэнкі ўзялі Стрэшын штурмам, а замак спалілі. Пасля вайны С.з. быў адноўлены, аднак ранейшай магутнасці ўжо не меў і ў такім стане праіснаваў да 1793.
СТРЭШЫНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў БССР у 1924—27 і ў 1939—56. Цэнтр — г.п.Стрэшын. Утвораны 17.7.1924 у Бабруйскай акр., 20.8.1924 падзелены на 7 сельсаветаў. 4.8.1927 раён скасаваны, тэрыторыя далучана да Жлобінскага рна. Адноўлены 28.6.1939 у Гомельскай вобл. ў складзе 10 сельсаветаў. 17.12.1956 раён скасаваны, тэрыторыя перададзена ў Жлобінскі рн.
СТЎАКАГУЦЯВІЧУС (StuokaGucevidieus) Лаўрынас, Г у ц э в і ч (Gucewicz) Ваўжынец (5.8.1753, с. Міганяй Панявежскага пав., Літва — 21.12.1798), літоўскі архітэктар; прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Віленскім унце (1773— 75, вучань М.Кнакфуса), Рыме (1776— 77), Парыжскай каралеўскай акадэміі (1778) у арх. Ж.Ж.Суфло, К.Н.Леду і арх. школе Ж.Ф.Бландэля. Выкладаў у
Школе літ. інж. корпуса ў Вільні (1789—94) і Віленскім унце (1795— 98); праф (з 1793). Удзельнік паўстання Т.Касцюшкі (1794). Асн. работы: у Вільні — кафедральны сабор св. Станіслава (1777—1801, дабудаваў арх. М.Шульц; у аснове гатычны сабор 15 ст.), палац епіскапа (1792, перабудаваны ў 19 ст. паводле праекта В.П.Стасава), рэканструкцыя палацавапаркавага ансамбля Масальскіх у Веркяй (пачата Кнакфусам; завершана ў 1810), праект рэканструкцыі і будва ратушы (1781 —
Л.СтуакаГуцявічус Касцёл у в. Маляцічы Крычаўскага раёна Магілёўскай вобл. Фота пач. 20 ст.
99, завершана Шульцам); рэканструкцыя замка 16 ст. ў Раўдоне (Юрбаркскі пав., канец 18 ст.). У 1780 стварыў тапаграфічны план Вільні. На Беларусі паводле праектаў С.Г. на заказ Магілёўскага архіепіскапа С.БогушСестранцэвіча пабудаваны касцёл (1787—94, не захаваўся) і сядзібны комплекс у в. Маляцічы Крычаўскага рна Магілёўскай вобл. (будвам кіраваў яго вучань Я.Падчашынскі). Касцёл уяўляў сабой паменшаную копію сабора св. Пятра ў Рыме. Аўтар праекта ратушы ў г.п. Відзы Віцебскай вобл. (1795, не захавалася), многіх незахаваных палацавых комплексаў для магнатаў і шляхты. Творчасць С.Г. істотна паўплывала на літ., польск. і бел архітэктараў перыяду клаСІЦЫЗМу. В.Ф.Марозаў. СТЎБЛА. балота пераважна нізіннага тыпу ў Івацэвіцкім, Бярозаўскім і Пружанскім рнах Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Жыгулянка. Пл. 7,8 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 4,8 тыс. га. Глыб. торфу да 3,8 м, сярэдняя — 1,6 м. Запасы торфу каля 14 млн. т. Балота часткова асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць. На неасушанай тэр. мяшаны лес, травяное покрыва пераважна з асакі.
СТУДЗЕНАВОДСКІ ШКЛОЗАВбД Дзейнічаў у 1805—26 у в. Студзёная Вада каля г. Гомель (цяпер у межах горада). Вырабляў хрустальны і шкляны посуд, багемскае і аконнае шкло, слоікі, лямпы, конаўкі, бутэлькі, у т.л. для шам
панскага. Меў 3 печы, да 32 горнаў для плаўкі шкла. Працавала ў розныя гады ад 33 да 72 чалавек. У 1826 выраблена 4,7 тыс. бутэлек, слоікаў і інш., 9,7 тыс. лістоў аконнага і баге.мскага шкла, 400 тыс. шампанскіх бутэлек.
