Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Літ: Востоков Е. Грековцы. 2 нзд. М„ 1983.
СТУДЭНЦКАЯ ДУМКА». грамадскапалітычны, навук. і літ. часопіс Беларускага студэнцкага саюза. Выдаваўся ў 1924—26, 1928—30, 1935 у Вільні на бел. мове. Рэдактарывыдаўцы: А.Зянюк, І.Гагалінскі, Я.Шутовіч, М Шкялёнак, С.Станкевіч, М.Якімец Часопіс імкнуўся прадстаўляць «агульны ідэйны кірунак адраджэнскай беларускай моладзі» Змяшчаў хроніку найважн падзей грамадскапаліт. і нац.культ. жыцця ў Зах. Беларусі, БССР, Чэхаславакіі, Латвіі, падрабязна асвятляў дзейнасць саюза, змяшчаў паведамленні аб працы Тва прыяцеляў беларусаведы, пра ўдзел вучняў Віленскай бел. гімназіі ў нац.вызв. барацьбе. Шмат увагі аддаваў Аб'яднанню беларускіх студэнцкіх арганізацый у Празе, гісторыі бел. студэнцкага руху, зберажэнню і папулярызацыі гісткульт. спадчыны Беларусі. Узнімаў праблемы філасофіі, культуралогіі і паліталогіі, нац.культ. адраджэння, псіхалогіі. Змяшчаў літ.знаўчыя і навук. працы, лекйыі, успаміны, паэт. творы,
запісы вуснай нар. творчасці, апавяданні, рэпрадукцыі карцін. Выйшла 15 нумароў, з іх 1 канфіскаваны.
А.М.Вабішчэвіч.
СТУДЭНЦКАЯ ЛЯВІЦА «ФРОНТ», гл. ў арт. «Фронт».
СТУЖАЧНАПІЛЬНЫ СТАНОК, тып дрэварэзальнага станка для падоўжнага распілоўвання бярвён, брусоў, тоўстых дошак у лесапільнай вытвсці або для падоўжнага, папярочнага, змешанага ці крывалінейнага раскрою пілаМатэрыялаў і ліставых драўняных матэрыялаў у дрэваапрацоўчай, мэблевай і інш. вытвсцях.
Дрэварэзальны інструмент С.с. — стужачная піла. нацягнутая на 2 шківах, якая ўтварае ў драўніне вузкі прапіл і дае магчымасць выпілоўваць загатоўкі крывалінейнага контуру. Адзін з шківаў вядучы, другі мае прыстасаванне для нацяжэння пілы. С.с. выпускаюцца з гарыз. і верт. размяшчэннем стужачнай пілы.
СТЎЖАЧНАЯ СЯЎБА, радковая сяўба, пры якой чаргуюць шырокія міжраддзі паміж групамі радкоў з вузкімі паміж радкамі Выкарыстоўваюць для культур з невял. плошчай жыўлення (проса, морква, радыска. цыбуля, буракі сталовыя і інш.) Дазваляе найб. эфектыўна змагацца з пустазеллем, эканомна выкарыстоўваць глебавую вільгаць.
СТЎЖАЧНІКІ (Ladoga, Limenitis), род дзённых матылёў сям. німфалід. Пашыраны ва ўмераных шыротах і субтропіках Паўн. паўшар’я. Ва Усх. Ёўропе і Азіі 9 відаў. Жывуйь у лясах. парках, уздоўж лясных дарог. На Беларусі 2 віды: С таполевы (Limenitis populi) і С Каміла. або малы (L. Camilla).
Размах крылаў да 80 мм; пярэднія шырокія, з папярочнай жылкай, зверху чорныя ці бурыя, з белым малюнкам, з зял. і сінім адлівам, знізу ржавачырв.; заднія са звілістым краем. Дарослыя кормяцца сокам дрэў, інш. арган. рэчывамі. Вусені С. таполевага жывуць на таполях і асінах, С. Каміла — на бружмелі; кормяцца лісцем. С.Л.Максімава.
222 стужачніцы
СТЎЖАЧНІЦЫ, стужкі о р д э н с к і я, некалькі блізкіх родаў (Catocala, Ephesia, Mormonia і інш.) матылёў сям. совак. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жывуць пераважна ў шыракалістых і поймавых лясах. Большасць відаў актыўныя на змярканні і ўначы. Нскат — шкоднікі лясных і культ. раслін. На Беларусі 16 відаў. Часцей трапляюцца С. ружовая (Catocala pacta) і С. звычайная чырв. (С. nupta). 3 віды С занесены ў Чырв. кнігу: блакітная (С fraxini), малінавая (С. sponsa) і пуэрпера (С pueipera)
таніруюць; пашырана таксама разьба па С. Вядомы са старажытнасці, на Беларусі пашыраны з 17 ст. ў аздабленні інтэр’ераў палацаў культавых, пазней і грамадскіх будынкаў.