СТЎДЗЕНЬ (назва ад слова «сйюжа»), першы месяц каляндарнага года (31 дзень), самы халодны на Беларусі. 15 °C. даўж. дня ў Мінску 7 гадз 56 мін, выш. Сонца над гарызонтам у поўдзень 14,8°. Сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяц 69 МДж/м2, радыяцыйны баланс адмоўны (22 МДж/м2). Сярэдняя тра паветра ад 4,5 °C на ПдЗ да 7,9°С на ПнУ Беларусі. Адносная вільготнасць паветра 86—90%, колькасць вільготных дзён 19—25, ападкаў 25—35 мм за месяц У С. з адлігай 8—11 дзён на Пн і 11—15 дзён на ПдЗ. Глеба прамярзае на 30—50 см. Рэкі і азёры скаваны лёдам. паўсюднае снегавое покрыва. У С. пачынаецца гон у ваўкоў. Мядзведзі, барсукі, янотападобныя сабакі, вожыкі, кажаны ў зімовай спячцы. 3 тундры прылятаюць белая сава, пуначка, касматаногі канюк. У канцы С. пачынаюць віць гнёзды крыжадзюбы — адзіныя з птушак, што гняздуюцца зімой. У пошуках корму да чалавечага жылля прылятаюць амялушкі, гіль, чачотка, шчыгол, чыж, аўсянка.
СТУДЗЁНКА, вёска ў Прыгарадным с/с Барысаўскага рна Мінскай вобл., на левым беразе р. Бярэзіна. За 15 км на ПнЗ ад горада і 20 км ад чыг. ст. Барысаў, 90 км ад Мінска. 58 ж., 37 двароў (2001). Брацкая магіла сав. воінаў. Помнікі (1962 і 1965) рус. воінам 1812.
У вайну 1812 каля С. 26—28 ліст. адбылася пераправа цераз Бярэзіну рэшткаў франц. армп Напалеона, якая алступала з Масквы. У гэты час рус. армія П В Чычагова (30 тыс. чал.) стаяла на правым беразе ракі, армія П .Х Вітгенштэйна (каля 30 тыс. чал.) падыходзіла да Барысава з Пн, казацхія войскі М.І.Платава і авангард гал. сіл рус. арміі М.І.Кутузава праследавалі французаў з У. Дэманстрацыя актыўнасці франц. войск каля Барысава спрыяла дэзінфармацыі рус. камандавання, якое лічыла больш верагодны.м адступленне Напалеона на Мінск і Слонім. У выніку адпаведных загадаў Чычагоў 25—26 ліст. перавёў амаль усе свае войскі зпад Барысава на Пд. 26 ліст. па наведзеных мастах пачалася пераправа франц. войск, якія захапілі плацдарм на правым беразе Бярэзіны і адначасова забяспечылі прыкрыццё гасцінца Барысаў—Студзёнка. На працягу 3 дзён на правы бераг пераправілася большасць баяздольных франц. карпусоў, у т.л. 27 ліст. сам Напалеон з гвардыяй. На левым беразе французы ўтрымлівалі ўсе подступы да мастоў, пакуль працягвалася пераправа. Раніцай 29 ліст. масты былі спалены, і армія Напалеона рушыла ў напрамку Маладзечна. У выніку баёў каля С. французы здолелі ўтрымаць пазіцыі на абодвух берагах і забяспечыць пераправу цераз Бярэзіну, аднак Напалеон страціў каля 25 тыс. чал. і абоз. Гл. таксама Бярэзінская аперацыя IS 12.