СТУКАЛІЧ Уладзімір Казіміравіч (9.11.1858, г. Екабпілс, Латвія — 18.10.1918), бел. гісторык і краязнавец, літаратуразнавец. Скончыў Пецярбургскі унт (1883), удзельнічаў у рэв. руху. Працаваў у казённай палаце ў Слоніме, Гродне, Віцебску (памочнік прысяжнага паверанага). Чл. Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. У 1886—1900 друкаваўся ў газ. «Русскмй курьер» як літаратуразнавец (пад псеўд. Вяневіч). Аўтар
сападобную выемку глыбінёй 40—50 см. Зерне ў С. таўклі таўкачом — тоўстай палкай з паўкруглымі канцамі, даўжынёй да 90—100 см. Часта таўклі ў 2 таўкачы. Н а ж н ы я С. бытавалі на Палессі, часткова на Міншчыне (пры раскопках Мінскага замчышча 11—12 ст. знойдзены 2 нажныя і I ручная С ). Вышыня нажной С. 50—60 см. У 4вугольным або круглым цурбане (калодзе) выдзёўбвалі конусападобную ці круглую адтуліну для зерня. Калоду нярэдка ўкопвалі ў зямлю. Таўкач мацавалі на канцы доўгага бруса (рычага), замацаванага рухома на восі ці на падстаўцы. Рычаг прыводзіўся ў рух нагою.
Л. I. Мінько.
Стужачніцы: I — блакітная: 2 — малінавая; 3 — ружовая: 4 — пуэрпера.
Размах крылаў да 12 см. Афарбоўка пярэдніх — пад малюнак кары, заднія — яркія, з перавязямі (адсюль другая назва). Вусікі шчацінкападобныя. Лічынкі (вусені) маюць 3—5 пар брушных ножак; кормяцца лісцем дрэў і кустоў, пераважна букавых, вярбовых і ружавых.
С.Л. Максімава.
СТЎЖАЧНЫЯ Ч^РВІ, цэстоды (Cestoda), клас тыпу плоскіх чарвей. 9—10 атр., больш за 3 тыс. відаў. Небяспечныя паразіты кішэчніка, радзей інш. органаў пазваночных жывёл і чалавека (канчатковыя гаспадары), узбуджальнікі цэстадозаў. На Беларусі найб. адзначаюцца прадстаўнікі атр. стужачнікаў і цэпняў.
Даўж. ад 0,5 мм да 30 м. Цела доўгае, пляскатае, стужкападобнае; маюць галоўку (сколекс) з апаратам прымацавання (батрыдыі, ботрыі, кручкі, прысмоктвальныя ямкі, прысоскі, хабаткі), шыйку (зона росту) і стробілу, якая мае ад аднаго да некалькіх тысяч членікаў (праглатыдаў). Ёсць нерв. і выдзяляльная сістэмы; органаў дыхання, кровазвароту і стрававання няма. Пажыўныя рэчывы ўсмоктваюцца паверхняй цела. Гермафрадыты. Развіццё з ператварэннем і зменай гаспадароў. Прамежкавыя гаспадары — беспазваночныя (малюскі, насякомыя, ракападобныя) і пазваночныя ўсіх класаў, у якіх зародак ператвараецца ў лічынку.
СТУКА, с т у к (італьян. stucco, франц stuc,’ ням. Stuck), штучны мармур, матэрыял для дэкар. аздаблення сцен і арх. дэталей інтэр’ера будынка. Вырабляюць з абпаленага і здробненага гіпсу, злучанага з галыном і клеем, часам з дамешкамі мармуровай пудр^і. Элементы аздаблення са С. вырабляюць у тэхніках лепкі або фармавання, шліфуюць і паліруюць да люстранога бляску, часам
прац «Да пытання аб арганізацыі універсітэта ў Віцебску» (1903), «А.П.Сапуноў. Да 25годдзя яго навуковай і літаратурнай дзейнасці» (1905), «М.Я.НІКІфароўскі, 1845—1910 гг » (1910), артыкулаў па краязнаўстве Беларусі, гісторыі бел. гарадоў. Быў у сяброўскіх адносінах з І.Я.Рэпіным.
Літ: Падліпскі А. Летапісец Віцебшчыны. Мн.. 1993. Дз.У.Караў.
СТУКАЛКІНА Ніна Міхайлаўна ( 26.8.1905, с. Кузнечка Цвярской вобл., Расія— 2.3.1999), расійская артыстка балета, педагог, балетмайстар. Засл. арт. Расіі (1956). Скончыла Петраградскае тэатр. вучылішча (1922). У 1922—57 салістка Ленінградскага тра оперы і балета імя С.Кірава. Балетмайстаррэпетытар Узб. тра оперы і балета імя А.Наваі (1968—71), Дзярж. тра оперы і балета Беларусі (1960—64 і 1971—73), Чувашскага муз. тра (1978—83). Выкладада ў ленінград'скіх трах оперы і балета (1950—58), музкамедыі (1953—58), харэаграфічным вучылішчы (1958—69). На бел. сцэне ўдзельнічала ў паст. балетаў (сумесна з А.Андрэевым): «Мара» Я.Глебава (1961), «Святло і цені» Г.Вагнера, «Балеро» М.Равеля, «Трыстан і Ізольда» Р.Вагнера (усе 1963).