СТУДЗЁНКА, вёска ў Сенненскім рне Віцебскай вобл., на паўд. беразе воз. Бярозаўскае, каля аўтадарогі Сянно — Багушэўск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Ў ад г. Сянно, 50 км ад Ві
СТУДЗЯНЕЦ 219
цебска, 25 км ад чыг. ст. Багушэўская. 165 ж., 50 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
СТУДЗЁНКАЎСКАЕ ВАДАСХбВІШЧА У Быхаўскім рне Магілёўскай вобл., за 1,5 км на ПнУ ад в. Студзёнка. Створана ў 1980 на пойме р. Грэза (35 км ад вусця). Пл. 0,32 км2, даўж. 900 м, найб. шыр. 550 м, найб. глыб. 7,5 м, аб’ём вады 1 млн. м3. Сярэдні шматгадовы сцёк 12,6 млн. м3. Даўж. агараджальнай дамбы 1,4 км. Наліўное. Напаўняецца вадой з р. Грэза па водападводным канале даўж. 500 м. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 3 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.г. угоддзяў, гасп.быт. і проціпажарных мэт.
СТЎДЗІНА, традыцыйная мясная страва ў многіх народаў. У беларусаў лакальныя назвы квашаніна, квашэліна, халадзец, дрыгва, ляк, юха і інш. Вараць звычайна са свініны (памытыя і пасечаныя на кавалкі ногі, часткі галавы, вушы, хвост). Часам дадаюць ялавічыну, птушку. Кладуць моркву, цыбулю, прыправы. Вараць доўга, каб мяса ўпарылася і адстала ад касцей. Потым косш выбіраюць, мяса рэжуць, пасыпаюць дробна накрышаным сырым часнаком. Заліваюць булёнам (юшкай), разліваюць у міскі або талеркі і ставяць у халоднае месца, каб застыла. Г.Ф.Вештарт. СТУДЗЯНЁЦ, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1968), геалагічнае агаленне старажытных азёрных адкладаў. Размешчана за 1,7 км на ПнЗ ад в. Занарач Мядзельскага рна Мінскай вобл., ва ўрочышчы Студзянец. Прымеркавана да ўступа азёрнай тэрасы паўд.зах берага воз. Нарач. Праслоі намыўнога торфу ў выглядзе лінз і невял. слаёў, якія належаць да паазерскіх (аляродскіх і познадрыясавых) азёрных утварэнняў, залягаюць у тоўшчы (да 6 м) пяскоў. У адкладах торфу вылучана эталонная аляродская флора ляснога тыпу (хвоя, елка, ляшчына, вярба і інш ). С. — першае датаванае агаленне аляроду і дрыясу на тэр. СССР (абсалютны ўзрост хвоі каля 10810 гадоў). Побач выяўлены крамянёвыя пласціны, скрэблы, вастрыё і інш. прылады працы стараж. чалавека ў верхнім палеаліце і ранНІМ мезаліце. В.Ф.Вінакураў. СТУДЗЯНЁЦ. Сцюдзянец, вёска ў Беладуброўскім с/с Касцюковшкага рна Магілёўскай вобл. За 5 км на Пд ад горада і чыг. ст. Касцюковічы, 165 км ад Магілёва. 242 ж., 115 двароў (2002). Пач. школа, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав воінаў. Радзіма П.МЛемшынскага.
Вядома з пач. 18 ст. як мястэчка ў Крычаўскім старостве Мсціслаўскага ваяв. ВКЛ. У 1744 у С. школа, царква. 3 1772 у Рас. імперыі, 62 ж., 15 двароў; у 1799 — 168 ж., 42 двары, побач размяшчалася Студзянецкая Гута. У 19 ст. мястэчка ў Чэрыкаўскім пав. Ма
220 СТУДЗЯНЕЦКІ
гілёўскай губ., уладанне Свінвінавых. У 1846 у С. дзягцярнае смаляное прадпрыемства, паташны зд, 2 сукнавальні, 3 вінакурні, 7 вадзяных і валовы млыны, 2 заезныя дамы. У фальварку былі маслабойня (1850), нар. вучылішча (1864), канатнальнотрапальнае прадпрыемства (1879), бальніца для сялян. У 1880 С. —уладанне Цярэшчанкі, 1571 ж., 130 двароў, валасное праўленне, 2 царквы, 2 кірмашы на год; у 1909 — 15 31 ж., 203 двары, нар. вучылішча, прыёмны пакой. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета Касцюковіцкага рна Калінінскай, з 1927 — Магілёўскай акр.