СТЎПА, традыцыйная прылада для апрацоўкі зерня на крупы ў розных народаў. Выкарыстоўвалася /для інш. мэт. На Беларусі былі пашыраны ручная і нажная С. Р у ч н у ю рабілі з кавалка тоўстага ствала дуба, граба, часам таполі або ліпы вышынёю 110—120 см. У ствале выдзёўбвалі ці выпальвалі кону
Да арт. Стужачныя чэрві. Тыпы будовы сколексаў: I — похва. у якую ўцягваецйа хабаток; 2 — прысмоктвальныя ямкі: 3 —хабаткі з кручкамі; 4 — кручкі; 5 — прысоскі.
Ступы: ручныя. нажная (ніжняя).
ступенны 223
СТЎПА (санскр. — макушка, кучка зямлі, камянёў), у будыйскай архітэктуры манументальнае сімвалічнае і мемар. збудаванне; сховішча рэліквій. Першапачаткова — збудаванне на магіле цара ці правадыра. Найб. раннія С. (3—2 ст. да н.э., Індыя) мелі 3часткавую структуру: ступеньчаты падмурак, масіўны асн. аб’ём, увянчанне пабудовы ў выглядзе шмат’яруснага парасона. 3 першых стагоддзяў да н.э. вядомы паўсферычныя С., пазней — вежападобныя (В’етнам, Кітай), звонападобныя (М’янма, Тайланд, Камбоджа. Інданезія), бутлепадобныя (Манголія, Кітай). У дэкоры С. выкарыстоўвалі расфарбоўку, пазалоту.
Назва «С.» характэрна для Індыі і Непала; у ШрыЛанцы называецца «дагаба», у М’янме — «зедзі» і «пато». у Тайландзе — «чэдзі» («прачэдзі») «пранг» («прапранг»), у Лаосе — «тхат», у Манголіі — субургоп, у Кітаі і В'етнаме — «баота», пагада і г.д.
СТУПАКОЎ Юрый Фёдаравіч (24.3.1934, с. Рубцава Мыцішчынскага рна Маскоўскай вобл. —24.10.1999), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1980). 3 1957 працаваў у трах Ліпецка, Севастопаля, з 1968 у Дзярж. рус. драм. тры Беларусі. Выканаўца драм. і характарных роляў. Мастацтва С. вызначаецца глыбінёй пранікнення ў сугнасць вобраза, спалучэннем драм. і камед. пачатку, прастаты знешняга малюнка і псіхал. пераканальнасцю. Сярод роляў у рус. тры: Немец («Вяртанне ў Хатынь» паводле А.Адамовіча), Навіцкі, Хазяінаў («Трывога», «Соль» А.Петрашкевіча), Карніла («Знак бяды» паводле В.Быкава), Іван Ільіч («Ноч анёла» А.Разанава), Іван Каламійцаў, Сацін («Апошнія», «На дне» М.Горкага), Пабеданосікаў («Лазня» У.Маякоўскага), маркіз дэ Шарон («Мальер» М.Булгакава), Васкоў («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева), Макдуф («Макбет» У.Шэкспіра), Шрусберы («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Рычард («Усё ў садзе» Э.Олбі) і інш. Здымаўся ў КІНО. Г.Г.Бордусава.
СТЎПАР (ад лац. stupor здранцвенне, нерухомасць), стан нерухомасці з аслабленымі рэакцыямі на раздражненне, прыгнечванне псіхічнай актыўнасці чалавека. Адно з найб. цяжкіх псіхапаталаг. расстройстваў, якія ўзнікаюць пры розных псіхічных хваробах. Праяўляецца зніжэннем усіх відаў адчувальнасці, нерухомасцю, мутызмам (адсутнасцю моўных зносін з людзьмі).
СТУПЁНІ ПАРАЎНАННЯ, граматычная катэгорыя якасных прыметнікаў, утвораных ад іх прыслоўяў і безасабовапрэдыктыўных слоў на «о», «а», якая выражае адносную розніцу або перавагу ў якасці, што ўласціва прадметам, дзеянням, станам.
У бел. мове адрозніваюць 3 С.п. 3 в ы ч а й н а я абазначае якасць прадмета або дзеяння без супастаўлення яе з інш. выяўленнем той жа якасці — «зялёны», «стары»; в ы ш э й ш а я паказвае, што якасць уласціва гэтаму прадмету або дзеянню ў большай меры.